Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
Але перш чым быў запушчаны ў ход гэты мой строгі працэс, Бэнэравыя ўчапіліся ў патлы нашым; на самым пачатку арміі біліся за ініцыятыву, a адразу пасля за цяжкую артылерыю, якую нашыя такі ўсю страцілі. Наш чысцюлясабакародзец-прафуз са сваёй камандай і вязнямі, праўда, трымаўся даволі далёка ад баталіі; і тым жа разам мы былі так блізка ад нашага атрада, што ззаду ўсіх пазнавалі па вопратцы, і калі на нашых папёр шведскі эскадрон, мы, як і тыя ў баі, былі аднолькава ў смяротнай небяспецы; бо адным мамэнтам усё паветра над намі засвісцела кулямі, аж можна было падумаць, быццам гэта быў салют y гонар нам. Баязлівейшыя ўгіналіся, нібыта хацелі схавацца самі ў сабе; a тыя, y каго хапала куражу і хто ўжо бываў y такіх пераплётах, усё прапускалі, не бялеючы ў твары. У бітве кожны стараўся ўбараніцца ад смерці, забіваючы бліжэйшага непрыяцеля. Жахлівая страляніна, бразгат зброі і даспехаў, ляск коп’яў і дзідаў, крыкі параненых і напаснікаў разам з трубамі, барабанамі і пасвісцёламі — вусцішная музыка! Не відаць нічога за густым дымам і пылам, які,
здавалася, хацеў накрыць сабою жудаснасць параненых і мёртвых. Чуліся жаласныя стогны і енкі паміраючых і радасна-залівістая ягла тых, якія былі яшчэ поўныя адвагі; і коні выглядалі, як бы былі ў абароне сваіх гаспадароў, чым далей, тым свяжэй, такімі гарачымі яны былі ў гэтым сваім абавязку, да якога яны былі змушаныя сілком. Некаторыя падалі пад сваімі наезнікамі, усе ў ранах, якіх яны без аніякай віны дасталі за сваю верную службу; другія з падобнай прычыны падалі на сваіх верхаўцоў і, значыцца, y смерці сваёй дачакаліся гонару, што былі на тых, якія пры жыцці былі на іх, конях. A тыя, пасля як ужо з іх знялі збрую, пакідалі людзей іхняму шаленству і зацятасці, a самыя ўцякалі ў чыстае поле шукаць сваёй першай свабоды.
Зямля, якая звычайна накрывае сабою мёртвых, была сама ў той мясціне ўсыпана мёртвымі, пазначанымі самым розным спосабам. Там ляжалі галовы, страціўшы сваіх натуральных валадароў, a там целы, без галоў; y некаторых былі жудасна вывернуты вантробы, y тых раструшчаны галовы, распырсканы мазгі. Былі відны абяздушаныя целы, пазбаўленыя сваёй крыві і зноў жа, наадварот, жывыя, аблітыя чужой крывёю. Валяліся адарваныя рукі, на якіх яшчэ варушыліся пальцы, быццам усё яшчэ рваліся ў валтузню; і, наадварот жа, уцякалі мужчыны, якія яшчэ не пралілі ні кроплі крыві. Там ляжалі адсечаныя сцёгны, якія, вызваліўшыся ад цяжару тулава, тым не меней былі цяжэйшыя, чым раней. Там раздушаныя жаўнеры, якія благалі смерці, хоць яны і без таго былі ўжо блізкія да скону; і, наадварот, знаходзіліся такія, што прасілі дараваць ім жыццё і злітавацца. Summa summarum гэта было не што іншае, як гаротнае, жалю вартае відовішча! Шведскія пераможцы гналі нашых пераможаных з месца, на якім тыя так нешчасліва змагаліся, пасля таго як іх раздзялілі, расцерусілі, білі па частках, скорым пераследам канчаткова дабівалі. 3 такімі акалічнасцямі наш пан прафуз, пагражаючы нам смерцю, прымушаў і нас уцякаць разам з ім, як тут прыляцеў малады Хэрцбрудэр з пяццю коньмі і прывітаў яго з пістолі. «Глядзі сюды, сабака паршывы,— сказаў ён,— і цяпер ты яшчэ хацеў бы рабіць шчанюкоў? Я заплачу табе за твае намогі!» Але куля не ўзяла прафуза, як сталёвае кавадла. «Ого, які ты цвёрды! — сказаў Хэрцбрудэр.— Я тут табе не на радасць і не на пацеху; ты, сабака сабачы, здохнеш, нават калі ў цябс душа да плоці прырасла»,— загадаў аднаму мушкецёру з прафузавай аховы, каб ён, як што сам хоча ацалець, зару-
баў яго сякерай. Так прафуз атрымаў сваю плату; a мяне Хэрцбрудэр пазнаў, вызваліў з ланцугоў і кайданаў, пасадзіў на свайго каня і сказаў слузе звесці мяне ў бяспечнае месца.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ
Сімпліцы расказвае, як пасаду агоўтаў, як жэрлі вошы яго і шгпо сталася потым
Калі слуга майго ратаўніка выводзіў мяне з небяспекі, ягоны пан, наадварот, ахоплены прагаю славы і здабычы, так паддаў і прабіўся так далёка, што сам трапіў y палон. I калі пасля пераможцы дзялілі трафеі і хавалі сваіх забітых, Хэрцбрудэра сярод іх не было, a я, ягоны слуга і коні трапілі да майго ротмайстра; я мусіў служыць y яго пахолкам, але не меў з таго анічога, апрача пустых абяцанак: калі буду служыць спраўна і крыху вырасту са свайго падлецтва, ён павысіць мяне, інакш — зробіць мяне райтарам, і я вымушаны быў з гэтым моўчкі змірыцца.
Адразу пасля мой ротмайстар быў узведзены ў падпалкоўнікі, a я ў яго атрымаў пасаду, якую за даўнім часам Давід займаў y Саўла; y лагеры я іграў яму на лютні, a ў паходах насіў за ім ягоныя даспехі, што было досыць цяжка. A як што браня была вынайдзена, каб абараняць яе носьбіта ад варожых удараў, дык y мяне атрымалася якраз наадварот, мае ўласныя дзеткі, якіх я сам на сабе напладзіў, пад гэтай абаронай дапякалі мяне, як горш і не бывае. Пад бранёй мае вошы мелі волю вольную і прастору, свае зборышчы і паходы, аж так выглядала, быццам нашу я браню дзеля іхняй бяспекі, a не сваёй, тым болей што я не мог туды залезці рукою і пачасацца. Жаўнеры адразу зрыфмавалі на мяне песеньку:
Пацешу песенькай харошай:
Пад пахай злева сотня вошай, Пад пахай справа яшчэ больш, На спіне войска іх — на вошы вош.
На якія толькі стратагеты вайсковай хітрасці я ні кідаўся, каб знішчыць гэтую армаду, але не было ні часу, ні нагоды высмаліць іх агнём, як гэта робяць y духоўцы, ні вадою, ні атрутаю, a я ведаў, што памагае ртуць, яшчэ менш было магчымасці звесці іх, памяняўшы вопратку і бялізну, a толькі ж мусіў цягаць іх на сабе і карміць крывёю і плоццю. I як што яны кусалі і жэрлі мяне пад даспе-
хамі ды ўжо так дапяклі, што я дастаў пістолю, нібыта каб зарадзіць яе імі замест куль, але ўзяў толькі шомпал і сапсаваў ім гасціну, пашураваўшы пад панцырам. Нарэшце прыдумаў вось што: наматаў на шомпал кавалачак футра і зрабіў з гэтага такі ліпучы квач y сетачцы; калі ж тады гэтай вашанай вудай соваў пад браню, дык адным заходам выквэцваў тузінамі з іхніх сховаў, сярод іх пападаліся такія ўкормленыя, важныя прынцы, з якімі я, зрэшты, абыходзіўся, як з малымі свету гэтага, і скідаў іх з каня прэч; але і гэта мала дапамагала.
Аднаго разу мой падпалкоўнік з моцным атрадам быў пасланы ў кавалькаду па Вестфаліі, і калі б ён тады меў столькі райтараў, як я вошай, ён перапалохаў бы цэлы свет; але як што іх не было, ён мусіў ісці асцярожна, абачліва, хавацца ў Гамэр-Марку, так называецца лес паміж Гамам і Зёстам. Тады якраз з маімі гасцямі дайшло да крайняга крэсу; яны так угрызлі мяне, што я баяўся, каб увогуле не пазапаўзалі пад скуру. Якое ж тут дзіва, што бразільцы ад злосці і гневу жаруць сваіх вошай, калі тыя як след налягуць! Аднойчы думаў, што не вытрываю пыткі; я адышоўся, калі з райтараў хто чысціў коней, хто спаў, a хто стаяў y дазоры, крыху ўбок пад дрэва, каб даць там генеральную бітву непрыяцелю. Я зняў з сябе даспехі, хоць перад бітвай якраз іх трэба надзяваць, і ўчыніў такое мардаванне і душэнне, што неўзабаве ў мяне абодва мячы на вялікіх пальцах да тронак пачырванелі ад крыві і былі ўсыпаны мёртвымі жужламі, нават цэлымі гронамі; a якіх я не змог забіць, тых адправіў y выгнанне на шпацыр пад дрэва. Успомніў пры гэтым другі куплет песенькі; спявалася яна так:
I вось пайшоў вайной Сімпліцы. Вош вошы кажа: «Ўсе, сястрыца, Каб не такі ліхі малец,
Не быў бы войску нашаму канец».
Як толькі калі ўзгадаю гэтую баталію, мне аж скура шэрхне на ўсім целе, быццам я ў разгары сечы. Я нават падумаў, што нельга так зацінацца супроць сваёй крыві і плоці, як той Ірад, асабліва супроць сваіх верных слуг, якія са мною пайшлі б y шворку, на калесаванне ды яшчэ і служылі замест мяккага пухавіка, калі мне здаралася спаць y чыстым полі пад ракітай на сырой зямлі. Але ў сваёй тыраніі я не пакладаў рук і лютаваў, як звер, нават і не заўважыў, як імперцы залучылі майго падпалкоўніка, пасля дабраліся і да мяне, вашапруда, жахнуўшы маіх бедных вошак, a самаго ўзялі ў палон, бо яны не пахіснуліся перад
маёй адвагай, якая зусім нядаўна ўздольніла мяне ўправіцца з тысячамі і паставіла мяне вышэй за таго краўчука, які адным махам сямёх забівахам.
Дастаўся я аднаму драгуну, a найлепшы ягоны трафей — былі даспехі майго падпалкоўніка, якія ён y Зёсце, дзе яны кватаравалі, вельмі выгадна прадаў каменданту. Так ён стаў за час вайны маім сёмым панам, a я быў ягоным пахолкам.
РАЗДЗЕЛ ДВАЦЦАЦЬ ДЗЕВЯТЫ
Сімпліцы расказвае, як жаўнеру жывецца ў раі выдатна праз меру
Наша гаспадыня, яна зусім не хацела, каб ёй увесь дом абсадзілі маім войскам, так што яна вымушана была вызваліць ад яго і мяне; яна павяла працэс крута і рашуча: сунула ўсе мае транты ў напаленую печ і павыпякала іх так спраўна, як усё адно старую люльку, так што я зажыў без маіх кузак, як чыста ў ружавым садзе; хто паверыць, як мне добра было, што я раптам з той катоўні, y якой, як y мурашніку, жыў некалькі месяцаў, перабраўся ў рай. Затое неўзабаве я ўзяў на сябе іншы крыж, бо мой пан быў адзін з тых жаўнераў, якія верылі, што царства нябеснае без іх прападзе; ён пастанавіў жыць толькі на свой жаўнерскі золд і больш не мець аніякага клопату — праведнасць дык праведнасць; увесь ягоны набытак складаўся толькі з таго, што ён панавыслужваў з каравулаў і што панаадкладваў са штотыднёвых заробкаў. A як што заробкі тыя былі не дужа каб, дык ён ашчаджаў, дрыжаў над імі, як над усходнімі пэрламі; кожан грошык зашываў y вопратку, a каб запасы скарбаў раслі і множыліся, дык прыпрог да свайго коніка і мяне, мы абодва меліся яму пасабляць. 3 таго і выходзіла, што я мусіў праз сілу і змогу лыкаць сухія пумпернікелі, запіваючы іх чыстай вадою, a калі шанцавала, дык рэдзенькім півам, і ўсё гэта ставала мне папярок горла, і не дзіва, што ад такога пасілку ўсё маё горла знасілася, цела ссохла і зжэбрала. A каб перахапіць што лепш наеднае, трэба было прыкрадваць, але зноў жа з пэўнай аглядкай і ў меру, каб нішто не пазначылася і каб ён не заўважыў нічога. Дзеля яго не завялі б шыбеніц, асліных сёдлаў, катаў, ліктараў, цырульнікаў, не было б маркітантаў і барабаншчыкаў, якія выбівалі на барабанах зару, бо ўся ягоная істота з усёй яе чыннасцю і статэчнас-
цю была чужая жэрцю, піццю, гульні і розным там дуэлям. Калі яго пасылалі ў канвой, на вылазку ці яшчэ ў які-небудзь раз’езд, ён валокся туды разам са мною, як старая баба з кульбакай. Я таксама цалкам усведамляю, што калі б гэты добры драгун не меў y сабе такіх гераічных жаўнерскіх цнотаў, ён не зважаў бы на вашывага пахолка, a памчаўся б за маім падпалкоўнікам. Я не спадзяваўся разжыцца ў яго новай адзежай, бо і сам ён насіў цыраванае-перацыраванае, як усё роўна мой колішні пустэльнік. I ўся збруя і сядло таксама на тры грошы не цягнулі, кабыла з голаду ледзьве ногі перастаўляла, так што ні шведу, ні гесэнцу не выпадала баяцца працяглай пагоні,