Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Mary прадбачыць шмат пярэчанняў: вучонаму таксама патрэбны сродкі для жыцця, не кожны можа выдаткаваць са свайго бюджэту нешта на збор, даследаванне і папулярызацыю жывой спадчыны. He кожны. I не кожны гатовы ахвяраваць сваім часам на фіксацыю і прэзентацыю гэтай спадчыны для шырокага кола чытачоў, слухачоў і гледачоў. Таму не кожны з'яўляецца падзвіжнікам. Але і наш час не горшы за папярэднія жорсткія да этнічнай культуры гады. Узгадаем інтэрв’ю
Журналісту, які мае цікавасць да этнічнай культуры, важна працаваць на стыку навук, маючы кантакты з вучонымі розных кірункаў гуманітарных ведаў. Дзякуючы гэтаму часам даводзілася рабіць цікавыя адкрыцці, працуючы проста па інтуіцыі. У нас пяклі не толькі пірог у выглядзе ката падчас пагулянак моладзі, але і ў выглядзе сабакі на Дзяды, памінаючы продкаў... Выпадкова я расшыфравала назву звычаю ў Лунінецкім раёне «Хадзіць з ралцам»... Знайшла берасцяныя маскі ў абрадах на Каляды ў двух розных раёнах паабапал возера Чырвонае. I там жа — раставую ляльку Дзеда-продка на вяселлі, дзе маці маладога сустракае дзяцей у вывернутым кажуху і частуе мёдам (сімвалізуючы мядзведзіцу прарадзіцельку роду чалавечага). У тэксце вясельнай песні з Моталя Іванаўскага раёна знайшла значэнне слова «кістанька» музычнага інструмента, над аднаўленнем якога працуе саліст ансамбля «Стары Ольса» Алесь Чумакоў... Прыкладаў можна прыводзіць шмат. He маю музычнай адукацыі, але шматгадовая папулярызацыя этнічнай спадчыны дала мне неабходныя веды і вопыт. У мяне так склалася, і гэта дапамагло пазней уключыцца ў складаную і аб’ёмную працу над выкананнем Канвенцыі ЮНЕСКА 2003 года «Аб захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны». Яшчэ ў 2004 годзе, перад далучэннем да Канвенцыі нашай краіны, пад ахову дзяржавы быў прыняты першы элеменз’ НКС абрад «Карагод» на свята Юр’я ў вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна. 3 таго часу курырую гэты абрад назіраю яго штогод, сачу за рэпертуарам фальклорна-этнаграфічнага гурта «Міжрэчча», які яго захоўвае, вывучаю традыцыйную культуру вёскі. Вынікам гэтай працы з’явіліся 2 паўнаметражныя дакументальныя фільмы «Дачка Прыпяці» і «Кола часу». Сумесна з унучкай, выпускніцай універсітэта культуры і мастацтваў, распрацавала 8 этнатураў у гэтую вёску, якая з’яўляецца ўсходняй мяжой лакальнага этнарэгіёна «Тураўшчына» (Тураўшчына або Малое Палессе вызначаецца этнографам Цітовым ад Пагоста Жыткавіцкага да Аздамічаў Столінскага раёнаў). На гэтай аснове выпускніца напісала дыплом, прысвечаны новаму кірунку ў турызме этнатурызму. Як ніколі, прыдаліся мне ў працы з гуртом «Міжрэчча» парады Зінаіды Якаўлеўны Мажэйка уважліва назіраць за творчым развіццём гурта, быць яго адвакатам, абаронцам пры неабходнасці. Праз некалькі гадоў пасля прыняцця пад ахову абраду «Карагод» паміж аддзелам культуры і гуртом узнік канфлікт, які ўладкаваўся толькі пасля ліста на імя Прэзідэнта краіны ў гэтым годзе. Чамусьці кожны журналіст, фатограф або проста аматар, які пабываў у Пагосце, з вялікай павагай ставіцца да ўдзельніц гурта і з цікавасцю да яго спеўнай, харэаграфічнай і этнаграфічнай спадчыны. Без ведама аддзела культуры прадстаўнікі гурта «Міжрэчча» пабывалі ў Германіі, далі
канцэрты ў Берліне і Дрэздэне дзякуючы дзяўчатам, якія аднойчы ў Вялікі пост пабывалі ў вёсцы і азнаёміліся з яе традыцыйнай культурай. На кожнае свята ў Пагост едуць госці зблізку і здалёк. Толькі аддзел культуры, называючы прылюдна гурт гонарам раёна, фактычна хацеў яго знішчыць двойчы. Але акрамя мяне, у «Міжрэчча» шмат сяброў, а значыць, шмат адвакатаў. Адзін з іх фізік родам з Пагоста Мікола Саскевіч, сакратар Тураўскага таварыства, які шмат зрабіў для папулярызацыі спадчыны роднай вёскі ў часопісе «Тураўшчына». Калі ўдасца, напішам разам з ім кнігу пра Пагост, які, магчыма, даў назву гораду Тураву, бо да яго вядзе пратока Тур. Назва вёскі Пагост азначае месца збору князем палюддзя. Сапраўды, з усёй Тураўшчыны воднымі шляхамі сюды везлі даніну князю і абавязкова ўшаноўвалі каменны крыж, які называлі Часны. Мікола Саскевіч дабіўся, каб крыж вярнулі ў вёску, дзе ён стаяў спрадвеку.
Разам са Студэнцкім этнаграфічным таварыствам мы зараз стараемся такое кола сяброў-адвакатаў ствараць вакол кожнага элемента НКС, які бярэцца пад ахову. Таму што тая глабалізацыя, з якой змагаецца Канвенцыя 2003 года, пранікла ў нашы органы культуры настолькі, што яе цяжка пераадолець. У той жа час менавіта органам культуры мы аддаём пад ахову элементы НКС. Парадокс! Там, дзе працуюць разумныя кіраўнікі, уважлівыя да традыцыйнай культуры, усё ідзе, як належыць. А дзе работнікі культуры працуюць для галачкі і толькі ў сцэнічных формах, этнічная культура мае тэндэнцыю не да захавання, а да разбурэння, узнікаюць канфлікты. Кантроль і абарона захавальнікаў традыцыйнай культуры з боку грамадскіх арганізацый, асобных краязнаўцаў, журналістаў, работнікаў адукацыі, моладзі дазваляюць пазбегнуць такіх канфліктаў і падтрымаць існаванне абрадаў, рамёстваў і промыслаў, звычаяў, традыцый у спрадвечных натуральных формах. Таму падзвіжніцтва ў справе захавання НКС у нашай краіне аб’ектыўная неабходнасць.
Працуючы на тэлебачанні, я марыла пра тое, што будуць створаны цыклы перадач пра народны каляндар, музыку і народныя музычныя інструменты, пра спеўныя традыцыі розных рэгіёнаў Беларусі, харэаграфічную спадчыну, вусныя формы фальклору, абрады і іншае. 1 што такія перадачы будуць весці спецыялісты. Такія падзвіжнікі знайшліся. На радыё і тэлебачанні я пачала працу разам з Алесем Лозкам даследчыкам народнага календара, з этнамузыколагам Інай Назінай прафесарам Акадэміі музыкі, з этнахарэографам Міколам Козенкам, мастацтвазнаўцай Марыяй Віннікавай. Выкарыстоўваючы іх багатыя палявыя матэрыялы, мы знялі серыю фільмаў і сюжэтаў, аб’яднаных назвай «Радавод». 3 Зінаідай Мажэйка серыю перадач пра яе фільмы з іх дэманстрацыяй і сустрэчай са здымачнымі групамі. Для гэтага
Зінаіды Якаўлеўны Мажэйкі ў 2000 годзе пад назвай «Усё даецца з боем» у газеце «Літаратура і мастацтва»: у 1968 годзе за этнамузычны канцэрт, наладжаны ў Саюзе пісьменнікаў, абвінавацілі ў нацыяналізме, у 1972-м за фільм «Палескія калядкі» папрокі ў прапагандзе рэлігіі, у 1979 і 1982 за фільмы «Галасы вякоў» і «Памяць стагоддзяў» пра каляндарныя абрады і звычаі — наваліліся з крытыкай, што ўслаўляе старамодную, аджылую, «бесперспектыўную» вёску, выйшаў фільм «Палескія вяселлі» выступае супраць антыалкагольнай кампаніі, у 1994 годзе ўшчувалі за атэістычную падачу каляднай гульні ў фільме «Крывыя вечары» (проста парадокс!). А яна ж першая распачала новы ў айчыннай кінадакументалістыцы кірунак аўдыявізуальнай культурнай антрапалогіі. Хто з вучоных прадоўжыць гэты кірунак?
Пакуль не атрымалі Дзяржаўную прэмію за серыю «Беларуская народная творчасць», вучоныя Акадэміі навук абвінавачваліся ў прапагандзе рэлігіі. Увогуле адносіны прадстаўнікоў улады да этнічнай культуры заўсёды былі не толькі абыякавыя, але і агрэсіўныя да тых, хто ёю займаўся. Мажэйка выкарыстоўвала ў змаганні з невуцтвам, цемрашальствам і агрэсіяй чыноўнікаў водгукі і ацэнкі на сабраны матэрыял ад замежных калег, магчымасці, якія давала міжнародная супольнасць, уласнае сяброўства са знакамітымі людзьмі, прэсу, кіно, радыё і тэлебачанне. Дзякуючы ёй беларускі фальклор прадстаўлены ў музычным атласе ЮНЕСКА. Разам з калегай Інай Назінай былі зроблены запісы на пласцінку, запісы з якой у 1988 годзе пераведзены на лазерны кампакт-дыск. Ён быў адзначаны «Гран-пры» Французскай акадэміі музычных запісаў і Міжнароднага музычнага савета. I ўсё ж магчымасці кіно дазвалялі паказаць захавальнікаў шматвяковай музычнай спадчыны больш наглядна ў іх штодзённым жыцці і ў святы.
Мала якія этнаграфічныя фільмы маюць навуковую і адначасова пазнавальную, мастацкую каштоўнасць. Зінаіда Якаўлеўна сваім прыкладам даказала, што вучоны-даследчык павінен працаваць на здымачнай пляцоўцы як палявы рэжысёр супольна з рэжысёрам фільма, які будзе прыслухоўвацца да яго меркаванняў. Увогуле, уся здымачная група павінна быць камандай аднадумцаў і дакладна адлюстраваць задуму аўтара, прыслухоўваючыся да яго парад. Бо вучоны-палявік даўно ведае выканаўцаў, яны яму давяраюць, толькі ён можа на здымках настроіць людзей такім чынам, каб яны не адчувалі сябе скавана, як бы не заўважалі чужой прысутнасці. Заўсёдны гумар, уменне зрымаць патрэбны курс у запланаваных здымках, увага і павага да людзей, разуменне іх стану ў складанай сітуацыі гэтымі якасцямі Зінаіда Якаўлеўна валодала дасканала. Але зняты матэрыял трэба было яшчэ кампактна, адбіраючы найбольш удалыя кадры,
зманціраваць. I тут Зінаіда Якаўлеўна была, як кажуць музыканты, першай скрыпкай. У выніку атрымліваўся мастацкі фільм, створаны дакументальна метадам уключанага назірання, жыццёва праўдзівы, які знаёміў з традыцыямі народа і творчымі асобамі, якія захоўвалі яіо багатую спадчыну.
У наш час існуе сістэма грантаў, выйграўшы якія, можна ажыццяўляць збіральніцкую працу ў гэтым кірунку, але не ўсе даследчыкі выкарыстоўваюць такія магчымасці. Чамусьці ў Беларусі ніяк не выявіцца лідэр, які б аб’яднаў вучоных з аднаго боку, аматараў з другога усіх, каго цікавіць этнічная культура беларусаў. У такім выпадку можна было б падзяліцца на секцыі або групы прафесіяналаў і аматараў, тэарэтыкаў і практыкаў, знайсці аматараў-менэджараў, якія дапамогуць здабываць сродкі і ажыццяўляць пэўныя праекты. Такія спецыялісты маладыя, нацыянальна свядомыя, адукаваныя, дасведчаныя, якія маюць цікавасць да жывой этнічнай культуры і ведаюць, як можна папулярызаваць вынікі палявой працы і атрымліваць з яе прыбытак, у Беларусі ёсць. I яны з цікавасцю знаёмяцца з праявамі гэтай культуры.
Рух энтузіястаў сярод моладзі і сярэдняга пакалення ў нашай краіне ўжо склаўся, ён заўважаны: у канцы 2013 года Студэнцкае этнаграфічнае таварыства зарэгістравана ў ЮНЕСКА. Гэта прынцып ЮНЕСКА прыцягваць грамадскасць у захаванні матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны. Выйшаўшы са студэнцкага ўзросзу, сябры СЭТ застаюцца працаваць пры ім, бо збор жывых праяў этнічнай спадчыны, яе асэнсаванне і засваенне ў наш час стаў патрэбай душы і справай жыцця. Безумоўна, гэта аматарства. Але як журналістка, якая назірае працэсы, што адбываюцца ў грамадстве, я засвоіла для сябе выснову, выказаную філосафам Уладзімірам Конанам: знікаючы, этнічная культура павінна перайсці ў нацыянальную самасвядомасць. Ітое, шторобяць падзвіжнікі, выхаваныя Студэнцкім этнаграфічным таварыствам, у гэтым плане ацэньваю высока. Асабліва ролю лідэра гэтай арганізацыі. Прымыкаю да гэтага грамадскага руху як прадстаўніца старэйшага пакалення, якая можа падзяліцца вопытам і ведамі, накопленымі амаль за 50 гадоў працы з фальклорам са студэнцкіх гадоў да апошняга часу працы ў кіно, на радыё, тэлебачанні, у газеце і часопісе. Разам з кіраўніком СЭТ Аляксеем Глушко мы прайшлі вучобу экспертаў ЮНЕСКА ў Мінску, і на гэтай падставе называем сябе грамадскімі экспертамі ў галіне НКС. Дапамагаючы дзяржаве ў пошуках і апісанні элементаў НКС, мы цесна працуем з супольнасцямі, якія гэтую спадчыну захоўваюць, а таксама грамадскасцю, якая можа аказваць падтрымку пэўнай супольнасці на месцы моладдзю, краязнаўцамі, прадстаўнікамі інтэлігенцыі.