Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
сумненна, час уносіць свае карэктывы, музей развіваецца, удасканальваюцца формы працы з музейнай аўдыторыяй, з’яўля-юцца новыя віды дзейнасці. У сувязі з развіццём турыстычнай інфраструктуры Мінска, павелічэннем колькасці замежных гасцей, узнікла неабходнасць у перакладзе батлеечных спектакляў на іншыя мовы і адаптацыі тэкстаў для такіх наведвальнікаў. Былі наладжаны прадстаўленні батлейкі на англійскай і нямецкай мовах, яны карысталіся попытам не толькі ў замежнікаў, але і ў студэнтаў Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, вучняў мінскіх школ з паглыбленым вывучэннем моў.
Батлеечныя спектаклі даволі частаўваходзілі ў праграму разнастайных культурна-адукацыйных мерапрыемстваў, якія наладжваліся на базе філіяла. Асобныя элементы батлеечных прадстаўленняў уключаліся ў музейна-педагагічныя заняткі «Калядкі ў «Беларускай хатцы», «Душа «Беларускай хаткі». Асноўныя мэты заняткаў з дапамогай музейных прадметаў і экспанатаў пазнаёміць дзяцей з беларускім фальклорам і традыцыямі. Акрамя таго, батлеечныя прадстаўленні наладжваліся падчас правядзення культурна-адукацыйнай акцыі «Ноч музеяў», Свята горада. Батлейка бярэ ўдзел у свяце паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета», якое традыцыйна штогод ладзіцца ў філіяле «Фальварак Ракуцёўшчына» (в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі раён). Батлейка адзін з галоўньіх складнікаў дабрачыннай акцыі «Калядная зорка Максіма Багдановіча», якая праводзіцца супрацоўнікамі музея штогод у снежні-студзені.
3 лістапада 2007 года ў сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту будынка філіяла «Беларуская хатка» змяніліся асноўныя формы музейнай дзейнасці. Асноўнае месца ў працы адведзена аглядавым і тэматычным лекцыям, музейна-педагагічным заняткам, культурна-асветніцкім мерапрыемствам, якія праводзяцца на базе іншых устаноў адукацыі і культуры. Батлейка застаецца адной з самых запатрабаваных форм музейнай дзейнасці, але трэба адзначыць, шзо адбылася адваротная трансфармацыя. У батлеечнай скрыні ў экспазіцыі было сваё сталае, нерухомае месца, яна з’яўлялася часткаю экспазіцыйнай прасторы. Зараз батлейка, які і сто гадоў назад, падарожнічае па Мінску і Беларусі.
Батлейка паспрыяла нараджэнню яшчэ аднаго праекта распрацаваны музейна-педагагічны занятак «Сам зраблю батлеечную ляльку». Гэты занятак разлічаны на вучняў малодшых і сярэдніх класаў. У апошнія гады ўзрасла колькасць вучняў малодшых класаў, якія з’яўляюцца актыўнымі наведвальнікамі экспазіцый і музейных мерапрыемстваў. Такая сітуацыя патрабавала ўвядзення ў практыку новых форм дзейнасці, якія ўлічвалі б асаблівасці дзіцячай псіхалогіі і фізіялогіі, былі пазнавальнымі, цікавымі, акрамя таго, грунтаваліся на спецыфіцы дзейнасці ўстановы і выкарыстоўвалі музейныя прадметы альбо экспанаты.
Так быў распрацаваны занятак «Сам зраблю батлеечную ляльку». Сярод асноўных мэт і задач занятку, знаёмства з культурнымі традыцыямі нашых продкаў, з народным лялечным тэатрам, абуджэнне цікавасці да музея, да музейнага прадмета, экспаната; перавод наведвальніка ад пасіўнага ўспрыняцця матэрыялу да актыўнага ўдзелу ў творчым працэсе, развіццё творчых здольнасцей і фантазіі дзяцей. На працягу занятку вучні знаёмяцца з гісторыяй народнага лялечнага тэатра, батлейкай, батлеечнай лялькай. На другім этапе маленькія ўдзельнікі з падручных матэрыялаў ствараюць ляльку сваімі рукамі («Анёл», «Беларус», «Беларусачка»). У канцы занятку спрабуюць вадзіць зробленыя сваімі рукамі лялькі ў батлейцы, прыдумляюць гісторыі і сюжэты для тэатра.
Увядзенне батлейкі ў экспазіцыйную прастору філіяла «Беларуская хатка» на пачатку 90-х гг. мінулага стагоддзя было нетрадыцыйным і наватарскім. Як паказала практыка дзейнасці, батлейка арганічна ўпісалася ў экспазіцыйную прастору, інтэрмедыі сталі неад’емнай часткай экскурсіі. Сярод форм культурна-асветніцкай дзейнасці філіяла батлеечныя прадстаўленні займаюць важкае месца. Батлейка адыгрывае значную ролю ў шматлікіх музейных праектах, акцыях, кулыурных мерапрыемствах.
У музейнай батлейкі ёсць надзвычай добрыя перспектывы У планах музея пашырэнне батлеечнага рэпертуару, увядзенне іншых традыцыйных інтэрмедый і новаствораных, адпаведных сённяшнім рэаліям. Патрабуе дэталёвага распрацоўвання і ажыццяўлення ідэя аб стварэнні школы юнага батлейшчыка.
Актыўнае супрацоўніцтва музея і пачатковай школы пацвярджае цікавасць і інтарэс вучняў да батлейкі, музейна-педагагічных заняткаў «Сам зраблю батлеечную ляльку». Пры пэўных умовах дадзены музейна-педагагічны занятак можа быць пакладзены ў аснову праекта «Школа юнага батлейшчыка». На занятках магчыма азнаямленне з рознымі відамі лялечных тэатраў, якія існавалі на беларускіх землях, стварэнне мадэляў гэтых тэатраў і лялек пад кіраўніцтвам музейнага супрацоўніка, ажыццяўленне пастановак спектакляў. У такім праекце захаваецца пераемнасць традыцый, тэорыя будзе арганічна спалучацца з практыкай, «глядач» пераўвасобіцца ў актыўнага ўдзельніка творчага працэсу.
Мастацтва батлейкі спрыяе развіццю розных здольнасцей: акцёрскіх, рэжысёрскіх, драматургічных, музычных, мастацкіх, літаратурных і г.д. Музейная батлейка застаецца ўніверсальным і эфектыўным сродкам пазнання, навучання і выхавання, разумення сусвету і свайго месца ў гэтым свеце.
Ірына Смірнова (Мінск)
АНТОН КАЗІМІРАВІЧ СУПІНСКІ ФАЛЬКЛАРЫСТ, ЭТНОГРАФ, АРХЕОЛАГ
Імя Антона Казіміравіча Супінскага (1896-1960), выдатнага фалькларыста, этнографа, археолага да нядаўняга часу было амаль невядома ў Беларусі. У сучасных беларускіх энцыклапедычных выданнях звесткі аб ім вельмі сціслыя і недакладныя: этнограф, археолаг, рэпрэсаваны, памёр у зняволенні [15], Але сёння навуковая спадчына Супінскага становіцца запатрабаванай у расійскіх і беларускіх даследчыкаў. Шырокія навуковыя інтарэсы А.К. Супінскага былі рэалізаваныя ў розных рэгіёнах былога СССР: Беларусь, Паўднёвая Сібір, Поўнач Расіі. Вывучаюцца і ўводзяцца ў навуковы зварот матэрыялы 19301950-х гг., што захоўваюцца ў некалькіх навуковых архівах. Так ці інакш, асоба і трагічны лёс А.К. Супінскага не пакідае абыякавым нікога.
Нарадзіўся А.К. Супінскі 18 сакавіка 1896 г. у в. Дастоева Пінскага павета Мінскай губерні ў сям’і парабка. У 1909 (альбо 1910) 1913 гг. дзякуючы падтрымцы братоў, якія працавалі на адным з Пінскіх заводаў, навучаўся ў Вітчэўскай двухкласнай настаўніцкай школе, атрымаў званне народнага настаўніка. Пасля заканчэння два гады працаваў у Семяховіцкай і Дзятлавіцкай школах Пінскага павета. У 1915 г. быў датэрмінова прызваны ў войска, знаходзіўся на Заходнім фронце, даслужыўся да звання падпаручніка. У 1917 г. Супінскага дэмабілізавалі як настаўніка. У снежні 1917 г. ён уступіў у Чырвоную гвардыю ў Віцебску і праслужыў у Чырвонай гвардыі, а потым у Чырвонай арміі да 1922 г. (узначальваў кулямётную каманду, у канцы службы камандаваў батальёнам, у 1918 г. паранены [11, с. 103], у 1918-1919 гг. быў камендантам 4-га раёна г. Віцебска) [3]. Пасля дэмабілізацыі А.К. Супінскі застаўся ў Віцебску.
Перыяд 1917-1927 гг., шчыльна насычаны падзеямі, можна лічыць вызначальным у лёсе Антона Казіміравіча. Калі аб жыцці і дзейнасці Супінскага пасля пераезду ў Ленінград у 1929 г., вядома дастаткова, то перыяд яго станаўлення як навукоўца не апісаны і не даследаваны.
Яшчэ падчас службы ў Чырвонай арміі Супінскі атрымаў выдатную адукацыю. Першай педагагічнай установай Беларусі пасля кастрычніцкага перыяду стаў Віцебскі педагагічны інстытут (Віцебскі
інстытут народнай адукацыі), у які Супінскі паступіў у 1918 г. У 1919 г. ён паступае таксама ў Маскоўскі Археалагічны інстытут (Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута). У 1922 г. скончыў навучанне ў абодвух інстытутах, атрымаў спецыяльнасць выкладчыка гісторыі, працаваў настаўнікам у школах Віцебска.
Трэба адзначыць, што выпускнікамі розных аддзяленняў Маскоўскага Археалагічнага інстытута былі вядомыя дзеячы беларускай культуры і навукі: класік беларускай літаратуры Янка Купала; адзін з кіраўнікоў краязнаўчага руху на Віцебшчыне ў 1920-я гг. Д.М. Васілеўскі; намеснік дырэктара Віцебскага гістарычнага музея, члэн-карэспандэнт Інбелкульта Н.Н. Багародскі, будучы выдатны беларускі археолаг, прафесар БДУ А.Н. Ляўданскі; намеснік кіраўніка Цэнтральнага архіва Беларусі М.В. Мялешка; будучы прафесар БДУ І.А. Сербаў, этнограф, фалькларыст, бібліёграф, архівіст А.О. Шлюбскі [32],
Безумоўна, на станаўленне маладога навукоўца вялікі ўплыў зрабілі выкладчыкі абодвух інстытутаў. Трэба адзначыць, што Інстытут народнай адукацыі да 1921 г. узначальваў К.І. Ціхаміраў, выдатны педагог, гісторык і краязнаўца, былы дырэктар Віцебскага настаўніцкага інстытута. У абодвух інстытутах выкладаў прафесар А.П. Сапуноў, вядомы гісторык, архівіст, археолаг. Менавіта А.П. Сапуноў чытаў лекцыі па гісторыі Беларусі, ахове помнікаў, палеаграфіі, беларусазнаўству і інш.
Значна паўплывала на станаўленне А.К. Супінскага як этнографа і археолага тое, што ён браў удзел у беларускім краязнаўчым руху і супрацоўніцтва з Інбелкультам. Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт) цэнтральная навукова-даследчая ўстанова БССР, быў створаны ў 1922 г. для вядзення навуковай працы і аб’яднання дзеячаў навукі і культуры. У1923 г. пры Інбелкульце было створана Цэнтральнае бюро Краязнаўства (ІДБК) і заснаваны часопіс «Наш край». Часопіс меў непасрэднае дачыненне да станаўлення і развіцця краязнаўчага руху ў БССР, які дасягнуў значнага ўздыму ў другой палове 1920-х гг.
У 1920-я гг. Віцебск быў самым буйным культурным цэнтрам Беларусі. Тутвельмі плённа працавала Віцебскае акруговагатаварыства Краязнаўства. Краязнаўчы рух на Віцебшчыне ў 1920-я гг. быў цесна звязаны з дзейнасцю М.І. Каспяровіча, аднаго з заснавальнікаў краязнаўчага руху ў БССР. За кароткі тэрмін (1924-1926) Мікалай Іванавіч зрабіў мясцовую краязнаўчую арганізацыю сапраўды дзейснай, адпаведнай патрэбам часу. Таварыства ставіла сабе за мэту «ўсебаковае вывучэнне і даследаванне Віцебскай акругі ў эканамічным, культурна-гістарычным і іншых дачыненнях, навуковую распрацоўку належачых да гэтай галіны пытанняў, распаўсюджанне адпаведных звесгак і абуджэнне зацікаўленасці да Таварыства ў грамадзянстве». Яно ўнесла вялікі ўклад у вывучэнне беларускай мовы, літаратуры,