• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Сваё разуменне культуры распрацоўвалі Данілеўскі, Лоскі, Тойнбі, Сарокін, і інш..
    Паколькі, як адзначалася вышэй, ствараючы культуру, людзі ўрэшце рэшт ствараюць саміх сябе, пастолькі, відаць тып культуры ёсць перадусім асаблівы спосаб самавытворчасці чалавека, абумоўлены спосабам вытворчасці людзьмі свайго матэрыяльнага жыцця, сваіх матэрыяльных аднссін і свядомасці, г. зн. спосабам грамадскай вытворчасці. Займеннік „свой” тут характарызуе любы від матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці як самавытворчасці чалавека. Перыядызацыю гісторыі паводле змен спосабу вытвсрчасці ўтварае і аснову тыпалагізацыі культуры, якая дазваляе вылучыць першабытную культуру, рабаўладальніцкую, феадальную, капіталістычную і сацыялістычную адпаведна.
    Аднак гэта тыпалагізацыя непазбежна павінна быць дапоўнена этнічнымі, нацыянальнымі і інш. тыпамі культуры. Кожны народ стварае сваю культуру, якая атрымлівае значэнне асобнага гістарычнага тыпу адносна ступені гістарычнага развіцця цалкам. Эмпірычнае ажыццяўленне культуры Э. Маркаран называе „лакальнымі культурамі”. Паняцце„лакальная культура” паказвае на гістарычныя працэ-
    сы і з’явы ў пэўным абмежаваным прасторава-часавым кантыніуме у іх канкрэтнай дадзенасці і індывідуальным своеасаблівым кантынцуме праяўлення (гл.: Маркарян Э. Очеркм теорнм культуры. Ереван, 1969, ч. ІІ, гл. 2). Паводле яго меркавання лакальныя культуры ўтвараюць як-бы першасны ўзровень „лакальны і гістарычны тып культуры”, на якім узнаўляюцца асаблівасці гістарычнага жыцця асобных народаў (або груп народаў), спецыфіка іх культурных традыцый, формы супольнасці і да т. п.. (напрыклад, культура ўсходніх славян).
    Гістарычны тып культуры ў адрозненне ад лакальнага характарызуе культуру не як адзінкавую з’яву, а як асобную ступень, стадыю агульначалавечага развіцця. Культурны і гістарычны тып можна вызначыць як „стадыяльную сістэму, якая ў сферы культуры адлюстроўвае пэўны ўзровень матэрыяльнай і духоўнай вытворчасці, узятай у яе дынаміцы і дыялектычным адзінстве” (Мыльнмков A. С. Основы ксторнческой тнпологнм культуры. Л., 1979, с. 90). Этнічныя, нацыянальныя і рэгіянальныя культуры як шматстайныя эмпірычныя культуры дапаўняюць складанасць і глыбіню культурна-гістарычнага працэсу.
    Сучасны стан культуры.
    Паводле сведчанняў пераважнай большасці філосафаў-культуролагаў, еўрапейская культура XX ст. знаходзіцца ў крызісе, крызіс гэты асэнсоўваецца па-рознаму, аднак усе сыходзяцца на думцы, што ён уяўляе глабальны характар і глабальную праблему. У чым праяўляецца гэты крызіс?
    Першае. Сёння назіраецца гістарычная самавычарпанасць рэнесанснага і асветніцкага гуманізму і вобраза чалавека. Вытокам усіх няшчасцяў сучаснай культуры абвяшчаецца развіццё асабістай ініцыятывы, спалучанае з устаноўкай на „падпарадкаванне прыроды”. Робяцца спробы выпрацоўкі сродкаў выйсця з гэтай сітуацыі.
    Другое. Крызіс класічнага рацыяналізму, навуковая рацыянальіасць выявіла межы свайго карыстання. Прыватная навуковая рэфлексія сама праз сябе не прыводзіць да пабудовы ўсеагульнай сістэмы ведаў. Ставіцца пад пытанне і чалавечы сэнс навуковых ды часткова і філасофскіх ведаў: выяўляецца, што ні навука, ні філасофія ў іх ранейшых формах не даюць адказы на жыццёва важныя пытанні.
    Трэцяе. Сумны лёс спасціг і маральныя ідэалы, заснаваныя на розуме, прызваныя змяніць існуючыя погляды і ўмовы жыцця людзей. „Жалю вартымі бесхацінцамі бадзяюцца з таго часу па свеце этычныя ідэалы рацыяналізму, на якіх грунтуецца культура” (Швейцер А. Благоговенме перед жмзнью. М., 1992, с. 45).
    Цалкам сітуацыю, што адбываецца ў культуры, можна абазначыць як страту абсалютнага пункту адліку, які вызначае агульную іерархію каштоўнасцей і сэнсаў, пра якую пісаў Артэга-І-Гасзт.
    Першапачатковым актам культуры, які арганізуе яе прастору, паводле меркавання вядомага філосафа XX ст. з’яўляецца выбар пункту адліку. Першапачаткова гамагенная, аднародная прастора
    прыроды пачынае набываць сваё значэнне, становіцца гетэрагекнай дзякуючы наданню абсалютнага значэння пэўнаму пункту адліку. У адносінах да першага, выбранага ў якасці абсалютнага, усе іншыя пункты прасторы пачынаюць утвараць пэўную структуру і іерархію. У якасці такога абсалкпнага пункту адліку Артэга-І-Гасэт прапануе ўзнікшую ў культуры XX ст. ідэю жыцця у працы, „тэма нашага часу” (1923 г.) ён пісаў, што раней жыццё „жыло для рэлігіі, для навукі, для маралі, для эканомікі”, аж да таго, што прыслужвала фантазіі мастацтва або асалоды. Адзінае, чаго яно не патрабавала рабіць, свядома жыць сярод жыцця” (X. Ортега-н-Гассет. Что такое фмлософмя. м., 1991, С. 30). „Варта адчуць жыццё як незалежную каштоўнасць, якім бы ні быў яго змест” (там жа, с. 44). У выніку культурны свет чалавека, скроены паводле меркі натуральных чалавечых маштабаў і патрэб перастаў быць самазразумелым, ён згубіў частку межаў, і цэласнасць унутранай культуры.
    У гэтай сітуацыі, калі фрагментарызацыя свядомасці і культуры і крызіс вобраза чалавека спараджае хаос супрацьлеглых тэндэнцый аж да ўзнікнвння „мазаічнай культуры”, выпрацоўка новага гуманістычнага светапогляду супярэчыць усё больш глыбскаму працэсу дыферэнцыяцыі пазнання і практыкі. У цяперашні час дзве тэндэнцыі асабліва актыўна праяўляюць сябе: тэндэнцыі фармавання сусветнай культуры і сусветнага суб’екта актыўна супрацьстаіць тэндэнцыя самазахавання і развіцця нацыянальна-этнічных культурных комплексаў. Захаванне множнасці культур сёння ёсць умова выжывання. Спашлемся яшчэ раз на М. Мамардашвілі, які пісаў: культура, паводле вызначэння, ёсць уменне абыходзіцца з множным і разнастайным (М. К. Мамардашвілі. Мысль под запретом. /Беседы с А. Э. Эпельбуем/ /Вопросы фмлософмн, 1992, № 6, с. 109).
    Сам^вызначэнн^ульт^р^
    Паспрабуем азірнуцца навокал і на аснове нашых разваг самавызначыцца, г. зн. вынайсці ў якой культурнай прасторы мы жывем. Першае, з чаго мы зыходзім, гэта тое, што ўсе мы пераважна з’яўляемся свядомымі ці несвядомымі прадстаўнікамі беларускай культуры,носьбітамі белэрускага мекталітэту. Беларуская культура, будучы размешчана на скрыжаванні еўрапейскіх дарог, нясе ў сабе разнастайны змест. На яе фармаванне аказалі свой уплыў і заходнія і ўсходнія, і паўднёвыя і паўночныя культурныя традыцыі. Вядомы дзеяч беларускага нацыянальнага адраджэння ігнат Абдзіраловіч у 1921 г. пісаў пра тое, што Беларусь поле змагання паміж двума ўплывамі усходнім і заходнім. Немагчымасць у выніку розных гістарычных прычын прыняць адзін з напрамкаў уплыву прыводзіла беларускі народ да неабходнасці шукаць сродкі вырашэні-я свайго спосабу існавання. 3 аднаго боку гэта спараджала ў беларускай культуры адмаўленне ад крайніх формаў, што часта суправаджалася таксама адмаўленнем ад выбару на карысць нейкай адной культурнай форме. 3 другога боку, адмаўленне ад крайнасцей спараджаў імкненне да
    сінтэзу абодвух бакоў. Красамоўным прыкладам апошняга з’явілася царкоўная вунія, сутнасць якой у імкненні да аб’яднання заходняй і ўсходняй галін хрысціянства. Паводле меркавання сучаснага даследчыка беларускай культуры У. Конана, адной з асноўных рыоаў, якія характарызавалі сутнасць беларускай культуры, можа быць названа канвергекцыя працэс заўсёднага ўзаемапранікнення і сінтэзу розных супярэчлівых культурных формаў. У беларускай культуры, бадай, далей чым у якой-небудзь іншай назіраецца сінтэз хрысціянскай духоўнасці і язычніцтва. Яшчэ Гсёння ў беларускай мове параўнальна лёгка знайсці два субстраты сведчанне сінтэзу двух архетыпаў свядомасці продкаў усходніх славяй і балтаў (Конан У. Ля вытокаў самапазнання. М.,	).
    Нажаль, беларуская культура сёння слаба распрацавана філасофскімі сродкамі. Можна сказаць, што яе асаблівасцю з’яўляецца недабудаванасць і недааформленасць. Гэта выступае аб’ектыўнай прычынаю, якая абцяжарвае працэс станаўлення нацыянальнай самасвядомасці і асабістага самавызначэння, але не з’яўляецца недахопам культуры, хутчэй, гэта ўмова магчымасці яе нармальнага функцыянавання. Цалкам жа беларуская культура выразна акрэсліваецца, імкнецца да свету еўрапейскай культуры, што праяўляецца і ў беларускай мове, і ў архітэктуры, і ў жывапісе. У беларускай культуры прысутнічаюць асноўныя культурныя феномены еўрапейскай культуры асоба і гісторыя. Як мы ўжо ведаем.гэтыя паняцці гавораць не аб рэчах, а перад усім пра стан чалавека. Аднак многае ў беларускай культуры яшчэ трэба зразумець і рзканструяваць. Так, належыць рэканструкцыі першасны беларускі міф. „Неперавараная мінуўшчына” адзін з ворагаў нашага духоўнага жыцця. Гэта тая мінуўшчына, з якой у нас не было нармальнага кантакту. Адначасова яна, гэтая мінуўшчына, увесь час праяўляе сябе ў нейкіх структурах несвядомага. Адсутнасць адэкватных сродкаў такой рэканструкцыі, якія таксама яшчэ трэба выпрацоўваць, прывсдзяць да таго, што мы ўвесь час знаходзім пустату і заўсёдныя цяжкасці ў асабістым самастанаўленні. Беларуская кулыура, якая незасвоена намі, уяўляе сабой аграмадную зямлю, з якой немагчымы кантакт у тэрмінах еўрапейскіх, пакуль мы не ступім на яе і не станем яе засвойваць як гаспадары.
    і скончым мы словамі вядомага англійскага навукоўца, лінгвіста і культуролага Дж. Р. Р. Толкіена: „Мы не выбіраем часы. Мы можам толькі вырашаць як жыць у тыя часы, якія выбралі нас”. (Толкмен Дж. Р. Р. Властелнн колец. Л., 1991, с. 60).
    ФІЛАСОФІЯ АБ СУТНАСЦІ ЧАЛАВЕКА
    Розум чалавека дастаткова даўно асэнсаваў простую, але важную ісціну для ШЛЯХ _ чалавека няма нічога больш цікавага за яго АНТРАПАЛАГІЧНАЙ самога.
    ФІЛАСОФІІ ,	Аднак шлях чалавека да самога сябе з
    прычыны цяжкасцей гістарычнага быцця, складанасцей сацыяльнага развіцця,супярэчлівасцей, пазнання і самапазнання з’явіўся вельмі няпростым і доўгім.
    Узнікшы і развіваючыся ў канкрэтным прыродным асяроддзі, чалавек не здолеў бы выжыць, калі б не змог высветліць заканамернасці прыроднага быцця і асэнсаваць сваё жыццё ў кантэксце адзінага свету прырсды. Таму і філасофія як „першанавука” фарміравалася гістарычна перш за ўсё шляхам асэнсавання чалавекам навакольнага свету.
    Чалавечы розум даваў магчымасць выдзяляць чалавека з аб’ектыўнай рэчаіснасці, што ён суб’ектыўна засвойваў аб’ектыўны свет і адначасова даследаваў яго, зыходзячы са сваіх магчымасцей тлумачэння.