Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
|	23ап. у 2003 г. ад Марыі Вікеньцьеўны Варанец, 1927 г.н., 4 кл., Сафіі Баліславаўны Жыжа 1938 г.н., 7 кл., Соф’і Станіславаўны Татарыновіч 1941 г.н., 7 кл., катал., в. Гайнінец, Ляхавіцкі р-н, Брэсцкая вобл.
13	Зап. у 2014 г. ад Юрыя Віктаравіча Пацюпы, 1965 г.н., катал., в/а, да 7 гадоў жыў у в. Дамэйкі, Лідскі р-н, Гродзенская вобл. (н.с. аддзела фальклору і культуры славянскіх народаў ЦДБКМіЛ НАН Беларусі), традыцыю помніць па расказах прабабкі Юзэфы Кудаш, 1900 г.н., дзеда Чайкі Браніслава Янавіча, 1920 г.н., бабулі Марыі Баляславаўны Чайкі, 1922 г.н.
|4	3ап. у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл„ нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
прачнуліся праз некалькі стагоддзяў, калі пячору адкрылі [7, s. 265],
Акрамя пералічаных матываў, імя Сыбілі ў легендах беларускай «народнай Бібліі» звязваецца з біблейскім царом Саламонам. Сюжэты пра Сыбілю і Саламона ўключаюць, па-першае, матыў спаленых Сыбіляй кніг прароцтваў, якія не схацеў купіць цар Саламон дзеля іх вялікай цаны, прызначанай Сыбіляй; па-другое, матыў адмовы Сыбілі прайсці па кладцы праз крыніцу, бо ў гэтай кладцы яна прадбачыла хроснае дрэва Хрыста.
У цэнтральным і ўсходніх рэгіёнах Беларусі (Цэнтральная Беларусь, Усходняе Палессе, Падняпроўе) сустракаецца народнабіблейскі сюжэт пра Саламона і залатую карэту. Багаты чалавек прызначае ўзнагароду таму, хто знойдзе і прывядзе да яго прамудрага Саламона. Ніхто яго не можа знайсці, але расказваюць пра чалавека, які на прапанову ацаніць залаты вазок адказвае такім чынам: «Як не пад 'ясі, дак за ету скарынку аддасі». 1 па гэтым яго адказе пазнаюць, што гэта быў сам прамудры Саламон [ 1, с. 5 7]. Асноўная інтэнцыя гэтага сюжэта: Саламон чалавек, старац, які гаворыць парадоксамі і які з’яўляецца менавіта прамудрым.
Па сюжэце са спаленымі кнігамі можна заўважыць цікавую трансфармацыю вобразу цара Саламона, дзе ён паўстае далёка не самым мудрым з людзей. «А када вот эта Сыбіля пісала есьць у мяня ўрывак Сыбілі этаіі, давольна інцярэсна. Патаму што Сыбіля мела напісаных дванагіцаць кніг. <...>! там была напісана ўся гісторыя — ад пачатку сьвета да канца — у дванацаць кнігах. I прышла яна к Салімону. Кароль Салімон быў такі вумны, но скупы быў, жадны. Прынесла яна дванаццаць кніг і кажа: «Круле Салімоне, будзеш купляць кнігі? Там уся гісторыя есьрь, у дванараці кнігах напісана». Ен: «А сколькі стоя?» «Столькі-столькі». Паказалася яму балыйая tfa/ia. «Не, не буду!» А знаць-то хоча, бо любапытны. Но скупы. Добра, яна пашла — спаліла тры. Асталося дзевяць. Прыходзя апяць: «Круле Салімоне, будзеш браць кнігі чі не? Дзевяць кніг засталося». «А цана якая?» «Такая самая». Глаза вылузаў: «Як гэта?!» He, не будзе. Пашла — шчэ тры спаліла. Асталося шэсьць. Прыходзя зноў. «Будзеш браць? Шэсьць ужэ». «А цана?» «Да тожа...» Ён жахнуўся, што гэта? Дзе ж тут браць... Ужо там мала што наі/дзе, а цана такая. Асталіся тры. Прыходзя зноў і гэтыя тры неўзяў. 1 гэтыя спаліла. Асталося нічаго. Хоча знаць аўжо няма з чаго. Кнігі спалены. Тадаяна сказала так, каб ён назьбіраў сваіх слугаў, пісьменнікаў і што яна будзе дыктаваць і запісывай. Так от у мяне гэта ёсьць такая кніжачка з запісью гэтай. Эта Сыбіля»'5.
15	Зап. у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл„ нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
Магдалена Зоўчак заўважае, што ў польскім народным каталіцызме функцыі «прамудрасці», што на праваслаўных усходнеславянскіх абшарах звычайна прыпісваюцца Саламону, бярэ на сябе Сыбіля, якая атаясамліваецца з царыцай Саўскай або каралевай Сабы (як мы ўжо ўспаміналі вышэй, такое ж атаясамлянне ёсць у старажытным рукапісным помніку «Казанне пра Сівілу-прарочыцу» [4, с. 12]). Побач з ёй Саламон выглядае скупаватым і недалёкім [8, s. 201],
Што тычыцца сюжэту пра спаленыя кнігі, то ў прыватнасці Спафарый-Мілеску, спасылаючыся на рымскага пісьменніка Аўла Гелія, прыводзіць легенду, сюжэт якой супадае з адпаведным сюжэтам польскай і беларускай вусных Біблій. Невядомая старыца, якая была насамрэч Сівілай Кумайскай, прынесла рымскаму цару Тарквінію Старажытнаму (Ганарліваму) тры кнігі, або, як пішуць іншыя гісторыкі, дзевяць. У тых кнігах былі запісаныя прадказанні аб будучых падзеях і аб законах рымскіх. Цану за гэтыя кнігі яна запрасіла трыста або тысячу залатых. Цар Тарквіній адмовіўся ад гэтых кніг дзеля вялікай цаны. Яна ж угневалася і ў яго на вачах спаліла тры кнігі. I прасіла за іншыя кнігі тую самую цану. Але ўбачыўшы, што цар глядзіць на яе як на вар’ятку, зноў спаліла тры кнігі і прасіла за пакінутыя тую самую цану. Іншыя пішуць, што яна спальвала кнігі чатыры разы па дзве, і засталася толькі адна кніга, і тады цар даў ёй за адну кнігу той жа кошт, якую яна прасіла за першыя [6, с. 71].
Другі рэдкі сюжэт беларускай народнай Бібліі ўключае матыў кладкі праз рэчку, па дрэву якой прарочыца пазнала, што менавіта яно будзе выкарыстана пры ўкрыжаванні Хрыста, і не ступіла на яе. «А Сыбіля шла... Эта васемсот ці восемдзесят гадоў да нараджэння Хрыста. I чэраз рэчку была кладка. Яна разулася і босай нагой не пашла чэраз эту кладку. «Вот з гэтай кладкі, з гэтага дзерава Нованароджаны будзе мець крыж». Во, знала за восемдзесят ці за васемсот гадоў! За столькі врэмя яна знала, што народзіцца і будзе ўкрыжаваны, і што будзе крыж з гэтага дрэва! <Так што крыж зрабілі з кладкі?>Да. з гэтай кладкі. I яна па ёй не пашла, пашла ў рэчку. <А з якога дрэва была кладка?>Не знаю, з якога яна дрэва была. Но доўга была, доўга ляжала і не згніла! Во інцярэсна!»'6. У Беларусі фіксацыі гэтых сюжэтаўадносяццадарэдкіх, аўПольшчыяны,яксведчыць Магдалена Зоўчак, якраз надзвычай распаўсюджаныя і папулярныя [8, s. 201]. У сувязі з гэтым даныя беларускія матывы можна лічыць у геаграфічным плане ўсходняй мяжой арэала як гэтых народнабіблейскіх сюжэтаў, так і самога вобразу Сыбілі (па-за Гродзенскай вобласцю няма пакуль ні воднай фіксацыі).
16	Зап. у 2009 г. ад Баляслава Станіслававіча Ракоўскага, 1926 г.н., катал., 4 кл„ нар. у засц. Палястына, г. Смаргонь, Гродзенская вобл.
У сувязі з вобразам Сыбілі ёсць у беларускай народнай Бібліі наступны адзінкавы сюжэт, які тычыцца паходжання яе прарочага дару. «Ну што пісалася <пра Сыбілю>? Быў бацька, памешчык нейкі, багата жыў. Ну і тая ж дачка не паслухалаяго нешта. А ён: «Зьбірайся, паедзем!» Коні запрог, двое коней і павёз у лес. Павёз і выкінуў там у лесе, і не егдзіў цэлы год. Сыбілья называлася дачка. I тая дачка жыла. А ёй Бог прыслоў еленя, саміцу. Яна даілася і малако ела, спала зь ёю... А там цёпла старана, дзе тая Сыбіля. Ну і жыла. I манка кучкамі насыпалася на землю, і яна ела манку тую, і малаком жыла, і цэлы год пражыла, і не горш, яку бацькі. Вотяк. Янамохам сабе абклалаўсё / ляжыць, сьпіць там з еленем тым. Сьпіць і ўсё ў парадке. Высьпіцца, а тады пайшла. I прыходзіііь зноў да яе на нач тая саміца еленіха. Ну вот як. А прыехаў бацька чэраз год яе забраць да дому. «Жыва ці не жыва? Паеду паляжу». I паехаў заброў яе. Ну і кажа: «Я гэту застрэлю еленіху. Нашто ж яна нам? У пакое будзеш спаць». А яна кажа: «Страляй яе і мяне разам!» — Гэтак во ўжо дачка. Ну, прыехалі дадому. Прыйшла еленіха ў хату, лягла. Ужо <дачка> жыве ў дома. 1 ёй ужо Бог доў так, што засыпала на тры дні і не прачыналася. Па тры дні сьпіць і ўсё. А тады сьніць ёй ужо ва сьне — і ўсёўказано праз Бога. Ну і яна прысьніць, і ёй сказана, каб апісывала»'7.
Аналагаў данаму сюжэту пакуль што не знойдзена, але, відавочна, тут ёсць як казкавыя матывы пра жывёл-памочнікаў, так і трансфармаваныя біблейскія матывы пра манну нябесную, якой карміліся яўрэі ў час іх падарожжа па пустыні.
Беларускія тэксты пра Сыбілю і яе прароцтвы маюць значэнне пры даследаванні спецыфікі народнай рэлігійнасці, беларуска-польскіх узаемаўплываў, а таксама патрабуюць далейшага пошуку ў параўнальна-гістарычным аспекце.
ЛІТАРАТУРА
1.	Беларуская «народная Біблія» ў сучасных запісах / уступ. артыкул, уклад. і камент. А.М. Боганевай. Мінск: Бел дзярж. ун-т культуры і мастацтваў, 2010. 166 с.
2.	Бессонов, Н.А. Эсхатологнческая легенда: к определенню жанра / НА. Бессонов // Нзвестня РГПУ нм. A.14. Герцена. 2009. № 119. С. 206-211.
3.	Ботвннннк, М.Н. Снбнллы / М.Н. Ботвннннк Н Мнфы народов мнра: энцнкл.: в 2 т. / гл. ред. С.А. Токарев. М., 1992. Т. 2: К-Я. С. 430-431.
17 Зап. у 2000 г. Яні Осіпаўны Мясаед, 1920 г.н., мясц., катал., 4 кл., в. Стральцы, Дзятлаўскі р-н, Гродзенская вобл.
4.	Карскнй, Е.Ф. Западнорусское сказанне о Снвнлле пророчнце. По рукопнсн XVI века. Текст сказання, его состав н язык. Варшава: Тші. Варш. ученого округа, 1898. 37 с.
5.	Обнорскнй, Н.П. Спвнлла/Н.П. Обнорскнй//Энцнклопедпческнй словарь Брокгауза н Ефрона: в 86 т. / под ред. К.К. Арсеньева н засл. проф. Ф.Ф. Петрушевскаго. С.-Петербургь, 1900. Том ХХІХА (58): Семь озер-Снмфонпя. С. 818-820.
6.	Спафаріій-Мнлеску, Н. Г. Кннга о Снвнллах, сколько нх было н каковы нх нмена / Н.Г. Спафарнй-Мнлеску // Эстетнческне трактаты / подгот. текстов н вступ. статья О. А. Белобровой. Л., 1978. 160 с.
7.	Aame, Antti. The types of the folktale. A classification and bibliography Antti Aame’s Verzeichnis der Marchentypen // Translated and Enlarged by Stith Thompson. Helsinki: Suomalinen Tiedakatemia, 1961. 584 s.
8.	Zowczak, M. Biblia ludowa. Interpretacje w^tkow biblejnych w kulture ludowej /М. Zowczak-Tomn: Wydawnictwonaukowe uniwersytetu Mikolaja Kopemika, 2013. 557 s.
Уладзімір Лобач (Полацк)
ПАЛЯВЫЯ ЭТНАГРАФІЧНЫЯ ДАСЛЕДАВАННІ ПОЛАЦКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА Ў 1995-2013 гг.
Вопыт, вынікі, перспектывы
Пачаткам палявых даследаванняў у ПДУ можна лічыць 1994 г., калі этнаграфічная практыка ўпершыню ў краіне была ўключана ў вучэбны план студэнтаў-гісторыкаў. Аднак арганізацыя экспедыцый сутыкну-лася з шэрагам аб’ектыўных праблем: недахопам матэрыяльна-тэхнічнай базы і, самае галоўнае, адсутнасцю ва ўніверсітэце, які быў створаны на базе палітэхнічнага інстытута, спецыялістаў і, адпаведна, вопыту ў правядзенні падобнага роду даследаванняў. Натуральна, адсутнічала не толькі спецыяльнасць, але і спецыялізацыя народазнаўчага профілю. Пазначаныя фактары пагражалі ператварэнню этнаграфічнай практыкі ў фармальны пункт вучэбнай праграмы без усялякай перспектывы развіцця этналагічных даследаванняў ва ўніверсітэце. Адсюль, прыярытэтнай задачай з’яўлялася падрыхтоўка ўласных кадраў з «чыстага ліста», дзе палявой экспедыцыі адводзілася роля своеасаблівай «вярбовачнай базы», якая б нязмушана ангажавала зацікаўленых студэнтаў у сферу этнаграфічных даследаванняў.