Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Побач з гэтым, цяжкасці ў даследаванні знахарства паўставалі і па прычыне метадалагічнага падыходу, які быў пануючым у савецкай этнаграфічнай навуцы і сфарміраваўся яшчэ ў дарэвалюцыйнай расійскай этнаі рафіі (і працягвае дамінаваць да нашага часу), згодна з якім размяжоўваліся чараўніцтва (рус. «колдовство») і знахарства, чараўнік («колдун») і знахар, а знахарства адпаведна зводзілася толькі да лячэння хвароб [падрабязней: 1]. Аднак такі падыход не ўлічвае складанасці дадзенай з’явы, прыводзіць да разрыву гэтай сістэмы ведаў і аднясення асобных яе кампанентаў да іншых частак традыцыйнай
духоўнай культуры. Напрыклад, падаецца, што адным з праяў такога падыходу і было дамінаванне ў публікацыях перш за ўсё замоў як праявы знахарскай дзейнасці, звязанай непасрэдна з лячэннем. Пры гэтым увесь комплекс нормаў, якія рэгулююць знахарскую дзейнасць, у тым ліку і лячэнне, як адну з функцый знахароў, заставаўся па-за ўвагай даследчыкаў.
Нарэшце, як адну з прычын цяжкасці даследавання знахарства трэба адзначыць закрытасць дадзенай з’явы, што тлумачыцца традыцыйнымі нормамі, якія рэгулююць знахарскую дзейнасць. Аўтару артыкула неаднаразова даводзілася чуць ад самых розных людзей (пачынаючы ад даследчыкаў да звычайных вясковых жыхароў, якія вялі яго да чарговага інфарманта) рэплікі аб немагчымасці атрымаць нейкую інфармацыю ад знахароў. Рэальныя цяжкасці ў зборы інфармацыі па дадзенай тэме, а яшчэ больш існуючае перакананне наконт адсутнасці магчымасці такую інфармацыю атрымаць ствараюць дадатковыя перашкоды для вывучэння знахарства.
Такім чынам, на пачатак 1990-х гг. знахарства Беларускага Палесся фактычна было малавядомай даследчыкам з’явай. У фальклорнаэтнаграфічнай літаратуры былі прадстаўлены толькі пэўныя аспекты дадзенай тэмы. Фактычна, у вывучэнні знахарства Беларускага Палесся быў прапушчаны значны нерыяд яго функцыянавання і эвалюцыі на працягу XX ст.
Таму, калі аўтар артыкула ў 2004 г. яшчэ студэнтам упершыню праводзіў палявыя даследаванні ў в. Губічы Буда-Кашалёўскага раёна (дзе, пасля аварыі на ЧАЭС, пражывалі і перасяленцы з розных вёсак Брагінскага раёна), у яго апытальніку наконт розных бакоў традыцыйнай культуры не было ніводнага пытання аб знахарстве (праўда, былі пытанні аб хваробах у народнай культуры і спосабах іх лекавання). Але першая ж інфармантка, з якой давялося мець размову аказалася «шаптухай» і атрыманая ад яе інфармацыя не ўкладвалася ў распрацаваныя раней схемы. Пазней выявілася існаванне ў вёсцы і іншых такіх людзей. У выніку, ужо пад канец свайго першага «палявога сезону» аўтар, фактычна нанова склаў свой апытальнік і засяродзіўся выключна на тэме знахарства.
Пазней, падчас наступных экспедыцый апытальнік быў значна пашыраны і ўдасканалены. Перад кожнай экспедыцыяй складаўся мяркуемы план паездкі. У залежнасці ад канкрэтных абставін (магчымасць пражывання, наяўнасць і колькасць патэнцыйных інфармантаў) ужываўся маршрутны і куставы спосабы правядзення этнаграфічных экспедыцый. Пры збіранні палявых этнаграфічных матэрыялаў фіксаваўся пол, узрост, месца пражывання, месца нараджэння, адукацыя, канфесійная і этнічная прыналежнасць. Калі
інфармант нарадзіўся не ў месцы свайго пражывання на момант апытання (гэта асабліва актуальна для перасяленцаў з зоны аварыі на ЧАЭС), высвятлялася месца яго паходжання і мясцовасць, да якой адносіцца атрыманая ад яго інфармацыя.
Для пошуку інфармантаў выкарыстоўваліся звесткі, атрыманыя ад родных, знаёмых, прадстаўнікоў мясцовай улады, культурных, адукацыйных устаноў. Эфектыўнымі з’яўляліся візіты да знахароў з прадстаўніком мясцовых жыхароў, з якімі першыя былі ў добрых адносінах. Па прыездзе ў раён аўтар браў у аддзелах культуры райвыканкамаў каардынаты вясковых загадчыкаў дамоў культуры, бібліятэк, якія добра ведалі мясцовае насельніцтва, у тым ліку патэнцыйных інфармантаў. Апытаныя інфарманты раілі даследчыку новых у тым жа самым населеным пункце альбо ў суседніх.
Атрыманая інфармацыя запісвалася на дыктафон. Акцыянальны кампанент знахарскай практыкі падчас правядзення інфармантамі абрадаў ці іх імітацыі фіксаваўся ў палявым сшытку. Інфармацыя з лічбавага носьбітарасшыфроўвалася на камп’ютары. У дзень апытання ўсе назіранні фіксаваліся ў дзённіку. 3 асобнымі інфармантамі апытанне праводзілася некалькі разоў, а ў шэрагу выпадкаў на працягу некалькіх гадоў, што дазваляла атрымаць больш поўную і грунтоўную інфармацыю. Метад уключанага назірання выкарыстоўваўся падчас выканання знахарамі абрадаў, напрыклад, пры лячэнні хвароб, варажбе ці іх імітацыі для даследчыка. Усё гэта фіксавалася на лічбавую відэакамеру.
Тут можна вярнуцца да пытання даступнасці вывучэння знахарства як з’явы і гатоўнасці знахароў ісці на кантакт. Па выніках экспедыцый можна адзначыць самую розную рэакцыю інфармантаў на прапанову паразмаўляць на гэтую тэму. Сустракалася як поўная адкрытасць і нават зацікаўленасць з боку інфармантаў, каб аўтар запісаў як мага больш інфармацыі да выразаў накшталт «табе дзісертацыя, а мне налогавая» ці «я нічога такога ня знаю». У цэлым, патэнцыйных інфармантаў можна падзяліць на тры прыкладна роўныя групы. Першая ахвотна ішла на кантакт і паведамляла ўсю інфармацыю, якая цікавіла аўтара. Другая група расказвала інфармацыю пра розныя аспекты знахарскай дзейнасці, але пры гэтым адмаўляліся даваць пэўныя падрабязнасці (у першую чаргу, замовы), адкрыццё якіх, на іх думку (і згодна з традыцыйнымі нормамі), пазбавіла б іх магчымасці далей займацца знахарствам. Патэнцыйныя інфарманты з трэцяй групы адмаўляліся размаўляць на гэтую тэму («даваііце я вам лепш калядную спяю») ці крайне неахвотна давалі мінімум інфармацыі па ёй. Відаць, уяўленні аб цяжкасці вывучэння знахарства выглядаюць перабольшанымі.
Побач з непасрэдным апытаннем знахароў была распрацавана і анкета, пытанні якой мелі на мэце высветліць стаўленне насельніцтва да знахароў, ступень яго дасведчанасці ў знахарскай дзейнасці, колькасць людзей, якія звярталіся да знахароў, прычыны звяртання, эфектыўнасць знахарскай дзейнасці. Анкеты запаўняліся ў розных раёнах Беларускага Палесся падчас экспедыцый сярод сельскага насельніцтва і жыхароў невялікіх гарадоў, а таксама г. Гомелі.
Увогуле за час экспедыцый 2004-2011 гг. было апытана 113 інфармантаў, большасць якіх дзейсныя знахары альбо тыя, хто займаўся знахарствам раней. Так, у 2004 г. былі праведзены палявыя этнаграфічныя даследаванні ў вёсцы Губічы Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці. Інфармацыя па знахарству збіралася сярод перасяленцаў з Брагінскага раёна пасля аварыі на ЧАЭС. Былі апытаны інфарманты, якія раней пражывалі ў вёсках Крукі, Кулажын, Міхалёўка, Пасудаў Брагінскага раёна. У 2005 г. палявыя этнаграфічныя даследаванні былі працягнуты ў Буда-Кашалёўскім раёне (в. Губічы, Старая Буда) сярод перасяленцаў з Брагінскага раёна (в. Крукі, Міхалёўка). Была таксама праведзена экспедыцыя ў вёску Азершчына Рэчыцкага раёна.
У 2006 г. была праведзена экспедыцыя ў Хойніцкі (г. Хойнікі), a таксама Лельчыцкі раёны Гомельскай вобласці, дзе праводзіліся палявыя этнаграфічныя даследаванні ў гарадскім пасёлку Лельчыцы, а таксама ў вёсках Баравое, Грэбені, Дуброва, Жмурнае, Маркоўскае, Сіманічы (Сіманавічы), Слабада, Сярэднія Печы, Чэмернае, Чыяні.
У 2007 г. палявыя этнаграфічныя даследаванні былі працягнуты на тэрыторыі Лельчыцкага раёна, у прыватнасці сярод насельніцтва вёсак Буда-Сафіеўка, Буйнавічы, Глушкевічы, Дзяржынск, Ліпляны, Чырвонабярэжжа. Там збіраліся і матэрыялы сярод перасяленцаў са Столінскага раёна (в. Чырвонабярэжжа), якія раней пражывалі ў вёсках Вяллё, Храпунь. Таксама былі апытаны перасяленцы з Ельскага раёна Гомельскай вобласці (в. Скароднае). У 2008 г. матэрыялы збіраліся на тэрыторыі Лельчыцкага раёна (в. Буйнавічы, Прыбылавічы, Стадолічы).
У 2009 г. была праведзена экспедыцыя ў Іванаўскі (в. Стрэльна, Псышчава, Моталь, Вулька-Дастоеўская, Кацапы, Баландзічы, Полкацічы, Моладава), Пінскі (в. Дубое, Сасновічы, Чорнава, Тупчыцы), Столінскі раён (в. Альманы) і Лельчыцкі (в. Прыбалавічы) раёны.
У ліпені-жніўні 2010 г. збіраліся матэрыялы на тэрыторыі Брагінскага (в. Чамярысы, Хракавічы, Зарэчча, Новыя Юркавічы) і Нараўлянскага (г.п. Нароўля) раёнаў. У сакавіку 2011 г. матэрыялы па зэме былі сабраны ў Мазырскім раёне (г. Мазыр).
Калі казаць аб выніках анкетавання, то ў 2006 г. яно праводзілася сярод студэнтаў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны, якіяпаходзяцьзтэрыторыіБеларускагаПалесся.Былоатрымана65анкет з Брагінскага, Ганцавіцкага, Ельскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Кобрынскага, Лельчыцкага, Лоеўскага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Светлагорскага, Столінскага, Хойніцкага раёнаў. У 2008 г. анкетаванне праводзілася сярод насельніцтва рознага ўзросту. Быў анкетаваны 71 рэспандэнт з Брэсцкага, Бярозаўскага, Жыткавіцкага, Калінкавіцкага, Лельчыцкага, Лунінецкага, Мазырскага, Петрыкаўскага, Пінскага, Светлагорскага, Столінскага і Хойніцкагараёнаў. У 2008 г. анкетаваліся жыхары г. Гомеля. Было атрымана 500 анкет ад прадстаўнікоў розных узроставых груп: да 18 гадоў (54 анкеты), 18-24 гады (150), 25-34 гады (80), 35-55 гадоў (183) і старэйшых за 55 гадоў (33).
Падчас палявых даследаванняў эвалюцыі знахарства былі атрыманы каштоўныя матэрыялы аб тыпах знахароў, якія традыцыйна існавалі на тэрыторыі Беларускага Палесся, і іх зменах у XX пачатку XXI ст., харакгэрных рысах носьбітаў знахарскіх здольнасцей, функцыях знахароў, а таксама структуры знахарскай практыкі і яе складаючых кампанентах, выяўлены рэгіянальныя асаблівасці функцыянавання знахарства на дадзенай тэрыторыі, а таксама прасочана яго эвалюцыя на працягу XX пачатку XXI ст.
Яксведчацьвынікіпалявыхэтнаграфічныхдаследаванняўзнахарства ў Беларускім Палессі актыўна функцыянуе. У гэтай сувязі ёсць патрэба правядзення аналагічных даследаванняў у іншых гісторыкакультурных рэгіёнах Беларусі і параўнанне матэрыялаў, сабраных на тэрыторыі Беларускага Палесся са звесткамі з іншых гісторыкакулыурных рэгіёнаў рассялення беларусаў, а таксама з матэрыяламі па суседніх этнасаў (рускіх, украінцаў, палякаў).
ЛІТАРАТУРА
1. Ганчар УА. «Кедысь говорылы, шчо як умрэ, то ходыть» або традыцыйная палеская дэманалогія ў запісах апошняй трэці XX ст. / У.А. Ганчар П ARCHE: «Гуманітарны агляд-ІІІ». 2012. № 5. С. 223-236.