Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
Варта пазначыць найперш, што гэта час уздыму рамантычнага зацікаўлення народам, недзе нават замілаванне эстэтыкай народных уяўленняў, няма яшчэ востра сацыяльных высноваў. 1 ў той жа час заўважнае імкненне да сенсацыйна цікавых, з пункту гледжання адукаванага гараджаніна дзівосных звычаяў і ўяўленняў.
Прасочым адбор і манеру падачы міфалагічных персанажаў. У блоку, прысвечаным вераванням гарадзенцаў, збіральнік абапіраецца на запісы П. Баброўскага і ўзгадвае пра даволі паказальнага духа з імем стрыга. О. Кольберг вызначае стрыгу як «starch» і нават называе д'яблам [5, с. 430], Да функцый гэтага персанажа адносяцца агрэсіўныя намеры ў дачыненні да цяжарных жанчын і малых дзяцей, якіх яны могуць нават перамяніць, a г. зн. замест крэпенькага і здаровага дзіцяці падкінуць худое і малое. Воблік стрыгі ў матэрыялах Кольберга антрапаморфны, гэта высокая, худая, бледная кабеціна з запалымі вачыма, што соўдае вечарамі па вёсцы і выглядае для сябе дзіця. Стрыга не баіцца свянцонай вады, а напалоханыя маткі імкнуцца пакупаць дзяцей да заходу сонца, а спавіваўшы, тройчы паціскаюць малое за носік. Стрыга тыповы заходнеславянскі міфалагічны персанаж, на Беларусі вядомы толькі ў самых заходніх абласцях, тым не менш даследчык, пэўна, будучы ўжо добра начутым пра яго, распачынае гэтым абразком свой агляд. Тут жа звесткі пра мару яшчэ аднаго шырока вядомага славянам персанажа. Мара ўважаецца за яшчэ больш страшную істоту страшыдла з кароткімі нагамі. Уночы душыць спячых, заязджае коней, аднак не пойдзе ў хлеў, калі там вісіць забітая сарока.
Як голыя панны з распушчанымі валасамі і чорнымі вачыма падаюцца русалкі; яны калыхаліся на галінках дрэў і заклікалі да сябе падарожных словамі «Ха! Ха! Хадзіце да нас на арэлі калыхацца», станавіліся русалкамі памерлыя няхрышчанымі дзеці [5, с. 439].
Здзіўляе ўвага О. Кольберга да дабрахожага, якога называе «якімсьці бажком лясным» і паведамляе, што бачылі яго ўпоравень з дрэвамі, ля якіх стаіць. Звесткі ўзятыя з паведамленняў М. Чарноўскай і за ёю Л. Галэнбёўскага. Гэты дэман апякуецца пачцівымі і карае нецнатлівых, наогул лічыцца за строгага суддзю вясковага парадку. Калі ж трапіш да яго ў няміласць і захварэеш, шаптун разам з хворым рабілі так званы аднос неслі з пэўнымі малітвамі хлеб-соль, загарнутыя ў белую анучку. Калі ж выпадкова станеш у яго след будзеш блукаць па лесе [5, с. 439], Уяўленні пра дабрахожага да гэтага часу фіксуюцца на Падняпроўі, з эпіцэнтрам на Веткаўшчыне. Побач з перадрукоўкамі ў раздзеле размешчаныя запісы самога збіральніка пра д’ябла, якога беларусы ўяўляюць як немчыка ў чорным фраку і капелюшы, каб хаваць пад імі рогі і хвост [5, с. 440].
3 уласных запісаў Кольберга вылучаюцца таксама паведамленні са сферы народнай медыцыны, упарадкаваныя ў «Раздзеле пра хваробы». Зараза ўяўляецца як панна ў белым, што перакідаецца часам у белага харта, для абароны ад якога ставяць па вуліцы асінавыя крыжыкі. Высокую навуковую вартасць маюць прыведзеныя аўтарам рэдкія замовы «Jak si^ zejdzie os z wozem, kamien z morzem, trzcina z blotem, tak ty, z^bie, ze krwiq bolec przestan» («Як зыдуцца вось з возалі, камень з морам, трыснёг з балотам, так ты, зуб, балець перастань»), ад фебры «Szedl Pan Jezus przez Cedron, a Zydzi mu zadali gon» («Ішоў Icyc Хрыстос праз Кэдрон, a жыды яму задалі гон») [5, с. 438], Збіральнік разводзіць чараўнікоў і знахароў, якія з дапамогаю дзевяці распаленых вугельчыкаў, што кідалі адзін за адным у ваду, маглі вызначыць прычыну хваробы дзіцяці. Чараўнік, паводле павер’яў, мусіць штось злога зрабіць, бо «прыходзіць на яго гадзіна». Наогул, О. Кольберг катэгарычна зазначае, што вясковыя насельнікі лечацца толькі ў знахароў, а лекаў аптэчных пазбягаюць як злога духа. Найлепшым сродкам ад фебры лічаць асвечаны ў Фамін тыдзень хлеб [5, с. 434].
3 вялікай доляй верагоднасці менавіта беларускімі можна лічыць шэраг звестак, змешчаных у томе «Літва». Да прыкладу, парада пры малярыі есці рыбу са шчупака, высушаную і стоўчаную [6, с. 373], неаднаразова паўтараецца і ў беларусаў. Замаўленне зубнога болю Оскар Кольберг прыводзіць па-беларуску. Пакутнік мусіў укленчыць перад маладзіком і паўтараць тройчы: «Maladyj maladzik, czy balac miertwiecom zuby? — Ni balac ni szewielac. Niechaj i mnie nie balac» [6, c. 374], Адносна лекавання змяінага ўкусу, ён паведамляе, што не чуў, каб замаўлялі па-літоўску. «Kobyna, sokodyna і skoropije» гэта самыя старшыя змеі, а яшчэ ёсць жалезніцы, падмежніцы, хлеўныя, вуглавыя, чорныя, рудыя, шэрыя, рабыя і багнавыя малодшыя.
Замаўнік, пералічыўшы ўсіх, тройчы кажа: «wyjmijswojujarost bo koli nie wyjmiesz, to ja pojdu do xw. Michala A reliant la i do Ducha Swiatoho; budzie was wybirac zeleznicy», замаўляецца тое на хлеб, які затым хворы з’ядае [6, с. 374].
У томе «Беларусь Палессе» сустракаем звесткі пра надзвычай архаічныя абрады, што амаль у дробязях паўтараюць фіксаваныя ў старажытныхрымлянаўцістаражытнаіндыйскайтрадыцыі.Гаворкаідзе пра так званую будаўнічую ахвяру. Менавіта ў томе Оскара Кольберга прыводзіцца шэраг жывёлін, скарыстаных у якасці будаўнічай ахвяры, на першы дзень мусяць быць пакінутыя куры і певень, у наступную ноч гусі, затым парася, на чацвёртую ноч — авечка, на пятую карова, і на шостую ноч конь. Калі ўсе пераначавалі добра, то клічуць ксяндза асвяціць хату [6, с. 433] і ўжо сёмую ноч начуе тут гаспадар з сям’ёй. Пры паморку жывёлы шукаюць на могілках ямкі, якія старанна засыпаюць, каб мярцвяк, якому прыпісваюць распаўсюд заразы, не мог вылезці [6, с. 433]. Збіральнік паведамляе, што ў часе заразы варта было блізнятам абараць валамі-блізнятамі. Побач з гэтымі так бы мовіць класічна-архаічнымі запісамі сустракаем паведамленне пра тое, як у час халеры 1831 года сяляне вёскі Любішчыцы Слонімскага павета закапалі жывой кабету разам з пеўнем і варонай для папярэджання эпідэміі ў вёсцы (паводле слоў Парчэўскага).
Пытанне аб існаванні абрадаў з чалавечымі ахвярамі ў сістэме паганства да гэтага часу канчаткова не высветленае. Частка даследнікаў лічыць, што згадкі ў некаторых пісьмовых крыніцах аб гэткіх звычаях штучна дадавалі сярэднявечныя аўтары-хрысціяне, каб спецыяльна абвінаваціць паганцаў у адпраўленні жудасных абрадаў. У выніку паступова ўзнік тэзіс хрысціянскай антыпаганскай прапаганды. Другая частка навукоўцаў з даверам ставіцца да звестак аб чалавечых ахвярапрынашэннях сярод паганскіх славян, нягледзячы на іх нешматлікасць і няпоўнасць [3, с. 31]. Самай жорсткай, хаця і сама прамой і нагляднай, формай ахвярапрынашэння ёсць закопванне жывым у зямлю першага хворага пры павальных хваробах. Калі халера ўзмацнялася, сяляне прыносілі ў ахвяру не жывёл, а людзей, часцей, хворых і старых, смерць якіх чакалася ў хуткай будучыні. Згодна з паказаннямі судовых архіваў у 1831 годзе ў Наваградскім пав. сяляне ў час эпідэміі хацелі пахаваць свайго святара, але той выратаваўся тым, што ўпрасіў даць яму адтэрміноўку для прыгатавання да смерці. Тады на могілкі заманілі хворую старую, спіхнулі яе ў магілу, куды былі змешчаны целы памерлых, і засыпалі іх зямлёю [4, 162-163, 214-215].
Варта колькі словаў пазначыць пра прынцыпы падачы матэрыялу, якія вынікаюць з кнігі. Відавочна, том укладаўся пасля смерці
славутага збіральніка, але і ў чарнавіках О. Кольберг пазбягае ацэнак, нават пры апісаных вышэй звычаях не каментуе і не выказвае свайго ні здзіўлення, ні тым больш абурэння.
Адметна, даследчык вылучае даволі нечаканы на той час раздзел «Магічныя лічбы», у якім прыводзіць шэраг цікавых звычаяў, якія паўтараюцца вызначаную колькасць разоў ды ўлучаюць гэтаксама невыпадковую колькасць атрыбутаў. Спыняе на сябе ўвагу разгорнуты аповед пра насыланне смерці, які пачуў збіральнік ад вясковае кабеты. Сусед, паваліўшы тры крыжы на могілках з пэўнымі шэптамі па нагавору мясцовага ведзьмака, начараваў на смерць тром яе дзеткам. Прызнаўся пра тое акурат перад смерцю, даўшы грошай на аднаўленне крыжоў, што і адратавала астатніх дзяцей [5, с. 442-443], У паведамленне пра закладку дома побач з вядомымі звесткамі на чары цесляроў сустракаем цікавае апісанне варажбы аб будучым дабрабыце ў хаце (улівалі колькі лыжак вады ў выкапаную ў падлозе ямку і назіралі, прыбудзе яе ці не); пра магію першага севу, абарону ад ваўкоў, адагнанне хмараў, спыненне пажару («адагнаць гаспадара, бо агонь за ім «пагоніцца»), узгадвае архаічны звычай вешаць на плот конскія чарапы, паведамляе пра абыдзённік, які ткуць, кладуць на яго грошы і нясуць з царкву; пра забарону скарыстоўваць паваленае віхурай дрэва пры будоўлі, пра вызначэнне месца для пабудовы хаты.
Асабліва цікавымі сталі для збіральніка аповеды пра заломы, у якіх ён прыводзіць падрабязныя апісанні як самой шкадлівай магіі, прычым з вербальным суправаджэннем («Кручу, вярчу наўпакі, шоб у яго не было ні сям ’і, ні тавару, ні хлеба, ні мукі» [5, с. 444], так і спосабаў яе абясшкоджання (да прыкладу, убіць натое месцатры ссечаныя маладыя асінкі каранямі ўгору), а таксама дзеліцца з чытачом замалёўкамі з вясковага жыцця. Да прыкладу, расказвае пра зласлівую жанчыну, якая завіла жыта роднаму бацьку, але праз «адчараванне» бегала па вёсцы голая і крычала «Завіла бацьку завітку». Менавіта заломы складаюць спецыфічную рысы палескага чарадзейства і ў запісах больш позняга часу, аж да нашых дзён.
Раздзел пра народныя апавяданні О. Кольберг пачынае з легенды пра каралеву Бону і шведаў, узгадвае пра выклятыя азёры, што прынялі калісь да сябе тапельца і з таго часу адпужваюць ад сябе рыбалоўцаў і проста цікаўных. Тут жа класічныя легенды пра сабачую долю і папараць-кветку, якая звалілася ў лапаць чалавеку і той набыў магчымасць разумець мову звяроў і раслін. У аповедах пра бусла побач з іншымі звесткамі збіральнік пераказвае пачутае пра бусліху, якой пастушкі мусіць жартам падкінулі ў гняздо лебядзіныя яйкі. Выседзеўшы лябёдак, бусліха трапіла пад суд сваёй буслінай грамады
і мусіла, высока ўзняўшыся ўгору, каменем упасці долу [5, с. 437]. Голас соўкі ўважаўся за смех чорта, пачуўшы які трэба было хутчэй перахрысціцца.
У пераказах звычаяў каляндарнага цыклу ў гэтым томе прыводзяцца так бы мовіць класічныя звычаі, прыкладам, пажаданне мець на велікодным стале запечанае і затым асвечанае парася, косці ад якога гаспадар мусіў на Юр’е закапаць на рагах нівы. Але сустракаюцца зусім арыгінальныя сведчанні, да прыкладу, забарона прадзіва ў святыя вечары тлумачыцца страхам таго, што ў валоў будзе цячы сліна ў час арання [5, с. 432], Прыводзіць О. Кольберг і рэдкі звычай пакрывання поля (магчыма, запазычаны з працы П. Шпілеўскага), калі маладая замужніца першы год свайго жніва ў гаспадарцы мужа прыносіла на ніву палатно і абвівала ім першы зжаты сноп [5, с. 434], У раздзеле «Расліны. Жывёлы» Оскар Кольберг палічыў патрэбным змясціць павер’е пра дрэва, што павалілася без бачнай прычыны, пераступіўшы праз якое, будзеш блудзіць; каб знайсці дарогу, рэкамендавалася паляжаць ніц.