Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
14.	Тнмофеев,Л.Дневннквоенныхлет. ПублнкацняО.Л.Тнмофеевой / Л. Тнмофеев; публ. О. Л. Тнмофеевой//3намя [Электронный ресурс].2003. -№ 12. Режнм доступа: http://magazines.russ.ru/znamia/2003/12/ timofeev.html. Дата доступа: 01.03.2015Дата доступа: 01.03.2015.
15.	Тнмофеев, Л. Н. Сяллабнческпй стнх / Л. Н. Тнмофеев Н Ars poetica: сб. ст. / Гос. акад. худ. наук; под ред. М. А. ІІетровского п Б. Н. Ярхо. М., 1927. Вып. 2: Стнх н проза. С. 37-71.
16.	Тнмофеев, Л. II. Теорпя стнха: [монографня] / Л. РІ. Тнмофеев. М.: Худож. лнт., 1939. 232 с.
17.	Холшевннков, В. Е. Русская н польская сшілабпка н спллаботоннка / В. Е. Холшевннков II Теорня стнха: [сборннк] / отв. ред. В. Е. Холшевннков. Л., 1968. С. 24-58.
18.	Шамбінага, С. Аб бытаванні народнага эпаса ў Беларусі / С. Шамбінага // Беларусь. 1945. № 1. С. 31-36.
Юлія Пракоф 'ева (Мінск)
ІНФАРМАЦЫЙНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ Ў СУЧАСНЫХ ПАЛЯВЫХ ЭТНАГРАФІЧНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯХ
На сучасным этапе абавязковай умовай устойлівага развіцця грамадства з’яўляецца захаванне, вывучэнне і трансляцыя традыцыйнай культуры. Эфектыўным і каштоўным шляхам засваення і нерадачы традыцый беларускага этнасу выступае сістэмнае правядзенне этнаграфічных экспедыцый, якія даюць магчымасць не толькі зафіксаваць той ці іншы абрад, вераванне, уяўленне, стварыць цэласнае прадстаўленне аб захаванасці традыцыйнай культуры, але і прасачыць яе трансфармацыю на працягу XX пачатку XXI стст.
Інтэграцыя навук, якая стала адной з вядучых тэндэнцый развіцця навуковага светапогляду ў XX стагоддзі, прывяла да разумення неабходнасці міждысцыплінарнага падыходу ў гістарычнай навуцы. Вынікам гэтага стала прыцягненне даных і інструментару іншых гуманітарных і наіуральных навук. У цяперашні час ствараецца новае інфармацыйнае асяроддзе развіцця айчыннай этналогіі. Гэта адносіцца і да магчымасцяў доступу да крыніц, і да з’яўлення новых спосабаў здабывання з іх інфармацыі.
Акзуальнасць выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у сучасных палявых этнаграфічных даследаваннях, стварэнне спецыялізаваных баз даных, фарміраванне геаінфармацыйных рэсурсаў, абумоўлена нарастаннем патрэбы комплекснага інфармацыйнага забеспячэння працэсаў правядзення навуковай дзейнасці. Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі дазваляюць эфектыўна арганізоўваць, захоўваць вялікі аб’ём лікавага, апісальнага, графічнага і картаграфічнага матэрыялу, праводзіць яго аналітычную апрацоўку, аператыўны пошук і прадстаўленне матэрыялаў у адпаведнасці з пастаўленымі задачамі. Распрацоўка і вывучэнне інфармацыйных тэхналогій дазволіць істотна пашырыць спектр наяўных для этнолага методык даследавання, паскорыць асваенне і ўкараненне новых ідэй, якія прыводзяць да атрымання новых ведаў.
Мэта напісання артыкула раскрыць патэнцыял выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у сучасных палявых этнаграфічных даследаваннях на прыкладзе апрацоўкі палявых матэрыялаў па традыцыйным уяўленням беларусаў Падзвіння аб сакральных элементах культурнага ландшафту.
змяшчаецца ў розных крыніцах. Адзіная сетка населеных пунктаў будзе служыць для стварэння тэматычных картаграфічных слаёў па аб’ектах даследаванняў і стварэння на іх аснове тэматычных карт [2, с. 111], Крыніцамі інфармацыі могуць служыць гістарычныя карты, спісы населеных месцаў за розныя перыяды часу па тэрыторыі Беларусі і памежным рэгіёнам.
Выкарыстоўванне інфармацыйных тэхналогій для распрацоўкі электронных рэсурсаў і забеспячэння магчымасцяў выкарыстання сучасных метадаў аўтаматызаванай апрацоўкі даных ставіць задачу стварэння фармалізаваных метадаў апісання аб’ектаў і распрацоўкі сістэм іх класіфікацыі. Палявыя запісы характарызуюцца шматлікімі прыкметамі, якія могуць быць структураваныя ў сістэму класіфікацыі. Так, напрыклад, рускім вучоным В.П. Арфінскім была раснрацавана сістэма класіфікацыі аб’ектаў народнага драўлянага дойлідства [3, с. 265]. У гэтай класіфікацыі асноўныя і дадатковыя прыкметы знаходзяцца ў іерархічнай залежнасці адзін ад аднаго. Кожная іірыкмета мае сваё апісанне і шыфр, які будуецца па пэўных правілах. У выніку класіфікавання аб’екта, атрымліваецца зашыфраваная формула, якую можна расшыфраваць і атрымаць слоўнае апісанне аб’екта. Прыкметы праілюстраваны малюнкамі.
Для рэалізацыі магчымасці кампутарнай апрацоўкі вынікаў класіфікацыі сакральных элементаў культурнага ландшафту Беларускага Падзвіння аўтарам распрацоўваецца праграмны комплекс «Электронны класіфікатар сакральных элементаў культурнага ландшафту», які дазволіць ствараць класіфікацыі па розных тыпах аб’ектаў. Аўтаматызаваны электронны класіфікатар будзе выконваць функцыі сістэматызацыі і структуравання звестак аб пабудове, складанні класіфікацыйнай кодавай формулы і яе тэкставай расшыфроўкі; назапашванні, захоўванні і рэдагаванні тыпалагічнай інфармацыі. Класіфікатар будзе ўключаць у сябе бібліятэку фотаздымкаў, тэрміналагічны слоўнік, даведачную інфармацыю па выкарыстанні. Акрамя свайго прамога прызначэння, звязанага з даследаваннем сакральных элементаў кульзурнага ландшафту, класіфікатар можа паслужыць аналагам для стварэння класіфікацыяў і іх электронных версій іншых аб’ектаў традыцыйнай матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў.
Для фарміравання і назапашвання рэсурснага забеспячэння палявых этнаграфічных экпедыцыяў у будучым у аддзеле народазнаўства ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і ліатаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» плануецца стварэнне інфармацыйна-аналітычнай сістэмы матэрыялаў палявых даследаванняў. Такім чынам, патэнцыял выкарыстання інфармацыйных
тэхналогій пры апрацоўцы даных палявых этнаграфічных экпедыцыяў яшчэ не вывучаны і рэалізуецца на сучасным этапе не ў поўнай меры. Даследчыкі знойдуць у інфармацыйных тэхналогіях і ГІС якасны сучасны інструмент для вырашэння самых складаных навуковых задач.
ЛІТАРАТУРА
1.	Владнмнров, В.Н. Нсторнческая геоннформатнка: геоннформацнонные снстемы в нсторнческнх нсследовашіях / В.Н. Владнмнров. Барнаул: Нзд-во Алт. ун-та, 2005. 195 с.
2.	Комнссарова, Т.С. Картографня с основамн топографнн / Т.С. Комнссарова. М.: Просвешенне, 2001. 181 с.
3.	Орфннскнй, В.П. Новые методы й подходы к нзученню народного деревянного зодчества / В.П. Орфннскнй, Н.Е. Грншнна II Росснйская архнтектурно-стронтельная энцнклопедня. М., 2002. Т. 8: Деревянное зодчество Росснн. С. 260-275.
4.	Рабнновмч, М.Г. К методнке этнографнческого картографнровання / М.Г. Рабнновнч П Проблемы картографнровання в языкознанші н этнографнн. Л., 1974. — С. 63-69.
Рэгіна Гамзовіч (Мінск)
ПАДЗВІЖНІЦТВА Ў ВЫВУЧЭННІ, ФІКСАЦЫІ I ПАПУЛЯРЫЗАЦЫІ НЕМАТЭРЫЯЛЬНАЙ
КУЛЬТУРНАЙ СПАДЧЫНЫ
Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка, выдатны беларускі этнамузыколаг, этнакінематаграфіст, доктар мастацтвазнаўства, заслужаны дзеяч мастацтваўБеларусі, лаўрэатДзяржаўнай і многіхміжнародных прэмій, дыпламант міжнародных кінафестываляў, у адным з даравальных надпісаў у кнізе, прысвечанай 50-годдзю яе навуковай і творчай дзейнасці, называе гэтую дзейнасць «рэліктавым падзвіжніцтвам прадстаўніцы старажытнага Сізіфавага роду». Я была глыбока ўражана тым, як падагуліла сваё навуковае і творчае жыццё гэтая жанчына, якая да свайго 80-годдзя выдала 2 кнігі, у 2011 годзе атрымала залаты медаль «за надзвычайны ўклад асаблівым творчым шляхам у нацыянальнае жыццё краіны», у 2007 годзе дыямент Леанарда да Вінчы, у 2000 годзе залаты медаль «За выдатныя творчыя дасягненні на працягу ўсяго жыцця» ў намінацыі «Чалавек года» Амерыканскага біяграфічнага інстытута (а да гэтага яе прозвішча пазначана ў кембрыджскім даведніку «Жанчына года 1992-га»), у 2011 годзе атрымала эксклюзіўную намінацыю «Чалавек свету, які рэпрэзентуе сваю краіну»! Здавалася б, яе заслугі былі адзначаны высока і шырока ў свеце...
Насамрэч даследчыца спеўнай спадчыны беларусаў выдатна разумела маштабы, аб’ём і значэнне сваёй працы. У чым жа праявіўся яе скепсіс? Безумоўна, не ў тым, што вынікі яе працы не прызнаваліся айчыннымі чыноўнікамі, з якімі яна ўсё жыццё ваявала. He для іх яна ехала ў аддаленыя ад сталіцы вёскі і шукала карыфеяў галаснога спеву, паказвала іх талент шырокаму колу сталічнай інтэлігенцыі, не стамляючыся даказваць, што фальклор самадастатковы, што такога выканальніцкага ўзроўню не могуць дасягнуць прафесіяналы. He для іх пісала манаграфіі, дысертацыі, выдавала пласцінкі, здымала фільмы. Але Зінаіда Якаўлеўна ўсведамляла, што багатая этнічная культура беларусаў паступова знікае.
1 трэба зазначыць, што ў наш час этнічная культура беларусаў знікае катастрафічна, бо за вельмі кароткі тэрмін Беларусь з краіны з пераважна сельскім насельніцтвам ператварылася ў краіну з пераважна гарадскім
насельніцтвам. Беларускія вёскі знікаюць яшчэ хутчэй, чым пасля Чарнобыля. Зразумела, што на сяле не патрэбна столькі працоўных рук, як раней магутная тэхніка прыйшла на палі і фермы. Але пра тое, што змена дэмаграфічнай сітуацыі паўплывае на нацыянальную спадчыну, чыноўнікі не падумалі, не стварылі своечасова ўмоў для яе захавання. Яны проста не разумеюць розніцы паміж яе аўтэнтычнымі і другаснымі формамі. Нават у вёсках са стацыянарным насельніцтвам праз нейкі час страчваюцца цэлыя пласты гэтай культуры, а ў цяперашняй сітуацыі страты не проста велізарныя, яны ставяць пад пагрозу існаванне этнічнай культуры ўвогуле, калі дадаць да гэтага яшчэ і моўную сітуацыю. Зінаіда Якаўлеўна Мажэйка бачыла сваю працу дарэмнай у тым, што была не ў стане гэты працэс спыніць. I толькі фіксацыя гэтай культуры сродкамі, даступнымі ёй на розных этапах дзейнасці, давала заспакаенне: застанецца памяць.
Урэшце, ва ўсе часы многія вучоныя і аматары традыцыйнай культуры разумелі важнасць і каштоўнасць збіральніцкай дзейнасці. Кожны народ мае сваіх падзвіжнікаў у гэтым. Оскар Кольберг таксама не толькі запісваў музычную спадчыну палякаў і суседніх народаў па ўласна выпрацаванай праіраме, але і выдаваў на ўласныя сродкі дзясяткі тамоў гэтых запісаў. He буду пералічаць імёны беларускіх, расійскіх, украінскіх даследчыкаў этнічных культур славянскіх народаў, якія таксама з’яўляліся падзвіжнікамі ў сваёй дзейнасці. Разам з імі і па іх слядах шчыравалі вядомыя краязнаўцы і іншыя аматары. Усім ім мы сёння абавязаны за іх падзвіжніцкую дзейнасць, у выніку якой захавалася шмат узораў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры. Магчыма, нехта з вучоных апіша дзейнасць хоць бы некаторых з іх як прыклад некаторым нашым сучаснікам, якія чакаюць, пакуль іх праца будзе аплачана чыноўнікамі. Падзвіжніцкая дзейнасць вучонага ў галіне этнічнай культуры вышэйшая ступень служэння свайму народу, бо дзякуючы гэтай дзейнасці захоўваюцца важнейшыя рысы гэтай кулыуры, якія з цягам часу размываюцца ў сучасным грамадстве. Але калі вучоны на працягу ўсяго жыцця шчыруе яшчэ і ў кірунку папулярызацыі сваёй працы, каб данесці звесткі пра спадчыну народа сучаснікам не толькі ў сваёй краіне, але і за яе межамі гэта сапраўдны подзвіг.