• Газеты, часопісы і г.д.
  • Асновы філасофіі (курс лекцый)

    Асновы філасофіі

    (курс лекцый)

    Памер: 278с.
    Гародня 1994
    102.89 МБ
    Законы натуральнага свету каналізуючы адны працэсы і забараняючы другія, вызначаюць пэўны спектр змен і рэгулююць механізм станаўлення і фарміравання новых сістэм. Такім чынам адбываецца адбор спосабаў уладкавання аб’ектаў і перавод іх з віртуальнага стану ў рэальны. Прычым кожная рэалізаваная магчымасць стварае аб’ектыўныя перадумовы для пэўнага спосабу арганізацыі матэрыяльных сістэм. Так мінулае быццё ўплывае на сучаснае і нават на будучае, але не больш таго. Непасрэднае ж уздзеянне, якое выводзіць сістэму з раўнавагі і абумоўлівае яе пераход да новага стану, нярэдка бывае выпадковым. Пагэтаму гісторыя прыродных рэчаў ніколі цалкам не паўтараецца, а развіццё свету ўяўляе незваротны працэс.
    Быццё прыроды ёсць зыходная рэальнасць, з якой і на аснове якой вырастаюць іншыя больш складаныя формы быцця. Як асаблівая рэальнасць яно мае шэраг адметных рыс. Найбольш грунтоўнымі з’яўляюцца аб'ектыўнасць, г. зн. самастойнае існаванне; спантаннастыхійны характар самаарганізацыі; універсальнасць як адмысловая праява агульнага ў бясконца паўтараемых індывідуальных мадыфікацыях; дзіўнае сумяшчэнне бясконцага і канечнага, вечнага і часовага; першаснасць натуральнага свету ў дачыненні да чалавека і
    грамадства; нарэшце, адкрытасць для чалавечага дзеяння, што азначае гатоўнасць здымаць з сябе ў ходзе практыкі таямнічы покрыў і мяняць свой змест, ствараючы ўмовы для здзяйснення мэтаў чалавека і задавальнення ягоных патрэб.
    Са з’яўленнем грамадства істотна мяняецца характар самаарганізацыі быцця. Надзяліўшы чалавека такім цудам, як здольны мысліць мозг, натуральны свет падрыхтаваў базу для рукатворнай штучнай і ў гэтым сэнсе другой прыроды. Стыхійнасць працэсу самаарганізацыі матэрыяльных сістэм уступае тут месца мэтанакіраваным дзеянням, якія матывуюцца каштоўнаснымі ўяўленнямі, ідэаламі і запытамі людзей. Другая прырода самім фактам свайго існавання дэманструе выдатную здольнасць чалавека да творчай перабудовы рэчаіснасці. Ракета, апрацаванае поле і небаскроб усё гэта прадукты дзейнасці чалавека, фрагменты другой прыроды.
    Непараўнальна больш складаны характар грамадскага быцця, чым прыроднага існавання рэчаў, ёсць праява новага спосабу самаарганізацыі свету, дзе вялікая роля належыць сацыяльным інстытутам і грамадскім аднссінам. Узнікае прынцыпова новая сітуацыя, калі спантанная эвалюцыя матэрыі раптам змяняецца асэнсаванай дзейнасцю людзей, якая выступае ў форме эканамічных, палітычных, прававых і іншых грамадскіх адносін, замацаваных у разгалінаванай сістэме пэўных сацыяльных структур. Паказальна, што чым больш пластычная сацыяльная арганізацыя, тым прасцей і лягчэй ажыццяўляецца мадэрнізацыя грамадства і тым больш шырокія магчымасці стварае яна для прадукцыйнай дзейнасці суб’екта. Дастаткова параўнаць косныя структуры грамадства з саслоўна-каставым падзелам людзей, дзе функцыі кожнага члена супольнасці загадзя прадвызначаны і гранічна завужаны, і дынамічныя структуры дэмакратычнага грамадства, дзе дапушчальны пераход індывіда з адной сацыяльнай групы ў другую і дзе свабодная асоба можа рэалізаваць сябе ў розных сферах дзейнасці, каб заўважыць такую розніцу. Відавочна, быццё грамадства не толькі аб’ектыўнае, але і суб’ектыўнае, што выяўляецца ў актыўным ўплыве людзей на тыя ці іншыя падзеі, у створаных імі арганізацыях і ўстановах, у выпрацаваных нормах зносін, у назапашаных ведах, у іх сімпатыях і антыпатыях.
    Нельга зразумець сутнасць грамадскага быцця без высвятлення стымулаў чалавечых паводзін. істотным момантам жыцця грамадства з’яўляецца праграмаванне дзеянняў, што азначае ўзнікненне асобай ідэальнай рэалььасці, якая складаецца з ведаў, нормаў і каштоўнасных ўяўленняў. Аб'ектыўныя веды дазваляюць дзейнічаць адпаведна рэальным умовам. А каб актыўнасць людзей не была сляпой і давала плённыя вынікі неабходна суадносіць уласцівасці рэчаў, працэсаў і падзей з індывідуальнымі і грамадскімі патрэбамі. На гэтай падставе фарміруюцца ідэалы і мэты своеасаблівыя каштоўнасці, якія рэгулююць дзеянні людзей. Тэхналогія дзеянняў кантралюецца нормамі. А праграмы аб’ядноўваюць веды, каштоўнасці і нормы, накіроўваючы дзеянні і надаючы ім чалавечы сэнс.
    Драматычныя падзеі нашага стагоддзя небывала жорсткія войны
    са скарыстаннем надзвычай пачварнай зброі, атручаныя ў многіх прамысловых раёнах эямля, вада і паветра, буйнамаштабныя катастрофына электрастанцыях, заводах, чыгунках і марскіх суднах сведчаць, што існуе непарыўная сувязь паміж першай і другой прыродай пры адноснай іх самастойнасці. Падпарадкоўваючыся логіцы сацыяльна-культурнага руху, рукатворная прырода здольная добра ўпісвацца ў натуральны свет, што стварае выдатныя ўмовы для жыцця людзей. Але яна можа таксама ўступаць з ім у канфлікт, што вядзе да разбурэння натуральнага і штучнага светаў і нясе незлічоныя беды населычіцтву планеты. Вось чаму такое вялікае значэнне набываюць сёння духоўныя арыентыры людзей суб’ектаў гістарычнага працэсу.
    З’яўленне грамадства азначала сцвярджэнне спецыфічнай формы быцця са сваімі асаблівасцямі, найбольш важнымі з якіх аказваюцца наступныя; падзел існага на аб’ект і суб’ект, які ўяўляе актыўны пачатак; працэс самаарганізацыі свету атрымлівае пераважна асэнсаваны і мэтанакіраваны характар; сацыяльная рэчаіснасць аказваецца складаным многаслойным утварэннем, што ўключае штучную прыроду, сацыяльныя інстытуты з грамадскімі адносінамі ў культуру; прыкметную ролю пачынаюць выконваць духоўныя з'явы.
    Адметнай формай быцця з’яўляецца жыццё чалавека. Гэта цэлы асобны свет, ні з чым не параўноўваемы па свайму багаццю і дынаміцы. Можна вылучыць тры грунтоўныя бакі існавання чалавека прыродна-біялагічны, сацыяльны і духоўны. М. Бярдэяеў, які шмат зразумеў у сутнасці чалавечага быцця, зазначаў, што чалавек істота спрадвеку свабодная і творчая. На самай справе, чалавек пераадольвае прыродную зададзенасць рэчаў. Ён адзіная істота, здольная да самавызначэння, што з'яўляецца галоўнай прыкметай свабоды. Самастойнасць дазваляе яму з пэўным поспехам займацца канструктыўна-пераўтваральнай дзейнасцю, змяняючы прыроду, грамадства і, найперш за ўсё, фарміруючы ўласныя асабовыя якасці.
    Чалавек ужо сваёй прыродай падрыхтаваны да лрадметна-практычнай дзейнасці. Вертыкальнае становішча цела, развіты мозг, здольная выконваць самыя тонкія аперацыі кісць і гатовая да гукавой мовы гартань вось лрыродныя перадумовы ягонай актыўнасці. Чалавек, бясспрэчна, ёсць частка прыроды. На яго ўплываюць жара і холад, яму патрэбныя чыстае паветра і добраякасная ежа. і вось тут-та выяўляецца ягоная адметнасць: чалавек не атрымлівае гатовымі неабходныя рэчы, а стварае іх.
    Няма цвёрдай абумоўленасці чалавечых паводзін з боку прыроды. Людзі здольны кантраляваць прыродна-біялагічныя патрэбы і карыстацца імі ў выпрацаваных культурай формах. А гэта гаворыць аб высокім значэнні сацыяльнага зместу ў чалавечым быцці. У працэсе жыццёдзейнасці людзі ўспрымаюць і асвойваюць ідэі, нормы і правілы свайго культурнага асяроддзя. Нямысліма існаванне чалавека без абмену інфармацыяй з іншымі людзьмі, без кааперацыі намаганняў, якія памнажаюць іх сілы.
    Але тут затоена вялікая небяспека -людзі не заўсёды ведаюць, што рббяць. Прадукты іх дзейнасці неўзаметку становяцца досыць
    стайнае і шматкаляровае?
    самастойным і ў пэўных умовах раптам зыступаюць супраць сва’х творцаў. У так м зыпадку сацыяльнае асяроддзе робіцца варожым йалавеку, як губляе н цыятыву адчувае сябе непатрэбным, адзінок м ’ слабым Гэтую з яву яскрава аггсал1 ў сваіх творах Ф. Кафка, Г. Маркузе інш. Сацыяльная практыка і ф:ласофск! аналіз паказваюць вял кую каштоўнасць культурнай экалогіі, прынцыпы якой дазваляюць ажыццяўляць мадэрн зацыю грамадства пры зберажэнні, а не разбурэнн' гістарычнай опадчыны.
    Працэс самаздзяйснення галоўная рыса быцця чалавека. Разам з тым гэта вышэйшая фсрма самаарганізацыі матэрыі. Звернем увагу, што сацыяльна упарадкаваныя формы жыццядзейнасц: выконваюць сваю ролю тольк' пры ўмове, кал: яны прымаюцца індывідам, праламляюцца скрозь прызму яго перакананняў, уяўленняў, жыццёвага вопыту. Вельм: значнае месца ў працэсе самарэалізацьг чалавека займае духоўны змест асобы. Абавязковым патрабаваннем да яе разв^цця з’яўляецца назапашванне маральнага вопыту, дазваляючага адпрэчваць зло і сцвярджаць дабро. Правільнае разуменне свайго месца ў свеце, і ў грамадстве, высок: прафесіяналізм і актыўныя адносіны да наваколля вось складальнікі духоўнай культуры асобы. Суразмернасць і гарманЧная еднасць прыродна-біялапчнага, сацыяльнага ' духоўнага ствараюць неабходны фон для творчага вырашэння чалавекам жыццёвых праблем і развіцця ўласнай ндывідуальнасці.
    Розныя формы быцця генетычна : структурна звязаны паміж сабой. Чалавек як найвышэйшая яго праява арганічна ўвабраў і пераўтварыў у адпаведнасці з уласнай сутнасцю ўсе больш простыя формы. Безумоўна, ён адно з цел прыроды, але надзвычай унікальнае, бо здольны мысл ць = актьіўна дзейнічаць. Яго паводзіны носяць выразна акрэслены оацыяльна-гістарычны характар, а між тым ён аўтаномны і здольны самастойна вызначаць свае ўчынкі. Ад прыроды да чалавека змяняецца характар самаарганізацыі быцця; спантанна-стыхійная, асэнсавана-рэгулюемая і, нарэшце знутры матываваная самаарганізацыя. На ўзроўні чалавека быццё набывае невядомыя раней багатыя магчымасці пераадольвання сусветнага хаосу і мэтанакіраванага руху ў бок ўсё больш высокай арганізацьл.
    Катэгорыя быцця выконвае важную канструктыўную функцыю ў духоўным асваенні рэчаіснасці. Аднак выяўленне анталагічнага, г. зн. быційнага статусу прадметаў, працэсаў і падзей, гэта толькі пачатак філасофскага асэнсавання свету. Трэба яшчэ паказаць, што яны сабой уяўляюць і дзе іх месца ў шэрагу іншых з’яў. А як гэта зрабіць, калі быццё незвычайна разнаНайдрабнейшыя электроны і неўявіма велі-
    чэзныя галактыкі, ледзяны холад касмічных абшараў і распалёныя нетры зорак, рассеянае па сусвеце коснае рэчыва і засяроджанае на
    СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ ІПЭІ АБ АЛЗІНСТВЕ БЬШЦЯ. ПАНЯЦЦЕ МАТЭРЫІ
    абмежаванай паверхні планеты жыццё усё гэта розныя мадыф кацьг быцця, якія ў сукупнасці ўтвараюць фантастычна складаны свет. Ці дасягальны ён для нашага розуму? Чалавечая думка здаўна шукала пддыходы да таямніц светабудовы. Пошук; аднойчы прывялі да адкрыцця досыць плённага прыёму, сутнасць якога ў тым, каб знайсці ў мностве еднасць, растлумачыць бясконцую якасную разнастайнасць існага на падставе некаторых агульных прынцыпаў. 3 гэтаю мэтай было ўведзена паняцце матэрыі. Слова „матэрыя” лацінскага паходжання. Першапачаткова яно азначала агульную аснову ! актыўны пачатак рэчаў. Адпаведнае паняцце атрымала шырокае распаўсюджанне ў побыце, навуцы і філасофіі. Цяжка знайсці такі кірунак філасофіі, дзе б яно не прысутнічала, хаця пад ім не заўоёды разумеецца «адно і тое ж.	...