Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
У народнай традыцыі прадстаўлены і корпус тэкстаў з міфапаэтычнымі матывамі ўзнікнення плямінаў на месяцы. Іх паходжанне беларусы тлумачаць зыходзячы з біблейскага апавядання пра братазабойства, здзейсненага першым сынам Адама і Евы Каінам. Як вядома, Бог ахвотна прыняў авец, ахвяраваных Авелем, аднак плады зямлі, ахвяраваныя Каінам без добрай волі і веры, не прыняў. Гэта выклікала злосць і зайздрасць Каіна і вымусіла яго зрабіць злачынства. У фальклорных тэкстах не прыводзіцца ўся гісторыя адносін Каіна і Авеля, а толькі, як правіла, канстатуецца, што на месяцы бачна, як Каін трымае на вілах забітага брата. Апавяданні, якія звязваюць паходжанне плямінаў на месяцы з двума братамі і братазабойствам, распаўсюджаны ў розных славянскіх традыцыях, пры гэтым матыў «Каін забівае Авеля (брат забівае брата): часцей за ўсё заколвае яго віламі» найбольш характэрны для беларускай фальклорнай традыцыі. Да прыкладу: «За тое, што месяц позніцца ўсходзіць на небо, як пачынаецца ноч, Бог саслаў на яго Каіна, каторы забіў свайго брата Авеля. Цяпер, як добрэ прыгледзецца, та й бачно, што на месяцы стаіць Каін з віламі й на іх трымае забітага брата» [12, с. 30]; «Цёмныя латкі на месяцы,
што мы бтым у поўню, ета той ліхі сын першых бацькоў, каторы ўбіў сваго праведнага брата да цяпер дзержыць яго на вілках пад асмінаю, покульне накапае поўная асміна безнявіннае кроўі; але яна ніколі не напоўніцца. Бог етак пакараў разбойніка, бо тагды пекла не было шчэ гапгова для такіх грэшных душ» [6, с. 50], Відавочна, што ў фальклорных тэкстах, дзе тлумачыцца з’яўленне адметных уласцівасцей месяца, гэтыя асаблівасці выступаюць знакам пакарання чалавека за здзейсненае злачынства, якое мела месца ў «першачасы».
Такім чынам, важнасць і актуальнасць звароту да міфалогіі і міфапаэтычнай творчасці традыцыйных кулыур уяўляецца неабходнай для раскрыцця найбольш архаічных узораў касмагенезу. Вынікі вывучэння касмагенезу дазваляюць акрэсліць два асноўныя варыянты стварэння свету: эвалюцыйны і дэміургічны. Пры гэтым беларускі варыянт міфапаэтычнай канцэпцыі касмагенезу акцэнтуе дэміургічнае паходжанне адных з найважнейшых элементаў свету месяца і зорак.
ЛІТАРАТУРА
1.	Афанасьев, А.Н. Языческне предання об острове Буяне / А.Н. Афанасьев // Временннк Нмп. Моск. об-ва нсторнн н древностей росснйскнх. 1851. № 9. С. 1-45.
2.	“Древненнднйская фнлософня. Начальный пернод» / подг. текстов, вступ. ст. н коммент. В.В. Бродова. 2-е нзд. М.: Мысль, 1972.-272 с.
3.	Дьяконов, Н.М. Введенне (к колл. монографнн) / Н.М. Дьяконов II Мнфологіш Древнего мнра / ред. В.А. Якобсон. М., 1977. С. 5-55.
4.	Евзлнн, М. Космогоння н рнтуал / М. Евзлнн. М.: Радакс, 1993. 344 с.
5.	Евсюков, В.В. Ммфы о вселенной / В.В. Евсюков. Новоснбнрск: Наука, 1988.177 с.
6.	Зямля стаіць пасярод свету... Беларускія народныя прыкметы і павер’і / уклад., прадм., пераклад. бібл. У. Васілевіча. Мінск: Беларусь, 2010. — Кн.І. 574 с.
7.	Калевала / собр. н обраб. Э. Лённрот; пер. Л.П. Бельского. Карелня; Петрозаводск, 1985.-431 с.
8.	Лосев, А.Ф. Антнчный космос н современная наука / А.Ф. Лосев Н Бытне. Нмя. Космос / сост. н ред. А.А. Тахо-Годн. М., 1993. С. 61-306.
9.	Мелетннскнй, Е.М. Поэтнка мнфа. Нсследовання по фольклору н мнфологмн Востока / Е.М. Мелетннскнй. М.: Восточная лнтература, 2000.
10.	Романов, Е.Р. Белорусскнй сборннк: в 9 вып. / Е.Р. Романов. Внтебск: Тнпографня Г.А. Малкнна, 1891. Вып. 5: Заговоры, апокрнфы н духовные стнхн. 447 с.
11.	Сержпутоўскі, А.К. Казкі і апавяданні беларусаў Слуцкага павета / А.К. Сержпутоўскі. Мінск: Універсітэцкае, 2000. 270 с.
12.	Сержпутоўскі, А.К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў / А.К. Сержпутоўскі. Мінск: Універсітэцкае, 1998. 301 с.
13.	Топоров В.Н. Пространство н текст / В.Н. Топоров II Текст: семантяка н структура: сб. ст. / AH СССР, Нн-т славяноведення н балканнстнкя; отв. ред. Т.В. Цнвьян. М., 1983. С. 227-284.
14.	Цітавец, А.В. Ідэйна-тэматычныя асаблівасці беларускіх народных легенд / А.В. Цітавец // Народная проза / К.П. Кабашнікаў [і інш.]; навук. рэд. А.С. Ліс. Мінск, 2002. С. 438-451.
Дарафей Фіонік (Бельск-Падляшскі)
ЖЫЦЕ ЗБІРАЛЬНІКА В ТРАДЫЦЫІ
3	вопыту організатора Пудляіпско-полескіх сустрэч в традыцыі
Там no маёвуй росі
Там no маёвуй росі піесня, котора пэ стіхла
Быв нэрэлом ліпца і сіерпня 1997 р. В час гісторычно-этнографічного летніку в Вуойшках над Нарвою з парома молодымі людьмі доехав я до вёскі Кнорозы. Там жэ пэршы раз одкрылася пэрэдо мною піесня, котора зроділа фэстываль. Помэнтаю як діся, сонэчны дэнь на пудвуоркові Валентыны Стэпанюк. Свойім гожым, муоцным голосом пэрэказувала вона нам росказ нро Яся, которы пас конікі на маёвуй росіе... Дэвэть ліет пузніе] Валя Стэпанюк заспівала іую ж піесню в Студзіводах, на трэтім фэстывалёві.
По дорозі до фэстывалю, сіету піесню заспівалі шчэ нам в Піліпках коло Біельска і Быстрых за Боцькамі. А посля, вжэ на фэстывалёві выконувалі ейі співачкі з Дашуов, Кошкув і Плескув. Мэлёдыя всіех была подуобна, але слова ружнілісе.
Найхорушча піесня пудляшскіх Біелорусув нэ стіхла. Старыейшэ поколіене пэрэказало ейі молодым, а тые взялі до сэрця і нэсут далеко за граніці ейі матэрыншчыны Пудляша. Студзівуодзка Жэмэрва співае варыянт, запісаны од Ольгі Ніколаюк з Піліпкув. Ілінска Пятніца з Рыгі — тэкст з Дашуов, а лотышскі Cayuejac заграв піесню на трох дудах. Вядома пара фільмовцув Юры Каліна і Роман Васілюк на основі «Там по моёвуй росі» створылі відэокліп з Жэмэрвою в головнуй ролі.
Але нэ туолькі тая одна піесня стала рошчыном ідэі, котора зроділа фэстываль. Вэсняные піесні огулькі, зозуліны піесні, садонькі, вэснушкі так глыбоко доткнулі моейі душы, што хотіелося іх слухаті і слухаті. Тые спіеваны росказы, почуты в садочках і на лавочках в Кнорозах, Кожыні, Городніках, Быстрых, почалі бачытісе образом свіета ідэального. Далёкого, мінувшого, але ціелы час такого, што эхом одбівавсе по нэзнішчоным чэрэз цывілізацыю пространстві. Колі в Кожыні співала Марыя Дэнісюк з Александрою Ваврэнюк, можна было зобачыті, як по Локніці плыв човнычок, а хлопэць плакав по
діевці. 1 хотіелосе знов тут вэрнутісе вэсною 1999 р. з дівчынятамі і хлопціма з тэатральнуй групы «Ягуштово», коб поспіваті огулькі на надлокніцкіх лонках і зробіті памэтную фотографію коло кожынського мліна. Як прыемно было знов тут вэрнутісе в маёві 2012 р., коб вжэ з шырокім кругом кобрынскіх Полешукуов поспіваті в Домі Допомогі «Ковчэг» і зробіті вэчорову забаву коло мліна.
3	блогославенствам мітрополіта Філарэта
Пэрэглядавшы «Бельскі Гостінэць» з 1999 р. прыганулосе, як цікаво одкрывалі мы пэрэд собою Поліесе. В 1995 р., з парома колегамі пляновалі мы туды ровэрову поіездку. Назначылі трасу, котора міела вэсті з Біельска чэрэз Каменец, Кобрын, Пінск, ДавідГородок до Турова над Прыпэтю. Навэзалі контакты з Православным Брацтвом Трох Віленскіх Мучэнікув в Мінскові, которе міело быті коордынатором. Отрымалі навэт блогославіенство мітрополіта Філарэта на ночлегі в полескіх прыходах. Мінуло однак пару ліет, коб нашы думкі сповнілісе.
В 2000 рокові Універсытэт в Біелостоці зорганізовав конференцыю про Поліесе. Была на юой група молодых спевачок з Мінска пуд кірунком Ірыны Мазюк. На другі дэнь Ірына з колежанкамі, по Moiooj пропонові, поехала поспіваті для молодёжы, котора з’ехаласе на маёву пілігрымку на Св. Гору Грабарку. Пару ліет пузніе] з Ірыною будэм разом творыті фэстываль.
В 1999 р. пэршы раз выехалі мы на сходне Пудляше, которэ е початком Поліеся. Доехалі до найстарэйшуй, дэрэвянуй цэрквы тутв Здітові к. Жабінкі. Посля до цэрквы св. Нікіты з 1502 р. ворочалісе мы не раз. Тут познакомілісе з Анатолем Бензеруком, гісторыком і пісатіелём, которы потуом будэ ангажоватісе в нашы фестывалёвы справы. А ровэрамі выбралісе мы на Поліесе в 2002 р. Доехалі до Новосюлок, Дывіна і Біельска кобрынского. В Новосюлках, в домі Полетілув одкрылі пэршы раз настояшчы, полескі смакі. В Дывіні молілісе в тутэйшых цэрквах і слухалі росказув про чудо-діво сэло Леліково. Туолькі дэсэть ліет посля одкрылі мы ёго красоту. А в Біельскові, коло дому о. Валерыя Зарубы розважалі про потрэбу будовы тут цэрквы. Колі в 2004 рокові народівсе муой сын Ілія, быв положоны краевугольны камэнь. В 2012 р. до Біельска выбралісе мы з пілігрымкою на торжэства 5-летія посвяшченія цэркві св. Пророка Іллі.
Ровэровэ подорожже в 5 чоловіек было пэршою, хоть скромною этнографічною экспедыцёю на Поліесе. Тогды в Стэпанках запісалі пэршы, жнівны піесні. Хто з нас знав, што за 5 ліет тые самы піесні, своімі муоцнымі голосамі заспівают у нас спіевачкі з Дэмэніч і Хмэлева, росположоных по сусіедзку co косьцушковскімі Стэпанкамі і Сехновічамі.
Од Діверыка do Жэмэрвы
Піесні, которы мы одкрывалі на тых сустрэчах в садах, на лавочках і кухнях (а тые спотканя поважно называюце экспедыцыямі), хотіелосе нам співаті. Нэ думалі мы про тое, што нэ маемо варштату, што співаемо нэ зувсіем біелым голосом, як сіете фахово называецьце. Прыклад бралі з тэрэновых запісув. А спотыкалісе на спіевках в Студзіводах, у Аліны і Колі Ваврэнюкуов чы біельскуй «труойці». Цікава была сіета група псаломшчык, іконопісец, мастак, двох студентув іконопіснуй школы, педагог і трох ліцэістув.
Дэсь зрозуміелі мы, што наша група, маючы за собою пару публічных выступув, нэ мае назвы. Віедалі мы, што трэба выбраті якоесь характэрнэ слово з нашого пудляшско-руського языка. Нэ помню, але хіба нэ было іншых варыянтув, од разу выбралі слово дівэрык. Было то зарака по «экспедыцыі» до Тыневіч Вэлікіх, дэ в домі батькуов Колі Ваврэнюка святковалі запусты. Ёго цёця Олыа Абрамюк заспівала нам піесню про тое, як братовая зудосіла діверыка, значыт споткала швагра. Так сіета піесня нам сподобаласе, што сталасе якбы гімном групы.
Называючысе «Дівэрыком», словом тайным для тых, хто нэ знае, але звыча]ным людям давнёго свіета, далі мы прыклад іншым групом традыцыйного фольклору, коб называті сэбэ по імені, значыт по чоловіечому. Хотіелі мы пэрэнэсті тое слово co свіета нашых діедуов до свіета нашых діті. Таксамо хотіелосе ожывіті на ново іншы, подуобны слова, як ятрошка (жуонка брата), золуовка (сэстра жуонкі) чы сванька (маті сыновуй або зятя). Такім іншым словом, которэ удалосе ожывіті стала жэмэрва.