Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Чалавек заўсёды адчуваў блізкасць «чужога» свету. Аднак уявіць мяжу паміж «сваім» і «чужым» светам дастаткова складана, паколькі іншасвет адваротны бок або проста іншы план рэальнага свету. На думку С. Няклюдава, «канцэпцыя двухбаковасці свету і таго, што ў ім, абумоўлівае ўяўленні пра спецыфічную ўзаемаабарачальнасць усіх бакоў і праяў рэчаіснасці. «Абарачальнасць» становіцца характэрнай якасцю незямнога, замагільнага, «таго» свету» [6, с. 133]. «Чужы» свет створаны па вобразе «свайго», усе элементы якога кампануюцца вакол чалавека і па меры іх аддалення ад яго становяцца ўсё больш невядомымі і чужымі, з той толькі розніцай, што цэнтрам становіцца не чалавек, а сакральны персанаж, і пры аддаленні ад цэнтра «чужога» свету, дзе знаходзіцца персанаж, сакральнасць аб’ектаў іншасвету ўбывае.
Падзел свету на «свой» / «гэты» і «чужы» / «той» не азначае, што «чужое» ўвасабляе толькі ўсё адмоўнае, бо «менавіта ніжні свет у касмалагічных канцэпцыях выступае як крэатыўная субстанцыя, з ім атаясамліваецца іншасвет як крыніца ведаў, багацця і дабрабыту...» [4, с. 362], Галоўнай асаблівасцю адлюстравання іншасвету ў палескіх замовах лічыцца яго амбівалентнасць, якая заключаецца ў тым, што любы вобраз у залежнасці ад пэўнай сітуацыі можа набываць адмоўную або станоўчую семантыку. Замаўляльнік звяртаецца да «чужога» свету ў двух выпадках: калі просіць сакральнага персанажа дапамагчы вырашыць праблему, якая ўзнікла, пазбавіцца ад нежаданага стану і калі адсылае шкодную сілу, часцей за ўсё хваробы, у іншасвет, у выніку чаго ўтвараюцца дзве якасна розныя прасторы «чужога» свету: сакральная і інфернальная. У апісаннях «сваёй» і «чужой» прастораў прысутнічаюць адны і тыя ж вобразы прасторавых аб’ектаў, аднак у залежнасці ад функцыянальнай прызначанасці яны набываюць розную стылістычную афарбоўку.
Трэба адзначыць, што сакральная прастора ў палескіх замовах не знайшла належнага адлюстравання. У запісах палескіх замоў толькі зрэдку можна знайсці апісанні локусаў, якія вызначаюць адрэзкі шляху замаўляльніка да цэнтра сакральнай прасторы, дзе толькі і магчыма вырашэнне крытычнай сітуацыі. Пры гэтым на кожным узроўні сакральнай прасторы прысутнічае, як правіла, толькі адзін аб’ект: «На морэ-лукаморэ стаяў дуб, пад тым дубам было тры камні, пад тымі камнямі сядзелі тры жабухы...» [7, с. 362]; «На сйнйм моры, на лукаморы, станць камень. На том кмню сядзйць бабка...» [7, с. 148]; «У
чйстом поле пры шырокой дароге стайць прэстол, за тым прыстолом трй дзевйцы сйдяць...» [7, с. 152],
У сувязі з вялікай колькасцю камбінацый локусаў і аб’ектаў сакральнай прасторы, якія знайшлі вобразнае ўвасабленне ў замовах, сярод навукоўцаў не існуе адзінай думкі наконт яе структуры і вобразнага складу. Так, напрыклад, Т. Агапкіна выдзяляе два ўзроўні сакральнай прасторы. Да першага ўзроўню яна адносіць такія прасторавыя аб’екты, як мора, поле, лес, востраў, гару, курган, раку і інш., да другога камень, дрэва / куст, царкву, дом, хату і інш., дзе знаходзяцца персанажы, якім «прыпісваецца функцыя збавіцеля / вылечвання / выгнання немачы або адзывання змей / вымання атрутнага джала» [2, с. 264]. Згодна з класіфікацыяй Н. Лапіцкай прастора мае тры ўзроўні: перыферыйны, сярэдні і цэнтральны (сакральны) [5, с. 100], Трэба адзначыць, што ў палескіх замовах падзел прасторы на ўзроўні досыць умоўны. Часцей за ўсё замова пачынаецца адразу з апісання локусаў сакральнай прасторы: «.Нарэце гора, на горе верба, на вербе коза, прйшла вербу зьедацй, рабе Божьей з рукй рожу згоняцй...» [7, с. 189]; «На моры вада, на тый вадзе шолкава трава, а на той траве залатая раса. Трэба тую расу абйрацй, ятрасць, рожу угаварацй...» [7, с. 195]. У цэнтры суб’ект замоўнага дзеяння сустракаецца з сакральным персанажам, да якога ён або звяртаецца з просьбай / загадам дапамагчы чалавеку / жывёле, або становіцца толькі сведкай сцэны вылечвання хваробы і выгнання, знішчэння шкоднікаў: «Ншоў Сус Хрйстос чэрэз яворовйй мост, друком опйраўса, назад оглядаўса, шоб звйх назад не ворочаўса. Мшла Прэчйста Божа Мацй сухйе, лйхйе кусты ломала, суставы наставляла» [7, с. 233-234], Ужо самім гэтым перанясеннем дзеяння ў цэнтр сакральнай прасторы забяспечваецца магчымасць вырашэння крытычнай сітуацыі, якая стала прычынай звароту да замовы.
Лк паказваюць назіранні, інфернальная прастора, якая выступае локусам выгнання шкоднай сілы, у палескіх замовах не мае строгай структураванасці. Прыродныя аб’екты гэтай зоны апісваюцца ў свабоднай паслядоўнасці, не маюць уласных імёнаў, аб’ядноўваЮцца агульнай адмоўнай семантыкай і выкарыстоўваюцца з адзінай мэтай: стварыць вобраз далёкай, пустэльнай мясціны, куды выганяюцца прадстаўнікі шкоднай сілы і адкуль яны не змогуць шкодзіць чалавеку. Локус адсылкі хваробы апісваецца дастаткова падрабязна і задаецца праз пералік розных прыродных аб’ектаў: «Ночные-ночнйцы, отправляю вас на сйнйе моря, на крутыя берага, на жовтые песка, на велйкйе леса...» [7, с. 59]; «Я его уговорала й умовляла, на розыхудные дорогй ссылала, наншіыелозы, на буйстрые воды, на жоўтые песка, на крутэе бярега...» [7, с. 60], Кожны элемент раўнапраўны, раўнацэнны
і незалежны, аднак, зведзеныя разам, яны сімвалічна дапасоўваюцца адзін да другога, узаемна ўзмацняюць негатыўную афарбоўку кожнага з іх і ў выніку фарміруюць вобраз пустэльнага, неакультуранага свету. «Такі пералік чытаецца як паслядоўнасць, што часткова «звязвае» гэту прастору (іншасветны локус), стварае ілюзію яе кантынуальнасці, недыскрэтнасці і запоўненасці, хаця на самай справе «іншы» свет дыскрэтны і некантынуальны» [1, с. 577].
Нягледзячы на разнастайнасць апісанняў месцаў, куды адсылаюцца хваробы, вылучаюцца агульныя прыметы, якія ўказваюць на сувязь гэтых локусаў з перыферыйным узроўнем іншасвету (поле, мора, лес і г.д.) і на прыналежнасць да ніжэйшага свету. Можна заўважыць, што ў апісаннях локуса выгнання сустракаюцца тыя ж аб’екты, якія апісваюць шлях суб’екта да сакральнага цэнтра. Аднак за кошт назапашвання і нагнятання эпітэтаў з ускоснымі адмоўнымі канатацыямі яны набываюць негатыўныя характарыстыкі. He менш значнай прыметай локуса выгнання з’яўляецца адсутнасць слядоў жыццядзейнасці чалавека або жывёл і птушак: «Ночныцы, сэстрыцы, лэтйтэ в н/ырыеборы, на высокйегоры, дэ тівтіўголос нэ заходыть...» [7, с. 61]; «Лйсовйк дед, лйсова баба, возьмй свой крыксы, зыксы, несйть у чыстн поля, где ветер не вее, сонцэ не грее, дар Божый не родйть, где курочйй глас не доходйть...» [7, с. 63], А. Страхаў звяртае ўвагу на тое, што «іншасвет у замовах паказаны менавіта як свет «”небыцця”, свет “не-рэчаў”, “не-падзей”, “не-з’яў”» [8, с. 93]. У выпадках, калі хвароба адсылаецца на аб’екты сярэдняга або цэнтральнага ўзроўню (гара, восзраў, камень, дрэва і г.д.), формула адсылкі хваробы кантамінуецца з формулай знішчэння або ўтаймавання шкоднай сілы сакральнымі персанажамі, якія знаходзяцца ў сакральным цэнтры: «Узмйтэ ю занэсйтэ, дэ Бох жыта нэ родыть, дэ пэсочок ходыть, на жоўты пэсочок, на сухй вэрэсочок, на Чорйэ морэ. На чорному мору камэнь лэжыць, на камэнй прыстыл стойть, на прэстолэ кнйжкэ лэжыть, святэ всй прнходыть чйтать, з раба Божня Васйля крыксы внэмаэть...» [7, с. 63].
У выніку аналізу тэкстаў замоў палескага рэгіёна можна прыйсці да высновы, што ў палескіх замовах найболыл выразна адлюстравалася менавіта гарызантальная мадэль свету. У агульным выглядзе ўяўленні пра гарызантальную праекцыю «чужой» прасторы і семантыку яе цэнтра сфармуляваны У. Тапаровым: «У гарызантальнай плоскасці Космасу прастора становіцца ўсё больш сакральна значнай па меры руху да цэнтра, унутр, праз шэраг як бы ўкладзеных адна ў адну «падпрастор» або аб’ектаў...» [10, с. 256], У асаблівасцях адлюсзравання месца знаходжання цэнтра сакральнай прасторы і спосабу яго дасягнення можна заўважыць цікавы парадокс: чым далей
суб’ект замоўнага дзеяння адыходзіць ад цэнтра «сваёй» прасторы, тым больш ён набліжаецца да цэнтра «чужой» прасторы. Па меры руху суб’екта сакральнасць «сваёй» прасторы ўбывае, а сакральнасць «чужой» узрастае. Пры гэтым усе аб’екты навакольнага асяроддзя кампануецца вакол чалавека і ў залежнасці ад прыбліжанасці да чалавека і ад ступені асвоенасці, акультуранасці тыя або іншыя аб’екты адносяцца да «свайго» або «чужога» свету, у выніку чаго ствараецца замоўная мадэль свету. Канцэнтрычныя акружнасці «сваёй» прасторы, якія ствараюцца маргінальнымі вобразамі, пашыраюцца, а акружнасці «чужой» прасторы звужаюцца. Ствараецца ўражанне, што суб’ект магічнага дзеяння, рухаючыся па гарызанталі, адначасова ўздымаецца ўверх, пры гэтым вобраз дарогі набывае рысы вертыкальна арыентаваных аб’ектаў, якія злучаюць цэнтры супрацьлеглых прастор, медыятара. Такім чынам, гарызантальная мадэль свету быццам праецыруецца ў вертыкальную. Наглядна гэту сувязь можна прадставіць пры дапамозе схемы прасторавай мадэлі свету, якая ствараецца ў замовах (гл. каляровую ўклейку).
Такім чынам, у палескіх замовах карціна свету будуецца на супрацьпастаўленні «сваёй» прасторы і «чужой» і прадугледжвае наяўнасць элемента, які іх аб’ядноўвае/раз’ядноўвае, іманентнай мяжы. Усё, што адбываецца ў замовах, ацэньваецца з пункту гледжання чалавека і кампануецца вакол яго. Шлях суб'екта замовы да цэнтра «чужой» прасторы, які валодае вышэйшай каштоўнасцю і максімальнай сакральнасцю, уяўляецца як паслядоўнае пераадоленне іманентных межаў паміж дзвюма супрацьлеглымі прасторамі і шэрагу локусаў, прымеркаваных да «чужой» прасторы.
ЛІТАРАТУРА
1. Агапкнна, Т.А. Восточнославянскне лечебные заговоры в сравнтельном освешеннн: сюжетнка н образ мнра / Т.А. Агапкнна. М.: Мндрнк, 2010,-824 с.
2. Агапкнна, Т.А. Сюжетный состав восточнославянскнх заговоров (мотнв мнфологнческого центра) / Т.А. Агапкнна II Заговорный текст. Генезнс н структура / Нн-т славяноведення РАН; редкол.: Т.Н. Свешннкова (отв. ред.) [н др.]. М., 2005. С. 247-291.
3. Барташэвіч, Г.А. Беларускія замовы / Г.А. Барташэвіч II Замовы / уклад. Г.А. Барташэвіч; рэдкал.: А.С. Фядосік (гал. рэд.) [і інш.]. Мінск, 2000. 597 с.
4. Валодзіна,Т.В. Целачалавека:слова,міф,рытуал/Т.В. Валодзіна; навук. рэд. А.С. Ліс. Мінск: Тэхналогія, 2009. 431 с.