Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны


Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
была створана відэаверсія яе кінафільмаў. Усе вучоныя не шкадавалі свайго часу на папулярызацыю сваіх матэрыялаў, ездзілі са мной не толькі на здымкі, але і ў пошукавыя экспедыцыі. На гэта пайшлі гады. У выніку кіраўніцтва Белтэлерадыёкампаніі, якое падтрымлівала мой кірунак працы, змянілася, і цыкл перадач так і не адбыўся, хоць фільмы і сюжэты былі на экране, а зараз у большасці алічбаваны, захоўваюцца ў фондах. Праўда, амаль не дэманструюцца на экране. Яны маглі б выкарыстоўвацца ў ВНУ, школах, нават у нашых пасольствах у іншых краінах. Але ляжаць мёртвым грузам у фондах. Сама я зараз тэлевізар не гляджу, каб не перажываць за тое, як на экране прэзентуецца этнічная спадчына беларусаў у перадачах «Наперад, у мінулае», «Беларуская кухня», «Зямля беларуская» і іншых. Нешта даказваць, крытыкаваць не магу. Па-першае, няма з кім гэта абмеркаваць. Усіх спецыялістаў сітуацыя як быццам задавальняе. <„.> Па-другое, я ўжо пенсіянерка, а моладзь у наш час ігнаруе вопыт старэйшых, стварае сваю «моду» і дэманструе сваё бачанне этнічнай культуры, робіць усё магчымае, каб яе прыпудрыць сваім невуцтвам і нігілізмам.
Дарэчы, акрамя цыкла «Радавод», на БТ існаваў цыкл перадач «Што ні край, то свой звычай» пра этнічную культуру народаў свету. Тады з дапамогай польскага пасольства ў Беларусь былі дастаўлены копіі фільмаў з архіву ў Лодзі, створаных па слядах Оскара Кольберга. Аташэ па культуры Марэк Галкоўскі каментаваў гэтыя фільмы ў студыі. Цяпер на БТ няма не тое што перадач пра культуру народаў свету, але і пра сваю этнічную культуру могуць расказаць хіба што ў навінах. 1 толькі таму, што гэта цікава самім журналістам. Такіх журналістаў у нас нямала. Яны прапануюць і распачынаюць розныя праекты, цыклы. Можа, з часам знойдзецца асоба, якая возьме на сябе каардынацыю прэсы ў кірунку папулярызацыі этнічнай спадчыны. Тэлевізійнае кіраўніцтва ўспрымае пэўны абрад ці рамяство як экзотыку, якая разбаўляе шэрыя будні і забаўляе. Фальклор успрымаецца як забава, ён павінен весяліць публіку. Чыноўнікі ад культуры абразліва называюць фальклорныя гурты «старьё». Музычна глухія, яны настолькі зненавідзелі сваё сельскае мінулае, сваю мову і песні, што гатовы папулярызаваць што хочаш, нават кітайскую культуру. I каб яшчэ не дарма, а за грошы. А планы на платныя паслугі ў культуры могуць знішчыць усю культуру ўвогуле. Ды што мы хочам ад культуры, калі на яе з бюджэту выдаткоўваюць 0,5%! Для параўнання: на адукацыю 5%...
Вялікую, шматгадовую працу вядзе сапраўдны падзвіжнік на ніве традыцыйнай культуры Яўген Міхайлавіч Сахута, які ўзначальвае Саюз майстроў народнай творчасці. Дзякуючы яму і сябрам гэтага грамадскага аб'яднання, з рамёствамі ў нашай краіне праводзіцца
вялікая, планамерная праца, паступова гэтыя элементы ўключаюцца ў рэспубліканскі спіс НКС.
He магу не ўпамянуць яшчэ адну асобу, якая вылучаецца падзвіжніцкай працай на ніве нашай спадчыны. Чыноўнікі ад культуры не бачаць і не хочуць бачыць тых вынікаў, якіх дасягнуў за шмат гадоў, працуючы па ўсёй тэрыторыі Беларусі, Мікола Козенка ў праграме «Традыцыйная культура і дзеці», ініцыяваўшы правядзенне традыцыйнага фестывалю «Берагіня». Гэтая дзейнасць не толькі не ацэнена па заслугах, ёй увесь час перашкаджаюць. Дзякуючы Міколу Аляксеевічу ўзгадаваная беларусамі на аснове традыцыйных рамёстваў, промыслаў, фальклору ўжо некалькі пакаленняў творчых дзяцей з розных рэгіёнаў. Вы думаеце, конкурсы побытавых танцаў, на якіх атмасфера амаль такая ж, як на футбольных матчах, хоць раз трансліраваліся па тэлеэкране? He.
Праца з дзецьмі, з моладдзю на энтузіязме, як патрэба душы і як разуменне свайго прафесійнага абавязку праводзіцца многімі асобамі ў нашай краіне, і яна дае свае вынікі. Беларусь гатова выплюхнуць у моцны рух цікавасць да сваіх этнічных каранёў. Але ўлады не дадуць разгарнуцца такому руху, бо звязваюць карыстанне роднай мовай і цікавасць да фальклору з апазіцыяй, а чыноўнікі баяцца «як бы што не выйшла». Безумоўна, не ўсе. Безумоўна, не трэба баяцца чыноўнікаў і трымацца годна, працягваючы сваю справу. Былі ў нашай гісторыі часы значна горшыя. Зараз ніхто не забараняе гаварыць па-беларуску, апранацца па-беларуску, спяваць і танцаваць. Але бяда ў тым, што няма дзяржаўнай праграмы па падтрымцы этнічнай культуры. Няма навуковага аб’яднання вучоных, якія займаюцца этнічнай культурай. Магчыма, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры мог бы ўзяць на сябе такі клопат, але навошта камусьці вешаць сабе на шыю лішні груз абавязкаў і выконваць іх на грамадскіх пачатках? Няма творчага аб’яднання аматарскіх фальклорных суполак. Няма каардынацыі грамадскага руху па папулярызацыі народных традыцый у горадзе. Урэшце, няма каардынацыі дзейнасці ў кірунку назірання за прынятымі пад ахову элементамі НКС. Нам вельмі ўважліва трэба прачытаць і абмеркаваць кнігу Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка, яе думкі, выказаныя ў кнізе «Экалогія традыцыйнай народна-музычнай культуры» (2011 год). Яна ацаніла шансы, якія дае нам КАНВЕНЦЫЯ ЮНЕСКА 2003 года «Аб ахове нематэрыяльнай кулыурнай спадчыны», назваўшы яе «знамянальнай вехай у галіне экалоііі традыцыйнай народнай культуры», і абазначыла пагрозы на шляху далейшага існавання гэтай культурнай спадчыны.
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Алексенка Дар’я малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Антановіч Алена аспірант кафедры этналогіі, музеалогіі і гісторыі мастацтваў УА «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт», магістр гістарычных навук.
Аўсенчык Уладзімір загадчык кафедры архітэктуры УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук.
Боганева Алена навуковы супрацоўнік сектара этналінгвістыкі і фальклору ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Валодзіна Таццяна загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», доктар філалагічных навук, дацэнт.
Гамзовіч Рэгіна журналіст.
Ганчар Уладзімір асістэнт кафедры гісторыі славян УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны», кандыдат гістарычных навук.
Клімковіч Ірына малодшы навуковы супрацоўнік ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Лабачэўская Вольга — дацэнт кафедры этналогіі і фальклору УА «Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў», доктар мастацтвазнаўства, дацэнт.
Лобач Уладзімір дацэнт кафедры гісторыі і іурызму УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт», кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Малоха Міраслава ад’юнкт Універсітэта Яна Каханоўскага ў Кельцэ.
Мышкавец Ірына вядучы навуковы супрацоўнік мемарыяльнага музея Максіма Багдановіча філіяла «Беларуская хатка» У К «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры».
Новак Валянціна загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі УА «Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны», доктар філалагічных навук, прафесар.
Някрасава Настасся магістрант Інстытута Музыкалогіі Варшаўскага ўніверсітэта.
Пацюпа Юры малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Пракоф'ева Юлія малодшы навуковы супрацоўнік аддзела нарадазнаўства ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», магістр гістарычных навук.
Рабец Таццянанавуковы супрацоўнік сектара духоўных традыцый у народнай архітэктуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай кулыуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі», кандыдат філалагічных навук.
Смірнова Ірына малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалысларыстыкі і культуры славянскіх народаў ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі».
Фіонік Дарафей заснавальнік-кіраўнік Музея Малой Бацькаўшчыны ў Студзіводах.
Швед Іна прафесар кафедры беларускага літаратуразнаўства УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С. Пушкіна», доктар філалагічных навук, прафесар.
ЗМЕСТ
Вітальнае слова дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі акадэміка
Аляксандра Іванавіча Лакоткі	3
Някрасава Настасся «Беларускія» рукапісныя папкі Оскара Кольберга	6
Валодзіна Таццяна, Мапоха Міраслава
Архаічныя ўяўленні і магічныя практыкі палешукоў у запісах Оскара Кольберга	13
Швед Іна
Да пытання аксіялогіі часу ў лакальнай традыцыі Берасцейшчыны	21
Новак Валянціна
Фальклорна-этнаграфічная спадчына Гомелынчыны. 3 вопыту сучасных палявых даследаванняў духоўнай культуры рэгіёна	29
Лабачэўская Вольга
Глыбіня народнай памяці аб сакральным. Шчыткавіцкая прошча ў апісанні І.А. Сербава (1911) і сучасных палявых запісах	33
Аўсейчык Уладзімір
Рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты ў каляндарнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння
(па матэрыялах XIX XX ст.)	42
Боганева Алена
Сыбіля як персанаж беларускай «народнай Бібліі» і звязаныя з ёй народнабіблейскія матывы	55
Лобач Уладзімір
Палявыя этнаграфічныя даследаванні Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1995 2013 гг. Вопыт, вынікі, перспектывы	64
Ганчар Уладзімір
Аб выніках і перспектывах палявых даследаванняў знахарства Беларускага Палесся ў пачатку XXI ст.	68
Клімковіч Ірына
Палявая дзейнасць Этнагістарычнага Цэнтра «Явар», яго роля ў выяўленні аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны	75
Антановіч Алена
Лакальныя асаблівасці ў традыцыйнай культуры харчавання беларусаў	83
Рабеіі Таіріяна
Спецыфіка прасторавай арганізацыі карціны свету ў замовах Палесся	89
Алексенка Дар 'я Месяц і зоркі ў міфапаэтычнай канцэпцыі паходжання Сусвету	96
Фіон ік Дарафей
Жыце збіральніка в традыцыі. 3 вопыту організатора Пудляшско-полескіх сустрэч в традыцыі	102
Мышкавец Ірына
«Батлейка як арганічная частка музейнай дзейнасці». На прыкладзе мемарыяльнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка»	114
Смірнова Ірына Антон Казіміравіч Супінскі фалькларыст, этнограф, археолаг	119
Пацюпа Юры
Нагода павучыцца на чужых памылках, або Уяўленні I. Гутарава пра народны верш і яго развіццё	132
Пракоф ’ева Юлія