Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
Аптымальным варыянтам, які адпавядае пастаўленай задачы, стала выязная стацыянарная экспедыцыя, што вызначаецца высокім узроўнем аўтаномнасці і самаарганізацыі. Пры ўяўнай «дапатопнасці» (падобны фармат правядзення фальклорных ці этнаграфічных практык у беларускіх ВНУ мне невядомы) такой формы правядзення экспедыцыі, яна мае шэраг пераваг як уласна навукова-даследчага, так і вучэбна-метадычнага плану.
1.	Базавы этнаграфічны лагер амаль на месяц практычна зліваецца з вясковым культурным ландшафтам, што дазваляе дасягнуць высокай ступені паразумення і адкрытасці ў адносінах з мясцовым насельніцтвам, а таксама рэалізоўваць г.зв. «прынцып вяртання», калі інфармацыйны кантакт з рэспандэнтам можа адбывацца неаднакроць.
2.	Ратацыя палявых груп (парадак чаргавання вызначае графік дзяжурства па лагеры) дазваляе кіраўніку практыкі правесці этнаграфічны
трэнінг з кожнай, што дае магчымасць студэнтам найбольш эфектыўна авалодваць метадамі палявога даследавання.
3.	Асаблівасці жыцця ў палявым лагеры заключаюцца ў тым, што камунікацыя паміж выкладчыкам і студэнтамі-практыкантамі адбываецца практычна з раніцы да ночы і дазваляе працягваць нрацэс навучання (абмеркавання, аналізу) у адвольнай форме («экспедыцыйны фальклор») нават па-за межамі ўласна палявых выхадаў.
Непасрэднае адкрыццё і судакрананне з беларускай традыцыйнай культурай, найпрыгажэйшы прыродны кантэкст, у якім гэтае адкрыццё адбываецца, а таксама ўсведамленне ўласнай побытавай і гаспадарчай самастойнасці ствараюць у студэнта-першакурсніка адчуванне экспедыцыі як цікавай і надзвычайнай прыгоды. I шмат каму са студэнтаў гэтую «прыгоду» хочацца паўтарыць.
Такім чынам, апрача навукова-даследчага вельмі важным з’яўляецца вучэбна-метадычны эфект этнаграфічнай практыкі, бо студэнты не толькі атрымліваюць належны вопыт правядзення падобнага роду даследаванняў, а таксама апрацоўкі і сістэматызацыі зафіксаванага матэрыялу, але маюць выдатную магчымасць вызначыцца з далейшай гуманітарнай спецыялізацыяй. Невыпадкова, што значная частка курсавых і дыпломных работ, а таксама магістарскіх дысертацый выконваецца ў рамках народазнаўчай праблематыкі з акцэнтам на вывучэнне рэгіянальных аспектаў беларускай традыцыйнай культуры. Абавязковым патрабаваннем пры гэтым з’яўляецца правядзенне студэнтамі палявых даследаванняў на ўсіх этапах навучання альбо ў якасці валанцёраў у экспедыцыях універсітэта, альбо самастойна.
Этнаграфічная практыка з’яўляецца не адзінай формай палявых даследаванняў у ПДУ. 1х значную частку складаюць калектыўныя альбо індывідуальныя экспедыцыі студэнтаў, магістрантаў і выкладчыкаў універсітэта, якія праводзяцца за ўласны кошт. Немалаважнае значэнне маюць і этнаграфічныя практыкумы, калі студэнты (у т.л. завочнай формы навучання) з сельскай мясцовасці праводзяць апытанне ў родных мясцінах згодна тэматычных анкет, прадстаўляючы матэрыялы ў выглядзе аўдыёзапісу і яго расшыфроўкі, што дазваляе пазбегнуць скажэнняў і фальсіфікацый. Трэба адзначыць і актыўны ўдзел полацкіх даследчыкаў у сумесных экспедыцыях з «Студэнцкім этнаграфічным таварыствам», а таксама са спецыялістамі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
У перыяд 1995-2013 гг. палявымі даследаваннямі ПДУ было ахоплена больш за 600 населеных пунктаў практычна на ўсёй тэрыторыі Беларускага Падзвіння, у выніку чаго быў зафіксаваны вялікі аб’ём фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, які ў аўдыё і відэа вымярэнні складае каля 1000 гадзін запісаў, што адлюстроўваюць розныя аспекты
традыцыйнай культуры рэгіёна: каляндарная і сямейная абраднасць, народная медыцына, рэлігійныя вераванні і міфалагічныя ўяўленні, сакральная геаграфія і міфалогія прасторы, этнічныя стэрэатыпы, народная кулінарыя і інш. Вялікі аб’ём палявых матэрыялаў абумовіў стварэнне фальклорна-этнаграфічнага архіва (кіраўнік У.Я. Аўсейчык) і перавод яго ў лічбавы фармат.
Практычным вынікам экспедыцыйных даследаванняў стала выданне «Полацкага этнаграфічнага зборніка», 1 выпуск якога быў прысвечаны народнай медыцыне беларусаў Падзвіння (2006), а 2-гі змяшчаў каля 1500 запісаў народнай прозы (2011). Выданне, якое змясціла вялікі аб’ём аўтэнтычных фалыслорна-этнаграфічных матэрыялаў, было высока ацэнена як айчыннымі, так і замежнымі спецыялістамі1. Вядзецца падрыхтоўка да друку 3-га выпуску зборніка, прысвечанага традыцыйнай сямейнай абраднасці беларусаў Падзвіння.
Значны вопыт у даследаванні рэгіёна, неабходнасць каардынацыі і ўзаемадзеяння з навукова-даследчыцкімі цэнтрамі краіны стымулявалі нравядзенне на базе ПДУ рэспубліканскага навукова-практычнага семінара «Беларускае Падзвінне: вопыт, методыка і вынікі палявых даследаванняў» (2009), які ў 2011 г. набыў статус Міжнароднай навуковай канферэнцыі, што стала праводзіцца перыядычна і прыцягнула ўвагу шматлікіх даследчыкаў Беларусі і замежжа.
Інтэнсіўныя палявыя даследаванні арганічна спалучаюцца з тэарэтычным асэнсаваннем зафіксаванага матэрыялу, што выяўляецца як на ўзроўні студэнцкай навукі, так і ў штудыях выкладчыкаў. У перыяд 1994-2014 гг. на базе кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ПДУ было абаронена каля 90 дыпломных работ і 8 магістарскіх дысертацый па народазнаўчай праблематыцы, 5 выпускнікоў працягнулі сваё навучанне і далейшую прафесійную спецыялізацыю ў аспірантуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. На сённяшні момант 4 выкладчыка ПДУ маюць вучоную ступень кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «этнаграфія, этналогія і антрапалогія», падрыхтаваныя да абароны яшчэ 3 кандыдацкіх дысертацыі па азначанай спецыяльнасці.
Вынікам актыўнай навукова-даследчай дзейнасці супрацоўнікаў, магістрантаў і выпускнікоў кафедры айчыннай і ўсеагульнай гісторыі ў галіне беларускага народазнаўства стала выданне ў перыяд 1994­2014 гг. 2 манаграфій і больш за 250 навуковых публікацый, 28 з якіх былі апублікаваныя ў замежных выданнях. Вынікі даследаванняў былі апрабаваны на больш чым 80 міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях.
1 Белова, О. В. Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып.1-2 / О.В. Белова Н Славяноведенне. 2012. № 2. С. 109-112.; Захаркевіч, С. А. Полацкі этнаграфічны зборнік. Вып.2 / С.А. Захаркевіч П Россвйскне н славянскве ясследовання. Научный зборннк. Вып. 6. Мн.: БГУ, 2011. С. 317-319.
У перспектыве плануецца распрацоўка новых напрамкаў даследаванняў: гарадскі фальклор, якому дагэтуль не н'адавалася ўвага, трансфармацыйныя працэсы ў традыцыйнай культуры рэгіёна, міжэтнічныя і міжканфесійныя адносіны на Віцебшчыне, семіётыка сну ў традыцыйнай культуры, антрапалогія вайны, феномен мяжы ў народным усведамленні і інш.
Актуальным з’яўляецца стварэнне сучаснай этнаграфічнай лабараторыі з належным абсталяваннем, якое б дазваляла сістэмна і якасна апрацоўваць палявы матэрыял, а таксама стварэнне электроннага фальклорнага архіва. Важнае значэнне мае арганізацыя летняй этнаграфічнай школы, што дае ўнікальную магчымасць для перадачы вопыту больш сталымі даследчыкамі маладым, удасканальванню методыкі і творчых дыскусій.
Артыкул падрыхтаваны ў рамках выканання тэмы ГБ 0814 «Этнакулыпурны ландшафт Беларускага Падзвіння: рэгіянальная спецыфіка і заканамернасці функцыянавання ў другой палове XIX пачатку XXI cm.»
Уладзімір Ганчар (Гзмель)
АБ ВЫНІКАХ I ПЕРСПЕКТЫВАХ ПАЛЯВЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ ЗНАХАРСТВА БЕЛАРУСКАГА ПАЛЕССЯ Ў ПАЧАТКУ XXI ст.
Традыцыйная духоўная культура Беларускага Палесся выдзяляецца сваімі ўнікальнымі рысамі ў параўнанні з суседнімі гісторыкакультурнымі рэгіёнамі. Пры гэтым, доўгі час яна не была сярод прыярытэтных кірункаў даследаванняў. Толькі ў апошнія гады колькасць публікацый гэтай сферы пачала павялічвацца. Пры гэтым з пэўных прычын, знахарства Беларускага Палесся фактычна засталося па-за ўвагай даследчыкаў.
Для таго, каб зразумець, чаму так склалася, трэба разгледзець (у вельмі сціслым выглядзе) гісторыю этнаграфічных даследаванняў знахарства Беларускага Палесся. У другой палавіне XIX пачатку XX ст., пасля закрыцця Віленскага ўніверсітэта і Горацкага земляробчага інстытута, на беларускіх землях не было ніводнай паўнавартаснай вышэйшай навучальнай установы (маецца на ўвазе перш за ўсё класічны ўніверсітэт), якая б валодала чалавечымі і матэрыяльнымі рэсурсамі для разнапланавага этнаграфічнага даследавання краю. Таму асноўная «нагрузка» па вывучэнню традыцыйнай культуры выпадала на людзей, многія з якіх не мелі ўніверсітэцкай адукацыі, не займаліся прафесійна навуковай дзейнасцю (а, як правіла, сумяшчалі яе з асноўным родам заняткаў), напрыклад, настаўнікаў (у прыватнасці, М.Я. Нікіфароўскі, Е.Р. Раманаў), ці былі проста аматарамі народнай культуры (як Э. Яленска). Іх сіл, нават калі дадаць да гэтага даследаванні беларускай традыцыйнай культуры спецыялістамі-этнографамі (Я.Ф. Карскім, К. Машынскім), было яўна недастаткова. Пры гэтым Беларускае Палессе фактычна апынулася наўзбоч ад асноўных культурных, навуковых цэнтраў беларускіх зямель (Вільня, Магілёў, Віцебск, Мінск), што падмацоўвалася недастатковым развіццём камунікацый, шляхоў зносін, ускладняючы даследчыкам доступ да гэтай тэрыторыі. Тым жа Е.Р. Раманаву і М.Я. Нікіфароўскаму значна прасцей было вывучаць рэгіёны, дзе яны жылі і працавалі.
Фактычна, да пачатку XX ст. гэты рэгіён знаходзіўся на перыфе-рыі зацікаўленняў этнографаў і фалькларыстаў, таму не дзіўна, што матэры-
ялы па знахарству Беларускага Палесся ў дадзены перыяд прадстаўлены пераважна кароткімі згадкамі ў кангэксце агульнаапісальных прац аб культуры мясцовага насельніцтва. Пры гэтым паказальна, што многія аўтары, напрыклад, М.В. Доўнар-Запольскі [3], І.А.Сербаў [7], нават у прадмовах да сваіх працаў адзначалі вялікую ролю знахарства ў жыцці насельніцтва Беларускага Палесся. Падзеі Першай сусветнай вайны, a затым і шматлікіх канфліктаў у Цэнральнай і Усходняй Еўропе да пачатку 1920-х гг. зрабілі немагчымымі даследаванні ў дадзеным рэгіёне. Аднак у 1920-1930-я гг. сітуацыя ў нлане магчымасцей этнаграфічнага вывучэння Беларускага Палесся палепшылася нязначна. У савецкай дзяржаве, дзе апынулася ўсходняя частка Беларусі, эксперыменты бальшавікоў па рэфармаванню сістэмы навукі і адукацыі, а таксама чысткі сярод навуковых работнікаў не садзейнічалі сістэматычнаму даследаванню знахарства. У заходняй частцы рэгіёна, якая ўвайшла ў польскую дзяржаву, сітуацыя выглядала лепш. Як прыклад, можна згадаць працы Ч.Г. Пяткевіча [6] і К. Машынскага [8], прысвечаныя культуры насельніцтва дадзенага рэгіёну. Абодва аўтары ў гэтых працах істотную ўвагу надалі і вывучэнню знахарства. Але гэтая тэндэнцыя была перарваная Другой сусветнай вайной. У выніку сталая этнаграфічная работа ў рэгіёне пачынаецца ўжо ў 1950-я іт. Аднак савецкая этнаграфічная навука як прыярытэт мела вывучэнне матэрыяльнай і сацыяльнай культуры. Духоўная культура разглядалася выбарачна. Знахарства ж, як анахранізм і антыграмадская з’ява фактычна было пазбаўлена магчымасці аб’ектыўнага аналізу і даследавалася выключна праз прызму негатыўных перажыткаў народнай культуры, якія патрабуюць неадкладнага выкаранення [5, с. 95-119]. Толькі ў 1980-я гг. у навуковы зварот пачалі ўводзіцца матэрыялы палявых этнаграфічных даследаванняў (напрыклад, «палескіх» экспедыцый Інстытута славяназнаўства AH СССР), якія, аднак, прыводзіліся звычайна сярод звестак па іншым аспектам традыцыйнай культуры Беларускага Палесся [напрыклад: 2]. Таксама можна дадаць публікацыі тэкстаў замоў, якія пачаліся з 1990-х гг. (хаця збіральніцкая праца ў гэтым кірунку пачала весціся раней) [напрыклад: 4],