Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
ямкавыя (лункавыя) камяні. На тэрыторыі Беларусі зафіксавана каля паўсотні валуноў з ямкамі (лункамі). У асноўным яны буйныя па памерах, таму іх называюць яшчэ і Вялікімі камянямі. Дыямезр лунак 3-4 см, глыбіня 1-2 см. Лунак можа быць ад 2-3 да некалькіх дзясяткаў. Гэта Вялікі Камень з 33 паглыбленнямі каля в. Зарэчча ў Шчучынскім р-не і Вялікі Камень з 2-ма паглыбленнямі ў в. Васілішкі ў тым жа р-не [16, с.121]. Паданні пра лункавыя камяні вельмі разнастайныя. Гэта і паданне пра схаваны пад каменем скарб (в. Карэйвішкі, Астравецкі р-н), або золата (в. Кастанполле і Камена, Вілейскі р-н), ваду з ямак піў Бог (в. Будзішча, Вілейскі р-н), ямкі гэта пяты ад следа Бога (в. Бароўцы, Вілейскі р-н), ці Чорта (в. Вялец, Глыбоцкі р-н.) [16, с. 62,90, 99, 121]. «Явар» у 2001 г. запісаў паданне, што ямкі на камені каля в. Мішуты Вілейскага р-на ўтварыліся ад удараў у яго Перуна [8];
колеравыя валуны. Так, напрыклад, Белым Каменем завуць валун, які ляжыць у лагчыне Васілёў Лог каля в. Ерхі Вілейскага р-на. У навакольных вёсках існуе павер’е: калі камень зрушыць з месца 12-цю жарабцамі, якіх нарадзіла адна сівая кабыла, то з-пад валуна пацячэ рэчка [16, с. 152, 153]. Існуюць і Сінія камяні, іх налічылі ў Беларусі пяць. Так, непадалёк ад в. Бандары каля Скідзеля (Гродзенскі р-н) зусім нядаўна існавала в. Сіні Камень. У 2008 годзе мясцовыя жыхары расказалі «Явару», быццам некалі ў гэтай мясцовасці быў вялікі лес, дзе ляжаў камень пад назвай Сіні, яшчэ з «часоў Літоўская дзяржавы» і «быў гэты камень усім камяням камень». А дзе цяпер ён, ніхто паказаць не здолеў [9];
паклонныя камяні і камяні-боствы. Адзін з такіх камянёў называлі Пястун, ён некалі ляжаў каля вёскі Кукарава ў Бярэзінскім р-не. У літаратуры былі вядомы праяго два паданні. Паводле першага падання, камень нельга кранаць з месца, у адваротным выпадку чалавек, які яго зварухне, аслепне. Другое паданне кажа, што некалі на месцы вёскі быў старажытны замак, дзе жыла князёўна Рагна. Падчас вайны, каб багацце не патрапіла да ворага, Рагна закапала скарб на гары, а на тое месца паклала камень са смяротным закляццем. 3 тых часоў скарб ніхто не можа адкапаць, бо баіцца страціць жыццё [16, с. 157-158]. Калі «Явар» наведаў гэтую вёску ў 2007 г., то пра камень памяталі, але дзе ён знаходзіцца, ніхто не ўспомніў, затое расказалі трэцяе паданне, якое тлумачыць назву «Пястун-Камень». Быццам некалі даўно падчас свята піва, якое праходзіла ў мястэчку Пагост, што непадалёк ад Кукарава, каб памерацца сілай, мясцовыя хлопцы падымалі гэты камень, моцна прыціскаючы да сябе, быццам песцілі і пераносілі яго такім чынам на нейкую адлегласць, на якую хто мог. Так высвятлялі, хто з мясцовых мужчынаў мацнейшы [10];
камяні, якімі лекаваліся. Прыкладам, паклонная камлыга ляжыць на схіле гары каля в. Горка Дзятлаўскага р-на. Камень расшчапіўся на тры часткі і ўтварыў адмысловую арку-праход. Мясцовыя і цяпер вераць: каб мінулі ўсе хваробы, трэба тры разы прапаўзці на каленях праз расколіну. Паводле падання, некалі праход пад каменем быў большы, пад ім можна было праехаць на тройцы коней. На свята Юр'я тут ладзілі конныя спаборніцтвы. Аднойчы пад цудадзейным каменем праязджаў пан, а за ім бег сляпы сабачка. Праз гэтую абразу святога месца камяні апусціліся ніжэй [16, с. 172, 173]. «Яварам» зафіксавана і больш сучаснае паданне. Быццам некалі адзін з лесарубаў, гледзячы, як другія людзі шануюць камень, плюнуў у бок валуноў і пакруціў пальцам вакол скроні. 3 тых часоў ён не пераставаў плявацца і лаяцца, кажуць, што нават патрапіў у бальніцу, дзе і памёр. 3 таго часу камяні дапамагаюць толькі добрым людзям, а ад кепскіх усё глыбей урастаюць у зямлю [11] і г.д.
На аснове палявых запісаў адносна вераванняў, звязаных з вясковымі святынямі і «народным хрысціянствам», у сааўтарстве з Л. Дучыц зроблены даклад і публікацыя на тэму «Прошчыў гістарычнакультурным ландшафце Беларусі». Даклад прадстаўлены на міжнароднай навуковай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў», якая адбылася ў Мінску 25-26 красавіка 2013 г. Вясковыя святыні ўключаюць у сябе комплекс прыродных (крыніца, камень, узгорак, дрэва) і штучных аб’ектаў (крыжы, капліцы, храмы, могілкі). «Народнае ж хрысціянства» — гэта, па-першае, культурная з’ява, па-другое рэлігійная сістэма, дзе язычніцкія вераванні і абрады захоўваюцца пад вонкавым слоем хрысціянства. Кожнае такое святое месца мае свой «прыход», свайго даглядчыка, які ў савецкія часы замяняў сабою святара. Тым не менш, спрадвеку такія мясціны ўшаноўваліся хрысціянамі розных канфесій. На тэрыторыі Беларусі сабрана інфармацыя больш чым пра тры сотні вясковых святынь. Яны сталі вядомыя, дзякуючы звесткам пісьмовых крыніц XVIII ст., дадзеным літаратуры ХІХ-ХХІ стст. і інфармацыі, зафіксаванай «Этнагістарычным Цэнтрам «Явар».
Мы маем інфармацыю прыкладна пра тры сотні вясковых святынь, але толькі 10% з іх зафіксаваны пад назвай «Прошча». Усяго «Явар» сабраў інфармацыю пра 34 пункты, якія маюць адносіны да назвы Прошча. 3 гэтых вясковых святынь 8 вядомых прошчаў, якія дзейнічаюцьіпасёння,ідзебыў«Явар»; Шчыткавічы(Старадарожскі р-н), Любонічы (Кіраўскі р-н), Карытнае (Асіповіцкі р-н), Хутар (Светлагорскі р-н), Заазер’е (Акцябрскі р-н), Будча (Ганцавіцкі р-н), Куніцкая Прошча (Салігорскі р-н); 5 знішчаных прошчаў, дзе быў «Явар»: Карма (Уздзенскі р-н), Семежава (Капыльскі р-н), Арэхоўск, Юр’еўская Прошча (Аршанскі р-н), Еўлічы (Слуцкі р-н), Свержань (Рагачоўскі р-н) [14].
У цэлым можна зрабіць выснову, што прошчы — хрысціянская трансфармацыя архаічнай формы ўшанавання прыродных аб’ектаў, звязаных з культам месяца і жаночым боствам. 3 цягам часу ў абрадзе ўшанавання такіх святынь сталі адбывацца змены, што праяўляецца ў народным светаўспрыманні гэтых святынь і паданнях пра іх.
28-29 лістапада 2013 г. на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў» мною ў сааўтарстве з Людмілай Дучыц быў зроблены даклад на тэму: «Сакралыіыя ўзгоркі Беларусі». Даклад быў зроблены не толькі, дзякуючы архіўным і навуковым дадзеным на гэтую тэматыку, але і на аснове палявых запісаў «Явара».
На сённяшні дзень назапашана шмат звестак пра сакральныя ўзгоркі Беларусі. У дакладзе абагульнена інфармацыя пра паўтысячы
такіх аб’ектаў. Яна сабрана па рознага кшталту публікацыях і падчас экспедыцый Этна-гістарычнага цэнтра «Явар», пачынаючы з 2000 г. Амаль два дзясяткі ўзгоркаў захавалі назву Святая Гара, або такога кшталту, як Свяцец, Свенціца. Самая высокая гара Беларусі сёння завеццаГараДзяржынская.араней-Святая Гара. Яевышыня 345 м. На Святой Гары паміж вёскамі Гудавічамі і Верхлес ляжыць паклонны камень і размешчаны могілкі. На многіх такіх узгорках былі храмы (Сорагі Слуцкі р-н, Мазыр). Сярод узгоркаў вылучаюцца колеравыя горы: Сіняя, Белая і Чорная, Чырвоная, Залатая, Сівая; узгоркі, звязаныя з пэўнымі культамі, як дахрысціянскімі, так і хрысціянскімі. Так, ёсць Перуновы горы (прыкладам, у Лепельскім р-не каля в. Поўсвіж і на востраве Асвейскага возера); Красныя горы (в. Ражанка ў Шчучынскім р-не, Налібокі Стаўбцоўскі р-н), Лысыя горы (амаль у кожнай акрузе, прыкладам каля Заслаўля, у Лагойскім р-не); Чортавы горы (таксама па ўсёй Беларусі, прыкладам, на берагах Віліі, каля Мазыра Шайтан-Гара); Змеевы горы: на Вілейшчыне, Сінякі Гарадоцкі р-н, в. Млыны Берасцейскі; Мар’іны горы (у Пухавіцкім р-не, в. Пеляса Воранаўскі р-н); Дзявочыя горы (каля Мсціслаўля, в. Дубрава Маладзечанскі р-н); Бабіны горы (Цётча Ушацкі, Валеўка Навагрудскі, Кажан-Гарадок Лунінецкі р-ны); Дзедавы горы (Навасёлкі Мядзельскі р-н); Княжыя або Княгініны горы (в. Перавоз на паўвыспе возера Дрыса, Ляхчыцы Кобрынскі р-н); Каралеўскія горы (Іжа Вілейскі р-н, Белая Велька пад Гродна); Царавы горы (Зябкі Верхнедзвінскі, м. Крынкі Гродненскі р-ны); горы, звязаныя з волатамі і багатырамі: Каршакова Гара на Мазыршчыне, Багатыр-Гара на Расоншчыне; Святаянскія горы (Смаляры Барысаўскі р-н); Юр’евы горы (у Віцебску, Асташын Карэліцкі, Крэва Смаргонскі р-ны); Ільінскія горы (Сянно Гара Ільінуха або Ільіна Гара); Троіцікія горы (Мінск: гара, на якой стаіць тэатр Оперы і Балета, раней называлася Троіцкай, гара ў Мсціслаўі) і г.д.
Выснова: гара — гэта не толькі ландшафтны аб’ект, але і культавая прастора. Яна мае амбівалентнае значэнне. 3 аднаго боку, гэта боскае месца: язычніцкае свяцілішча, месца з’яўлення Божай Маці або цудатворнага абраза, пахаванні продкаў, месца ўзвядзення храма, а з другога дэманічнае месца: тут з’яўляюцца ведзьмы, закапаны заклятыя скарбы... Большасць назваў сакральных узгоркаў звязаны з міфалагічнымі персанажамі, хрысціянскімі святымі, гістарычнымі асобамі і чужынцамі [15].
Такім чынам, Этнагістарычны Цэнтр «Явар» адыграў немалаважну ю ролю ў выяўленні, даследаванні і захаванні аб’ектаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны.
ЛІТАРАТУРА
1. Архіў Этнагістарычнага цэнтра «Явар», экспедыцыі №№1-145 (2000-214 гг.).
2. Тамсама, экспедыцыя № 39 (2004 г.).
3. Тамсама, экспедыцыя № 7 (2001 г.).
4. Тамсама, экспедыцыя № 29 (2003 г.).
5. Тамсама, экспедыцыя № 72 (2007 г.).
6. Тамсама, экспедыцыя № 4, 51; (2001, 2005 гг.).
7. Тамсама, экспедыцыя № 2, 92 (2000, 2009 гг.).
8. Тамсама, экспедыцыя № 4 (2001 г.).
9. Тамсама, экспедыцыя № 87 (2008 г.).
10. Тамсама, экспедыцыя № 13 (2007 г.).
11. Тамсама, экспедыцыя № 28 (2003 г.).
12. Беларуская міфалогія: энцыкл. слоўн. / склад. I. Клімковіч, навук. рэд. С. Санько. Мінск: Беларусь, 2004. 591 с.
13. Дучыц, Л. Сакральная геаграфія Беларусі / Л.У. Дучыц, І.Я. Клімковіч. Мінск: Літаратура і Мастацтва, 2011.383 с.
14. Дучыц, Л.У. Прошчы ў гістарычна-культурным ландшафце Беларусі / Л.У. Дучыц, І.Я. Клімковіч // Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 25-26 крас. 2013 г.: у 5 ч. / Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; рэдкал.: А.1. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Права і эканоміка, 2013. Ч. 5: Праблемы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны. С. 56-65.
15. Дучыц, Л.У. Сакральныя ўзгоркі Беларусі / Л.У Дучыц, І.Я. Клімковіч П Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф., Мінск, 28-29 ліст. 2013 г.: у 2 ч. / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі; рэдкал.: А.І. Лакотка (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск: Права і эканоміка, 2013. Ч. 2 : Праблемы захавання і папулярызацыі культурнай спадчыны. С. 248-256.