Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
У тэрытарыяльным значэнні Оскар Кольберг разумеў Беларусь як тры паўночна-ўсходнія ваяводствы Полацкае, Віцебскае і Мсціслаўскае. Уласна Літвою называліся іншыя ваяводствы ВКЛ-Віленскае, Троцкае, Мінскае, Наваградскае і Брэсцкае [13, с. V],
Кольберг меў шмат папярэднікаў, якія даследавалі Беларусь [11, с. 93-122]. На падставе той інфармацыі, што існавала, а таксама асабістых запісаў, ён планаваў прысвяціць беларускаму фальклору аж тры тамы сваёй серыі «Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прыказкі, абрады, забабоны, забавы, песні, музыка і танцы»1. Да выдання сабраныя даследчыкам матэрыялы дайшлі толькі амаль праз 80 гадоў пасля ягонай смерці. Падставаю і крыніцаю афіцыйнага выдання 52 тома «Bialorus Polesie» (1968 г.) былі рукапісы Оскара Кольберга. Асноўную частку тома складаюць матэрыялы, сабраныя ў дзвюх рукапісных «беларускіх» папках: папка 28 Polesie і папка 29 Bialorus. Grodno. Невялікая колькасць матэрыялаў з тэрыторыі Беларусі, якія ўвайшлі ў том, захоўваецца таксама ў дзвюх папках валынскіх: 3206 і
1 Арыг. „Lud. Jego zwyczaje, sposob zycia, mowa, podania, przysiowia, obrz^dy, gusla, zabawy, piesni, muzyka i tance".
3207, у папцы 2183 Miscellanea і некалькі запісаў у папках: 1,4, 13, 20, 25, 31, 33, 35, 36, 39 і 47.
Дзякуючы прыхільнасці дырэкцыі Інстытута Оскара Кольберга ў Познані, мне давялося прагледзець зыходныя матэрыялы, на падставе якіх быў складзены беларускі том. Папку 28 сам Кольберг пазначыў, прыклеіўшы паперку з подпісам Polesie. Польскае Народазнаўчае Таварыства ў Вроцлаве, упарадкоўваючы ягону ю спадчыну ў 1968-1998 гг., усе папкі яшчэ раз перагледзела, у выніку чаго і папка 28, і папка 29 былі адзначаны дзвюма наклейкамі. У папцы знаходзяцца 4 падпапкі з парадкавымі нумарамі 1290, 1290a, 1290b, 1291. Папка 29 пачаткова была падпісаная як Miscellanea, а потым азначэнне было перакрэслена і падпісана як Bialorus і Grodno. Паўторны надпіс Bialorus хутчэй за ўсё быў даданы пазней яшчэ раз. Гэтая папка складаецца з 6 падпапак з парадкавымі нумарамі 1292, 1293, 1294, 1295, 1296, 1297.
Усе «беларускія» рукапісы Кольберга можна падзяліць на дзве вялікія групы2:
1. Вытрымкі і тлумачэнні раней апублікаваных прац іншых аўтараў;
2. Уласныя запісы Кольберга (палявыя запіскі і аўтографы ягоных прац) і матэрыялы, сабраныя пры дапамозе карэспандэнтаў.
Першая група складае непараўнальна большую частку ўсіх беларускіх матэрыялаў, якія Кольберг прызначыў для выдання. На падставе існуючых публікацый (прац, надрукаваных артыкулаў, карэспандэнцыі) на тэму Беларусі і яе этн-ічных тэрыторый даследчык скамплектаваў разнастайныя інфармацыі, часта дапаўняючы іх уласнымі каментарыямі. Падставай з’яўляюцца працы Рамуальда Зянькевіча, Паўла Баброўскага, Лукаша Галэмбёўскага ды шмат іншых аўтараў.
Другая група матэрыялаў, хоць значна меншая па колькасці, мае адмысловае значэнне для ацэнкі даробку Кольберга ў нашырэнні ведаў на тэму традыцыйнай культуры Беларусі ў XIX ст. Яі оныя асабістыя запісы, захаваныя ў чарнавіках і чыставіках, сведчаць пра непасрэдны кантакт з выканаўцамі, а аркушы, запісаныя чужой рукою, відаць, былі перададзены карэспандэнтамі ў калекцыю даследчыка.
На падставе матэрыялаў беларускага тома Кольберга з маіх вылічэнняў вынікае, што каля 72 % усіх матэрыялаў належыць іншым аўтарам. I толькі каля 28 % апублікаваных матэрыялаў з’яўляецца здабыткам самога польскага этнографа. Інакш выглядаюць прапорцыі ў стасунку да песеннага матэрыялу: 66 % тэкстаў песень Кольберг перапісаў з прац іншых даследчыкаў, адпаведна 34 % паходзіць з
2 Іншы падзел рукапісаў Кольберга прадстаўляе Станіслаў Касперчак [7, с. XXV XXVI],
ягоных палявых запісак, рукапісаў, перададзеных карэспандэнтамі, a таксама з апублікаваных ім раней артыкулаў «Zwyczaje і obrz^dy...» [10, с. 208-245] і «Basni z Polesia» [6, с. 200-207]. Беспрэцэдэнтнай справай на той час з’яўляецца колькасць занатаваных напеваў: 105 мелодый, з чаго 94 % музычных транскрыпцый з’явілася дзякуючы Кольбергу3. Таму можна сказаць, што Кольберг быў унікальным у гэтым сэнсе фалькларыстам і ўнёс значны ўклад сваімі музычнымі транскрыпцыямі ў пазнанне музычнай культуры беларускай вёскі XIX стагоддзя.
У чыставіках Кольберга відаць вельмі акуратны, упарадкаваны почырк як пры запісе тэксту так і мелодый. Ён натаваў мелодыі, не раздзяляючы распеваў, і без сілабізацыі словаў. Валодаючы кампазітарскім талентам, ён свабодна занатоўваў на нотным стане мелодыі і рытмы. Аднак кожны, хто сутыкнуўся з палявымі працамі, ведае, як часам цяжка запісаць мелодыю без дыктафону. Кольберг пісаў: «Адносна спосабаў збірання і набыцця тых песень, скажу толькі, што я нямала меў з гэтым праблемаў, і нават непрыемнасцяў. Цяжкасці тыя крыліся ў недаверы нашых людзей, нежаданні даручэння сваіх песень чужому чалавеку (так называе кожнага ў паліто альбо ў сурдуце), у іх нецярплівасці паўтарэння некалькі разоў аднаго і таго ж звароту і г.д.» [8, с. XX], Мы з тых транскрыпцый не даведаемся, ці заўсёды спявала яму адна асоба, ці гурт, бо тая аднагалосная мелодыя (пры чым толькі першага звароту) дае ўказанне, на якую ноту трэба спяваць пэўную песню. У часы Кольберга звычайнай практыкай было дадаванне да пачутай вясковай песні акампанементу. Нават свае першыя зборы народных песень ён выдаў у суправаджэнні фартэпіяна. Неўзабаве даследчык змяніў канцэпцыю для больш дакладнага натавання і пачаў натаваць і выдаваць больш дакладныя мелодыі і тэксты, а таксама іх варыянты. Такі паварот стаўлення Кольберга заўважальны таксама ў «дэмантаванні» народных мелодый з аўтарскім акампанементам у працах ягоных папярэднікаў. Так, напрыклад, на карце 1 Оа знаходзяцца дзве беларускія песні купальская і русальная. Даследчык літаральна «выцягнуў» верхні меладыйны голас з твору на фартэпіяна, апублікаванага ў зборніку Лукаша Галэмбёўскага [5, с. 333], адзначаючы на тым самым аркушы крыніцу тых песень.
Збіраючы матэрыял да планаваных рэгіянальных манаграфій, Кольберг супрацоўнічаў з рознымі людзьмі, якія перадавалі, альбо дасылалі яму песні і інфармацыі пра народныя звычаі. Прыкладам такога супрацоўніцтва з’яўляецца карта 107, запісаная невядомым
3 М. Федароўскі апублікаваў 1413 транскрыпцый, у свой час П. Шэйн апублікаваў 30 мелодый, Е. Раманаў 53, 3. Радчанка 210 [2, с. 46],
аўтарам4. Натацыя дзвюх песень, якія на ёй знаходзяцца, выдае чужую руку. Па-першае, запіс гэты размашысты і неэканомны, а нататкі аўтара «Народу...» як у чыставіках, так і ў чарнавіках вельмі кампактныя, сканцэнтраваныя. Другой падказкай з’яўляюцца лічбы памеру пры нотным ключы, якія, у адрозненне ад кольбергаўскіх лічбаў, запісаных адна пад адной, падзелены дыяганальнай лініяй. Нарэшце, узровень дэталізацыі транскрыпцыі перавышае ўзровень дакладнасці кольбергаўскіх транскрыпцый [3, с. 54-61; 4, с. 99-107].
Звесткі пра інфарматараў і карэспандэнтаў Кольберга ў выпадку беларускіх матэрыялаў з’яўляюцца вельмі мізэрнымі. Даследчык, згодна з практыкай сваіх часоў, не збіраў інфармацыі пра сваіх суразмоўцаў. Аднак некаторыя звесгкі можна выявіць менавіта на падставе запісак у рукапісах. Пазначыў ён трох інфарматараў, якія маглі быць таксама і выканаўцамі тых песень: «рапі Jenike», «Anczyc» і «Piotrowska z Rozalowki».
У папцы 29 Bialorus. Grodno ў падпапцы 1295 на картцы, пазначанай 5 і 5а, дзе знаходзяцца тры песні з мелодыямі (трэцяя мелодыя пазначана «Od Wilna»), а на адвароце знаходзіцца яшчэ адна песня, Кольбергзрабіў нататку «рапі Jenike». Хутчэй за ўсё пані Енікэ паходзіла з сям’і варшаўскіх выдаўцоў. 3 энцыклапедыі «Польская літаратура» [12, с. 398] можна даведацца, што Людвік Енікэ (нар. у 1818 г. і пам. 2 V 1903 г. у Варшаве) быў актыўным грамадска-культурным дзеячам і займаўся публіцыстычнай дзейнасцю. Лгоны сын Эміль быў піяністам. Аднак невядома, як пані Енікэ была звязаная з гэтай сям’ёй і з самім Кольбергам.
У той самай папцы на картцы 9а, над мелодыяй песні знаходзіцца подпіс «Anczyc». Аркуш з арыгінальнай пячаткай друкарні Анчыца сведчыць пра фірмовы знак менавіта з тае друкарні. Зноў жа, у Энцыклапедычным дапаможніку [12, с. 14] знойдзем інфармацыю пра Уладзіслава Людвіга Анчыца, псеўд. Казімір Гуральчык (нар. 12.XII.1823 г. у Вільні -пам. 28.VII.1883 г. у Кракаве), які ў 1875 годзе купіў невялікую друкарню ў Кракаве. Анчыц ператварыў яе ў сур’ёзнае прадпрыемства, вядомае высокім узроўнем друку. Паколькі ўладальнік друкарні быў актыўна дзейсным пісьменнікам і цікавіўся фальклорам, відаць, яго выдаваў. Магчыма, што Анчыц быў у Беларусі і пачуў там тую песню, альбо меў кагосьці з тых зямель сярод сваіх службоўцаў.
Ад наступнай інфарматаркі — спадарыні Пятроўскай з Разалёўкі (Piotrowskaz Rozalowki) паходзіць найболей, сяродусіхтрох адзначаных інфарматараў, беларускіх песень аж 18. Аднак інфармацыі наконт яе самой вельмі мала. Адзінае, што ўдалося польскім даследчыкам
4 Пачаткова аркуш знаходзіўся ў Валынскай папцы (3206), на сённяшні дзень знаходзіцца ў папцы 29 Bialorus. Grodno.
дагэтуль устанавіць гэта факт, што была яна ўладальніцай маёнтка ў мясцовасці Разаліеўка (сёння: Белацаркоўскі раён Кіеўскай вобласці, Украіна). Пэўна не даведаемся ўжо, ад каго шляхцянка навучылася беларускім песням, і як часта яна мела кантакт з польскім этнографам. Такім чынам, усе інфарматары Кольберга, і вядомыя па прозвішчу, і невядомыя, маглі быць носьбітамі традыцый, альбо быць толькі пасрэднікамі ў пераказе той інфармацыі.
Апошняя справа, якую б я хацела зазначыць у дадзеным артыкуле гэта справа «таямнічага сшытка”, які як кажа магістр Агата Скруква, рэдактар DWOK5 і шматгадовы супрацоўнік Інстытута імя Оскара Кольберга ў Познані да сённяшняга часу застаецца адной з самых цікавых загадак, якую пакінуў пасля сябе Оскар Кольберг. А менавіта ў папцы 1296 знаходзіцца сшытак з запісамі народных мелодый і тэкстаў. Гэта адзіны сшытак, захаваны з усёй спадчыны польскага этнографа. Кольберг заўсёды рабіў нататкі на асобных аркушах паперы рознага фармаіу. Асобныя карткі даюць вялікую свабоду натавання інфармацыі, а пазней камплектавання матэрыялаў для наступнага яе размяшчэння ў адпаведных папках і ўрэшце перадачы іх у выдавецтва. У сшытку значна цяжэй дапаўняць сабраны матэрыял новымі дадзенымі ў сувязі з адсутнасцю магчымасці іх «ператасоўкі», бо парадак картак застаецца нязменны. Цалкам магчыма, што гэта была адна з першых форм, якую Кольберг застасаваў для патрэб сваёй збіральніцкай дзейнасці, і, пераканаўшыся ў нязручнасці такой формы гіравядзення запісаў, назаўсёды яе пакінуў.