Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
«і»5 '
Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Музей Беларускага Палесся (г. Пінск) Маршалкоўская Ўправа Падляшскага ваяводства (Польшча) Польскі Інстытут у Мінску
АСОБА ЗБІРАЛЬНІКА Ў ЗАХАВАННІ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Да 200-годдзя з дня нараджэння Оскара Кольберга
Матэрыялы Міжнароднага навуковага круглага стала (25-26 чэрвеня 2014 года, Мінск Пінск)
Мінск Выдавсц Віктар Хурсік 2015
УДК 39+001.83(100)(476:438)(063)(042.3)= 161.3
ББК 63.5(4 Беі)
А90
Укладальнікі:
Дар ’я Алексенка і Юры Пацюпа
А90 Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны : Да 200-годдзя з дня нараджэння О. Кольберга : матэр. Міжнар. кругл. стала; 25-26 чэрв. 2014 г., Мінск-Пінск/укл. Дар’я Алексенка і Юры Пацюпа ; Цэнтр даследаванняў бел. культуры мовы і літаратурыНАН Беларусі, Музей Бел. Палесся (г. Пінск), Маршалкоўская Управа Падляшскага ваяв. (Польшча), Польскі Інст. у Мінску. Мінск : Выд. В. Хурсік, 2015. 158 с. ; іл.
ISBN 978-985-7025-51-0
У зборніку публікуюцца даклады ўдзельнікаў Міжнароднага круглага стала, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння Оскара Кольберга, «Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны», які адбыўся 25-26 чэрвеня 2014 года ў Мінску і Пінску. У дакладах разглядаюцца актуальныя праблемы фалькларыстыкі, этнаграфіі, этнамузыкалогіі і іншых праблем народазнаўства, роля асобы ў развязанні гэтых праблем.
Кніга адрасуецца спецыялістам і ўсім, хто цікавіцца народнай культурай.
Zrealizowano przy wsparciu finansowym Instytutu Polskiego w Mirtsku oraz Urz^du Marszalkowskiego Wojewddztwa Podlaskiego
Надрукавана пры фінансавай падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Маршалкоўскай Ўправы Падляшскага ваяводства (Польшча)
ISBN 978-985-7025-51-0
9* 7 8 9 8 5 7 02551 0 >
© Польскі Інстытут у Мінску, 2015 © Віктар Хурсік, афармленне, 2015
Вітальнае слова дырэктара Цэнтра даследавапняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэміка Аляксандра Іванавіча Лакоткі
Шаноўныя госці і ўдзельнікі Міжнароднага навуковага круглага стала!
Ад імя Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі дазвольце сардэчна вітаць усіх удзельнікаў Міжнароднага навуковага круглага стала, прысвечанага 200-годдзю з дня нараджэння польскага збіральніка і даследчыка народнай культуры Оскара Кольберга.
Правядзенне гэтага мерапрыемства вельмі сімвалічна. Яно адбываецца ў рэчышчы дзвюх аднолькава важных як для Беларусі, так і для Польшчы падзей, якія накіраваны на ахову культурнай спадчыны славянскіх народаў.
Як вядома, у 2014 годзе Беларусь адзначае 60-годдзе членства ў арганізацыі ЮНЕСКА. 3 20 красавіка 2006 года для Рэспублікі Беларусь уступіла ў сілу падпісаная нашай дзяржавай Канвенцыя ЮНЕСКА аб аховенематэрыяльнайкультурнайспадчыны,ратыфікаваная79краінамі. Асноўная мэта канвенцыі звярнуць увагу грамадскасці і дзяржаў на тое, што духоўная спадчына народа знікае ў выніку глабалізацыі і мае патрэбу ў тэрміновай ахове. Быў створаны міжурадавы камітэт па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, у склад якога ўвайшла і наша краіна. Ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны ўяўляе цікавасць для ўсяго чалавецтва такое асноватворнае палажэнне Міжнароднай канвенцыі аб ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны, прынятай Генеральнай канферэнцыяй Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры ў кастрычніку 2003 года.
У XXI стагоддзі ахова нематэрыяльнай культурнай спадчыны стала прыярытэтам дзяржаўнай палітыкі Рэспублікі Беларусь. Цікавасць да культурнай спадчыны з найбольшай сілай праяўляецца ў пераломныя гістарычныя эпохі, калі грамадства імкнецца асэнсаваць мінулае і зазірнуць у будучае. Вывучэнне народнай спадчыны, вяртанне незаслужана забытых і выкрасленых з гісторыі культуры імёнаў, публікацыя раней невядомых чытачу твораў літаратуры, шырокая дэманстрацыя твораў мастацтва з фондаў музеяў і прыватных калекцый гэта важны крок да ўспрыняцця, асэнсавання і нават пераасэнсавання духоўнага вопыту нашых продкаў, лепшых традыцый і ўзораў культуры.
У Польшчы 2014 год указам польскага Сейма аб’яўлены годам Оскара Кольберга. У супрацоўніцтве з Інстытутам Кольберга, Польскім Інстытутам у Мінску, Форумам традыцыйнай музыкі, Польскім этнаграфічным таварыствам, Польскім радыё, Нацыянальным інстытутам Фрэдэрыка Шапэна, Музеем Радомскай вёскі, Музеем Беларускага Палесся ў г. Пінску і іншых арганізацый запланавана вялікая колькасць мерапрыемстваў, прысвечаных гэтай нагодзе. Сярод іх публікацыяягопрац,запускінтэрнет-парталупаэтнаграфіі,рэстаўрацыя помніка Кольберга ў Кракаве, правядзенне выстаў, канферэнцый і г. д. Галоўная задача гэтых мерапрыемстваў адраджэнне, захаванне і папулярызацыя аб’ектаў духоўнай спадчыны, уласцівай той або іншай лакальнай традыцыі. Ад паспяховай дзейнасці па вырашэнні гэтай задачы ў многім залежыць магчымасць забеспячэння сувязі мінулага з цяперашнім і будучым у развіцці грамадства, разумення таго, што адбываецца ў цяперашні час і прадбачання будучага.
Сур’ёзная ўвага да праблем захавання нематэрыяльнай культурнай спадчыны сёння невыпадковая. Міжнароднай супольнасцю прызнана, што многія ўзоры духоўнай спадчыны сёння знаходзяцца на мяжы знікнення. Мы ўвесь час назіраем, як зыходзяць з жывога бытавання многія вусныя, музычныя і танцавальныя традыцыі. Сёння аб небяспецы глабалізацыі гавораць ва ўсім свеце. Нават у нашай краіне, дзе, здавалася бы, захаваліся багацейшыя ўнікальныя традыцыі, ёсць месца для трывогі. У час імклівых глабалізацыйных працэсаў, калі нівеліруюцца каштоўнасныя арыенціры культурнай разнастайнасці і самаідэнтыфікацыі народаў, захаванне нематэрыяльнай культурнай спадчыны набывае эканамічнае, культурнае і палітычнае значэнне. Нематэрыяльная культурная спадчына гэта тое, што забяспечвае духоўны стрыжань чалавечай супольнасці, аснову ўзаемаадносінаў нацый і дзяржаў.
Адной з праяў нематэрыяльнай культуры з’яўляецца фалыоіор, які выражае самабытнасць розных сацыяльных, рэлігійных і этнічных супольнасцей Беларусі. Глыбокае і ўсебаковае вывучэнне фальклору дае магчымасці для даследавання вытокаў нацыянальнай самасвядомасці, што дапамагае больш аб’ектыўна ацаніць сваю гісторыю і правільна арыентавацца ў сучасных этнічных працэсах. Таму вялікая ўвага павінна ўдзяляцца дакументаванню фальклору з тым, каб даць магчымасць даследчыкам і носьбітам традыцый у далейшым карыстацца фактычным матэрыялам і ўводзіць яго ў навуковы і культурны зварот.
Першыя спробы збірання, сістэматызацыі і навуковага асэнсавання фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу былі зроблены яшчэ ў XIX ст. У гэты перыяд збіральніцкая дзейнасць дасягнула найбольшага размаху.
Збіранне беларускіх народных твораў было састаўной часткай вялікай нястомнай працы, якую вялі вучоныя Беларусі, Расіі, Польшчы, Літвы і інш. Оскар Кольберг увайшоў у гісторыю фалькларыстыкі як выдатны збіральнік народна-паэтычных скарбаў, удумлівы даследчык вуснай паэзіі, народных звычаяў і абрадаў, складальнік змястоўных зборнікаў фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што па аб’ёме сабранага матэрыялу ў галіне народнай культурыпобачзОскарамКольбергам нямароўных. Фалькларыстычныя і этнаграфічныя набыткі гэтага нястомнага збіральніка і даследчыка, выданне якіх яшчэ да канца не закончанае, размеркаваны на 80 важкіх тамоў. Апантанасць любімай справай, надзвычайная працаздольнасць, фенаменальная памяць, тонкі музычны слых усё гэта дазволіла Оскару Кольбергу выканаць тое, што было б пад сілу цэламу калек гыву спецыялістаў. Калі падсумоўваць вынікі ўсяго сабранага ім матэрыялу, то трэба звярнуцца да лічбаў, якія красамоўна сведчаць пра навуковы подзвіг даследчыка. Адзін з яго збораў «Народ» налічвае каля 25 000 польскіх і славянскіх песень і танцаў з мелодыямі, каля дзвюх тысяч казак і іншых народных апавяданняў, каля 18 000 тысяч прыказак, прымавак і загадак, багацейшы матэрыял па народнай міфалогіі і дэманалогіі, па народнай медыцыне палякаў і іх суседзяў, у тым ліку і беларусаў Палесся. Сённяшняя навуковая падзея, якая сабрала навукоўцаў з Беларусі і Польшчы, яшчэ раз пацвердзіла, што вельмі багаты матэрыял Оскара Кольберга, яго этнаграфічныя і фальклорныя напрацоўкі, накіраваныя на вывучэнне штодзённага жыцця народа, і ў наш час не страцілі сваёй навуковай актуальнасці і па-ранейшаму з’яўляюцца крыніцай для новых даследаванняў.
Мы вельмі спадзяемся, што сённяшняе мерапрыемства будзе спрыяць пашырэнню і ўмацаванню навуковых, культурных і асабістых кантактаў навукоўцаў з нашых краін. Гэты вопыт узаемадзеяння паміж навуковымі і культурнымі ўстановамі Беларусі і Польшчы, у прыватнасці, Акадэміяй навук Беларусі, Польскім Інстытутам у Мінску, Музеем Беларускага Палесся ў г. Пінску, павінен пераўтварыцца ў далейшае цеснае і плённае супрацоўніцтва і садзейнічаць захаванню нематэрыяльнай культурнай спадчыны для развіцця беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай ідэнтычнасці. Сённяшняе навуковая дыскусія ў далейшым стане сур’ёзнай платформай вызначэння вектараў развіцця культурнай палітыкі нашай краіны ў дадзеным кірунку. Жадаю ўдзельнікам Міжнароднага навуковага круглага стала паспяховай работы, значных дасягненняў і канструктыўных прапаноў!
Настасся Някрасава (Варшава)
«БЕЛАРУСКІЯ» РУКАПІСНЫЯ ПАПКІ ОСКАРА КОЛЬБЕРГА
У другой палове XVIII ст. як вынік нацыянальна-вызваленчага руху славянскіх народаў у гуманітарных навуках узнікае новы кірунак славяназнаўства. Паваротным момантам у поглядах заходнееўрапейскай навукі на ролю і значэнне славян стала праца Іагана Готфрыда Гердэра «Ideen zur Philosophic der Geschichte der Menschheit» (1784— 1791). У раздзеле Slavische Volker нямецкі філосаф звяртае ўвагу на вартасць айчыннай традыцыйнай культуры славян. Пад уздзеяннем той ідэі шмат вучоных пачало даследаваць народную культуру, убачыўшы ў ёй крыніцу праўды і тоеснасці. Генрык Оскар Кольберг слаўны польскі этнограф, на ўзор многіх сваіх папярэднікаў, між іншым, Зарыяна Далэнгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага), вырашыў «паказаць характар славянскай музыкі», улічваючы ў сваіх даследаваннях, акрамя польскай традыцыі, таксама кулыуру беларускага, украінскага, чэшскага, славацкага, а нават венгерскага і літоўскага народаў.