Асоба збіральніка ў захаванні нематэрыяльнай культурнай спадчыны
Выдавец: Віктар Хурсік
Памер: 158с.
Мінск 2015
Гэтаксама мала абгрунтаванай, а да таго ж супярэчлівай выйшла ў I. Гутарава і гісторыя беларускага верша. Для ранняга этапу яго станаўлення аўтар імітацыйнайтэорыі пастулюе міфічны «інтанацыйны верш»: «Узоры яго былі дзіка вытручаны са свядомасці нашых людзей не менш дзесяці пакаленняў» [5, с. 26]. Прычыну страты гэтага ўяўнага верша аўтар шукае ў панаванні мангола-татарскага іга, якога на тэрыторыі Беларусі, як вядома, не існавала. Пасля беглага агляду народных гукаперайманняў і кніжнай сілабікі даецца абгрунтаванне сілаба-танічных памераў, якія «былі і ёсць спрадвеку рускія і цалкам адпавядаюць нацыянальнаму духу» [5, с. 32], Робіцца гэта простым прыёмам, да кожнага метра падбіраюцца адпаведныя будзённыя
выказванні -ямб: lean, падай вады; харэй: Манька, дай Антону бульбы; дактыль: Добраеранне, таварышы!:, амфібрахій: I што толькі ў свеце бывае...; анапест: Наш завод перавыканаў план [5, с. 31],
Апошняе пісалася яўна не без уплыву пастулата Л. Цімафеева: «У вершы няма нічога, апрача таго, што ёсць у мове самога жыцця» [ 16, с. 19]. Як гэта стасуецца з татальным адмаўленнем памераў незразумела. Аднак увесь рух гісторыі ў I. Гутарава абяртаецца бегам на месцы ці замкнёным у нейкім цыклічным часе, бо тое, што было напачатку апынаецца і ў канцы: «Вышэйшым дасягненнем усходнеславянскай паэзіі» сучаснага аўтару перыяду абвяшчаецца «рытміка-інтанацыйны верш, г. зн. вершаскладанне, заснаванае на жыццёвых рытмах-гулах» [5, с. 42]. На падобную супярэчнасць у таго ж аўтара звяртаў увагу I. Ралько: калі танічны верш, як лічыў Гутараў, заснаваў Трэдзіякоўскі, то «Маякоўскі ніякі не наватар, а толькі эпігон Трэдзьякоўскага?» [12, с. 35]
Відаць, I. Гутараў усведамляў найболыіі відавочныя супярэчнасці сваёй тэорыі, але гэта не складала для яго праблемы, бо ўсе пытанні «здымаюцца» тут вельмі папулярнай у дыяматаўскім дыскурсе формулай: «Новая сістэма вершаскладання ўключае ў сябе ўсе класічныя размеры як рад прыватных выпадкаў, але не зводзіцца да іх» [5, с. 41]. Формула не пакрывае ўсёй «падвоенай бухгалтэрыі», якая на кожным кроку сустракаецца ў артыкуле. Прыкладам, аўтар імітацыйнай тэорыі ўпікае рускага паэта XVIII ст. М. Львова, імітатара народных памераў, за крытыку стоп, уведзеных М. Ламаносавым [гл.: 7, с. 254; 5, с. 31-32], а потым «адкрывае» пяцідольнік, адкрыты якраз Львовым [гл: 8] у свайго знаёмага паэта Н. Снацкага [5, с. 33; 7, с. 267268], Пяцідольнік пры гэтым аказваецца не зусім пяцідольнікам, бо быў створаны паводле сведчання аўтара верша «на ўліку рытму-гулу марскіх хваль» [5, с. 33]. А каб давесці няздольнасць метрыкі раскрыць абвешчаны Гутаравым «рытміка-інтанацыйны» верш, падаецца страфа А. Куляшова і інтэрпрэтуецца як радковы лагаэд [5, с. 42-43], але не бярэцца пад увагу тое, што падобныя вершы даўно вядомыя як дольнікі, а пры метрычным падыходзе ўкладваюцца ў схему пентона. I, нарэшце, калі Гутараў кажа, што вершы сучасных паэтаў нельга інтэрпрэтаваць з дапамогай метрыкі (нават, калі яны ўкладваюцца ў памеры), то чаму ён дазваляе сабе вырываць з кантэксту сілабікі верш паэта XVII ст. Я. Пашкевіча і абвяшчаць яго харэем? [5, с. 32]
Апошняе пытанне выходзіць па-за межы гутараўскага натуралізму, яно мае важнае метадалагічнае значэнне і можа быць пераадрасаванае іншым, больш сур’ёзным навукоўцам: калі карэктна адны вершы інтэрпрэтаваць з дапамогаю метрыкі, то чаму іншыя нельга; ці законна стасаваць яе да прозы; якія абсягі ўжывання метрыкі?
Апрацоўка палявых запісаў патрабуе часу ў шмат разоў больш, чым збор, таму назапашванне інфармацыі адбываецца порцыямі, на працягу многіх гадоў. Таксама трэба ўлічваць тое, што аб’ём палявых даных дастаткова вялікі і часам рассяроджаны па розных месцах, што абцяжарвае пошук неабходнай інфармацыі. Г этыя асаблівасці, звязаныя з ручной апрацоўкай матэрыялу, запавольваюць працэс даследаванняў і вызначаюць неабходнасць выкарьістання інфармацыйных тэхналогій пры аналізе палявых запісаў, якія звычайна прадстаўлены ў выглядзе тэкстаў, гукавых і відэа запісаў, фотаматэрыялаў, графічных малюнкаў, даных абмераў аб’ектаў і інш.
Сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі даюць этнолагу вялікі арсенал сродкаў аналітычнай апрацоўкі палявых запісаў. Сабраныя ў ходзе палявой экспедыцыі даныя зводзяцца ў табліцы і паддаюцца першаснаму матэматычнаму аналізу. Гэта ў сваю чаргу патрабуе дбайнай падрыхтоўкі палявога матэрыялу і дазваляе дамагчыся высокай дакладнасці інфармацыі. Аналіз, ацэнка і інтэрпрэтацыя атрыманай інфармацыі служаць падставай для стварэння этналагічных тэорый, канцэпцый, мадэляў культуры. Прымяненне інфармацыйных тэхналогій пры аналізе палявых запісаў садзейнічае аб’ектывізацыі этналагічных даследаванняў.
Пры апрацоўцы першасных палявых матэрыялаў, зафіксаваных на тэрыторыі Беларускага Падзвіння, аўтарам былі праведзены: навуковая інвентарызацыя сакральных элементаў культурнага ландшафту; дэталёвы тыпалагічны аналіз з дапамогай класіфікацыі; статыстычны аналізвынікаўсістэматызацыіматэрыялу;картаграфічныядаследаванні (вызначэнне арэалаў рытуальнай функцыянальнасці сакральных локусаў, тапаграфіі, атрыбутыкі, лакальных традыцый ушанавання).
Пры апрацоўцы вынікаў палявых этнаграфічных даследаванняў важным інструментам з’яўляюцца геаграфічныя карты. Як правіла, большасць палявых запісаў маюць прывязку да каардынатаў або да пэўных геаграфічных аб’ектаў, што дазваляе ствараць па матэрыялах палявых экспедыцый тэматычныя карты, на якіх адлюстроўваюцца разнастайныя з’явы духоўнай і матэрыяльнай культуры і характар іх размяшчэння. Інфармацыя, якую карыстальнік можа атрымаць з карты, называецца інфарматыўнасцю карты. Адрозніваюць інфармацыю, якую чытач успрымае непасрэдна пры чытанні, і ўтоеную інфармацыю, якую можна атрымаць, выканаўшы па карце пэўныя вымярэнні, супастаўленні, пераўтварэнні [1, с. 16],
Асаблівасцю выкарыстання геа-інфармацыйных сістэм (далей ГІС) для апрацоўкі палявых запісаў з’яўляецца наяўнасць у іх апарата прасторавага аналізу даных аб тэрыторыі, які дазваляе не проста адсочваць існыя тэрытарыяльныя сувязі аб’ектаў і з’яў і адпаведных
ім атрыбутаў (характарыстык, паказчыкаў і да т.п.), але і фарміраваць новыя наборы прасторавых даных, забяспечваючы пры гэтым навукоўцу актыўны візуальны і інструментальны дыялог з электроннай картай.
Картаграфічны аналіз дазваляе вырашаць наступныя задачы: апісанне тэрыторыі па адным або некалькіх прыкметах; атрыманне якасных і колькасных паказчыкаў з’яў у часе і прасторы; выяўленне і аналіз тэндэнцый зменаў; усталяванне і ацэнка ступені ўзаемнай адпаведнасці і ўзаемадзеяння паміж з’явамі; вывучэнне дынамікі з’яў; інтэрпаляцыя заканамернасцяў размяшчэння і ўзаемасувязяў з’яў у часе і прасторы; эксперыментаванне для праверкі даследчых гіпотэз [3, с. 275], У якасці метадаў картаграфічнага аналізу, якія выкарыстоўваюцца пры апрацоўцы палявых запісаў, могуць ужывацца: метад пабудовы картаграм і картадыяграм для правядзення агульнага аналізу і выяўлення суадносінаў прысутных прыкмет, метад пабудовы інтэрпаляцыйных паверхняў для выяўлення месцаў лакалізацыі і арэалаў распаўсюджвання аналізаваных прыкмет [4, с. 64], Структура каргы ў ПС дазваляе параўноўваць вынікі аналізу, атрыманыя па розных прыкметах, метадам накладання слаёў. Такім чынам, можна выявіць агульныя і перасяканыя зоны распаўсюджвання тых ці іншых прыкмет.
Паколькі традыцыйныя ўяўленні беларусаў Падзвіння аб сакральных элементах культурнага ландшафту характарызуюцца некалькімі дзясяткамі прыкмет, найбольш дзейсным інструментам іх аналізу з’яўляецца электроннае картаграфаванне. Для картаграфавання адрозненняў у прапарцыйным ладзе выкарыстоўваліся даныя аб 529 адзінках. Вынікі картаграфавання ілюструюць арэалы замацавання традыцый ушанавання і зоны іх актыўнага ўзаемадзеяння. Параўнанне вынікаў палявых экспедыцыйных даследаванняў па атрыманых аналітычных картах дазволіла выявіць шэраг агульных заканамернасцяў у тэрытарыяльным распаўсюджванні некаторых характэрных прыкмет традыцыйных уяўленняў аб сакральных локусах. Такі параўнальны аналіз дазволіў выявіць этнаканфесійныя асаблівасці традыцый ушанавання аб'ектаў.
Інфармацыйнае забеспячэнне правядзення навуковых даследаванняў грунтуецца не толькі на аўтаматызацыі працэсаў тэхналагічнай апрацоўкі даных, але і на выкарыстанні спецыялізаваных інфармацыйных рэсурсаў. У якасці аднаго з найбольш важных інфармацыйных рэсурсаў, які ўжываецца для аўтаматычнай апрацоўкі матэрыялаў палявых даследаванняў, павінен стаць адзіны кадыфікатар паселішчаў і адзіная сетка населеных пунктаў на яго аснове. Адзіны кадыфікатар паселішчаў ствараецца з мэтай геакадзіравання і атрымання магчымасці звязаць паміж сабой інфармацыю па паселішчах, якая
5. Гутараў, I. Беларускае вершаскладанне ў параўнанні з вершаскладаннем іншых усходнеславянскіх літаратур / 1. Гутараў II Матэрыялы да IV міжнароднага з’езда славістаў. Мінск, 1952. С. 24-50.
6. Гутараў, I. Выключна патрэбная кніга /1. Гутараў // Літаратура і мастацтва. 1941. 5 сак. Рэц. на кн.: Словарь поэтаческнх термннов / сост. А. П. Квятковскнй; под ред. С. М. Бондн. М.: Гос. пзд-во мностранных п нацнональных словарей, 1940. 237 с.
7. Гуторов, Н. В. Основы советского лнтерагуроведенпя / Н. В. Гуторов. 3-е нзд., нспр. н доп. Мннск: Выш. школа, 1967. 352 с.
8. Западов, В. А. «Русскне размеры» в поэзнн конца XVIII века / В. А. Западов IIXVIII век. [Вып.] 21. СПб., 1999. С. 391-400.
9. Квятковскнй, А. П. Что же такое спллабнческпй стнх / А. П. Квятковскпй П Рнтмологня / А. П. Квятковскнй. СПб., 2008. С. 391-408.
10. Лоўзі, Дж. Гістарычныя ўводзіны ў філасофію навукі / Джон Лоўзі; пер. з англ; навук. рэд. У. Бяркоў; літ. рэд. Ю. Залоска. Мінск: Беларускі фонд Сораса, 1995. 328 с.
11. Полнванов, Е. Д. Обшпй фонетііческпй прннцнп всякой поэтнческой техннкн / Е. Д. Полнванов Н Вопросы языкознання. 1963. №1.-С. 99-112.
12. Ралько, I. Беларускае вершазнаўства /1. Ралько II Верш і мова: Праблемы тэорыі і гісторыі беларускага верша; рэд. і аўт. прадм. У. В. Гніламёдаў, A. К. Кабаковіч, Т. К. Чабан. Мінск, 1986. С. 7-50.
13. Соловьев, Б. Малая энцпклопедпя формалнзма / Б. Соловьев II Лнтературная газета. 1948. — 26 мая. Рец. на кн.: Словарь поэтнческнх термпнов / сост. А. П. Квягковскяй; под ред. С. М. Бондп. М.: Гос. нзд-во нностранных н нацнональных словарей, 1940. 237 с.