• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    каб y маёй асобе закліналі д’ябла, за якога ён мяне прымаў, бо ён недзе чытаў ці чуў, што чэрці любяць апранацца ў зялёнае.
    Сярод усіх гэтых страхоццяў, якія напалохалі ўсіх нас, асабліва бедную кухарку, я ўбачыў, на шчасце, што замок на дзвярах y двор не замкнёны, a засаўка толькі крыхукрыху пасунута. Я борздзенька адсунуў яе, выкаўзнуўся ў дзверы на двор, дзе і знайшоў сваіх хлопцаў са зброяй напагатове, і пакінуў святара заклінаць д’ябла дасхочу. Пасля Гізуйчмут прынёс мне з даху мой капялюш, мы склалі ў торбы здабытую страўнасць і пайшлі да сваіх, бо ў вёсцы рабіць больш не было чаго, хіба што толькі занесці на месца драбіну і вяроўку, што мы ціхенька і зрабілі.
    Увесь атрад падсілкаваўся крадзенай саланінай, і ніхто ўжо больш і не пікнуў,— аж такія дабраславёныя мы былі людзі. A яшчэ колькі ж папарагаталі з гэтай маёй вычуды; аднаму толькі студэнту не спадабалася, што абакралі святара, які яму так добра прашмараваў гардзёлку; ён прысягаў і бажыўся, што сплаціў бы таму ягонае сала, каб толькі было чым, але тым не меней упісваў разам з намі, быццам сам на тым заслужыўся. Яшчэ два дні мы праляжалі ў за-> садзе, чакаючы таго каравана, які так доўга падпільноўвалі. Мы не страцілі ў раптоўнай атацы ніводнага чалавека, a самі захапілі больш за трыццаць палонных і такую лацную здабычу, як ніколі раней. За сваю адвагу і незвычайнае шанцаванне я атрымаў двайную долю, бо дзейнічаў найлепш; гэта былі тры прытожыя фрысляндскія жарабцы з усім купецкім таварам, які толькі яны маглі несці пры спешнай хадзе; і калі б нам выпаў час разабрацца з трафеем і даставіць яго ў бяспеку, дык кожны ад сваёй долі стаў бы багатыром, a то ж мы больш прастойвалі, чым рвалі наперад, бо з усім тым, што нам дасталася, не вельмі разгонішся, a трэба ж было; мы рэціраваліся дзеля большай бяспекі на Рэнэн, дзе накармілі коні і падзялілі здабычу, бо там якраз былі нашыя людзі.
    Там я зноў узгадаў святара, y якога ўкраў сала. Чытач можа падумаць, які ж я быў пустапарожнік, нахабнік і хцівец, калі мне было мала таго што я абакраў пабожнага духоўніка і так страшэнна яго напалохаў, a што яшчэ захацелася пэўнай славы і чты. Таму я ўзяў залаты пярсцёнак з шафірам, захоплены ў той вылазцы, і паслаў яго з Рэнэна з адным хлопцам майму святару з такім допісам:
    « Н айпачаснейшы, etc. Калі б гэтымі днямі ў лесе я меў на пражытак удосыць наеднай стравы, дык не было б y мяне і прычыны красці ў Вашай Дастойнасці Вашае сала,
    праз што, як магу дапусціць, Вашэць былі моцна перапалоханы. Сведчу перад Усявышнім, што прынялі Вашэць гэты страх супраць маёй добрай волі, дзеля чаго спадзяюся на як найхутчэйійае дараванне. A што датычыцца самога сала таго, дык справядлівасць патрабуе адйікадавацца за яго, таму пасылаю замест платы вось гэты пярсцёнак, які аддадзены тымі, па чыёй волі і былі ўзятыя тавары, з просьбаю да Вашай Дастойнасці задаволіцца гэтым; запэўніваючы пры гэтай аказіі, што Ваійэць мецьме пры ўсіх нагодах і на ўсе выпадкі гатовага да паслуг і вернага службіта ў асобе таго, каго рызнік Вашэці не палічыў за мастака і каго сёння называюць
    Лавайчык».
    A селяніну, y якога была спарожнена печ, гуф паслаў з агульнай здабычы шаснаццаць рэйхсталераў за ягоныя пумпернікелі, бо я вучыў іх, што такім чынам яны перацягваюць на свой бок насельніцтва, якое ў выпадку патрэбы заўсёды дапаможа, a вось іншых і выдасць і прадасць і жыццю іхняму загрозіць. 3 Рэнэна мы вырушылі на МюнСтэр, a адтуль на Гам і зноў дамоў, дамоў y Зёст y нашыя кватэры, дзе праз некалькі дзён я атрымаў адказ ад святара, y якім пісалася:
    «Шляхетны Лавайчык, etc. Калі б той, y каго Вы ўкралі сала, ведаў, што Вы явіцеся яму ў вобразе чорта, дык не было б y яго такога пільнага жадання пабачыць праслаўленага на ўвесь край Лавайчыка. Але як што ўзятыя напавер мяса і хлеб аплачаны занадта дорага, дык і перацерплены страх тым лягчэй перапускаецца, асабліва таму, што ён спрычынены супроць волі такое славутае асобы, якой, безумоўна, усё даруецца, і далучана просьба звяртацца ў любым выпадку без ніякай боязі да таго, хто не пабаяўся заклясці самога д’ябла.
    V ale!»
    Вось так я і шастаў па розных мясцінах, здабыў на тым вялікую славу, і чым больш я ахвяраваў і раздаваў, тым болып сцякалася і да мяне, і я нават быў падумаў, што той пярсцёнак, які каштаваў каля сотні рэйхсталераў, я падарыў недарма.
    Але на гэтым канчаецца другая кніга.
    КНІГА ТРЭЦЯЯ
    simpIWSmus
    W