Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
1 Вось каларытны запіс з гэтых наведванняў, які паказвае ўмовы, у якіх адбываўся абмен думкамі: «Раптам учора раніцай прыйшоў Гутараў. Ен вечарам вылецеў з Бранскага лесу і наранку апынуўся ў Маскве. Дзіўнае спалучэнне цывілізацыі XX стагоддзя мараль дзікуноў і найноўшая тэхніка. У Бранскім лесе ён жыў, аточаны немцамі, якія называюць партызан «лясныя звяры», забіваў немцаў і паліў старастаў, а ўчора мірна піў у мяне гарбату. Ён вельмі надламаны перажытым сваёй і нямецкай жорсткасцю. Кажа, што немцы забіваюць нават дзяцей. Схаваўшыся ў пуні, ён слухаў крыкі ахвяр, мучаных немцамі, і, відавочна, шчодра ім “плаціў”» [14],
Паслядоўнасць, у якой зараджаўся верш, раскрываецца так: «Спачатку ў выглядзе асобных выкрыкаў, потым у форме размерна паўтараемых заклікаў і ўскліканняў, абумоўленых характарам калектыўнай работы» [5, с. 24], «Гэтыя напевы пазней ускладняліся, апрацоўваліся і афармляліся ў пэўныя матывы і пачалі суправаджацца адпаведнымі слоўнымі выразамі» [5, с. 24]. Далей сцвярджаецца: «Уласна моўны верш паявіўся значна пазней напеўнага, калі... адбылося вылучэнне з працоўнай песні яе славеснага тэксту» [5, с. 26], На тое, як мог адбыцца пераход ад «выкрыкаў» да верша адказу не даецца. Нічым не падмацоўваюцца і іншыя палажэнні, у прыватнасці, асабліва важныя для фалькларыстыкі: аб напевах, якія нібыта запабягаюць «слоўныя выразы», і аб «уласна моўным вершы».
Зразумела, I. Гутараў апелюе да працоўнай тэорыі ва ўгоду марксісцкім прыярытэтам, але яму не ўдаецца ўтрымацца на гэтай пазіцыі і, час ад часу ён зрываецца да гукапераймальнай тэорыі, далёкай ад класавасці. Зрэшты, ні тое ні другое не вызначае пазіцыі Гутарава, які, можна сказаць, стварыў уласную канцэпцыю яе можна азначыць як імітацыйную тэорыю верша. На жаль, гэтая арыгінальная пабудова не вытрымвае нават найменшай крытыкі і можа быць аднесеная да інсітных, ненавуковых канцэпцыяў, хоць і давалася ў акадэмічным кантэксце2. Метадалагічнай базай для тэорыі Гутарава служыў марксісцкі, а лепш сказаць вульгарна-сацыялагічны, дэтэрмінізм і, у нейкай меры, эстэтыка М. Чарнышэўскага з яе прыярытэтам жыцця над мастацтвам, тэарэтычнай жа базай дзве крыніцы: гіпотэза Л. Цімафеева, дзе за аснову верша браўся не рытм, a інтанацыя, і артыкул У. Маякоўскага «Як рабіць вершы», у прыватнасці, тая частка, у якой паэт пісаў пра «рытм-гул», што з’яўляецца задоўга да ўзнікнення тэксту. Ужо на этапе зараджэння тэорыі назіраецца супярэчнасць паміж рытмам і і-нтанацыяй, якую аўтар далей так і не ўзгадніў проста праігнараваў.
I. Гутараў, пішучы пра народны верш, абсалютна слушна і дарэчы заўважае: «Ствараліся... фальклорныя размеры не на тэарэтычных пазнаннях сілаба-танічнай сістэмы вершаскладання» [5, с. 34], Але называе больш чым дзіўную альтэрнатыву кніжнай артаметрыі: «[Тэксты] ўзнікалі ў выніку запаўнення адпаведнымі словамі гатовага, рэальнага, жыццёвага гука-рытму» [5, с. 34]. Каб большменш ясна зразумець апошняе палажэнне, варта прыгледзецца, як яно раскрываецца на канкрэтным матэрыяле. Паводле Гутарава салдацкая песня імітуе «ваенны трубны сігнал» [5, с. 28], ваенныя вершы -
2 Зрэшты, і тут Гутараў не вельмі арыгінальны, калі ўспомніць К. Бюхера, аўтара кнігі «Работа і рытм». Апошні, праўда, быў карэктнейшы, бо выводзіў
з працоўных рытмаў вершавьія памеры (агульнае), а не рытміку канкрэтных твораў (прыватнае).
Супярэчнасці, завостраныя ў Гутарава, маюць месца ў шмат якіх інтэрпрэтатараў верша, таму мы невыпадкова падрабязна спыніліся на кожнай. Скандальнае з гнасеалагічнага боку абгрунтаванне рытмаў верша прыроднымі рытмамі, падмена моўнага шэрагу жыццёвым, здаецца, ні ў кога не можа выклікаць спачування, але да гэтай пары гучаць сцверджанні збольшага сярод тых, хто не ведае гісторыі вершазнаўчай фалькларыстыкі, быццам народнапесенныя тэксты нельга інтэрпрэтаваць як асобны моўны шэраг, а толькі ў сімбіёзе з музычным шэрагам. Але ж жыццёвы, музычны і моўны шэрагі не зводзяцца адзін да аднаго, і якія б каўзальныя дачыненні мы ні выявілі паміж імі, якая б «арганічная сувязь» [5, с. 40], кажучы словамі Гутарава, тут ні пастулявалася, гэта не падстава, каб вывучэнне аднаго шэрагу проціпастаўляць іншаму або сістэмныя дачыненні падмяняць каўзальнымі.
Калі быць справядлівым, то ў спадчыне I. Гутарава можна ўбачыць не толькі павучальны негатыў, але і зародкі цікавых кірункаў даследавання. Сярод пазітыўных момантаў у першую чаргу трэба адзначыць сувязь паміжгукаперайманнямі і раннімі стадыямі народнай паэзіі, на якую звярнуў увагу аўтар імітацыйнай тэорыі [5, с. 26-28], Ён не даў адказу, якая гэтая сувязь, чым гукаперайманні падобныя да вершаў, але гэта не значыць, што такога адказу няма.
Другі варты ўвагі пазітыў вынікае якраз з гутараўскай блытаніны: выводзячы слоўную рытміку з жыццёвага шэрагу, ён так захапіўся, што ў жыццёвы шэраг улучыў тэкставыя з’явы і тут яго імітацыйная тэорыя дала плён. «Вывучаючы вуснапаэтычную народную творчасць у гады Вялікай Айчыннай вайны, піша Гутараў, — я сабраў мноства вершаваных прыкладаў у аснову размернасці якіх быў узяты той або іншы канкрэтны песенны матыў («Лявоніхі», «Кацюшы», «Крутнтсявертнтся шар голубой»)» [5, с. 28], Я. Купала на думку даследчыка «выкарыстоўвае матывы і рытмы задорных маладзёжных песень» [5, с. 37], I тут нават неістотна, мае аўтар рацыю ці не3. Тут важна іншае: 1. Гутараў усутыч наблізіўся да такой з’явы як рытмавыя стэрэатыпы. Менавіта рытмавыя стэрэатыпы паводле нашых назіранняў кіруюць вершавальнай практыкай незалежна ад таго, валодае паэт начаткамі паэтычнай граматы, ці не валодае. Сляды засвоеных рытмавых стэрэатыпаў праяўляюцца ў выбары тых ці іншых памераў і тыповых анамаліях, якія ўзнікаюць у тых памерах.
У больш стройным і менш спрэчным выглядзе вершазнаўчыя пагляды I. Гутарава падаюцца ў падручніку «Асновы савецкага літаратуразнаўства», напісанага на рускай мове [7], Тут ужо аўтар
3 Што да народных песень часоў вайны на вядомыя матывы і памеры, то такіх сапраўды нямала ў архіве аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў НАН Беларусі.
абапіраецца пераважна на літаратуру, але з падручніка варта прывесці азначэнне сілабічнага верша, якога няма ў артыкуле: «Сілабічнае вершаванне засноўваецца на чаргаванні радкоў з аднолькавай колькасцю складоў... Націскі ў такіх вершах размяркоўваюцца свабодна» [7, с. 251], Такое разуменне сілабікі відавочна адрозніваецца ад разумення М. Гарэцкага, паводлеякога, нягледзячыні нашто, «націскі... створаць пэўны рытм» [3, с. 399]. Азначэнне М. Гарэцкага вынікае з жывой практыкі беларускай паэзіі XIX пачатку XX стст.
У I. Гутарава ж разуменне сілабікі якраз такое, якое ўсталявалася ў рускай літаратуры ад часоў В. Трэдзіякоўскага і пастулюецца дагэтуль [17]. Безумоўна, выказвалася нямала сумневаў і запярэчанняў [гл.: 11, с. 106; 9; 2; 15], але часцей за ўсё яны датычылі асобных тэкстаў і не чапалі асноў тэорыі. Мы тут не будзем уступаць у палеміку па гэтым пытанні, толькі зазначым, што з I. Гутаравым у беларускім вершазнаўстве канчаткова ўсталявалася артаметрыя рускай версіі, ужо не толькі як практыка, але і як тэорыя. Пачынаючы з 1920-х гг. і да сённяшняга дня гэтую парадыгму істотна не зрушылі ні бунт А. Квяткоўскага, ні зацятыя спрэчкі, якія вяліся паміж носьбітамі парадыгмы. А супярэчлівая тэорыя самога 1. Гутарава нармальна ўпісалася ў канвенцыю, бо і не прэтэндавала на перагляд парадыгмы.
Сёння наўрад ці можна рэкамендаваць працы аўтара імітацыйнай тэорыі як узор для пераймання, але іх трэба ўспамінаць, каб зразумець ход гісторыі беларускага вершазнаўства і фалькларыстыкі, свае ўласныя хібы і хібы агульнапрынятых тэорыяў, бо, як той казаў, на памылках вучацца. Гутараўшчына успомнім Лотманаву характарыстыку квітнее тады, калі вынішчаюцца асновы нацыянальнай культуры. Гэта стадыя заняпаду і ў той жа час стадыя новага росту. I ставіцца да яе трэба з разуменнем.
ЛІТАРАТУРА
1. Беларускія пісьменнікі: біябібліяграфічны слоўнік: у 6 т. / рэдкал.: I. Э. Багдановіч [і інш.]. Мінск: Беларус. Энцыкл., 1993. Т. 2 : Верабей Іваноў. 541 с.: іл.
2. Берков, П. Н. К спорам о прннцнпах чтення снллабнческнх стнхов XVII начала XVIII в. / П. Н. Берков II Теорня стнха: сборннк / отв. ред. В. Е. Холшевннков. Л., 1968. -С. 294-316.
3. Гарэцкі, М. Гісторыя беларускае літаратуры / М. Гарэцкі. Мінск: Маст. літ, 1992. 479 с. [16] л. іл.
4. Гаспаров, М. Цель н путь советского стнховедення / М. Гаспаров // Вопросы лнтературы. — 1958. № 8. С. 208-213. Рец. на кн.: Тнмофеев, Л. Н. Очеркн теорнн н іісторнн русского стнха / Л. й. Тнмофеев. — М.: Гослнтпздат, 1958.— 417 с.
«непасрэдныя рэальныя гулы вайны» [5, с. 28], народная гумарэска «спяванне пеўня» [5, с. 34], верш М. Лермантава «плаўнае калыханне вярблюджага каравана» [5, с. 35], Ф. Салагуба «амплітуднае раскачванне качэляў» [5, с. 35], а ў Я. Купалы нават «гушканнерусалак» [5, с. 36] стала асновай верша. Далей у тым жа духу: А. Безыменскі вершам узнаўляе: «працоўныя рытмічныя гулы» [5, с. 37], I. В. Гётэ «гул рытму конскага галопа» [5, с. 37], У. Маякоўскі «рытм маршавага паходу» [5, с. 39] і г. д. Фактычна, гэтым I. Гутараў адмаўляе не толькі метрыку як такую, а нават усякі філалагічны падход да паэзіі, даючы ўзамен шэраг імпрэсіяністычных заўваг, якія не выводзяцца з матэрыі тэксту, а толькі падводзяцца пад тэму верша. Перафразуючы словы Я. Станкевіча, пушчаныя па іншым адрасе, можна сказаць: гэта не філалогія, а скандал.
Пры гэтым нельга сцвярджаць, што Гутараў не валодаў вершазнаўчымі паняццямі, часам у яго сустракаюцца і рэдка ўжываныя тэрміны. Але нават даўшы тэксту тую ці іншую метрычную характарыстыку, Гутараў адмаўляе яе: «было б пустым фармалізмам бачыць у размеры... балады... звычайны амфібрахій з леймай у трэцяй стапе» [5, с. 37]; «скандыруецца як амфібрахій і ямб, але гэта не ёсць старая сілаба-тоніка» [5, с. 41]; «тое, што [верш] супаў з харэем, сутнасці справы не мяняе» [5, с. 41]. Гэтая наіўна-натуралістычная тэорыя заганная з боку гнасеалогіі і метадалогіі, бо не ўлічвае розныя ступені абстрактнасці з’яў і сінгулярыі прымяркоўвае да ўніверсаліяў, a ўніфікацыйную інтэрпрэтацыю блытае з каўзальнай [гл: 10, с. 243249], дакладней, псеўдакаўзальнай. Каб моўны рытм карэктна вывесці з «жыццёвага», трэба для кожнага віду «жыццёвага» рытму (скажам, таго ж тупату каня) стварыць вычарпальны шэраг фармалізацыяў і толькі пасля гэта прымяркоўваць універсалію да ўніверсаліі, але не факт, што пры гэтым мы зможам абгрунтаваць каўзалызы шэраг. Больш таго, такі метад акажацца вельмі неэканомным і ірувасткім, практычна, неўжыццяўляльным.