Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
1 Зап. A. М. Боганева (далей, калі запісы зроблены A. М. Боганевай, збіральнік не пазначаецца) у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл„ нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
Хрыста; прадказанні Сівілы пра нараджэнне Хрыста, распаўсюджанне хрысціянства, заняпад іудзейства, пра з’яўленне Анціхрыста, знакі канца свету.
Беларускія інфарманты найчасцей з імем Сыбілі звязваюць аднайменную паўміфічную кнігу, якая служыла крыніцай разнастайных эсхаталагічных матываў і прароцтваў канца свету. «/ вот прыедуць сюды ў Дзятлава, нейкі інвалід, насіў бабу на сабе, і песьні пелі... I вот купіў наш mama «Сыбілью». I вот у той «Сыбільі» піша: «Сыбілья нам муве сьвента...» <„.> Свае душы патопім, бо грэшныя. Во касьмеціку некую накладаюць. Валасы белыя робяць чорныя, з чорныхробяць белыя...<То неправільнаробяць?>Ну канешна!»2«У нас так кажуць, што от даўней людзі былі велькія, цяпер такія сярэднія, як мы, а некалі прыйдзе час і людзі будуць такія малыя, што ўсямёх будуць пятухарэзаць. <.„> Што будзе горш ігорш на сьвеце. I некалі назямле будзелюдзей такмала, што будзе чалавек чалавека мілаваць. Каб дзехоцьувідзець чалавека. Іяшчэ казалі, Сыбіля пісала, што прыдзе пара, і будуць летаць такія пташкі і кідаць такія яйкі жалезныя. 1 дзе тое яйка ўпадзе, там будуць людзі паміраць. «От, <казалі>, пісала Сыбіля! 1 от паглядзі, летаюцьу небе самалёты». <.„> Што брат на брата пойдзе ваііною. Потым ішчэ, йіто прыдзе такая пара, што летам будуць не сена, а сьнег грабіць. От такое гаварылі»3. «Ну і тады пісалаяна <Сыбіля> і стала апісываць. А ён <Саламон>: «Калі будзе канец сьвета?» «Прэдупрэдзяць знакі на небе і на зямлі. Знакі такіе-то, такіе-то». 1 там запісывалі.<...>. I многа там напісана: які паўстане народ, якое будзе недавярства... Недавярства загіне! J во, сматры, ісполніліся ўсе гэтыя заветы пісаныя, якусё споўнілася! Недавярства загіне, а тады ў канцы шчэ будуць воіты, і шчэ не канец гэтага сьвету будзе»4
У даных фрагментах Сыбіля фігуруе як вобраз прарочыцы і як кніга яе прароцтваў. Аднак найчасцей «Сыбіля» выступае выключна як найменне кнігі, па-за канкрэтным вобразам самой прадказальніцы. «Мама <«Сыбілю»> чытала. Я добра помню. Шчэ некалі не было сьвету. А я ж была, мо мне гадоў дзесяць было. I залезем на печку рускую, і яна сядзе і чытае. A mama не ўмеў чытаць па польску, a
2 Зап. у 2000 г. ад Марыі Мікалаеўны Белавус, 1921 г.н., мясц., прав., 4 кл., в. Аляхновічы, Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.
3 Зап. у 2014 г. ад Юрыя Віктаравіча Пацюпы, 1965 г.н., катал., в/а, да 7 гадоў жыў у в. Дамэйкі, Лідскі р-н, Гродзенская вобл. (н.с. аддзела фальклору і культуры славянскіх народаў ЦДБКМіЛ НАН Беларусі, па расказах прабабкі Юзэфы Кудаш, 1900 г.н., дзеда Браніслава Чайкі, 1920 г.н., бабулі Марыі Чайкі, 1922 г.н.)
4 Зап. у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл., нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
мама ўмела. / там апісывалася, што людзі будуць брат на брата, што будзе сканчэнне піакое, сын на бацьку, бацька на сына там усё апісывалася. 1 будуць такія страшныя войны, і ўсё гэта пойдзе. I будзе жывы мёртваму завідываць. А людзі будуць ляжаць, як снопы на зямлі, але не будзе, каму іх хаваць»5. «Счас народу зьгіне часыіь адна, а ўжо другая часьць — пякельным агнём будзе гарэць. Гэтак во пішаў «Сыбілі». Iў двухтысячным годзе будзе вядома. I Бог наказвае. <...><А калі канец света?>Калі на сена сьнег выпадзе. У пюй год, але не ў пюй жа ж дзень самы»6. «Валодзя быў, і ў яго была «Сібілія». 1 вот прыходзіў ён да нас, і мой свёкар быў партным, надта ён добра шыў. Дык да яга ўсе людзі йшлі. Дак <Валодзя> прыходіў да сьвёкра і расказываў. Яшчэ пра гэтыя такія... Усё гэта чалавек прадказываў. Дайдзець да таго, што будуць сваім целам сьвяціцца ходзячы. Ну і праўда. Палядзішу целявізары... Ігрудзі гэтыя голыя павыстаўляўшы ходзіць, і плечы голыя... Ідумаю, каб гэта даўней так пайюў на танцы гэтак во... Сказалі 6 дурная нейкая. Ну страшна было б, страшна. Мяне б там пальцамі затыцкалі. А цяпер ходзяць павыстаўляўшы ўсё гэта. Ну а гаварылі, што сваім целам будуць прэзентавацца. Прэзентавацца, сваім целам, ходзячы. Так / ёсь, так і ёсь»7.
Відавочна, змястоўная канва прароцтваў Сыбілі змяшчае ў сабе традыцыйныя і распаўсюджаныя ў беларусаў ды іншых славянскіх народаў эсхаталагічныя матывы, сукупнасць якіх, па слушнай думцы І.А. Бяссонава, не зводзіцца да інварыянтнай схемы, а складае варыяцыі і версіі «асноўнага эсхаталагічнага сюжэту», дзе апісваецца ўся сума народных уяўленняў эсхаталагічнага характару [2, с. 210]. Г эта значыць, на асноўную тэму-«касцяк», якую ўмоўна можна пазначыць: «што будзе напярэдадні канца свету», нанізваюцца ў адвольным парадку, без усялякай узаемнай сувязі і паслядоўнасці, самыя разнастайныя матывы-прароцтвы.
У падобных прыведзеным эсхаталагічным матывам незалежна ад канкрэтыкі выразна праглядаюцца рэмінісцэнцыі эсхаталагічнай тэмы з сінаптычных Евангелій: «Ісус сказаў ім у адказ: «Таксама пачуеце пра войны і ваенныя чуткі. Глядзіце, не жахайцеся, бо належыць усяму гэтаму быць, але гэта шчэ не канец. Паўстане народ на народ і царства нацарства, і будуць голад, мор і землятрусы па месцах» (Мф. 24:4-7). «Перадасць брат брата на смерць, і бацька—дзяцей, і паўстануць дзеці
5 Зап. у 2000 г. Ганны Уладзіміраўны Бычко, 1929 г.н., мясц., прав., 4 кл. в. Аляхновічы, Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.
6 Зап. у 2000 г. ад Яні Осіпаўны Мясаед, 1920 г.н., мясц., катал., 4 кл., в. Стральцы, Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.
73ап. у 2002 г. ад Анэліі Іосіфаўны Петух, 1919 г.н., мясц., катал., 4 кл. в. Войстам, Смаргонскі р-н, Гродзенская вобл.
на бауькоў і заб’юуь іх» (Мр. 13:12). «Тады сказаў ім: паўстане народ на народ, і уарства на уарства; будууь вялікія землятрусы па месуах, і голад, і мор, і жудасныя з'явы, і вялікія знакі з неба» (Лк. 21, 10-11). Толькі калі ў Евангеліях і Апакаліпсісе гаворыцца менавіта пра поўны канец гэтага свету, калі «неба скрыеууа, звіўшыся як світак» (Откр. 6:14), а далейшы суд і далейшае быццё чалавецтва не будзе звязана з зямной прасторай і часам, то ў народнай эсхаталогіі даволі часта канец свету інтэрпрэтуецца як не ўсеагульны і канчатковы, а частковы, калі на абмежаванай зямной прасторы, не зачэпленай сусветным полымем, застануцца людзі для далейшага падаўжэння жыцця. «Пра канеу сам светуяно было ж напісана, шпюгэдак.людзіўсенепрападууь. <...>Але потым напісана так: што будууь такія шчаслівыя, што астануцца. Астануццатак, як па атрасенні яблыкаў у садзі. <...> Ну тады будууь любіуь адзін аднаго, будууь шанавауь і будууь шукауь не только чалавека-сьледу чалавечага, той, хто астанеууа. <...>Ну а есьліўжо сыіідуууа, дак будууь любіуь адзін аднаго і шкадавауь, як адна сям 'я»8. «Гэто мой стары вучытвае, а я не хочу этого слухауь... Кагууь, як оно это случыууа, то як сады уьвітууь, і скоро гэто ўсёўвідзіууа... Оно ідзе, но конеу сьвету не будзе ўсюды, народ жэ должэн дзе-пю остаууа!»9 «Згарыуь усё, толькі остраў адзін на морі астанеууа с людзям. Гдзе-та і апяуь будууь людзі жыуь, ну там у стораны. He ўвесь свет разам згарыуь, дзе-та астанеууа, па Пісанію, остраў»10. Ёсць такія самыя меркаванні пра далейшае жыццё пасля канца свету і ў кнізе прароцтваў Сыбілі: «1 ёсьуь<у Сыбілі> такое прадпісанне: што есьлі народ уверуе, каторы прайшоў атэісьуіческі строй бальшэвікоў, то будзе прадлёна врэмя жызьні гэтай эры. А есьлі не то будзець скарачона. Але досыі/ь от прадалжаеііуа! 1 ніхто не знае, калі будзе канеу сьвету. Ну, эта не канеу сьвету будзе, а зьмена народу: гэты народ уністожыууа, а будзе апяуь новы. Людзі ўністожаууа і канеу ім будзя. А сьвет быў ён і будзе сушчэствавауь. Толькі будзе ўжо зьмена народу»".
Выказванні на тэму, «што застанецца на зямлі пасля канца свету», сустракаюцца ў Беларусі ў розных месцах захаду і ўсходу, найбольш часта са спасылкай на «старую Біблію», якая, па меркаванні носьбітаў
8 Зап. у 2003 г. ад Марыі Вікеньцьеўны Варанец, 1927 г.н., 4 кл., Сафіі Баліславаўны Жыжа 1938 г.н., 7 кл., Соф’і Станіславаўны Татарыновіч 1941 г.н., 7 кл., катал., в. Гайнінец, Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.
’Зап. у 2004 г. ад Яўгеніі Аляксееўны Ёвіч, 1931 г.н., мясц., прав., ад. не мае, в. Старыя Залюцічы, Жыткавіцкі р-н, Гомельская вобл.
10 Зап. у 1998 г. ад Антона Андрэевіча Савельева, 1912 г.н., мясц., прав., в. Полькавічы, Шумілінскі р-н, Віцебская вобл.
11 Зап. у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл., нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
традыцыі, змяшчала такія звесткі пра канец свету, якіх ужо няма ў сучаснай «новай Бібліі». «Тая ж Біблія да вайны была. Ужо ж піак там яшчэ не кажды прачытае словы. Там напісана раздзяламі такімі. 1 буквы... чортачкі замяняюць некаторыя буквы дажаў этай старыннай Бібліі. Так што не кажды можа яе прачытаць, гэту Біблію. Тут трэба добра разабрацца, як хпюўмее чытаць старынную запісь Бібліі. Яна зусім па-другаму напячатавана»'2 [1, с. 141], На Гродзеншчыне кніга прароцтваў «Сыбілі» мае такі самы аўтарытэт і такую ж эзатэрычнасць, як «старая» Біблія: «У нас шмат гавораць пра кнігу «Сыбіля». Гэта кніга, пра якую шмат успамінаюць, вельмі шануюць, і такое ўражанне, што яе чыталі, што яна ў некага ёсьць, у суседняй вёсцы, ці можа нехта... Што вот я не чытаў, а вот той, той, іншы чалавек чытаў, і яна ўвесь час недзе побач. Але ніхто яе не бачыў, ніхтоніколіўрукахнетрымаў. Iмне здавалася, гэта страшная, таямнічая кніга...»'3.
Ёсць у беларускіх прадказаннях Сыбілі зусім нетыповыя адзінкавыя варыянты прароцтваў, якія, аднак, невыпадковыя і маюць паралелі ў фальклоры іншых славянскіх і еўрапейскіх народаў. «Тады ёсьць у Чэхіі Прага. Прага будзе так знішчана астануцца тры хаткі, якія зроблены з ліпавых звалін. А так будзе знішчана ўся датла. 1 ёсьць гара Ратуш і возера Брянск. 3 гэтай гары шчэ выйдзе сьпячае войска ў канцы. Гэта сыіячае войска яе ўвідзяць, што яно выйшла, начнуць самі сябе біць ад страху. I тады... в обшчэм наступленіе канца сьвету страшнае будзе!».'4 Кароль пад гарой або які спіць герой, традыцыйны матыў фальклору і міфалогіі шматлікіх народаў, пераважна заходнееўрапейскіх (немцаў, шведаў, іспанцаў і інш.). Гісторыі дадзенага тыпу (яны неаднаразова прыводзіліся ў зборах братоў Грым) расказваюць пра легендарных герояў, якія суправаджаюцца ўзброеным атрадам паплечнікаў, што спяць у зямных нетрах горных пячорах, на аддаленых астравах ці ў тагасветным царстве, і прачнуцца тады, калі іх радзіма будзе цярпець вялікія цяжкасці. Класіфікацыя сюжэтаў Анці Аарнэ звязвае даны матыў (СУС 766) з гісторыяй сямі спячых юнакоў эфескіх, якія былі замураваныя язычніцкім імператарам у пячоры, але