Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
думал о полнтнке, не соглашался с лннней партнм...» [5, с. 178-201], Трэба адзначыць, што сёння ніводнага фотаздымка А.К. Супінскага не захавалася, і гэты моўны партрэт адзінае, што дазваляе ўявіць гэтага незвычайнага чалавека і навукоўца.
У Чарапаўцы Супінскі пражыў два гады, шмат працаваў, падрыхтаваў і абараніў дысертацыю «Этнографмческне памятннкн жнлнша лесной зоны СССР».
У фальклорнай калекцыі ІМЭФ Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі захоўваюцца матэрыялы, сабраныя А.К. Супінскім у 1929-1936 гг. Згодна дасланым запісам, можна вызначыць ціляхі экспедыцыйных даследаванняў Супінскага ў Беларусі: 1929 г. — Бягомльскі р-н Мінскай акругі, Лепельскі р-н Полацкай акругі; 1932 г. Лельчыцкі р-н Мазырскай акругі; 1932 г. Віцебскі р-н Віцебскай акругі; 1936 г. Суражская акруга, Петрыкаўскі р-н Мазырскай акругі. У архіўнай справе захоўваецца ліст Супінскага, датаваны 24 лютым 1949 і адпраўлены з г. Чарапаўца: «Глубокоуважаемый Мнханл Яковлевнч! He счнтая возможным держать под спудом матерналы, над которымн я лнчно не собнраюсь работать, по крайней мере, в блнжайшем будуіцем, посылаю нх в Ваше распоряженне.... Прн Вашем согласнн, я мог бы подготовнть еіце 1500 аналогнчных карточек по нсторнн матернальной культуры, нменно по темам: 1,«Трн тппа культуры жнлшца верхнеднепровской Русн», 2. «Нсторня одежды белорусов». Одновременно я мог взять на себя подготовку чертежей н карт распространення указанных памятннков матернальной культуры... .Нскренне уважаюіднй Вас А.К. Супннскнй». Улічваючы адсутнасць у архіве ІМЭФ прапанаваных Супінскім матэрыялаў, можна меркаваць, што перапіска паміж навукоўцамі не была ўстаноўлена. У справе тры невялікія сшыткі памерам 'А ліста, запісы надрукаваныя на машынцы. Сярод запісаў (232 фальклорныя адзінкі) казкі, прыпеўкі, шмат прыказак і прымавак, апісанні вясельных абрадаў і вясельныя песні, апісанні абрадаў «дзяды», Купалле, шмат купальскіх песень. [8, с. 277],
У 1949 г. А.К. Супінскі пераехаў у г. Сыктыўкар, працаваў у Комі філіяле AH СССР у сектары мовы, пісьменнасці, літаратуры і гісторыі. У сектары А.К. Супінскі стаў працаваць над праблемай «Разложенне первобытно-обіцннного строя н процесс установлення ранне-классового обіцества в Комн крае» для «Очерков по нсторнн Комн АССР», вывучаў этнічную гісторыю комі народа ў X-XV стст., а таксама стан земляробства, паляўніча-рыбалоўных промыслаў таго часу, поселішчы і жыллё [4, с. 66], пісаў доктарскую дысертацыю «Соцнально-экономнческое н культурное развнтне Комн края в первой половнне II тысячелетня н. э.» [11, с. 103-107],
У 1951-1952 гг. А.К. Супінскі разам з сям’ёй вярнуўся ў Ленінград. Працаваў навуковым супрацоўнікам Дзяржаўнага музея этнаграфіі народаў СССР. Згодна з звесткамі А.А. Чаўюрава ў 1952-1956 гг. Супінскі займаўся актыўнай даследчай работай па вывучэнні культуры комі. «В конце 1950-х гг. ...в фототеку ГМЭ постуішла... большая коллекцня фотографнй нзвестного краеведа н этнографа А.К. Супннского (№ 9045, ф. 283). Коллекцня А.К. Суппнского насчнтывает 396 фотографнй. Террнторпально она охватывает 6 районов Комн АССР... Фотографнн выполнены в пернод с 1952 г. по 1956». [31]. Апошнім выданнем А.К. Супінскага стала невялікая брашура «Растенневоды участннкн сельскохозяйственных выставок Комн АССР», апублікаваная ў 1956 г.
Антон Казіміравіч Супінскі пайшоў з жыцця ў 1960 г., пахаваны ў Санкт-Пецярбурзе на Прэабражэнскіх могілках разам з першай жонкай Бертай Міхайлаўнай [29].
ЛІТАРАТУРА
1.	Алексеев, Л.В. Археологня н краеведенне Беларусн XVI в. 30-е годы XX в. / Л.В. Алексеев. Мннск: Беларус. навука, 1996. 206 с.
2.	Алымов, С. С. Трн этюда о «маррнзме» в советской этнографнн / С. С. Алымов II Этнографнческое обозренне. 2008. — № 6. — С. 179-193.
3.	Архнв РАН, г. Санкт-Пецярбург, д. 4, оп. 004, д. 2875. Лнчное дело А.К. Супннскго / Архнв Росснйской академнн наук. СанктПетербургскнй фнлнал [Электронный ресурс]. Режнм доступа: http:// db.ranar.spb.ru/ru/person/id/18075. Дата доступа: 16.07.2014.
4.	Бойко, Ю.Н. Традпцнонная культура прнлузскнх комп (конец XIX первая половнна XX вв.): автореф. днс. ... канд. нст. наук: 07.00.07 / Ю.й. Бойко; Нн-т языка, лнтературы н нсторнн Комн научного центра Уральского отделення РАН. Санкт-Петербург, 2011. 26 с.
5.	Владпмнрова, О. А. Забытое пмя (памятн ученого-этнографа нз Ленннграда А.К.Супннского) / О.А. Владнмнрова II Череповец-ІІІ: Вологда, 2002. С. 178-201.
6.	Гаген-Торн, Н.Н. Белорусская выставка Этнографнческого отдела Русского музея в Ленннграде / Н.Н. Гаген-Торн П Совегскнй музей. 1934.-№ 1.-C. 65-68.
7.	Галаганов З.П. Понскн н находкн в архнвах. Архнвные матерналы, посвяіцённые 10-летню Горно-Шорского района (1935-1936 гг.) / З.П. Галаганов // РІнформацнонно-методнческнй н нсторнко-краеведческпй бюллетень «Архнвы КУЗБАССА» Архнвного управлення кемеровской областн. [Электронный ресурс]. 2008. Режнм доступа: http:// kuzbassarchives.ru/bulletin2008.html. Дата доступа : 26.04.2013.
конф. [Электронный ресурс]. Режнм доступа: http://www.booksite.rii/ localtxt/svi/aty/nor/thr/uss/kih/zem/yel/44.htm. Дата досіупа: 06.10.2014.
31.	Чувьюров, А.А. К йсторнн формнровання фотоколлекцнй по народам комн в собраннн РЭМ / А.А. Чувьюров. [Электронный ресурс]. Режнм дотупа: http: www: komi.com I pole / pube / museum I 2.asp. Дата доступа: 16.10.2013.
32.	Шумейко, М.Ф. Нз гісторіт Влтебского отделення Московского Археологнческого ннстнтута / М.Ф. Шумейко II Вестннк архнвнста. 2011. [Электронный ресурс]. Режнм доступа: http://www.vestarchive. ru/arhivovedenie/1480-iz-istorii-vitebskogo-otdeleniia-moskovskogoarheologicheskogo-instityta.html. Дата доступа: 25.08.2014.
Юры Пацюпа (Мінск)
НАГОДА ПАВУЧЫЦЦА НА ЧУЖЫХ ПАМЫЛКАХ,
або Уяўленні I. Гутарава пра народны верш і яго развіццё
У 1930-я гг. у выніку фізічнага вынішчэння беларускіх фалькларыстаў, этнографаў і тэарэтыкаў літаратуры, а таксама працяглага і зацятага змагання з усякімі праявамі «фармалізму» вывучэнне народнага верша, дый верша наагул, прыпынілася. У Беларусі яно ўзнавілася толькі ў другой палове 1950-х гг. За гэты перыяд у СССР уяўленні пра верш сканвенцыялізаваліся, нават здагматызаваліся, таму навука ў гэтай галіне звялася да рэтрансляцыі гатовых і вядомых палажэнняў, а таксама іх прыватнага ўжывання адносна той ці іншай з’явы.
Адным з першых айчынных фалькларыстаў паваеннага часу, які стала цікавіўся вершазнаўчай праблематыкай, быў I. В. Гутараў. Гэта супярэчлівая посТаць у гісторыі беларускай навукі, якой ён, дарэчы, належаў не цалкам, перыядычна шчыруючы на рускай ніве, дзе яго сустракалі даволі варожа. 1. Гутараў браўся за такія глабальныя тэмы, як «Эстэтычныя асновы савецкай літаратуры» (1950) — даследаванне пра «трох кітоў»: У. Леніна, М. Горкага і У. Маякоўскага, але ў адказ меў рэцэнзіі: «Псеўданавуковая кніга», «Супраць скажэнняў у асвятленні...» і г. д. Ён браўся за эстэтыку А. Пушкіна, а яму ўслед ляцелі рэцэнзіі: «Нават перапісаць немажліва, не тое, што засвоіць...», «Па вярхах», браўся за М. Някрасава, а яму «Павярхоўны артыкул», за К. Маркса, а яму зноў «У палоне начотніцтва», пісаў пра раздзел з «Яўгенія Анегіна», а ў адказ «Пра казусы і ляпсусы». Затое ніхто не пярэчыў супраць артыкула «I. В. Сталін найвялікшы карыфей навукі» [1, с. 302-303]. Што I. Гутараў прыклаў руку да змагання з «касмапалітамі» (у прыватнасці, выжыў з Мінска Л. Барага) таксама не сакрэт, за гэта ён меў абразлівыя мянушкі. Кажуць, быццам Ю. Лотман, падсумаваўшы дасягненні тагачаснай навукі ў розных рэгіёнах СССР, зазначыў: «А ў Беларусі гутараўшчына».
Аднак I. Гутараў быў ці не адзіны, хто напісаў прыхільную рэцэнзію на «Слоўнік паэтычных тэрмінаў» (1940) А. Квяткоўскага [6], пра што апошні наўрад ці ведаў (як і Гутараў наўрад ці ведаў, што Квяткоўскі яго зямляк). На фоне здзеклівых крытычных даваенных рэцэнзіяў і пазнейшай рэцэнзіі-даносу Б. Салаўёва [13], якая пагражала
Квяткоўскаму Гулагам, гэта быў шчыры, ідэалагічна і карпарацыйна незаангажаваны водгу к на кнігу аўтара тактаметрычнай тэорыі. Апрача таго, I. Гутарава ягоныя вучні ўспамінаюць як таленавітага і яркага лектара, баюць пра яго як пра вясёлага партызанскага завадатараагітатара. Ён быў палкім энтузіястам сваёй справы, адным з першых складальнікаў апытанняў па зборы фальклору. Паверыўшы гіпотэзе С. Шамбінага пра мажлівасць існавання беларускага эпасу [ 18], I. Гутараў настойліва шукаў эпас і заклікаў іншых шукаць, хоць, як вядома, гэта не прывяло да поспеху.
Як вершазнаўца I. Гутараў быў вучнем рускага тэарэтыка верша Л.І.Цімафеева-скончыўпадягокіраўніцтвамдактарантуру,падтрымваў з ім сталыя кантакты1. Апошні, узросшы на хвалі вершазнаўчага буму 1920-х гг., схіляўся, аднак, да сацыялагічнага метаду і развіваў навуку пра верш у бок нрыватных праблем, спрабуючы вывучэнне рытму замяніць вывучэннем інтанацыі [гл.: 4]. У Гутарава сацыялагічны ўхіл толькі ўзмацніўся, але цікавасць да прыватных праблем верша не выказвалася. Наадварот, засвоіўшы вершазнаўчы мейстрым у рамках школьнай метрыкі, ён спрабаваў узняць некаторыя агульныя пытанні, такія, як абнаўленне тэхнікі верша, яго генезісу, але рабіў гэта даволі павярхоўна, шаблонна, дапускаючы грубыя метадалагічныя, тэарэтычныя і фактычныя памылкі. Заслуга I. Гутарава у папулярызацыі элементарных звестак пра верш, у абуджэнні цікавасці да вершазнаўства.
Некаторыя ўяўленні пра беларускі народны верш I. Гутараў выказаў у працы «Беларускае вершаскладанне ў параўнанні з вершаскладаннем іншых усходнеславянскіх літаратур» [5], дзе больш увагі аддаецца генезісу верша, чым кампаратывісцкім праблемам: разглядаецца працоўная тэорыя паходжання паэзіі, падаюцца некаторыя звесткі пра народныя гукаперайманні, якія аўтар запомніў з маленства, робіцца экскурс у гісторыю беларускага вершавання, раскрываецца «своеасаблівая» аўтарская тэорыя верша і закранаюцца ўплывы на беларускую паэзію фальклору, а таксама рускай і ўкраінскай паэзіі.
3 першых слоў свайго артыкула I. Гутараў апелюе да працоўнай тэорыі: «Самай старажытнай формай верша быў... працоўны напеўны верш, заснаваны на адзінстве слова і працоўнага напеву» [5, с. 24],