Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
фальклору, мастацкіх традыцый Віцебшчыны [9, с. 18]. Менавіта Віцебскае таварыства было сама цесна звязана з Цэнтральным бюро Краязнаўства пры Інбелкульце і праяўляла сябе найактыўней. Арганізацыя налічвала боль за 500 удзельнікаў, мела пяць секцый: культурна-гістарычную, прыродазнаўчую, мастацкую, асветніцкую і беларусазнаўчую. Таварыства выдавала свае працы, а таксама чынна друкавалася ў часопісе «Наш край» [ 1, с. 107].
А.К. Супінскі быў актыўным сябрам Віцебскага акруговага таварыства Краязнаўства. У красавіку 1925 г. адбылася Віцебская акруговая Краязнаўчая Канферэнцыя, на якой адзначылі тры асноўныя даклады: І.В. Багдановіча «Арганізацыя Краязнаўчага руху Віцебшчыны», М.І. Каспяровіча «Школы і Таварыства Краязнаўства з сваімі арганізацыямі» і А.К. Супінскага «Школьныя краязнаўчыя музеі». Усе даклады скіроўваліся на ўдасканаленне работы Віцебскага акруговага таварыства Краязнаўства і методыку краязнаўчай работы. Так, Касгіяровіч адзначаў неабходнасць удзелу школьных настаўнікаў у краязнаўчым руху, прыцягненні да яго дзяцей, прычым на вельмі высокім узроўні: калі разбураецца мяжа «паміж даследаваннем і навучаннем» [13, с. 212], Даклад А.К. Супінскага ў пэўнай ступені дапаўняе выступ Каспяровіча. Ён даводзіць, што стварэнне школьных музеяў павінна стаць «месцам падліку працы педагога, адбіткам усяго школьнага жыцця». Па яго меркаванні, «пры належным кіраўніцтве з боку краязнаўчых арганізацый музей можа стаць сур’ёзным культурным асяродкам свайго раёну» [19, с. 213]. На той час Антон Казімравіч ужо меў дастатковы вопыт работы ў школах Віцебска. У 1923 г. ён разам з вучнямі 3-яй школы 2-ой ступені даследаваў курганны могільнік VI—XIII стст. каля в. Лятохі Віцебскага раёна, выявіў 14 курганоў. Невялікі артыкул аб выніках экспедыцыі паказвае, што Супінскі прафесіянальна апісаў знаходку як археолаг, таксама вывучыў гісторыю і мясцовыя легенды, звязаныя з курганнай групай [18, с. 1821]. У паведамленні аб правядзенні канферэнцыі адзначалася: даклады І.В. Багдановіча, М.І. Каспяровіча і А.К. Супінскага выклікалі жывыя спрэчкі пры абмеркаванні. Трэба сказаць, што з пяці пунктаў прынятай на канферэнцыі рэзалюцыі, два былі звязаныя з выступленнем А.К. Супінскага.
У далейшым Супінскі працягваў займацца краязнаўчымі і этнаграфічнымі даследаванымі. 1928 г. ён падрыхтаваў грунтоўную работу «Прыгонная Віцебшчына» [20]. У той жа час сфарміраваліся яго навуковыя інтарэсы: жыллё і адзенне беларусаў. Над гэтымі тэмамі Супінскі працаваў да арышту 1937 г.
Як выпускнік Маскоўскага Археалагічнага інстытута значную частку навуковай дзейнасці А.К. Супінскі аддаваў археалагічнай
рабоце. У 1920-я гг. у Беларусі ішла арганізацыя даследчай работы археолагаў: у 1925 г. у Інбелкульце створаны тры ўстановы, якія займаліся археалогіяй: Гісторыка-археалагічная секцыя, Камісія аховы помнікаў і Гісторыка-археалагічная камісія (пад кіраўніцтвам М.В. Доўнар-Запольскага). Дзейнасць Камісіі, у якую ўваходзілі А.Л. Аніхоўскі, Д.І. Даўгяла, В.Д. Друшчыц, С.А. Дубінскі, А.М. Ляўданскі, К.М. Палікарповіч, І.А. Сербаў, у значнай ступені паспрыяла развіццю археалагічнай навукі ў Савецкай Беларусі. У археалагічныя даследаванні 1920-х гг. былі ўключаныя некаторыя музеі рэспублікі, вышэйшыя і сярэднія навучальныя ўстановы, актывісты краязнаўчай работы, якія працавалі ў экспедыцыях пад кіраўніцтвам археолагаўпрафесіяналаў. Археалагічнай работай А.К. Супінскі пачаў займацца з пачатку 1920-х гг. Як было адзначана вышэй, у 1923 г. ён даследаваў курганны могільнік VI—ХПІ стст. каля в. Лятохі Віцебскага раёна [18], пазней месца знаходкі касцей маманта ў Бешанковіцкім раёне, вывучаў скляпенні былога Фарнага касцёла ў Віцебску [16],
1925-1926 гг. былі паваротнымі ў беларускай археалогіі: распачалася чынная праца па ўсёй тэрыторыі краіны. У гэты перыяд археалагічная дзейнасць А.К. Супінскага звязана з імем буйнага беларускага археолага Алясандра Мікалаевіча Ляўданскага. У Інстытуце гісторыі АН БССР А.М. Ляўданскі стварыў моцны калектыў археолагаў: К.М. Палікарповіч, І.А. Сербаў, С.А. Дубінскі, А.Д. Каваленя, С.С. Шутаў, В.Р. Тарасенка, А.К. Супінскі. Як адзначае Л.В. Аляксееў, «всемн нмн было налажено сястематнческое археологнческое нзученяе Беларусн (в граннцах до 1939 г.)» [1, с. 178].
У 1928 г. пачынаецца вельмі важны этап у жыцці Супінскага. У «1928 г. он был команднрован в Государственную академню нсторнн матернальной культуры (ГАЙМК) в качестве аспнранта» [2, с. 80], У Ленінградзе з самага пачатку жыццё Антона Казіміравіча было напружаным, напоўненым новай работай, навуковай дзейнасцю, важнымі стасункамі ў навуковым свеце. На працягу ўсяго жыцця і дзейнасці ў Ленінградзе ён наладжваў і падтрымліваў сувязі з навуковымі і краязнаўчымі арганізацыямі Беларусі, у першую чаргу Інбелкультам і беларускімі музеямі. У 1932-1937 гг. Супінскі працаваў у рэдакцыі часопіса «Савецкая этнаграфія».
3 1928 г. Антон Казіміравіч стаў працаваць у Інстытуце па вывучэнні народаў Савецкага Саюза (НПНН), сумяшчаючы з навуковай дзейнасцю ў Дзяржаўнай акадэміі гісторыі матэрыяльнай культуры. У 1930 г. Супінскі стаў загадчыкам беларускага сектара Інстытута, а «в том же году он стал заведовать белорусскнм отделом Этнографнческого отдела Русского музея, в котором проработал до ареста в 1937 г.» [2, с. 80-81]. У беларускім аддзеле пад кіраўніцтвам А.К. Супінскага ў той
час вялі работу навуковыя супрацоўнікі А.Я. Дуйсбург, І.Ф. Фрэйберг. Антон Казіміравіч актыўна займаўся арганізацыяй і каардынацыяй палявых даследаванняў у БССР, удзельнічаў у правядзенні фальклорнаэтнаграфічных экспедыцый.
Самастойны аддзел Беларусі ў Дзяржаўным музеі этнаграфіі народаў СССР (зараз Расійскі этнаграфічны музей, Санкт-Пецярбург) быў адкрыты ў 1923 г. Але ад экспазіцыйнай дзейнасці музея ў 1930-я гг. час патрабаваў новых формаў паказу не голькі дарэвалюцыйнага, але і сучаснага, савецкага жыцця. У 1930 г. Супінскі публікуе артыкул «За новы музей», у якім дае аналіз работы музеяў Беларусі і Ленінграда, фармулюе прынцыпы работы савецкага музея, наведвальнікі якога павінны разумець мастацтва як сродак барацьбы за ідэалогію пануючага класа [21], Артыкул быў надрукаваны ў адным з апошніх нумароў часопіса «Наш край» у Мінску. У 1931 г. Супінскі друкуе невялікае паведамленне аб перспектывах змены экспазіцыі ўкраінскага аддзела Музея этнаграфіі народаў СССР [23].
Напрыканцы 1932 г. у Дзяржаўным гістарычным музеі была створана новая экспазіцыя «Белоруссня н БССР», даведнік да якой склаў А.К. Супінскі [28], Экспазіцыя выклікала адмоўную рэакцыю, была ацэнена як прыклад «няправільнага» паказу сацыялістычнага будаўніцтва. Так, экспазіцыю рэзка крытыкавала Н.І. Гаген-Торн за «адсутнасць гістарычнасці» [6, с. 65-68],
Для стварэння новай экспазіцыі, безумоўна, былі выкарыстаныя матэрыялы,сабраныясупрацоўнікіэтнаграфічнагааддзелаДзяржаўнага Рускага музея ў 1932 г., у час прывядзення комплекснай экспедыцыі на беларускае Палессе, арганізаваных акадэміямі навук СССР, Украіны і Беларусі. Як пісаў Супінскі, «тематнка намеченных нсследованнй своднлась к нзученню колхозного двнження, трудовых ресурсов населення, органнзаціш н планнровання местной промышленностн, нацнонально-культурного стронтельства, краеведческого двнження, нсторнн гражданской войны, нсторнн Полесья, дналектологнн н нсторнн языка. В состав Белорусского отряда входнло 9 спецнальных брнгад (29 сотрудннков co стороны AH СССР н этнограф. отд. ГРМ). В отряде былн представлены спецнальностн: 1) нсторня матернального пронзводства, 2) антропологня, 3) фолыслор, в том чнсле н музыкальный, 4) язык. Белорусскнй отряд был разделен на две самостоятельные группы; выделенные нз состава отряда брнгады антропологов н археологов былн отправлены по особым маршрутам вдоль р. Прнпятн. Северный отряд во главе с акад. В. К. ІЦербаковым отбыл нз местечка Турова по маршруту: Жнтковнчн Рудня Пуховнчн. Южный отряд во главе с A. К. Супннскнм направнлся на юг от Турова к граннцам БССР, УССР н Польшн по маршруту: Туров
Тонеж Бухча Дзержннск Глушковнчн Капшце Боровое Лельчнцы Петрнков». Для нас вельмі важная інфармацыя аб выніках фальклорных даследаванняў: «собраны до 300 запнсей музыкальных текстов н такое же колнчество словесных, 250 частушек н прнпевок, 40 сказок, некоторая часть которых запнсана посредством фонографа» [27, с. 92-98]. У гэтай жа экспедыцыі Супінскім былі зафіксаваны звесткі аб дзявочым галаўным уборы з вялікімі «туравымі» рагамі з саломы і тканіны [17, с. 537-538].
Падчас палявых даследаванняў Супінскі мэтанакіравана збіраў звесткі аб беларускім народным адзенні. У 1930 г. ён публікуе артыкул «Да пытання аб некаторых усходніх элементах у беларускім народным мастацтве фарбавання». Заяўляючы аб грунтоўнасці сваёй работы, аўтар робіць заўвагу, што «артыкул з'яўляецца выняткай з даследчай працы па гісторыі беларускай жаночай вопраткі» [22, с. 20]. У 1932 г. Супінскі падрыхтаваў артыкул «“Понева” н “вставка” в белорусской женской одежде (К вопросу об нх культовом пронсхождення)» [24], Разглядаючы ўстаўку іншай тканіны ў адзенні беларусаў і аналагічнае адзенне ўсходніх славян, ён прыходзіць да высновы аб тым, што гэта перажытак адзення «доклассового обіцества» іюяса-фартуха з кавалка тканіны і нершапачаткова мела значэнне абярэга. Выступаючы ў якасці паслядоўнага прыхільніка М.Я. Мара, Супінскі зрабіў спробу выкарыстаць ідэю аб «касмічнай» стадыі першабытнага мыслення і семангычныя законы да сабраных ім матэрыялаў па жаночым паясным адзенні.
Аб заканчэнні А.К. Супінскім даследавання беларускага народнага адзення паведамляе С.С. Алымаў. Як адзначае даследчык, да 1934 г. Супінскі закончыў і перадаў у выдавецтва Рускага музея манаграфію «Нарыс гісторыі адзення ў беларусаў». Але гэтая работа так і не была надрукаваная, «возможно, нз-за резко отрнцательного отзыва Д.К. Зеленнна. Работа, по мненню рецензента, своднлась к “выявленню магнческнх элементов” в белорусской одежде. Автор прндает “снмволнке неба” гораздо большее значенне, чем “утнлнтарным” моментам, a прнзнанне какнх бы то нн было нацнональных особенностей счнтает “проповедью расовой теорнн”» [2, с. 82].
Яшчэ адна шырокая тэма, якая цікавіла даследчыка гісторыя жытла. Гісторыяй беларускага жытла даследчык займаўся з пачатку 1930-х гг. і, каб атрымаць дадатковыя звесткі для заканчэння гэтай работы, у 1934 г. удзельнічаў у больш чым двухмесячнай экспедыцыі ў Паўночную Шорыю (Кемераўская вобласць). Культура гэтай невялікай этнічнай групы народаў Паўднёвай Сібіры ў фондах Расійскага этнаграфічнага музея прадстаўлена невялікай калекцыяй, часткова сабранай вядомымі даследчыкамі Л.П. Патапавым і А.К. Супінскім