Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
У цэнтральнай і паўднёва-заходняй частках сучаснага Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці зафіксаваны абрад Стаўроўскія Дзяды, якія ладзяцца напярэдадні Узвіжання [14]. У розных частках Падзвіння
5 Зап. экспедыцыяй ПДУ ў 2009 г. ад Кавалевіч З.І., 1936 г.н. у в. Дзедзіна Докшыцкага раёна.
6 Зап. Валодзінай Т.В. у 2007 г. ад Ступак С.М., 1926 г.н. у в. Лаўрэнаўка Талочынскага раёна.
7 Зап. Валодзінай Т.В. у 2007 г. ад Падабед Р.І., 1923 г.н. у в. Трасцянка Талочынскага раёна.
беларускае насельніцтва адзначае таксама Грамнічныя, Пятроўскія, Узвіжанскія, Пакроўскія Дзяды. Этнаграфічныя крыніцы XIX першай трэці XX ст. не змяшчаюць звестак аб асаблівасцях іх правядзення (за выключэннем Стаўроўскіх Дзядоў), як і не паведамляюць пра іх існаванне на Падзвінні. У сучасны перыяд правядзенне, структура і ход памінання на розныя Дзяды мала чым адрозніваецца паміж сабой.
Сярод памінальных абрадаў беларусаў Падзвіння, якія ўключаюць абавязковае наведванне могілак, асабліва важнае значэнне мае ўшанаванне продкаў на Вялікдзень і Радаўніцу. Традыцыя наведваць могілкі на Вялікдзень і Радаўніцу зафіксавана нават сярод беларускага каталіцкага насельніцтва рэгіёна [7, арк. 31; 8, арк. 6; 11, арк. 9; 12, арк. 13].
На большай частцы Падзвіння памінаць памерлых нрынята ў першы дзень Вялікадня. У залежнасці ад мясцовасці час памінання ў гэты дзень адрозніваўся (але, пераважна, у першай палове дня). Разыходжанні ў часе наведвання могілак сустракаюцца ў розных частках Падзвіння і характэрныя нават для невялікіх тэрыторый. Менш распаўсюджана на Падзвінні традыцыя памінаць памерлых на другі і трэці дзень Вялікадня. Даволі рэдкай для рэгіёна з’яўляецца традыцыя памінаць памерлых у чацвер Велікоднага тыдня, якая распаўсюджана на Палессі і Падняпроўі [33, с. 179; 36, с. 123]. У паўночнай частцы Падзвіння (Гарадоцкі, Расонскі раёны, частка Верхнядзвінскага) памінанне памерлых, прымеркаванае да Вялікадня не зафіксавана. У некаторых месцах яно нават лічыцца грахом [34, с. 99],
НаведваннемогілакнаВялікдзеньпрадугледжвала«хрыстосаванне» з памерлымі, калі на магілу прыносілі фарбаванае велікоднае яйка, а таксама розныя стравы і гарэлку. На Лёзненшчыне (вв. Сялішча і Бабінавічы) да нашага часу захавалася даволі архаічная традыцыя «качаць» па магіле чырвоным велікодным яйкам [34, с. 99]. Пра існаванне такой асаблівасці ў Віцебскім і Барысаўскім паветах паведамляюць этнаграфічныя крыніцы канца XIX ст. [41, с. 619, с. 622], У сучасны перыяд дадзеная традыцыя сустракаецца зрэдку толькі ва ўсходняй частцы рэгіёна. У заходняй частцы Падзвіння на Вялікдзень распаўсюджана традыцыя спраўляць на могілках памінальныя трапезы. У некаторых месцах Докшыччыны такую трапезу ладзілі толькі ў тым выпадку, калі на працягу года ў сям’і быў нябожчык [3, арк. 45; 43, р. 132],
На Падзвінні распаўсюджана традыцыя памінаць памерлых на Радаўніцу. Пра гэта сведчаць этнаграфічныя крыніцы першай трэці XX ст. і сучасныя палявыя матэрыялы. Шырокае распаўсюджанне ў рэгіёне радаўнічных памінанняў у немалой ступені абумоўлена афіцыйным памінальным статусам свята ў праваслаўнай царкве. У
сучасны перыяд на Беларусі яе статус падмацоўваецца заканадаўча (Радаўніца афіцыйны непрацоўны дзень у краіне). Для ўсходняй і паўночнай частак Падзвіння радаўнічныя памінанні ў веснавы перыяд больш пашыраны, чым велікодныя. Радаўніца з’яўляецца асноўным веснавым памінальным абрадам на ўсёй усходняй частцы Беларусі [1, с. 86; 21, с. 77].
Згодна з традыцыяй наведванне могілак на Радаўніцу адбываецца ў сярэдзіне дня. Сярод беларусаў Падзвіння ў сучасны перыяд яшчэ існуе прыказка адносна такога часу памінання памерлых: «3раніцы пашуць, у абед плачуць, увечары пляшуць» [2, арк. 5]. Для ўсходняй часткі Падзвіння ў гэты дзень характэрна спраўленне рытуальнай трапезы на могілках. Звесткі аб такой трапезе зафіксаваны на ўсходзе рэгіёна. Памінальныя трапезы на могілках на Радаўніцу амаль адсутнічаюць на захадзе рэгіёна у Пастаўскім, Мёрскім і Шаркаўшчынскім раёнах, дзе яны прымеркаваны да Вялікадня. На Радаўніцу зафіксавана традыцыя прыносіць на могілкі велікодныя яйкі [34, с. 100]. Могілкі іншы раз наведваў свяіар і спраўляў там ліціі (малыя паніхіды) [41, с. 620],
Акрамя абрадавай трапезы на могілках, у этнаграфічных крыніцах спарадычна паведамляецца аб дамашніх памінальных застоллях, уключаных у комплекс абрадавых дзеянняў радаўнічнага памінання памерлых беларусамі Падзвіння. Аб гэтым сведчаць этнаграфічныя крыніцы канца XIX ст. і сучасныя матэрыялы [41, с. 619; 38, с. 259; 18, с. 597; 43, р. 29],
Характэрнай асаблівасцю каляндарнай памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння з’яўляецца траецкі памінальны комплекс. У іншых частках краіны ён не такі распаўсюджаны. У сучасны перыяд памінкі, прымеркаваныя да гэтага свята, пашыраюцца на тэрыторыю ўсёй краіны, бо Тройца афіцыйна дазволены ў праваслаўнай царкве дзень памінання памерлых, а субота напярэдадні адна з «усяленскіх радзіцельскіх субот». Нягледзячы на дадзены фактар, традыцыя спраўляць Дзяды напярэдадні Тройцы не стала такой распаўсюджанай як траецкія наведванні могілак, і, у пераважнай ступені, захоўвае свой ранейшы арэал. He маюць распаўсюджання Дзяды ў гэты перыяд на Міншчыне. У рэгіёне яны зафіксаваны толькі ў некаторых раёнах [37, с. 165]. На Брэсцкім Палессі дадзеная традыцыя таксама не мела распаўсюджання [36, с. 142], Амаль адсутнічае траецкае памінанне памерлых на Панямонні [35, с. 29], Траецкія Дзяды спарадычна сустракаюцца на Усходнім Палессі [32, с. 82].
На большай частцы Падзвіння наведванне могілак, прымеркаванае да Тройцы, традыцыйна адбывалася ў суботу напярэдадні свята [41, с. 628], Беларускае насельніцтва Падзвіння ў сучасны перыяд наведвае могілкі ў першыя тры дні Тройцы, але больш пашырана
памінанне ў сам тройцын дзень. Варыятыўнасць, якая сустракаецца ў рэгіёне адносна часу памінання памерлых на Тройцу, у шэрагу выпадкаў абумоўлена часам наведвання могілак святаром. Дадзеныя разыходжанні нелыа адносіць да ўласна лакальных варыянтаў памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння.
Як сведчаць этнаграфічныя крыніцы, траецкія памінальныя абрады на могілках мала адрозніваліся ад радаўнічных [41, с. 628], Асаблівасцю з’яўляецца шырокае выкарыстанне ў рытуальных практыках зеляніны. Да свята імкнуліся ўпрыгожыць «маем» не толькі двары і хаты, але і магілы родных. У в. Янкавічы Расонскага раёна ў час наведвання могілак на Тройцу існавалі даволі характэрныя абрадавыя дзеянні, звязаныя з бярозавымі галінамі: «Прыходзіш на кладбішча і.хрэсціш бярозай магілку, і гэту бярозку ўторкнеш на магілку» [34, с. 110], У в. Сарокі Глыбоцкага раёна традыцыя прыносіць на магілу «май» была характэрнатолькі на працягу першага года пасля смерці: «А ці насілі на Сёмку бярозкі на магільнік? Насілі, этаў каго бліжы, тыя і занясуць. У хату насілі і на кладбішча, эта як хпю свежа памёр. Яму насілі, а як старшыя магілы, то ўжо не»\
У некаторых месцах Падзвіння на Тройцу ладзілі памінальную трапезу на могілках. Яна зафіксавана пераважна на поўначы рэгіёна, спарадычна сустракаецца і ў іншых яго частках. Для паўночнай часткі Падзвіння характэрнай памінальнай стравай траецкага ўшанавання продкаў на могілках з’яўляюцца яйкі, пафарбаваныя ў зялёны колер. Гэтыя зялёныя «несвянцоныя» яйкі, у адрозненні ад велікодных, не качалі па магіле. Іх з’ядалі пасля малітвы і галашэння, за выключэннем аднаго, якое пакідалі на магіле для бедных [41, с. 628].
Сярод беларускага насельніцтва Себежчыны зафіксавана традыцыя на Тройцу абмахваць {«опахйвать») магілы бярозавымі галінкамі. Для гэтага ламалі галіны бярозы і «сцябалі» імі магілы. У некаторых месцах Себежскага павета такі звычай называўся «парыць старыкоў» [30, с. 90]. Дадзеная традыцыя на Себежчыне захоўваецца і ў сучасны перыяд [20, с. 346].
Этнаграфічныя крыніцы першай трэці XX ст., якія ўгрымліваюць матэрыялы аб пахавальна-памінальнай абраднасці беларусаў Падзвіння, змяшчаюць мала звестак аб каляндарных памінальных абрадах беларускага каталіцкага насельніцтва. Згодна з матэрыяламі сучасных палявых даследаванняў каляндарны памінальны комнлекс беларускага каталіцкага насельніцтва рэгіёна больш сціплы (па колькасці дзён, адведзеных для гэтых мэт), чым у праваслаўных беларусаў. У адпаведнасці з каталіцкім календаром асноўныя
8	Зап. Валодзінай Т.В. у 2007 г. ад Талкач А.С., 1933 г.н., Лаўцэвіч А.П., 1937 г.н., Карзевіч К.С., 1922 г.н. у в. Сарокі Глыбоцкага раёна.
памінанні павінны адбывацца ў Дзень Задушны (2.XI). Памінальныя абрады беларускага каталіцкага насельніцтва Падзвіння ў гэты перыяд уключаюць удзел у святочным набажэнстве, асвячэнне магіл святаром, а іншы раз і памінальную вячэру па вяртанні з могілак [7, арк. 28; 34, с. 207], Напярэдадні свята абавязковым лічыцца наведванне могілак, прыбіранне і ўпарадкаванне магіл памерлых продкаў [7, арк. 28; 11, арк. 16],
Памінкі ў беларускага каталіцкага насельніцтва Падзвіння, прымеркаваныя да Дня Задушнага, амаль не праяўляюць рэгіянальных асаблівасцей і маюць меншую лакальную варыятыўнасць у параўнанні з аналагічнай часткай культуры беларускага праваслаўнага насельніцтва рэгіёна. Такая сітуацыя абумоўлена значна большым уплывам каталіцкага касцёла на пахавальна-памінальную абраднасць, чым праваслаўнай царквы. Акрамя памінальных абрадаў, прымеркаваных да Дня Задушнага, сярод беларускага каталіцкага насельніцтва рэгіёна зафіксаваны абрады ўшанавання продкаў і ў іншыя святы. У католікаў Браслаўшчыны памінкі ладзяць таксама на Зялёныя Свёнткі (Сёмуху) [12, арк. 49; 42, с. 141]. На Пастаўшчыне і Глыбоччыне зафіксавана наведванне могілак на Вялікдзень [7, арк. 31; 8, арк. 6; 11, арк. 9].
Такім чынам, у межах Падзвіння каляндарныя памінальныя абрады беларусаў маюць рэгіянальную спецыфіку, а таксама праяўляюць лакальныя адрозненні. Аналіз структуры і зместу абрадаў дазваляе сцвярджаць аб існаванні значнай лакальнай варыятыўнасці ва ўсіх частках і элементах абрадавага комплексу. Яна характэрна як абрадам, так і асобным абрадавым дзеянням, іх семантыцы, уяўленням і прадпісанням, матэрыяльнай абрадавай атрыбутыцы, а таксама праяўляюцца ў назвах абрадаў і асобных элементаў, часе іх правядзення, наяўнасці ці адсутнасці ў канкрэтнай мясцовасці пэўных структурных частак абраду. У большай ступені лакальная варыятыўнасць характэрна для памінальнай абраднасці беларускага праваслаўнага насельніцтва. У беларусаў каталіцкага веравызнання дадзеная частка культуры больш аднародная.