Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
1 Артыкул ііадрыхтаваны ў ходзе працы па тэме «Этнакультурны ландшафт Беларускага Падзвіння: рэгіянальная спецыфіка і заканамернасці функцыянавання ў сярэдзіне XIX пачатку XXI ст.» (ГБ 0814).
2 Запісана Філіпенкам У.С. і Шаўчынка Я. у 2009 г. ад Марковіч Г.Ф., 1934 г.н. у в. Сценка Докшыцкага раёна.
Колькасць Дзядоў на год у асобных лакальных традыцыях Падзвіння адрозніваецца. У рэгіёне беларускае вясковае насельніцтва спраўляе абрад да шасці разоў на год, але нідзе не перавышае гэту лічбу. У в. Вітунічы Докшыцкага раёна нават існуе прыказка адносна такой колькасці Дзядоў: «Каб сёмы Дзед, дык звёўся б і свет» [43, р. 129]. Разыходжанні ў колькасці Дзядоў на год фіксуюцца ў межах невялікіх тэрыторый і характэрны нават для суседніх вёсак. Так, у канцы XIX ст. жыхары в. Падмікітаўка Лепельскага павета паміналі сваіх памерлых пяць разоў на год, у той час як суседнія зарачане шэсць [28, с. 3]. У шэрагу месцаў Падзвіння распаўсюджана традыцыя спраўляць Дзяды адзін раз на год у Дзмітраўскую памінальную суботу (апошняя субота перад днём велікамучаніка Дзмітрыя Салунскага, які ўстаноўлены 26.Х / 8.XI). Згодна з матэрыяламі сучасных палявых даследаванняў, дадзеная традыцыя больш пашырана ў заходняй частцы Падзвіння. Аналагічная сітуацыя характэрна для ўсёй заходняй часткі краіны, у той час ва ўсходняй зафіксавана большая колькасць Дзядоў [ 1, с. 85, с. 86; 32, с. 82; 33, с. 179; 35. с. 239-240; 36, с. 95, с. 142, с. 221],
Найбольш распаўсюджаныя на Падзвінні восеньскія (Дзмітраўскія), Масленічныя, Радаўніцкія і Траецкія Дзяды.
Асабліва ўрачыста беларускае насельніцтва Падзвіння адзначае восеньскія Дзяды, якія на Дзісеншчыне мелі нават назву «Вялікія Дзяды» [24, с. 67], Для восеньскіх Дзядоў характэрна некаторая варыятыўнасць у назве. У рэгіёне найбольш пашыраны наступныя назвы абраду: «Асяніны», «Змітраўка», «Дзмйпраўскія» («Змітраўскія») Дзяды. У некаторых частках рэгіёна лексема «Дзяды» якраз і азначае восеньскія Дзяды [4, арк. 57; 9, арк. 10, арк. 30].
Праваслаўнай царквой устаноўлены дакладны час восеньскага памінання памерлых Дзмітраўская памінальная субота [16]. Большасць праваслаўнага беларускага насельніцтва рэгіёна адзначае восеньскія Дзяды менавіта ў гэты час (адсюль і існаванне назваў «Змітраўка», «Дзмітраўскія Дзяды» для намінацыі храноніма). Нягледзячы на афіцыйна ўстаноўлены царквой памінальны дзень, у некаторых частках рэгіёна як у мінулым, так і ў сучасны перыяд восеньскія Дзяды адзначаюцца ў іншы час. У асноўным гэтая варыятыўнасць на Падзвінні абмяжоўваецца часам ад Пакрова (1 / 14.X) да Дзмітраўскай памінальнай суботы. Адрозненні ў часе правядзення восеньскіх Дзядоў асабліва характэрны для тых частак рэгіёна, дзе памінанне носіць родавы (абшчынны) характар. Часцей такія памінкі распаўсюджаны ў межах аднаго населенага пункта. Акрамя часу правядзення яны адрозніваюцца сваёй назвай (абумоўлена назвай населенага пункта, радзей прозвішчам): «.Раней — Грабяні, Вялейка у іх раней Дзяды. Юрылаўскія первыя, Вялейскія другія, a
ў нас трэцція. Нашы законныя» (в. Шыленцы Докшыцкага раёна) [43, р. 113]; «Л ў каторых другая фамілія не спраўлялі? He. Bom мы, Глазкі, тожа пазьнеіішыя. Стаўры, Пусташылы. А Камінскія, Герасімеёнчыкіранеіы (в. Баяры Докшыцкага раёна) [43, р. 66].
У другіх рэгіёнах Беларусі зафіксаваны і іншыя тэрміны спраўлення восеньскіх Дзядоў: напярэдадні Піліпаўкі (шасцітыднёвы перадкалядны пост, пачынаўся 15 / 28.XI), дня Кузьмы і Дзям’яна (1 /14.XI), Міхайлава дня (8 / 21.XI) [22, с. 208; 31, с. 393; 32, с. 82; 33, с. 181; 37, с. 319; 39, с. 147], На Падзвінні восеньскія памінанні ў гэты час не былі выяўлены.
Урачыстасць восеньскіх Дзядоў заключаецца ў памінальным застоллі, якое ладзяць дома. Згодна з традыцыйнымі ўяўленнямі беларусаў Падзвіння, у гэтыя дні душы памерлых продкаў спускаюцца на зямлю, каб паглядзець, як іх ушаноўваюць, і прыходзяць у свае хаты на памінальную трапезу [23, с. 296]. На большай частцы рэгіёна памінальную трапезу на восеньскія Дзяды ладзілі вечарам [41, с. 595, с. 600; 38, с. 258]. У Віцебскім павеце Дзяды спраўлялі раніцай [41, с. 631], Як вынікае з матэрыялаў сучасных палявых даследаванняў, у рэгіёне памінанне памерлых на Дзяды адбываецца ў вячэрнюю пару. У некаторых месцах Падзвіння існавалі больш дакладныя вызначэнні часу абрадавай трапезы. У в. Лозы Ушацкага раёна было прынята пачынаць вячэру толькі пасля таго, як куры сядуць на курасадню. У адваротным выпадку, як лічылі, гэта негатыўна паўплывае на будучы ўраджай: «А кашу нельзя было начанаць з-за таго, што птушкі тады з ’ядуі/ь ніву»3.
На Падзвінні памінанне нродкаў на Дзяды адбывалася звычайна ў адзін дзень, у адрозненні ад іншых рэгіёнаў Беларусі, дзе зафіксаваны памінанні ў два ці нават у тры дні [29, с. 252-253; 32, с. 82; 33, с. 179, 36, с. 222; 37, с. 320], Аднак у некаторых месцах рэгіёна крыніцы сведчаць аб памінанні памерлых у два дні. Так, на Лепельшчыне яшчэ ў канцы XIX ст. напярэдадні Дзядоў святкаваліся «Бабы». Абрадавы бок «Баб» амаль нічым не адрозніваўся ад «Дзядоў». Толькі колькасць страў на Дзяды гатавалі больш [17, с. 56]. Сяляне в. Гняздзілава (сучасны Докшыцкі раён) у чацвер напярэдадні Асянін праводзілі «прыдзедкі». Па сведчанні А. Троіцкага, яны ладзіліся з мэтай паесці і папіць уволю, бо на Асяніны за гасцямі сем’яніну не заўсёды ўдавалася гэтага зрабіць [38, с. 258],
Цэнтральнае месца ў памінанні продкаў на восеньскія Дзяды займае абрадавая трапеза, якая таксама мае назву «дзяды» [5, арк. 27; 43, р. 63]. Колькасць і асартымент страў, якія гатавалі да абрадавай
3 Зап. Валодзінай Т.В. у 2007 г. ад Ліленка М.Р., 1926 г.н. у в. Лозы Ушацкага раёна.
трапезы, звычайна залежалі ад дастатку сям’і. Але амаль паўсюдна ў рэгіёне было распаўсюджана патрабаванне гатаваць да памінальнага стала няцотную колькасць страў [23, с. 296], Падобныя перакананні ў наш час яшчэ бытуюць сярод беларусаў Лепельшчыны [13, с. 62].
Для Падзвіння найбольш характэрнымі з’яўляюцца тры памінальныя стравы: куцця, поліўка (юшка) і клёцкі. Гэта тычыцца як памінальнай вячэры ў дзень пахавання, так і каляндарных памінак [15, с. 40], У асобных частках рэгіёна асартымент страў іншы раз некалькі адрозніваўся. Так, у беларусаў Докшыччыны на памінальным стале абавязковым лічыцца гарачы суп з капусты ці буракоў: «Ну, вот нада капуста каб была, каша, каб была абязацельна / бліны, асталыюе ўсе дабаўка. Там ілі капуста, ілі буракі, ну вот первае блюда»\ Разам з разыходжаннямі ў асартыменце памінальных страў адрозненні тычыліся рэцэптаў адных і тых жа. У заходняй і цэнтральнай частках Падзвіння (Дзісеншчына, Докшыччына, Лепельшчына, Полаччына, Ушаччына, Шуміліншчына) клёцкі да абрадавага стала на Дзяды, як і на іншыя памінкі, пераважна рабілі «з душамі» (кавалкамі сала ці мяса ўнутры), у той час як на ўсходзе рэгіёна (Бешанкоўшчына, Талачыншчына, Чашніччына) пашырана традыцыя гатаваць клёцкі без «душ» [15, с. 40], На Браслаўшчыне іншы раз гатавалі рыбныя клёцкі [19, с. 84],
Памінальную вячэру на восеньскія Дзяды пачыналі з малітвы і рытуальнага запрашэння памерлых продкаў на трапезу. На Падзвінні ў сучасны перыяд яшчэ захоўваецца традыцыя, перш чым прыступаць да трапезы, адкладаць ад кожнай стравы ў асобную міску і адліваць у чарку гарэлку (для «дзядоў») [5, арк. 4, арк. 17, арк. 27; 6, арк. 28]. У п. Обаль Шумілінскага раёна на талерку таксама клалі грошы [26, с. 223], «Дзедаўская» талерка павінна была заставацца на стале да раніцы. Яе іншы раз ставілі на вакно (у хаце або на вуліцы) [41, с. 600, с. 601, с. 596], У в. Баяры Барысаўскага раёна талерку з ежай для дзядоў выносілі на двор [26, с. 223], Назаўтра гэтую ежу аддавалі жабракам, або хатняй жывёле (але не свінням) [41, с. 597, с. 599]. У в. Баяры Барысаўскага раёна яе з’ядалі самі, каб не балелі зубы [26, с. 223]. А ў в. Завадзіна Лепельскага раёна зафіксавана традыцыя адносіць гэту ежу на могілкі [13, с. 64], У некаторых лакальных варыянтах абраду для памерлых продкаў іншы раз накрывалі асобны стол [25, с. 188; 10, с. 258].
Спажыванне страў на Дзяды мела свой парадак. У залежнасці ад мясцовасці ён адрозніваўся. На Лепельшчыне першай рытуальнай стравай, з якой пачыналі святочную вячэру, была куцця, на сярэдзіне вячэры падавалі клёцкі, а завяршалі стол поліўкай [27, с. 222]. У
4 Зап. аўтарам у 2011 г. ад Васюковіч В.У., 1935 г.н. у в. Чарніца (II) Докшыцкага раёна.
некаторых лакальных варыянтах Докшыччыны памінальную трапезу прынята завяршаць куццёй: «На стале далжна быць капуста, мяса, а патом упаследствіі каша <.„> Самая паследняя каша: каша і рысавая, ілі манавая, ілі грэчневая»5. Розныя варыянты сустракаюцца нават у межах невялікага рэгіёна: «А што перва начанаеш есці? Гарэлкі вып ’еш і закусавай што ёсь. А клёцка — эта сама паследняя»6 (в. Лаўрэнаўка Талачынскага раёна); «[На Дзяды У.А.] Перва начынаюць кушаць кашу. А поліўку паследнюю»1 (в. Трасцянка Талачынскага раёна).
Згодна з уяўленнямі беларускага насельніцтва астаткі памінальнай вячэры са стала прыбіраць нельга. Лічылася, што пасля трапезы жывых за стол на вячэру з’явяцца душы памерлых продкаў. Аднак у Віцебскім павеце існавала традыцыя спецыяльна прыбіраць астаткі страў са стала, пакідаючы толькі хлеб і соль [40, с. 376],
На тэрыторыі Падзвіння зафіксавана традыцыя спраўляць Дзяды напярэдадні Масленіцы («Мясніцы», «Масленічныя», «Мясаедныя» Дзяды). Дадзеная памінальная традыцыя распаўсюджана на Падзвінні, Падняпроўі і Усходнім Палессі [32, с. 81, с. 82; 33, с. 179; 34, с. 65], Яна спарадычна сустракаецца і на Міншчыне [37, с. 114], На Брэсцкім Палессі і Панямонні Масленічныя Дзяды амаль не фіксуюцца [35, с. 82; 36, с. 27, с. 95]. На Падзвінні Масленічныя Дзяды найбольш пашыраны ва ўсходняй частцы рэгіёна. Яны спарадычна сустракаюцца і ў цэнтральнай, вельмі рэдка на захадзе рэгіёна (за выключэннем Докшыччыны).
У некаторых населеных пунктах Докшыцкага раёна зафіксавана традыцыя спраўлення Дзядоў напярэдадні Вербніцы. У жыхароў дадзенай мясцовасці гэтыя Дзяды лічыліся «поснымі», бо адбываліся ў час Вялікага паста (сямітыднёвы пост напярэдадні Вялікадня). Таму асартымент памінальных страў для абрадавай вячэры быў адпаведным: «Вясной перад Пасхай за нядзелю Вербныя [Дзяды У.А.]. Толькі поснаяўсё варылі, з рыбы і з посным маслам» (в. Краснікі Докшыцкага раёна) [43, р. 12], На гэтыя Дзяды, як правіла, могілкі не наведвалі [43, р. 23],