Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны

Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
43.81 МБ
Увесь сшытак налічвае дзесяць пранумараваных двухбаковых старонак. Першыя чатыры двухбаковыя старонкі і адзін бок пятай змяшчаюць мелодыі, часткова з падпісанымі пачаткамі песень, a таксама тэксты песень і пазнакі момантаў выканання гэтых мелодый. Астатнія пяць двухбаковых і адна аднабаковая старонкі засталіся пустыя, з якіх на шостай толькі яшчэ быў накрэслены нотны стан. Усе запісы зроблены рукою Кольберга. «Хуткі» характар пісання, a таксама шматлікія папраўкі мелодый сведчаць пра «палявы» характар гэтых нататак. Сярод зазначаных на кожнай старонцы мясцовасцяў знаходзяцца таксама беларускія пункты. Так, на трэцяй старонцы вясельныя мелодыі (дзевяць інструментальных найгрышаў і адна песня) падпісаны лакалізацыяй: «mi^dzy Witebskiem і Polockiem», «Borysow». На чацвёртай старонцы чаргуюцца па чарзе «Kamieniec Zytomierz Kamieniec Witebsk od Polocka, pow. Drysienski od
5Dziela Wszystkie Oskara Kolberga (DWOK) гэта поўны збор манаграфій Оскара Кольберга.
Lwowa, Przemysla (w Galicji)»6. Невядома, ці Кольберг занатаваў гэтыя мелодыі асабіста, будучы ў Беларусі.
3	прыгатаванага перад смерцю дзённіка падарожжаў вядома, што Оскар Кольберг аднойчы быў у Беларусі у 1836 годзе [9, с. 704-707]7. Па дарозе на пасаду настаўніка музыкі ў Мітаву (сёння Елгава ў Латвіі) ён затрымаўся ў Гомелі, Менску і Вільні. Каля 80 км на паўночны ўсход ад Менска знаходзіцца Барысаў, а яшчэ далей на поўнач былы Дрысенскі павет Віцебскай губерні (сёння Верхнядзвінскі раён Віцебскай вобласці). Цалкам магчыма, што менавіта падчас гэтага падарожжа ён знаходзіўся ў тых мясцінах і занатаваў пачутыя там песні альбо, прынамсі, будучы праездам у Беларусі, мог занатаваць іх ад кагосьці родам з тых рэгіёнаў. На жаль, гады стварэння тых запісаў у сшытку не вядомыя, і пэўна мы ўжо ніколі не даведаемся пра абставіны, у якіх яны паўсталі. Афіцыйна гаворыцца, што першыя запісы народных мелодый Кольберг зрабіў у 1839 г. у падваршаўскім Вілянове. У сваю чаргу, у тым самым дзённіку падарожжаў даследчык занатаваў Кракаў (ад якога Скарышын знаходзіцца каля 200 км) у 1842 годзе. Можа, ён у той час карыстаўся сшыткам? Пакуль што гэтае пытаннем застаецца адкрытым. Магчыма калі-небудзь удасца пацвердзіць перыяд вядзення сшытка, і тады, можа, значэнне беларускай даследчыцкай сцежкі Оскара Кольберга па-новаму асветліць ягоную спадчыну.
Славістычная ідэя мае сваё непасрэднае адлюстраванне ў канцэпцыі выдання ўсіх рабог Оскара Кольберга, якія змяшчаюць, акрамя польскіх, беларускія, украінскія, і нават літоўскія матэрыялы. У выпадку «беларускага» тома Кольберга большасць прац, раней існуючых на тэму беларускай народнай творчасці, польскі этнограф вырашыў сабраць разам, у адным месцы, часткова перакласці на польскую мову і запрэзентаваць польскаму чытачу. Адам Мальдзіс (псеўданім Адам Гудас) у сваім водгуку 1970 г., дарэчы, першай беларускай рэакцыі на «беларускі» том Кольберга напісаў: «Яны [песні H.H.], безумоўна, дадуць польскаму ды не толькі польскаму, але і славянскаму, сусветнаму чытачу вартае ўяўленне аб тым, які багаты беларускі фальклор, якую эстэтычную асалоду могуць даць скарбы беларускай духоўнай культуры» [1, с. 240]. Роля Кольберга не абмежавалася толькі роллю «архіварыуса» ці перакладчыка матэрыялаў на тэму Беларусі, ён асабіста сабраў новую інфармацыю, і перш за ўсё песні, чым ён саслужыў і польскай і беларускай этнаграфіі.
6Рукапіс, п. 29/1296, к. 3, 4.
’Варта адзначыць, што падарожжа 1836 г. адкрывае каляндар падарожжаў этнографа.
ЛІТАРАТУРА
1.	Гудас, А. Беларускі том Кольберга / А. Гудас. Мінск: Полымя, 1970. '
2	Саламевнч, Н. Деятельность М. Федеровского / Н. Саламевнч, Г. Тавлай II Белорусская этномузыкологня. Очеркн нсторнн (XIX XX вв.) / под ред. 3. Можейко. Мннск, 1997.
3.	Тавлай, Г. Музыкальные фольклорные собрання О. Кольберга, Л. Кубы / Г. Тавлай // Белорусская этномузыкологня. Очеркн нсторнн (XIX XX вв.) / под ред. 3. Можейко. Мннск, 1997.
4.	Chybinski, A. Dalszy ciqg pracy, czy praca od nowa? (w sprawie polskiej muzyki ludowej) / A. Chybinski. Muzyka Polska. 1937. nr 3.
5.	Gol^biowski, L. Gry i zabawy roznych stanow w kraju calym lub niektorych tylko prowincjach / L. Gol^biowski. Warszawa, 1831.
6.	Kolberg, O. Basni z Polesia / O. Kolberg. // Zbior Wiadomosci do Antropologii Krajowej. 1889. Krakow, 1889.
7.	Kolberg, O. Dziela wszystkie IO. Kolberg. Wroclaw-Poznan, 1968. T. 52: Bialorus-Polesie.
8.	Kolberg, O. Korespondencja Oskara Kolberga. Cz. I (1837-1876) / O. Kolberg H Dziela wszystkie I red. A. Skrukwa, E. Krzyzaniak. T. 64. Wroclaw-Poznan, 1965.
9.	Kolberg, O. Korespondencja Oskara Kolberga. Cz. HI (1883-1890) / O. Kolberg // Dziela wszystkie / red. A. Skrukwa, E. Krzyzaniak-Miller. — Wroclaw-Poznan, 1969. — T. 66. Aneks 1. Wykaz podrozy Oskara Kolberga.
10.	Kolberg, O. Zwyczaje i obrz^dy weselne z Polesia I 0. Kolberg // Zbi?r Wiadomosci do Antropologii Krajowej. Krakow, 1889. T. XIII. S. 208-228.
11.	Kolodziejczyk, E. Beibliografia slowianoznawstwa polskiego / E. Kolodziejczyk. Krakow, 1911.
12.	Literatura polska. Przewodnik Encyklopedyczny I red. J. Krzyzanowski. Warszawa, 1984. T. I.
13.	Olechnowicz, M. Прадмова да тома 52 I M. Olechnowicz. Wroclaw-Poznan, 1968. T. 52: Bialorus-Polesie.
Таццяна Валодзіна (Мінск) Міраслава Малоха (Кельцэ)
АРХАІЧНЫЯ ЎЯЎЛЕННІ
I МАГІЧНЫЯ ПРАКТЫКІ ПАЛЕШУКОЎ У ЗАПІСАХ ОСКАРА КОЛЬБЕРГА
Оскар Кольберг вялікі польскі навуковец, адзін з заснавальнікаў славянскай этнаграфіі, правёў грандыёзную, дагэтуль неперасягненую працу па збіранні і вывучэнні легенд, міфаў, песень, інструментальнай музыкі і апісанні музычных інструментаў розных рэгіёнаў тагачаснай Польшчы. Аж да сваёй смерці даследнік працягваў выдаваць працу свайго жыцця «Lud, jego zwyczaje, sposob zycia, mowa, podania, przyslowia, obrz^dy, gusla, zabawy, piesni muzyka i tance» («Народ. Яго звычаі, лад жыцця, мова, паданні, прымаўкі, абрады, забабоны, гульні, песні, музыка і танцы») (пры яго жыцці выйшла 33 тамы, у наш час гэты збор Кольберга ўключае 92 тамы). Кольберг стаў першым у гісторыі Польшчы этнографам, што пакінуў пасля сябе спадчыну, да якой дагэтуль звяртаюцца навукоўцы, фольк-музыкі, настаўнікі музыкі і гісторыі, самадзейныя творчыя калектывы і ўсе тыя, хто жадае пазнаёміцца з кулыурай польскай вёскі XIX стагоддзі. У перыяд з 1839 па 1890 гг. Кольберг збірае ўсё, што ў шырокім сэнсе складае паняцце традыцыйнай кульзуры. Ён вядзе запісы, робіць замалёўкі і, што зусім нехарактэрна і надзвычай рэдка для таго часу, запісвае музыку да народных песень. Гэта беспрэцэдэнтная з пункту гледжання маштабу праца дазволіла ўвекавечыць духоўную, грамадскую культуру і творчасць шматлікіх лакальных і рэгіянальных супольнасцяў гістарычных земляў Рэчы Паспалітай.
Вуснай народнай творчасці беларусаў прысвечаны 52 том «Беларусь Палессе», выдадзены паводле рукапісаў славутага збіральніка ў 1968. Беларускія матэрыялы можна адшукаць і ў томе «Літва» (53-ці том). У томе змешчаны 723 песні, 105 нотных запісаў, зробленых у наваколлі Віцебска, Кобрына, Ковеля, Мазыра, Магілёва, Мінска, Полацка, 14 казак і паданняў, 16 апісанняў беларускага вяселля, прыказкі, народная лексіка, апісанні адзення і г.д. Шмат матэрыялаў нра гістарычнае і культурнае мінулае многіх мясцін Беларусі, у тым ліку Жыровічаў, Мазыра, Міра, Навагрудка. Завяршае том бібліяграфія па беларускаму фальклору і этнаграфіі.
Як вынікае з саміх прац слыннага народазнаўцы і высноваў яго бібліёграфаў, О. Кольберг не належаў ні да адной са школ, ён імкнуўся да выпрацоўкі сваіх уласных прынцыпаў і метадаў запісвання і публікацыі фальклорнага матэрыялу. На думку В. Юзвенкі, усё ж «міфалагічная школа з яе параўнальным метадам мела пэўны ўплыў на фалькларыстычную дзейнасць О. Кольберга» [4, с. 89]. Выкарыстоўваючы ў сваіх даследаваннях значны абсяг матэрыялу, О. Кольберг не падзяляў намаганні кампаратывістаў звесці паэтычныя творы народу толькі да запазычанняў. Мэтай яго параўнальных студый станавілася вызначэнне спецыфічных, нацыянальных формаў польскай народнапаэтычнай творчасці [ 1, с. 103],
Як вынікае з водзываў сучаснікаў і крытыкаў славутага этнографа, О. Кольберг адстойваў навуковыя прынцыпы збірання фальклорных твораў [ 1, с. 103-104]. Кіруючы этналагічнай секцыяй Антрапалагічнай камісіі,О.Кольбергвыдаўпланпадназваю«Інструкцыядлядаследавання народных уласцівасцяў» («Instrukcja do badania wlasciwosci ludowych»), y якой прапісаў навуковыя прынцыпы запісвання фальклорнага і этнаграфічнага матэрыялу. Пэўныя палажэнні былі выкладзены ў лісце да рэдакцыі «Варшаўскай бібліятэкі» 1865 года, дзе адзначана, на што патрэбна звяртаць увагу падчас збору матэрыялу:
1.	Вёска і хата;
2.	Хатняя праца і гаспадарчыя заняткі сялян;
3.	Ежа;
4.	Адзенне;
5.	Мова і дыялекты;
6.	Прыказкі, казкі, апавяданні, легенды і г.д. па магчымасці блізка да арыгіналу;
7.	Забабоны, звычаі, пераказы пра чары, чартоў, чараўніц, ведзьмаў, вупыроў, ваўкалакаў, духаў і душы, а таксама пераказы пра поры году, пасеў і збор ураджаю, вяселле, пахаванне, хрэсьбіны;
8.	Песні, па магчымасці з нотамі, на мове арыгіналу;
9.	Танцы;
10.	Абрады;
11.	Звычаі і песні пры розных работах [7, с. 102-105],
Гэты план у той ці іншай ступені адлюстроўвае логіку і паслядоўнасць кампанавання матэрыялу ў фальклорна-этнаграфічных манаграфіях О. Кольберга, у тым ліку і томе, прысвечаных беларускім землям.
Украінская даследчыца I. Збыр звяртае ўвагу, што працы О. Кольберга, выданыя пасмяротна, адыходзяць ад аўтарскага плану, у іх усё менш увагі ўдзяляецца матэрыяльнай культуры, збольшага гэта
зборнікі фальклорна-этнаграфічнага матэрыялу, дзе дамінуе апісальнастагыстычны фармат. Да такіх належаць тамы «Przemyskie», «Wolyn. Obrz^dy, melodie, piesni», «Podole», ну i завяршае гэты шэраг зборнік «Bialorus-Polesie» [1, с. 106].
Аднак парадак выкладу вераванняў у цэлым кладзецца ў прапанаваную схему. Згодна з выпрацаваным планам прыводзяцца звесткі пра дэманалагічныя ўяўленні, вераванні гаспадарчага году, сямейныя абрады. Вядома, што складанню кожнага тома папярэднічала вялікая праца вучонага па вывучэнні ўжо надрукаванага з дадзенай тэрыторыі. Натуральна, ён аглядаў значную колькасць літаратуры. Дык паўстае пытанне: з якіх прычын і на якіх падставах ён выбіраў для свайго тома матэрыялы з надрукаванага? Што сталася галоўным даследчым сітам?