Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Поворуот до крыніц
Кажды фестываль быв іншы, нэподобны до другого. Ціелы час шукалі мы новых способув дотэрті до гледача. Але одного разу запытавсе сам себе чы пэрэказ традыцыйного фольклёру потрэбуе
гледача, то ж всіе е ёго твуорцамі. Чы мусімо старатісе о грамаду гледачуов, колі всіе могут быті выконавцамі. Поняв тое добрэ в Олекшах к. Вуорлі, дэ трафілі мы з корогодом на Оленя 2011 р. Вёсочка з 8 домуов і 10 жытелюв. Всіе гледачы поміестілісе на лавочці. Ціела наша сорокособова група почала співаті, граті і танцёваті. Колі мы пэрэсталі, жэншчыны на лавочці самі почалі співаті. Таксамо вэліке вражэне оставіла візыта у Віеры Ковалевскуй в Гурыновшчыні, де туолькі пару домуов. В 2006 р. награлі мы тут рогульку «Там над нашым сэлом», котора посля поміестіласе на плыті «Огулькі для Ганулькі». Шыесть ліет пузніф прыехав тут ціелы автобус спіевакуов з Кобрыншчыны і Пудляша. Тэпэр мы хотіелі заспіваті тут тую саму рогульку. Старушка нэ сподіваласе того, але відно, што была шчасліва.
Фестываль, которы в пэвны момэнт вышов на сцэну (навэт самоходовуй прычэпі), з часом сходів назад на вёскову гуліцю, лавочку, пляц коло старого мліна, на траву і стэрню. Вэрнулісе мы до міесць, дэ піесня і росказ найлепі одбіраеце. Тому буольш нэ трэба вжэ шукаті. Такіх міесць в нашуой краіні е мнуого.
Можна сказаті, што фестываль сповнісе і буольш фестывалём нэ повінён называтісе. Хватают сустрэчы на Юрыя, на Міколу, на Тройцу. Сустрэчы на зажынках, дожынках і сіевбіе. Сустрэчы на Прэчысту, Покрову і на Водохрышча...
Тэкст напісаны на падляскарускай мове, на якой гаворыць каля 50 тысяч Беларусаў з Белыйчыны, Гайнаўшчыны і Надбужаншчыны (падляшскае ваяводства Рэспублікі Полыйча). На такой мове, якая сугучная старабеларускай мове XVI cm., гавораць і жыхары некаторых ваколіц Берасцейшчыны — частка Камянеччыны, Пружаншчыны, Бярозаўшчыны, Піншчыны, Лунінеччыны і Столішйчыны. На гэтай мове пісаў свае творы пачынальнік беларускай этнамузыкалогіі Мікола Янчук. Цяпер у падляшскім ваяводстве на падляскарускай мове творыцца літаратура (Зося Сачко, Ірына Баравік, Віктар Стахвюк, Ольга Онацік, Ян Максімюк), а таксама пішуцца гістарычныя кніжкі (Дарафей Фіонік). Выдадзеныя два слоўнікі (Мікалая Врублеўскага кніжны і Яна Петручука электронны варыянты). Падляшскай мове прысвечаны таксама сайт svoja.org, які вядзе Ян і Аляксандр Максімюкі.
Распрацаваны два правапісы на аснове кірыліцы і лацінкі. У вышэй друкаваным тэксце, для выгады беларускамоўнага чытача, даеіріа нарматыўная, беларуская транслітэрацыя.
БАТЛЕЙКА ЯК АРГАНІЧНАЯ ЧАСТКА МУЗЕЙНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
На прыкладзе мемарыяльнага музея Максіма Багдановіча «Беларуская хатка»
Максім Багдановіч (1891-1917) знакаміты беларускі паэт, празаік, крытык, публіцыст, яго творчы ўнёсак у скарбонку беларускай культуры немагчыма пераацаніць. Памяць пра выдатнага пісьменніка захоўваецца не толькі ў Беларусі, але і далёка за яе межамі, музеі паэта створаны ў Мінску, Ракуцёўшчыне, Гродна, Яраслаўлі. Кожная з гэтых устаноў культуры займаецца зборам, захаваннем, вывучэннем музейных прадметаў, звязаных з жыццём і дзейнасцю М.Багдановіча, прэзентацыяй і папулярызацыяй творчай спадчыны пісьменніка.
Мемарыяльны музей Максіма Багдановіча «Беларуская хатка» быў створаны ў 1990-х гг. як філіял Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, зараз з’яўляецца філіялам установы «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры». Займае сваё адметнае месца і працуе ў цесным звязку з усімі музеямі паэта, якія знаходзяцца ў Мінску, Гродна, Яраслаўлі. Найбольш шчыльныя стасункі падтрымліваюцца з Літаратурным музеем Максіма Багдановіча, на падставе фондавых калекцыяй якога і створана экспазіцыя філіяла.
Будынак музея мае вялікую каштоўнасць для гісторыі беларускай культуры. Дом стаяў па вул. Мала-Георгіеўскай (зараз вуліца Талстога), у сувязі з правядзеннем будаўнічых работ у раёне чыгункі быў зрушаны са свайго гістарычнага месца, перавезены на вуліцу Рабкораўскую. У розныя часы жыхарамі ці гасцямі дома з’яўляліся Змітрок Бядуля, Зоська Верас, Уладзіслаў Чаржынскі, Язэп Лёсік і інш. У гэтым доме паэт М.Багдановіч жыў у 1916—1917-х гг.
У Мінску захавалася не так многа месцаў, звязаных з жыццём і творчасцю беларускага генія. Нарадзіўся будучы паэт у Мінску, у сям’і Марыі і Адама Багдановічаў. Бацька працаваў настаўнікам, загадчыкам Першага Мінскага прыходскага вучылішча. У сувязі з пераводам яго на працу ў Сялянскі пазямельны банк, пачаліся вандроўкі сям’і па тэрыторыі Расійскай імперыі. У Мінск Максім Багдановіч вярнуўся толькі ў 1916 годзе. Менавіта тут паэт напісаў знакавыя творы, якія сталі шэдэўрамі беларускай патрыятычнай лірыкі, паэму «Страцім-
лебедзь», верш «Пагоня», працаваў над лемантаром і чытанкай для дзетак-беларусаў.
Вяртанне паэта на радзіму, апошняя сустрэча з Беларуссю, няздзейсненыя задумы і мары асноўныя тэмы, якія павіны былі быць раскрыты пры пабудове экспазіцыі філіяла. Навуковая канцэпцыя распрацавана супрацоўнікамі Літаратурнага музея Максіма Багдановіча, аўтар мастацкай канцэпцыі Эдуард Канстанцінавіч Агуновіч. Філіял «Беларуская хатка» гасцінна расчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у чэрвені 1991 года. Мемарыяльны пакой Максіма Багдановіча быў адноўлены цалкам, пакоі Змітрака Бядулі і яго сясцёр часткова. Экспазіцыйная зала, аформленая ў стылі мадэрн, расказвала пра мінскі перыяд жыццядзейнасці М. Багдановіча, нацыянальны і літаратурна-грамадскі рух у пачатку XX стагоддзя ў Мінску. Экспанаты размяшчаліся на адмысловых вітрынах-складнях, дамінантай мастацкага рашэння залы з’яўляўся старажытны беларускі лялечны тэатр батлейка. У пэўны час вітрыны з экспанатамі закрываліся, зала на вачах трансфармавалася з традыцыйнай музейнай у тэатральную. Навуковым супрацоўнікам і мастацкай групе ўдалося сінтэзаваць музей і тэатр, дабіцца іх арганічнага спалучэння і ўзаемадзеяння.
З’яўленне беларускага лялечнага тэатра ў экспазіцыі філіяла невыпадкова. М.Багдановіч вызначаўся глыбокім веданнем гісторыі Беларусі, вывучаў этнаграфію і фалыоіор па кнігах, што былі ў бібліятэцы яго бацькі, і іншых крыніцах. Ён быў актыўным чытачом газеты «Наша Ніва», якая не раз успамінала батлейку. Так, у № 8 за 1909 год пісалася пра батлейку, якую наладзілі ў Навагрудку Мінскай губерні. У газеце «Наша Ніва», №№ 44-45 за 1910 год, апублікаваны зварот рэдакцыі да чытачоў «Збірайце матэрыялы аб батлейцы» і адмыслова распрацаваная анкета, мэты якой захаваць для нашчадкаў гісторыю «адзінага беларускага народнага тэатра», які «сыходзіць са сцэны».
Па ўспамінах Аляксандра Уласава, выдаўца газеты «Наша Ніва», на каляды 1915 года ў Мінску сіламі мясцовай інтэлігенцыі быў наладжаны паказ батлейкі. Уласаў знайшоў двух старых батлейшчыкаў, праводзіліся прадстаўленні ў памяшканні «Беларускай кнігарні», якая размяшчалася па вул. Захар’еўскай, 24. Памяшканні былі аформлены адпаведнымчынам.упрыгожанытрадыцыйнымібеларускіміпосцілкамі і абрусамі, вокны выцінанкамі. Змітрок Бядуля так узгадваў гэты час: «Поспех беларускай батлейкі быў тады аграмадны. Пры адным і тым самым рэпертуары батлейка ставілася дзень у дзень па тры разы цэлы месяц г. зн. 90 разоў безупынна. Ніводная класічная драма на ўсім свеце такога шчаслівага лёсу хіба не ведае».
Прыкладна праз год Змітрок Бядуля расказаў Максіму Багдановічу пра гэты шчаслівы час паказу батлейкі, як ішла падрыхтоўка, ствараліся лялькі, якія паказваліся інтэрмедыі. Па ўспамінах 3. Бядулі,
паэт адзначаўся глыбокім веданнем батлейкі, яе гісторыі і тэкстаў інтэрмедый («Зусім новыя тэксты песень і сцэнак. Hi ў адным з фальклорных зборнікаў не сустрэў такіх...»).
Батлейка ў філіяле «Беларуская хатка» ёсць своеасаблівая творчая інтэрпрэтацыя («ажыўленне») мары Максіма Багдановіча, адлюстраванне інтарэсаў і памкненняў прадстаўнікоў тагачаснай беларускай інтэлігенцыі па захаванні народных традыцый. Музейныя супрацоўнікі імкнуліся аднавіць старажытны лялечны тэатр і арганічна ўвесці яго ў экспазіцыйную прастору. Калектывам мастакоў (Л. Асенні, В. Аггас, Г. Жаровіна, Я. Ліс, А. Лось) створаны лялькі і батлейка, копія з арыгінальнай магілёўскай батлейкі XIX стагоддзя, што захоўваецца ў Расійскім этнаграфічным музеі. Батлеечныя лялькі «Чорт», «Пан», «Паненка», «Салоха», «Мацейка» зроблены паводле арыгіналаў, якія захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургу, астатнія лялькі паводле ўспамінаў, апісанняў, аналагаў.
Тэксты батлеечных інтэрмедый у свой час былі адабраныя і адаптаваныя старшым навуковым супрацоўнікам Сяргеем Вітушкам і загадчыкам філіяла «Беларуская хатка» Эдуардам Акуліным. Батлеечныяспектакліўфіліялепаказваюццазлета 1991 года.Напачатак 1990-х гг. такія формы працы з музейнай аўдыторыяй лічыліся наватарскімі. Зараз убачыць батлейку, паглядзець батлеечныя прадстаўленні можна ў Дзяржаўным музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, гісгорыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе». Але першынства ў справе адраджэння батлейкі і ўвядзення ў музейную дзейнасць застаецца за супрацоўнікамі «Беларускай хаткі». Прычым, сцэнкі «Нараджэнне Ісуса Хрыста» і «Цар Ірад» заўсёды завяршалі экскурсію па філіяле. Паказ батлейкі, куды ўваходзілі рэлігійныя і свецкія інтэрмедыі на розныя тэмы, можна было заказаць асобна. Тэагралізаванае дзеянне суправаджалася гучаннем старажытных музычных інструментаў і спевамі (гуказапіс на дыску).
Больш за 20 гадоў працягваецца практыка паказу батлеечных прадстаўленняў. Лялечны тэатр працягвае сваё жыццё, застаецца своеасаблівым тэатрам аднаго акцёра, які «стварае цуд» практычна на вачах гледачоў. Пры гэтым, такая форма працы з аўдыторыяй вызначаецца інфарматыўнасцю, таму што супрацоўнік музея знаёміць наведвальнікаў з гісторыяй батлейкі, з батлеечным рухам к. XIX пач. XX стагоддзяў на Беларусі. Яшчэ адна характэрная рыса інтэрактыўнасць, у гэтым тэатры нраз эмоцыі, веды, рухі і гукі лёгка знайсці жывы водгук, выклікаць наведвальніка на дыялог, прымусіць плакаць і смяяцца, суперажываць героям, якія трапілі ў недарэчную сітуацыю, ці кпіць з іх.
За гэты час змянілася некалькі пакаленняў музейных батлейшчыкаў. Навуковыя супрацоўнікі музея Максіма Багдановіча, якія сёння паказваюць батлейку, захоўваюць традыцыі папярэднікаў. Але, не-