Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
І.А. Сербаў у сваім аповедзе аб Прошчы ў Шчыткавічах узгадвае імёны мясцовых людзей, якія мелі непасрэднае дачыненне да яе з’яўлення: Барыса Барсука 60 гадоў свайго асноўнага інфарманта, Алёну Страмок 60 гадоў маці шчьп кавіцкага святога чалавека Лявона Страмка, які жыў пустэльнікам і якому з’яўляліся ў яве святыя і анёлы; Міхаіла Табульчука, які на просьбу Алёны паставіў на прошчы першы крыж, пасля гэтага ўбачыўшы ў сне «самага Бога», паставіў другі крыж і пабудаваў капліцу; Петрака Кур’яновіча і Цімафея Пільшчыка, якім таксама аб’явілася Божая Маці і яны паставілі на Прошчы крыжы з капліцамі. Барыс Барсук даглядаў Прошчу «глядзеў за парадкам», што па яго словах яму прыказала рабіць Божая Маці, якая часта з’яўлялася яму ў сне. Таксама ў сне ён бачыў «Самаго Бога», анёла, Ісуса Хрыста з вучнямі, які нібы паклаў яму на галаву «сваю каруну». Гэты чалавек паставіў на Прошчы крыж з капліцай і вобразам Маці Божай з вянцом на галаве і двума анёламі з бакоў. На сербаўскім фотаздымку ён стаіць у доўгай белай кашулі падпяразанай поясам каля капліцы справа, малітоўна склаўшы на грудзях рукі. 3 левага боку выява другога селяніна ў традыцыйным адзенні. На крыжах можна разгледзець абразы і шмат хвартушкоў з крыжыкамі, якія навязаны адзін на адным.
І.А. Сербаў пераказаў гісторыю цудадзейнага адкрыцця Прошчы наступным чынам. У правадную нядзелю (другую нядзелю пасля Вялікадня) жанчына па імені Алена, набраўшы ў лесе веснавых грыбоў вясёлак «вяселікаў», вярталася праз сасоннік дадому. Раптам ёй здалося: на галлі поўна людзей. Пасярод іх з’явілася Божая Маці ў сіняй сукенцы і сказала: «Абхініце мяне». Людзі абступілі яе кругом. Пачуўся голас святога Міколы. Ад страху Алёна адступіла крыху назад. Божая Маці ўкленчыла. Здань знікла. Толькі пад сасной на пяску
1 Лёс гэтага рукапісу І.А. Сербава невядомы. Звесткі з дазволу аўтараў 1933 годзе былі змешчаны Н..М. Нікольскім у яго кнізе «Жывёлы ў звычаях, абрадах і вераннях беларускага сялянства».
віднеўся вобраз немаўляці Хрыста з скрыжаванымі рукамі на грудзях. Алёна таго ж дня аслепла. У наступную нядзелю жанчына занесла на тое месца булку хлеба «кулідку» і зноў стала відушчай. У вёсцы ніхто не даў веры, што Алёне было відзенне на Прошчы.
Праз год у Вялікі пост, калі сын Алёны Лявон зноў пайшоў у пустыню, удзень жанчыне з’явіўся старац «свяцец» і сказаў: «Алёна адкрый Прошчу — прыдзя сын твой!» — «Як жа яе аткрыцьму?» «Ідзімеш да Прошчы і стрэнеш па дарозе чалавека. Скажы яму, няхай пастаціць крэст на тым месцы, ідзе явілася цябе Божа Матка!» У суботу Алёна пайшла да Прошчы і сустрэла па дарозе Міхаіла Табульчука і сказала яму паставіць на Прошчы крыж. Пасля гэтага ў нядзелю яе сын Лявон прыйшоў дадому з пустыні [7, с. 45].
Аповед пра надзвычайныя падзеі ў Шчыткавічах і яе набожных жыхароў запісаны 1. Сербавым дакладна, з перадачай мясцовай гаворкі і націскамі ў словах і па-сутнасці ўяўляе сабой фальклорны тэкст. Калі этнограф наведаў Шчыткавічы, з моманту з’яўлення цуда мінула зусім няшмат часу, аднак паданне пра ўзнікненне Прошчы пераказвалася па законах фальклорных жанраў варыятыўна з вуснаў у вусны. У прыведзеным тэксце ўвасобілася архетыповая мадэль рэлігійнага света-ўспрымання, адлюстраваны феномен чакання чалавекам традыцыйнай культуры сустрэчы з надзвычайным з’явамі і прага цуду. Таму запіс этнографа пра заснаванне шчыткаўскай прошчы слушна разглядаць як тэкст фальклору, узор мастацтва вуснай народнай творчасці. Тэксталагічны аналіз дазваляе вылучыць у ім некалькі сюжэтных ліній.
Першая «здабыццё ўласнай святыні жыхарамі Шчыткавічаў». Яна раскрываецца праз асобу мясцовага святога чалавека Лявона, які кінуўшы дом, жонку і маці, ішоў у пустыню, дзе жыў лесе, у ямцы, карміўся зямлёй і вадой, уяўляючы іх хлебам і маслам, і дзе яму з’яўляліся святыя «святцы» і анёлы. Пасля адкрыцця Прошчы і ўсталявання крыжа на месцы з’яўлення Божай Маці, Лявон вярнуўся дадому, да маці. Такім чынам, Лявон выступае ў якасці медыятара, праз якога здзяйсняецца святая справа — вёска здабывае сваю святыню — Прошчу.
У Шчыткавічах на той час была драўляная царква Святых Казьмы і Дзям’яна, пабудаваная ў 1896 г. замест струхлелага старога храма. Царква была прыпісной, а цэнтр прыхода знаходзіўся за 20 вёрст у в. Парэчча. Цуд з’яўлення святога месца быў прызнаны мясцовым святаром2, які ў маладзіковыя нядзелі ішоў з Шчыткавіцкай царквы па абедні хрэсным ходам на Прошчу і служыў там малебен. Як піша І.А.
2 У 1901-1910 гг. настаяцелем у Парэччы служыў святар Мікалай Мацевіч. У гады Другой сусветнай вайны царква ў Шчыткавічах згарэла. Яна зафіксавана на фотаздымку I. Сербава ў нарысе «Беларусы-сакуны» [6, с. 44],
Сербаў, у такія дні на Прошчу збіраліся тысячы людзей, пераважна жанчыны. Паломніцтва на Прошчу здзяйснялі не толькі сяляне навакольных вёсак, але нават далёкіх, як Пясочнае ля Капыля. Яны маліліся, поўзалі на каленях вакол капліц і бралі жмені зямлі з таго месца, дзе ляжаў дзіцятка Хрыстос. Пясок, лічылі, памагае ад жаночых і вочных хвароб. Як засведчыў слуцкі краязнаўца У. Мікіцінскі, які ў 1929 годзе наведаў Прошчу, спосаб «лячэння» ад хвароб раней быў такі: кожная асоба, каб быць здаровай ставіла крыж, а на крыжы прыбівала скрыначку для ахвяравання грошай. Скрыначкі спаражняў non, а іншыя ахвяры, якія клаліся пад крыжы, забіралі невядомыя асобы [5, с.41 ].
Шчьпкавіцкая прошча ў той час была не адзіная ў сваім родзе. У 1886 годзе М.Я. Янчук згадвае святыя прошчы Мінскай губерні: Мар’іну горку і Святую горку каля мястэчка Смілавічы ў Ігуменскім павеце, у Еўлічах. Калі скласці спіс падобных прошчаў па ўсёй губерні, на думку аўтара, іх аказалася б дзясяткі, калі не сотні. Духавенства мусіла прымаць прошчы пад сваю апеку: там будавалася каплічка, само месца асвячалася, служыліся малебны, а ў багамольныя дні наладжвалася нешта накшталт кірмашоў [10, с. 12, 17], Другі сюжэт звязаны з вобразам Божай Маці і тэмай мацярынства наогул. Алёна вяртае сына дадому, дзякуючы цуду, сведкам якой ёй было наканавана стаць. Ёй аб’яўляецца менавіта сама Божая Маці і пакідае на пяску выяву свайго дзіцяці Ісуса Хрыста. Выходзіць, што страта зроку пры сустрэчы з Маці Божай і Ісусам Хрыстом сталася для Алёны знакам для здзяйснення богаўгоднага ўчынку адкрыцця Прошчы. Яна выконвае гэта, дзякуючы падказцы Божага пасланца, святога «святца», які навучыў яе, што трэба зрабіць: ісці на святое месца і загадаць першаму сустрэчнаму мужчыне ўсталяваць там крыж.
Трэцяя сюжэтная лінія раскрывае тэму цуду. Божая Маці з’яўляецца ў натоўпе людзей і звяртаецца да Алёны з просьбай ахінуць яе. У апісанні І.А. Сербава няма тлумачэння і не зусім зразумела, чаму Божая Маці выказвае такую просьбу, бо згодна апісанню яна была адзетая ў сіняю сукенку. Цудадзейна адбіваецца на пяску выява дзіцяці Ісуса Хрыста, якая потым знікае. Пэўныя дэталі і ўдакладненні здарэння знаходзім у пазнейшым апісанні Прошчы 1929 гаду У. Мікіцінскага: «За могілкамі ў мясцовасці Барысаў Гай, адной жанчыне’ў час збірання грыбоў нібы з’явілася «пані з дзіцем» і параіла ёй паставіць на гэтым месцы крыж. Яна не паслухала. Пасля гэтага ў яе забалелі вочы; і вось другі раз паўтаралася тая ж гісторыя. Жанчына адгаварылася тым, што сын яе не ў поўным розуме і няма каму паставіць крыж. «Пані» сказала, што крыж паставіць той, каго першага сустрэнеш. Такім чалавекам быў ляснік і крыж нарэшце паставілі. За сваю паслухмянасць яна вылечылася. На
тым месцы, дзе быў крыж, на зямлі нібы застаўся след ніжняе часткі цела «панінага дзіцяці». Але на гэтым не скончылася справа. Адзін рабочы з млына, хворы на белую гарачку ад ужывання спірытусава піцця, каб у самы хутчэйшы час пазбавіцца ад хваробы, пабудаваў на тым месцы капліцу, пасля чаго пачалося паломнічанне...» [5, с. 41],
У час нашых палявых доследаў у Шчыткавічах летам 2007 года мы наведалі Прошчу з правадніком Васілём Ахрэмавічам Стромам, 1928 г.н., а таксама запісалі інфармацыю аб сакральным аб’екце ад жанчыны 1925 г.н., якая адмовілася назваць сваё імя, ад Алены Іванаўны Крушнай, 1938 г.н., Таццяны Ахрэмаўна Макарыч, 1926 г.н. і Фядоры Андрэеўны Стром, 1924 г.н. Нашы інфарманты часткова пацьвердзілі звесткі аб узнікненні Прошчы, прыведзеныя I. Сербавым. 3 іх аповедаў можна даведацца і аб тым, як сакральны аб’ект функцыянаваў у савецкія часы.
Увесь час людзі на Прошчы ставілі крыжы і абракаліся. Аброкі прыносілі як жанчыны, так і мужчыны. Першыя хвартушкі, а мужчыны ставілі крыжы. Калісьці крыжоў тут стаяла вялікая колькасць. Аднойчы бура паваліла драўляныя крыжы і дрэвы, якія растуць вакол Прошчы. Пасля гэтага крыжы звалілі ў адну кучу. Апошнім часам тут пачалі ставіць металічныя крыжы. Адзін мясцовы чалавек усталяваў нават цэментавы помнік з надпісам «Спасн н сохранн» (падобныя ставяць на могілках). Перад помнікам раней быў дыванок і людзі тут маліліся як перад алтаром. Хваріушкі вешалі на крыжы і на хвою, якая расла каля ямкі, дзе з’явілася Божая Маці. Хвою таксама паваліла бура. Менавіта ямка была сакральным эпіцэнтрам Прошчы. Тут бралі пясочак, які лічыўся гаючым. У ямку клалі грошы, а на Вялікдзень і Радаўніцу пірагі і яйкі. Яна знікла, калі адзін чалавек усталяваў у ямцы свой крыж. Аднак людзі ведаюць гэтае месца і бяруць пад крыжом зямлю для лекавання.
Нашы інфарманты згадвалі, што Прошчу «высвечваў» бацюшка. Гэта было перад Другой сусветнай вайной, калі ў Шчыткавічах была прыпісная царква і з Парэчча сюды прыязджаў святар. Паводле звестак 1929 года багаслужэнне на Прошчы адбывалася кожную маладзіковую нядзелю [5,с. 41]. НаПрошчужыхары Шчыткавічаўі навакольныхвёсак прыходзілі, каб памаліцца і абракнуцца. Хадзілі сюды на Вялікдзень і другія вялікія царкоўныя святы, але ў асноўным на Радаўніцу, пасля наведвання могілак. 3 пачатку 1960-х гадоў патрапіць ім да сваёй святыні стала складана. Побач з Прошчай размясцілася вайсковая частка. Дарогу на Прошчу перакрылі шлагбаумам, усталявалі шыльды «замннмровано», а ў наваколлі ўвесь час былі чуваць выбухі. Апошнім часам Прошчу наведвае ўсё менш людзей. Старым людзям дайсці пешкі туды цяжка, складана даехаць і машынай.
На Прошчы мы ўбачылі вялікі васьміканцовы крыж і перад ім круглы вязаны дыванок для малітвы, некалькі металічных і драўляных крыжоў, крыж на пастаменце з мармуровай крошкі з надпісам, пра які ўспаміналі ў вёсцы, і бетонны помнік. На крыжах віселі хвартушкі, у тым ліку з чырвонай тканіны. Відаць, іх павесілі на Вялікдзень, Радаўніцу ці Сёмуху. Старыя аброчныя хвартушкі з крыжоў, былі завязаныя на хвоі, якая расце побач з вялікім крыжам.