Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
на сына. Bom это я слышала. Эпю я была маленькая, eufe 0 школу не ходйла» [Зводы Брэсцкага р-на]. Адносна выкарыстання негатыўнай магіі, актыўнасці ведзьмаў і ведзьмакоў можна пачуць розныя меркаванні: паводле адных, такіх фактаў было раней болып, паводле другіх, раз у нашы часы зла становіцца больш, то і злога чаравання таксама: «Говорйлй в то время, что мйр поменяется, станут злые людй, будут гадостй делапіь. Посмотрйшь, a оно й еспіь. Где-то ктото на кого-то злой, там яйцо закопают, там еіце чего-то. Наговорят на яйцо й закопают. Мелкйх денег набросают, а человек подымаепі й болеет потом.Вот на дороге чпго-то валяется, не берй, особенно на перекрестках.[А чаму?]Ну вот кто-то болеет, он заговорнл й хочет передать. Вот кто-то поднял й на себя взял» [Зводы Брэсцкага р-на].
Па часе, як па коле ці адзінай ніці, можна рухацца ў абодвух кірунках і межы паміж прошлым, сучасным і будучым не з’яўляюцца непераадольнымі. Адмоўны ўчынак у сучасным мог матываваць негатыўныя падзеі будучага, пры парушэнні забароны грэх у сучасным мог абярнуцца пакараннем у будучым (народзяцца непаўнавартыя і хворыя нашчадкі; будзе нядобрым існаванне вінаватага на тым свеце), а таксама парушэннем усталяванага парадку і сувязяў з мінулым (стварэнне перашкод для душаў продкаў, якія не здолеюць перасячы мяжу між светамі). Рэфлексіі рэспандэнтаў з гэтай праблематыкі нярэдка імпліцытна ці экспліцытна ўтрымліваюць сумнавядомы прынцып «дзеці адказваюць за грахі бацькоў»: «В 1971 нашу церковь разобралй, тогда ж в то время нельзя было, всё гоненйя на церковь былй. [А як потым жылі тыя, хто разбірау?] Председателя дочка родйлась с вывернутымй ногамй, умерла она. Вывернутые ногй у нее спнралью былй, ходйть не могла. М когда она умерла зймой, ее неделю не моглн похоронйть такая вьюга была, метелйца. В Пелшцах онй жйлй. А сейчас он пошел в Еговые. А он много церквей разбйрал, очень много. 1в семье там нормального нету. Те людй, которые в Высоком СПТУ, начальннк СПТУ высоковского стройл два дома себе й еіце там кому-то йз дерева церковного. М он там не смог жйть. У нйх болелй все. Жена сйльно болела, детй болелй й онй ушлй» [Зводы Брэсцкага р-на].
Што да агульнай трактоўкі жыццёвага часу, то яго якасць неаддзельная ад колькасці, добры век чалавека гэта доўгі век пад апекай боскіх сіл. Так, паводле вясельных песень, век (яго працягласць) нявесты залежыць ад волі Бога, іншых прадстаўнікоў вышэйшай нябеснай іерархіі, бацькоў: «Просэ дывонька Господа Бога, //Батынька свого: //-Прошу, батынько, до пэрыпою. //-Хай тобі, дітятко, сам Біг споможэ, // Шэй запоможэ //1 віком довгім, і бытам добрым» [Сулічава Драгічынскага р-на]. Тым часам пэўныя адрэзкі чалавечага
жыцця маюць адметную аксіялагізацыю, і старасць пры гэтым, у адрозненні ад маладосці, часта адмоўна ацэньваецца, параўноўваецца ў легендах пра тое, як Бог у першачасы раздаваў жывым істотам, у тым ліку чалавеку, пэўны век, з жыццём малпы, сабакі (частку іх веку Бог аддаў чалавеку). Сум па маладых гадах выказваецца ў шматлікіх жанрах фальклору, у прыватнасці вядомай лірычнай песні: «Яку саду зэляному голубы лэтають, // Моі лета молодыі од мэнэ втыкають. // Запрагай-ма, хлопцы, коны, коны вороныі //Да поідым догоняты літа молодыі. // Ой, догнав я своі літа на клёновым мосце. //Ох, вэрнітэсь, моіліта, хопіь домэнэ в госці. //-Ны вэрнэмос, ны вэрнэмос, бо ныма й до кого, // Трэба було шановаты, як здоровье свое» [Рудск Іванаўскага р-на].
Пазітыўная ці негатыўная аксіялагізацыя пэўных адрэзкаў часу вызначае іх як важныя, спрыяльныя ці забароненыя для чаго-небудзь. Натуральна, каб мець поспех, для ўсякай справы намагаліся выбраць «добры» менавіта для яе час дзень тыдня, час сутак, фазу месяца. Гэта нярэдка адлюстроўваецца ў назвах святаў, шанаваных і небяспечных дзён і перыядаў, тэкстах вуснай паэзіі. Паколькі «добры» час знаходзіцца пад апекай станоўчых сіл, святых і самога Бога, да іх звяртаюцца з просьбай забяспечыць «станоўчыя ўласцівасці» часу, на які выпадае пэўная важная падзея. Ад згаданых персанажаў залежыць якасць і прыроднага (касмічнага), і жыццёвага (чалавечага) часу. Характэрным прыкладам можа быць песня: «Ой, дай, Божэ, у добры час, // Як і ў людэй так і ў нас, // Шчаслывая годына // Высылыса родына. // Роды жыто і овэс, // Высылыся рыд увэсь» [Моталь Іванаўскага р-на]. Менавіта такі час прыносіць чалавеку здароўе, шчасце, багацце, поспех, а «дрэнны» час хваробу, няўдачу, беднасць, гора. У замовах нярэдка робіцца адсылка да «добрага, Гасподняга» часу: «Добрым часам, Гасподзен дзянёк (ці панядзелак, ці аўторак...)».
Тым часам пра ліхія хвіліны і гадзіны чалавеку не дадзена ведаць: «Зглазіпіь это нэ знаеш колы і хто. Это попадёт мінута такая, і час такой можэ попасть. I хто можэ заговорыты, глянуты тылько» [Ляплёўка Брэсцкага р-на]. У адказ на пытанні пра ліхія хвіліны ад носьбітаў традыцыі жыхароў Берасцейшчы часта даводзіцца чуць аповеды пра тое, што бяздумна кінутыя чалавекам словы прыходзіліся якраз на такія хвіліны, таму сказанае неўзабаве станавілася рэальнай бядой, прыкладам у раззлаванай бясконцымі просьбамі пра сена старшыні калгаса ў нядобры час вырвалася фраза: «каб яны згарэлі», і праз тыдзень маланка сапраўды спаліла стажкі: «...Ехалімы в Польшчу от того клуба, подьезжаем к соседней деревне, к Дяковйчам, а там пожар. Мы перепугалйсь. Стожкй колхозные погорелй, две штучкн сгорелй. Прйезжаю я домой на другй день. М на другй день людй
говорят, мой муж мне расказвае, шо председатель колхоза, Ганна Грйгорьевна ее звалй... (А людям, бабам, как всегда надо, коровы держат й просят [у председателя]: «Дайте солому, дайте сена...») терпела, терпела, шо-то говорйла, шо там «не могу»... А потом: «Хай лучше онй [стожкй] згорять, чем я вам отдам!» Напрймер, a эпю было за педелю до того, я заднйм чйслом то узнала, а когда ехалн з Бреста, звонят нам: «У нас гроза». Прыезжаем, а там дым, гроза [стожкй] подпалйла. «Хай онй лучше згорять» — й солома згорела» [Брэст]. Кіраўніца вясковага хора з Піншчыны ў адказ на пытанне пра ліхія хвіліны расказала пра няшчасце, якое адбылося як рэакцыя sacrum на кінутыя ў «шару» гадзіну словы: «Не хацеў адзін хадзіць на рэпетыцыю, хадзіць нахор, а яго застаўлялі сілай. А ён кажа: «Не буду хадзіць на хор». А я: «Чаго не пойдзеш, чаго не пойдзеш?» «Можа, у мяне бяда здарылася». «Якая ў цябе бяда зрабілася?» «Можа, хата згарэла да брат там згарэў». I праз месяц тое [здарылася]. Дак ён усё на мяне казаў, што вінавата. А я ж, кажу, не цягнула цябе за язык гаварыць» [Пінск].
Адмоўна ацэнены, небяспечны, злы, чорны час патрабуе выканання спецыяльных прадпісанняў і забарон (успомнім, прыкладам, шырока вядомы звычай пільнаваць памерлага ўначы). Тое ж датычыць сакральна вызначаных кропак календара, пэўных свят, апавітых шматлікімі забаронамі, прыкладам: «Я одного года на Мыколу взяла яйка гусыныя і пусадыла курыцю. Я вжэ кубало прыбрала, всё зрубыла, прынысу яйка, пудывлюся. А сусідка казала: «Не іды, не клады, бо сёдня свяпю». А я яе не... На гатовае кубало пуложыла яйкі, курыцу. 1, деткі, всі выйшлы як одно, всі калікі. О! I працуй на свято!» [Знаменка Брэсцкага р-на]. Прычым, праваслаўныя і каталікі павінны шанаваць святы адзін аднаго: «У нас есть 12 празднйков в году. Ну вот начнная с Рождества Хрйстова й заканчйвая Введенйем 4 декабря. Там еіце Мйкола будепі. Born последнйй празднйк. Bom в этй празднйкй не надо что-то делать. Резать, где-то что-то пйлйть, сядь-ка, посйдй лучше. Еслйлюдй йдут в церковь, посйдй, не надо. У нас в деревне, я жйла в Малых Зводах, там была такая баба Мйля, жйла такая у нас, Абромчук, она католйчка. Она католйческне празднйкй очень нраздповала. Но вот нельзя, еслп человек празднует, зачем соседу стйрать белье, развешйвать, зачем ему грязь свою? He надо. У нее праздннк, ну п ты попразднуй с нймй. Празднйков у нас в жйзнй не много. Надо уважать, я счйтаю, — это самое главное» [Зводы Брэсцкага р-на].
Прааналізаваны намі матэрыял яшчэ раз паказвае, што аксіялагізацыя часу цесна звязана з каляндарнай міфалогіяй. У яе кантэксце вылучаюцца добрыя і злыя (небяспечныя, ліхія, гнілыя, цяжкія, нешчаслівыя, няправільныя, чорныя) дні (ці гадзіны, хвіліны),
пара добрая і нядобрая (прыкладам, пачатак маладзіка і другая чвэрць гнілыя дні). Час (на які нярэдка пераносяцца асаблівасці эмацыянальнага стану чалавека) трактуецца як чысты / нячысты, вясёлы / сумны / горкі, удачны ці няўдачны для нейкіх спраў. Адрэзак часу, за які чалавек паспявае здзейсніць усё задуманае, забяспечыць сабе дабрабыт і, адпаведна, перажыць станоўчыя эмоцыі, гэта пазітыўна ацэнены час, які знаходзіцца пад апекай спрыяльных боскіх сіл. Негатыўная аксіялагізацыя разнастайных тэмпаральных характарыстык з неабходнасцю адсылае да сферы іншасветнага, дэманічага. Словы, кінутыя ў ліхія хвіліны, матэрыялізуюцца, становяцца рэальнай бядой. Таму «У добры час сказаты, а ў лыхі помоўчаты» [Хомск Драгічынскага р-на].
Валянціна Новак (Гэмель)
ФАЛЬКЛОРНА-ЭТНАГРАФІЧНАЯ СПАДЧЫНА ГОМЕЛЬШЧЫНЫ
3 вопыту сучасных палявых даследаванняў духоўнай культуры рэгіёна
Навуковая каштоўнасць даследавання мясцовай шматстайнасці традыцыйнай фальклорнай культуры Гомельшчыны як аднаго з цікавейшых рэгіёнаў Беларусі, які захаваў у найбольшай ступені архаічныя жанравыя формы абрадавай паэзіі, рэшгкі старажытнага міфалагічнага светаўспрымання беларусаў-палешукоў, несумненная. Цэласнае ўяўленне аб развіцці народнай культуры, якая, паводле свайго паходжання і функцыянавання, мае лакальна-рэгіянальны характар, немагчыма без канкрэтных назіранняў за творчым жыццём фальклорных традыцый у межах пэўнай вёскі, раёна, вобласці. Зыходзячы з законаў дыялектыкі, працэс фарміравання і развіцця фальклорнай традыцыйнай культуры на лакальна-рэгіянальным узроўні не знаходзіцца ў супярэчнасці з агульнанацыянальнай сутнасцю. Як лакальна-рэгіянальныя з’явы, абапіраючыся ў сваім бытаванні на агульнанародныя традыцыйныя прынцыпы паэтыкі, узыходзяць да этнічнага ўзроўню, так і агульнанацыянальныя з’явы народнай культуры маюць рэгіянальныя адметнасці і выяўляюць шматстайнасць мясцовых варыянтаў і версій, праз якія і дэманструецца этнічнае адзінства.