Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Яшчэ адной простай, смачнай мучной стравай з’яўляецца кулага, ужыванне якой было характэрна па ўсей тэрыгорыі Беларусі. У залежнасці ад рэгіёна кулагу гатавалі з жытняй, аўсянай, грэцкай мукі. Кулага мела свае рэгіянальная асаблівасці прыгатавання і ўжывання. На поўначы Беларусі кулагу нічым не запраўлялі. Муку спачатку разводзілі вадой, а потым залівалі кіпнем і варылі, маглі ставіць у цёплае месца, каб страва падкісла. Елі такую кулагу з бульбай, хлебам (Г.Н.П.). На поўдні Беларусі кулага з’яўлялася своеасаблівым дэсертам. Яна была салодкай стравай і гатавалася з ягад, мёду або
Таццяна Рабец (Мінск)
СПЕЦЫФІКА ПРАСТОРАВАЙ АРГАНІЗАЦЫІ КАРЦІНЫ СВЕТУ Ў ЗАМОВАХ ПАЛЕССЯ
У цяперашні час ні ў каго не выклікае сумненняў той факт, што чалавек са старажытных часоў валодаў цэласнай сістэмай уяўленняў пра навакольны свет і сваё месца ў ім, а кожная этнакультурная супольнасць стварала пэўную карціну свету, якая мела своеасаблівую форму ўвасаблення для захавання і перадачы яе новым пакаленням.
У замовах, якія захоўваюць унутрыкультурную інфармацыю пра навакольны свет і месца ў ім чалавека ў максімальна згорнутым выглядзе, можна знайсці і па ім часткова або поўнасцю рэканструяваць элементы комплексу старажытных уяўленняў пра свет. У замоўных тэкстах прысутнічае мноства складнікаў карціны свету (чалавек, прастора, элементы ландшафту, час, нябесныя свяціла, жывёлы, птушкі, расліны, прадметы побыту і г.д.), якія рэпрэзентуюць розныя сферы свету. «Разам з тым, як адзначае Т. Агапкіна, ад таго, што якое-небудзь слова сустракаецца, і нават не раз, у замоўных тэкстах, пазначаная гэтым словам рэалія яшчэ не становіцца элементам карціны свету замоў... У замову трапляе толькі тое, што садзейнічае рэалізацыі прагматычных установак магічнага тэксту...» [1, с. 569570], таму кожны элемент карціны свету мае функцыянальную нагрузку і максімальна абумоўлены кантэкстам.
Спецыфіка адлюстравання свету ў замовах указвае на сувязь, з аднаго боку, з касмалагічнымі міфамі, а з другой з магіяй. Замовы і міфы збліжаюцца перш за ўсё наяўнасцю ў іх агульнай логікі, асновай якой лічыцца «разуменне прычынна-выніковых адносін як глабальнай (усёахопнай) і ўсёпранікальнай (інтэгральнай) сістэмы дэтэрміністычных сувязей (рэальных і фантастычных)» [9, с. 450]. Як адзначае Г. Барташэвіч, «вывучэнне замоў на міфалагічным узроўні дае падставы гаварыць не толькі аб адчуванні чалавекам сваёй прыналежнасці да макракосму, але і выяўляе дастаткова стройную і распрацаваную сістэму ведаў, у аснове якой разуменне неаддзельнасці чалавека ад усёй касмічнай сферы, разуменне ўзаемазвязанасці і ўзаемаабумоўленасці ўсіх яе элементаў» [3, с. 10-11], Звышнатуральныя сілы, прырода і чалавек, з’яўляючыся элементамі адзінага касмічнага парадку, разглядаюцца як непарыўнае
адзінства розных аб’ектаў магічнага ўздзеяння. Як у замовах, так і ў архаічных міфах агульная схема «дзеянне змяненне новы стан» прадугледжвае асаблівую звязанасць, залежнасць і нават тоеснасць паміж макракосмам і мікракосмам, прыродай і чалавекам, дзе чалавек адзін з галоўных элементаў касмалагічнай схемы. Імкненне паўплываць на сітуацыю (вылечыць, абараніць, выратаваць і г.д.) першапачатковая мэта магічнай дзейнасці чалавека. Але для таго, каб змяніць зададзены парадак абставінаў і рэчаў, трэба гэты парадак «перайначыць», як бы «перапісаць» гісторыю, змадэляваць патрэбную сітуацыю. У гэтым выпадку замаўляльнік выступае ў ролі творцы і з хаосу стварае новы свет з патрэбным яму парадкам.
У аснове магічнага канструявання ляжаць фундаментальныя супрацьпастаўленні: прасторавыя (верх ніз, правы левы, усход захад, неба зямля, блізкі далёкі, тут там і г.д.), часавыя (дзень ноч, лета зіма і г.д.), абстрактныя (цот няцот, рэальны — міфічны, сакральны прафанны і г.д.), ацэначныя (свой чужы, добры злы, станоўчы адмоўны і г.д.) і інш. Пры ўсёй разнастайнасці семантычных апазіцый галоўнымі ў замовах становяцца супрацьпастаўленні «тут там» і «станоўчы адмоўны», на аснове якіх свет падзяляецца на «свой» (блізкі, вядомы, асвоены, акультураны, арганізаваны, звычайны і г.д.) і «чужы» (далёкі, незнаёмы, неасвоены, дзікі, таямнічы і інш.). Станоўчым у замове з’яўляецца ўсё тое, што так ці інакш звязана з пазбаўленнем ад злога пачатку, а адмоўным тое, што гэтаму перашкаджае. Менавіта замаўляльнік становіцца той «нулявой кропкай», у якой бярэ пачатак семантычная сістэма каардынат замовы і ад якой вядзецца адлік усіх «плюсаў» і «мінусаў». Свет кампануецца вакол чалавека, ствараецца па яго волі і жаданні ў адпаведнасці з тымі прагматычнымі задачамі, якія ставяцца ў замовах. Каб абараніць сябе ад варожага навакольнага свету, чалавек стварае «свой» (унутраны, замкнёны) мікрасвет хату (двор, вёску і г.д.). Маштаб «свайго» свету заўсёды залежыць ад тыпу грамадства: тое, што ў адным грамадстве лічыцца звычайным, у іншым успрымаецца як дзіва або ўвогуле адмаўляецца. Разам з тым чалавек не можа не кантактаваць з «чужым», знешнім, адкрытым светам, таму вялікае значэнне набываюць вокны, дзверы, вароты як сімвалічнае ўвасабленне іманентнай мяжы паміж «сваім» (унутраным) светам і «чужым» (знешнім). Побач з рэальнымі рубяжамі паміж «сваёй» і «чужой» прасторамі ў палескіх замовах знайшлі адлюстраванне вобразы «сакральнай» агароджы, якія сведчаць аб міфалагічнай сутнасці замоў: чалавек аддаваў сябе пад ахову вышэйшых сіл: «Лажуся спать на сйяньскнх гарах, ангелы па баках, Маты Божья в галавах, Мсус Хрйстос в нагах» [7, с. 585]. Такім чынам, бінарная сінкрэтычная карціна свету, якая ствараецца
цукру і мукі. Ягады спачатку разварваюць у вадзе, дадаюць мёд, a потым муку разведзеную вадой. Вараць кулагу датуль, пакуль тая стане падобнай да кісяля (П.А.А.). На сённяшні дзень кулага рэдка сустракаецца на стале ў беларуса. 3 цягам часу ў некаторых рэгіёнах зніклі рэцэпты яе прыгатавання. Паспрабаваць кулагу і пазнаёміцца з рэцэптам яе прыгатавання можна ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці (аграсядзіба «На Заречной улнце»),
У традыцыйнай культуры харчавання беларусаў самай распаўсюджанай крупяной стравай была каша. Кашу варылі з грэцкіх, прасяных, ячных, аўсяных круп. Тэхналогіі прыгатавання кашы вельмі падобныя, але ўсё ж назіраюцца рэгіянальныя асаблівасці. Так, у рэгіёне Заходнім Палессі сустракаецца від кашы пад назвай «прысыпанка» або каша «прысыпаная». У склад прысыпанкі зазвычай уваходзіць, акрамя крупаў, яшчэ які-небудзь раслінны кампанент. Напрыклад, у вёсцы Моталь Іванаўскага раёна, прысыпанку гатуюць з бульбы і проса. Звараную бульбу таўкуць, дадаюць бульбяны цэд (у якім варылася бульба), змяшчаюць у гаршчок, дадаюць проса і масла (спачатку якое трэба замачыць у вадзе на некалькі гадзін), перамешваюць. Гаршчок шчыльна накрываюць і ставяць у печ, ужываюць страву тады, калі яна добра ўпрэе. Яшчэ адзін від прысыпанкі, гэта калі замест бульбы, гатуюць проса з фасоляй або бобам. Замочанае проса і фасолю кладуць у гаршчок. Дадаюць масла, соль, шчыльна накрываюць І ставяць у печ. Ядуць з мясам, малаком або проста так [4, с. 37].
Традыцыйная культура харчавання беларусаў вызначаецца вялікай разнастайнасцю і багаццем. Кожны гістарычна-этнаграфічны рэгіён непаўторны, мае свае традыцыі, застольны этыкет, комплексы страў, тэхналогіі прыгатавання і ўжывання ежы. Нягледзячы на тое, што ідзе працэс кулінарнай глабалізацыі, значна павялічваецца сувязь паміж горадам і вёскай, вялікая колькасць людзей пераязджае ў горад і некаторыя вёскі знікаюць увогуле, рэгіянальныя асаблівасці грывала захоўваюцца ў народнай культуры харчавання беларусаў і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.
ЛІТАРАТУРА
1 Аўсейчык У.Я. Восеньскія дзяды ў беларусаў Падзвіння: рэгіянальныя асаблівасці і лакальныя варыянты / УЯ. Аўсейчык II Веснік Полацкага дзярж. ун-та. Серыя А. Гуманітар. навукі. 2012. № 9. С. 35-44.
2. Вештарт, Г.Ф. Беларускія народныя стравы : вучэб.-метад. дапам. / Г.Ф. Вештарт. Мн.: Ін-т падрых. навук. кадраў Нац. акад. навук Беларусі, 2005. 35 с.
3. Навагродскі, Т.А. Кулінарная спадчына Белавежжа / Т.А. Навагродскі. Мінск: Бел. ірамадскае аб’яднанне «Адпачынак у вёсцы”, 2010. 52 с.
4. Навагродскі, Т.А. Народная кухня маталян / Т.А. Навагродскі, І.У. Алюніна, С.А. Захаркевіч. Мінск: Беларус. грамадскае аб'яднанне «Адпачынак у вёсцы”, 2009. 100 с.
5. Навагродскі, Т.А. Народная кухня Семежава / Т.А. Навагродскі, І.У. Алюніна, С.А. Захаркевіч. Мінск: Вішнёўка, 2013. 243 с.
6. Навагродскі, Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў / Т.А. Навагродскі. Мінск: НіА, 2000. 112 с.
7. Навагродскі, Т.А. Традыцыі народнага харчавання беларусаў у ЗаходнімПалессі(наматэрыялахпалявыхэтнаграфічныхдаследаванняў) / Т.А. Навагродскі П Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі / навук. рэд. А.1. Лакотка; Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы НАН Беларусі. Мінск: Права і эканоміка, 2008.-Вып. 5.-С. 227-233.
8. Народная культура Віцебшчыны / рэдкал. Л.Вакар і [інш.]. Віцебск: ВДУ, 2007. 271 с.
9. Энцнклопедня белорусской кухнн / редкол.: Т.В Белова [н др.]. Мннск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2008. 720 с.
10. Яско, Г.М. Лепельскія клёцкі і другая смаката / Г.М. Яско, В.І. Закрэўская. Мінск: Бел. ін-т прабл. культуры, 1997. 14 с.
ІНФАРМАТАРЫ
Г.Н.П., 1936 г.н. Гоман Надзея Пятроўна, в. Чудзін Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
К.Я.С. Козюк Яніна Станіславаўна, гаспадыня фальварка «У Рыся» Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці.
К.Х.А. Кордыш Хрысціна Антонаўна, гаспадыня аграсядзібы «Петухоўшчына», в. Петухоўшчына Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
М.В.М. Маханенка Вольга Мікалаеўна, гаспадыня аграсядзібы «Прыазёрная», в. Стары Лепель Лепельскага раёна Віцебскай вобласці.
П.А.А. Палікарпук Ала Алексееўна, гаспадыня аграсядзібы «На Заречной улнце», в. Пескі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.
П.Н.М. Папок Ніна Міхайлаўна, в. Зялёнкі Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.
Ш.А.А. Шкодзіна Алёна Архіпаўна, в. Турасполле Ушацкага раёна Віцебскай вобласці.
ў замовах, на самай справе тэрнарная. Паміж супрацьлегласцямі ёсць элемент, які іх аб’ядноўвае / раз’ядноўвае. Менавіта дзякуючы наяўнасці гэтага канала сувязі магчымы інтэнсіўныя зносіны паміж людзьмі і прадстаўнікамі іншасвету.