Асновы філасофіі
(курс лекцый)
Памер: 278с.
Гародня 1994
У цэнтры ўвагі філасофіі сучаснасці, па-ранейшаму, як вышэйшая каштоўнасць застаецца чалавек, яго сутнасць і лёс, яго асноўныя памеры творчасць, свабода, духоўнасць і імкненне да гранічных в я р ш ы н ь.
Сучасная прагрэсіўная філасофія раскрывае складаныя залежнасці сацыяльных супольнасцей, агульначалавечых і нацыянальна-дзяржаўных каштоўнасцей, арыентуе сучаснікаў на супрацоўніцтва ў імя міру і дабрабыту народаў. Усё гэта стала магчымым таму, што філасофія з’яўляецца самасвядомасцю чалавецтва, фундаментальным, матрычным элементам не толькі агульначалавечай культуры, але нацыянальнай, бо без яе ўжывання немагчыма ніякая трансляцыя шматзначнага гістарычнага вопыту ад пакалення да пакалення. Напрьіклад, сёння немагчыма ніякай асобе падняцца да сучаснага ўзроўню мыслення і дзейнасці, калі ён не будзе валодаць хаця б адным з сістэмы кірункаў філасофскага пранікнення ў глыбіні грамадскага жыцця. Сярод іх можна назваць наступныя; філасофскія маралі, філасофія мастацтва, філасофія рэлігіі, філасофія гісторыі, філасофія права, філасофія палітыкі, філасофія прыроды, філасофія чалавека як вышэйшага і асобнага звяна ў сусветнай эвалюцыі і г. далей. Але
філасофія не зводзіцца да грамадазнаўства. Філасофія як і любая навука ці асобная форма грамадскай свядомасці мае сваю структуру, што адпавядае праблематыцы яе даследавання. Яе важнейшымі структурамі зараз з’яўляюцца: філасофская анталогія, гнесеалогія, філасофская тэорыя развіцця, філасофія грамадства, філасофія ManaBena (філасофская антрапалогія). Шлях развіцця філасофіі гэта шлях аддзялення ад яе ўсё новых і новых навук і самастойных галін даследаванняў. Так, у новы час філасофія прыроды дала пачатак сотням прыродазнаўчых навук, крыху пазней у якасці самастойных з філасофіі гісторыі выдзеліліся сацыялогія і псіхалогія, а разам з імі і дзесяткі іншых навук. у апошні час пачаўся працэс выдзялення асобных філасофскіх галін і нават навук. Сярод іх логіка, этыка, эстэтыка, аксіялогія і іншыя. Зразумела, што гэты працэс дыферэнцыяцыі філасофскіх ведаў заканамерны і ў сваёй аснове прагрэеіўны. Ён якраз сведчыць аб аднолькавай прыродзе навуковага і светапогляднага вывучэння і даследавання свету. Можна сказаць так, што філасофія (навука) і ўсе іншыя формы свядомасці (мараль, мастацтва і іншыя) гэта два магутных крылы чалавека, якія ўзнеслі яго да сучаснай касмічнай магутнасці і творчасці і якія,будзем спадзявацца, дазволяць яму бясконца, вечна рухацца па шляху гуманістычнага ўзыходжання, па шляху касмічнай эвалюцыі.
ПАНЯЦЦЕ БЬІЦЦЯ. МАТЭРЬІЯ ІЯЕ АТРЫБУТЫ
КАТЭГОРЫЯ БЬШНЯ ЯК ПАЧЛТАК ФІЛАСОФСКАГА АНАЛІЗУ СВЕТУ
Праблема быцця мае даўнюю гісторыю і належыць да ліку вечных. Філосафы розных часоў, школ і напрамкаў, выказваючы да яе нязменную цікавасць, вылучалі то адзін, то другі яе бок. Старажытнагрэчаскі філосаф Парменід першым у гісторыі чалавечай думкі выразна сфармуляваў пытанне аб быцці ў нямецкага філосафа Гегеля, які дакладна вызначыў месца гэтага паняцця ў
дынаміцы лагічнай культуры. Да аналізу быцця звярталіся такія вядомыя сучасныя даследчыкі, як М. Хайдэгер і Ж.-П. Сартр, якія імкнуліся, перш за ўсё спасцігнуць яго індывідуальна-асабовы змест.
Увесь гісторыка-філасофскі і гісторыка-навуковы вопыт сведчыць, што ідэя быцця арганічна ўваходзіць у склад светапогляду, утвараючы яго найбольш глыбокі пласт. Як і чаму існуюць прырода, чалавек, культура? Якое паходжанне нашага свету? Ці было што да яго і ці не ідзе яму на змену нешта іншае? Як ён пабудован і чым растлумачыць яго дынаміку? Чаму аказалася магчымым з’яўленне чалавека здоль-
най асэнсоўваць рэчаіснасць істоты? Тыя або іншыя адказы на гэтыя пытанні служаць своеасаблівымі арыентырамі, якія вызна^аюць адносіны чалавека да прыроды, іншых людзей і самога сябе. Іх асэсаванне вельмі неабходна для самавызначэння асобы.
Паняцце быцця ахоплівае ўсю рэальнасць, аказваецца гранічна шырокім абагульненнем існага. У роўнай ступені яно адносіцца як да матэрыяльных рэчаў і працэсаў, так і да ідэальных ведаў і ўяўленняў. Усё існуючае лучыцца да яго. Такім чынам, быццё гэта філасофская катэгорыя, якая азначае ўсеагульную ўласцівасць рэчаў і з'яў існаваць, быць у наяўнасці.
Важна адзначыць, што паняцце быцця не проста фіксуе існаванне рэчаў і з’яў, яно яшчэ ўказвае на іх складаныя сувязі і ўзаемазалежнасці. Да гэтай думкі вучоныя прыйшлі не адразу. Доўгі час здавалася, што кожная рэч існуе сама па сабе. А калі паміж рэчамі і здараюцца нейкія стасункі, то яны маюць выпадковы характар. Склалася ўяўленне, быццам свет гэта стракаты калейдаскоп адасобленых рэчаў і падзей. Але паступова выспявала іншае разуменне быцця, якое прызнавала яго цэласнасць. Аказваецца, што ўяўленне аб блізкасці нават надта далёкіх на першы погляд з’яў, якое ўзнікла яшчэ ў магіі, мае пад сабой важкую аснову. Ачысціўшы ідэю цэласнасці быцця ад прымхаў і спекулятыўных сцвярджэнняў, філасофія выкарыстоўвае яе творчую сутнасць, вылучае і аналізуе прычынныя, структурныя, карэдяцыйныя ды іншыя тыпы рэальны* сувязей, яднаючых рэчы і з’явы. Добра вядома, што існуе цесная сувязь паміж водным рэжымам глебы і ўраджайнасцю раслін, геалагічнай структурай літасферы і землятрусамі і т. п. Выяўленне падобных сувязей адна з галоўных задач навукі. Без іх усведамлення была б немагчымай і паспяховая практычная дзейнасць.
Паняцце быцця азначае, што людзі, рэчы, ідэі, уступаючы ў розныя сувязі і адносіны, аказваюцца часцінкай, бокам, момантам цэласнай светабудовы. Гэта катэгорыя аб’ядноўвае асноўныя ідэі, вылучаныя пры асэнсаванні сутнасці свету:
- свет існуе як цэласная, але ўнутрана дыферэнцыраваная рэальнасць;
- быццё паўстае ў розных формах, якія адрозніваюцца ўзроўнем арганізацыі сістэм, што ахопліваюцца імі;
- матэрыяльнае быццё ёсць зыходная рэальнасць для свядомасці і дзейнасці людзей;
- творчая дзейнасць людзей як асэнсаваная перабудова рэчаіснасці, стварае новую надпрыродную рэальнасць, якая завецца культурай.
Такім чынам, катэгорыя быцця выконвае важную функцыю ў філасофскім асэнсаванні рэчаіснасці.Яна арыентуе на выяўленне сапраўднага статусу рэчаў, іх уласцівасцей і адносін, Аналіз быцця тых альбо іншых з’яў патрабуе высвятлення іх месца ў архітэктоніцы свету, апісання і вытламачэння дынамікі ўзаемаадносін з іншымі матэрыяльнымі і духоўнымі ўтварэннямі.
АСНОЎНЫЯ ФОРМЫ БЫШІЯ
Абапіраючыся на сукупны вопыт развіцця філасофіі, навукі і практыкі, можна сцвярджаць, што быццё ёсць моцна знітаваны, складаны, але падзелены ўнутры сябе свет. Сучасная навука, намаганнямі I.
Прыгожына, I. Стынгерс ды іншых навукоўцаў пацвердзіла прыйшоўшую з сівой даўніны здагадку аб процідзеянні двух глыбінных пачаткаў светабудовы парадку і хаосу, працэсаў кансалідацыі і дэзінтэграцыі. Даказана, што ўжо ў неарганічным свеце дзейнічаюць законы, якія забяспечваюць, з аднаго боку, стабільнасць, устойлівасць матэрыяльных сістэм, а з другога, іх рухомасць, зменлівасць. Прырода дэманструе дзіўную разнастайнасць адносна ўстойлівых аб’ектаў: атам, скала, возера, зорка і г. д. Але ў ёй мы знаходзім і сляды развіцця, пераўтварэння адных аб’ектаў у другія. Цудоўнай ілюстрацыяй бесперапыннага ўзаемадзеяння палярна процілеглых тэндэнцый кансалідацыі і дэзінтэграцыі служыць тэорыя гарачага Сусвету Г. Гамава. Яна апісвае драму прыроды, якая доўжыцца ўжо амаль дваццаць мільярдаў гадоў, дзе нараджэнне і гібель асобных светаў не толькі аказваюцца побач і сумешчаны ў часе, але і нвмагчымы адно без аднаго разбурэнне, смерць і ператварэнне ў хаос папярэдніх структур з жалезнай нвабходнасцю пераходзіць у працэс утварэння і станаўлення новых, якія аэначаюць, што іншы парадак светабудовы з небывалай яшчэ арганізацыяй. Так здзяйсняецца ў рэчаіснасці адэінства, цэласнасць свету, а разам з тым і незваротнасць змен.
Эвалюцыя свету сввдчыць аб невычарпальным арсенале яго „творчага” патэнцыялу. Аднан неабходна памятаць, што на кожным узроўні матэрыяльных сістэм дзейнічаюць свее законы іх руху, а гэта вызначае магчымы спектр спосабаў арганізацыі і пераходу такіх сістэм у іншы стан. He ўсё магчыма ў Сусвеце, Пагэтаму не трэба прыпадебняцца да чэхаўскега героя, які меркаваў, быццем наш свет знаходзіцца ў дупле зуба велізарнай пачвары. Калі ў прыродзе самаарганізацыя сістэм з’яўляецца спантанным і ў гэтым сэнсе стыхійным працэсам, то там, дзе дзейнічае чалавек, яна акаэваецца пераважна вынікам мэтанакірвванай, а таму і ўсвядомленай дзейнасці. Вось чаму разумна ўзяць за аснову клэсіфікацыі быцця прынцып самаарганізацыі матэрыяльных сістэм. Пры такім падыходзе можна вылучыць наступныя яго формы: быццё прыроды, быццё грамадства, і быццё чалэвека. Якімі ж адметнымі рысамі яны вызначаюцца? Гэта цікава ведаць не толькі для ўдакладнення тэорыі, але і для прыняцця практычных решэнняў.
Прырода дадзена чалавеку менавіта ў форме практычнай дзейнасці. істотнай асаблівасцю быцця прыроды аказваецца пластычнасць, г. з. здольнасць паддавацца знешняму ўздзеянню, праяўляючы пры гэтым розныя ўласцівасці. Аднак не ўсякія дзеянні выклікаюць адэкватныя змены ў прыродзе, а значыць, вядууць да яе практычнага і духоўнага засваення людзьмі, а толькі тыя, што адпавядаюць яе законам.
Быццё прыроды характэрызуецца аб’ектыўнасцю і самастойнасцю.
Валодаючы здольнасцю да самаарганізацыі, яна параджае ўсю разнастайнасць існага. Прырода ахоплівае і пранізвае быццё чалавека, які ўсе зыходныя матэрыялы для сваёй дзейнасці бярэ ў яе, ды і сам як цялесная істота з'яўляецца яе асобнай часцінкай.
існуе істотная розніца паміж прыродай як цэласным светам і яе асобнымі праявамі. Калі прырсда бясконцая ў прасторы і часе, *то любыя кйнкрэтныя рэчы, працэсы і станы абмежаваныя, маюць свой пачатак і канец. Яны з'яўляюцца з небыцця і, пражыўшы свой тэрмін, знікаюць, зноў пераходзяць у небыццё. Быццё і небыццё пастаянна змяняюць адно аднаго. Аднак небыццё адноснае, яно зусім не раўназначнае нішто. Добра вядома, што ўрадлівы слой глебы гумус уяўляе сабой згніўшыя рэшткі раслін і жывёл. Такое ўзаемаабарачэнне быцця і небыцця не было загадкай ужо для некаторых старажытных філосафаў. Антычны мысліцель Геракліт пісаў, што „агонь жыве смерцю зямлі, паветра жыве смерцю агню, вада жыве смерцю паветра, а зямля жыве смерцю вады” (Антологмя ммровой фмлософнн. Т. і. Ч. і. М., 1969. С. 275). Тут такая дыялектыка, што быццё і небыццё не проста змяняюць адно аднаго ў часе і не толькі знаходзяцца побач у прасторы, яны як два бакі аднаго медаля, наогул немагчымы паасобку. Кожнае рэалізаванае быцце адсякае ўсе іншыя альтэрнатывы, ператвараючы іх у небыццё, і наадварот, небыццё якой-небудзь з’явы ёсць умова для быцця іншай з’явы. Абсалютнае небыццё немагчыма прынцыпова. Нават тое, што называюць фізічным вакуумам, з'яўляецца пэўным станам матэрыі з характэрным патэнцыялам. Паток узаемных пераўтварэнняў матэрыяльных прадметаў, працэсаў і падзей, які не бяднее ніколі, выяўляе істотную ўласцівасць быцця прыроды працэс яе самааднаўлення. Прырода як цэлае падобна да казачнай птушкі Фенікс, якая, згараючы ў полымі, зноў адраджаецца з уласнага попелv.