Авантурнік Сімпліцысімус
Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 415с.
Мінск 1997
«Філасофскі камень» алхімікаў, з дапа.могаю якога яны трансмутавалі металы (лац.).
што ўсе яны самі захочуць паўсюднай еднасці і даручаць яму дырыжыраваць дзействам яднання. Пасля скліча ён з усёй зямлі самых духоўных, самых вучоных і самых пабожных тэолагаў з усіх канфэсій і загадае паставіць ім скінію ў зацішным месцы, як колісь Пталамей Філадэльф сабраў семдзесят два талмачы, каб яны там мазгавалі і мыслілі пра самыя важныя прадметы, забяспечыць іх там ежаю і пітвом і ўсім астатнім, на што будзе патрэба, і накажа ім, каб яны як мага хутчэй, грунтоўна і скрупулёзна ўзважылі ўсе магчымыя разлады і нязгодзіцы, якія толькі ёсць паміж іхнімі веравызнаннямі, і спачатку ўладзяць, a потым аднамысна, згодна з Святым Пісаннем, святым паданнем і апрабаваным вучэннем святых айцоў пісьмова ўсталююць правільную, сапраўды святую хрысціянскую рэлігію. Вось тут Плутон і пачухае сабе патыліцу, бо давядзецца яму пабойвацца звужэння свайго валадарства; і кінецца ён на самыя розныя хітрыкі, падступствы, інтрыгі, закалоты, каверзы і падкалупы, каб уплішчыць сваё que*, каб калі не завярнуць назад усёй справы, дык, прынамсі, хоць бы яе звесці ad infinitum альбо indefinitum**, чаго ён будзе дамагацца з усёй сілы. Ен пачне паднароўлівацца да кожнага тэолага, выстаўляць яму на спакусу ягоныя інтарэсы і выгоды, яго сан, ягонае спакойнае жыццё, яго жонку і дзяцей, яго рэпутацыю і ўсё астатняе, каб схіліць да іншай думкі. Але мой адважны герой таксама не будзе спаць y шапку, ён загадае, пакуль доўжыцьмецца той кансіліум, званіць ва ўсе хрысціянскія званы і тым самым настойліва заклікаць хрысціян да малітвы Навышняму, каб паслаў духа ісціны. Але як толькі заўважыць, што нехта паддаўся Плутону, ён пачне марыць голадам усю кангрэгацыю, як гэта бывае на канклаве, a калі яны ўсё-такі не захочуць спрыяць вялікай справе, ён управіць ім усім невялікую казань пра шыбеніцу альбо пакажа ім свой дзівосны меч і вось так, спярша дабром, пасля строгасцю, просьбаю і грозьбаю прылюбіць іх да таго, што яны прыступяцца ad rem*** і сваімі ўпарцістымі, фальшывымі выдумкамі не будуць болей марочыць свет, як гэта рабілі раней. A як настане згода, наладзіць урачыстае свята і абскажа на ўвесь свет новую прасветленую Рэлігію, a хто і там будзе верыць няправільна, справіць ім martirium**** са смалою і серкаю
Але — y значэнні пярэчання (лац.У.
Да бясконцасці (лац.).
Да справы (лац.).
Мучэнне, мардаванне (лац.).
альбо, абвязаўшы ерэтыкоў самшытавым веццем, падорыць на Новы год Плутону. Цяпер, любасны мой Ганімэдзе, ты ведаеш усё чыста, што ведаць прагнуў; дык раскажы ж мне, з якое такое рацыі сам ты пакінуў нябесныя харомы, дзе часта падносіў мне келіх каштоўнага і выдатнага нектару?»
РАЗДЗЕЛ ШОСТЫ
Сімпліцы слухае, як скарысталі блохі Юпітаравыя планы й маралі
Я падумаў: «А хлопец, бадай, сабе наўме, не дурны, як выстаўляецца, глузды ўкручвае і напускае, як я колісь y Ханаў, каб спраўней выблытацца ад нас». Дай, думаю тады, паспрабую ўзяць цябе на гнеў, бо так можна найспрытней выкрыць блазна, і сказаў: «А таму я спусціўся з неба, што цябе там мне не хапала; таму ўзяў я Дэдалавыя крылы і паляцеў на зямлю шукаць тут цябе. I дзе толькі ні распытваўся, y якіх толькі краях, усюды пра цябе благая погалась ішла, бо Заіл і Мом зняславілі цябе і ўсіх багоў на ўвесь белы свет як зласлівых, распусных і смярдзючых блудадзеяў, і вы страцілі ў людзей апошні крэдыт. Сам ты, казалі ўсе, вашывы чужаложнік і раз’юраны жабрак-пахацімец; і зноў жа паводле якой такой справядлівасці ты збіраешся судзіць свет за такія грахі? Вулкан, бач, цярплівы рагуля і прапусціў Марсу чужаложства без аніякай помсты; якую ж тады зброю выкуе кульгавы калабродзень? Венера, бач, сама за сваю пажаду — найпаскуднейшая сука на свеце; якую ж мілажальнасць яна можа перадаць іншым? Марс — забойца і разбойнік, Апалон — бессаромны бабздыр і аблуднік, Меркурый — непатрэбны пустазвон, злодзей і зводнік, Прыап — сметнік мярзоты, Геркулес — кручаны злыдзень; карацей, увесь гурт нябесных багоў, гэты твой chorum Deorum,— страхалюднікі і пустадомкі, месцам пастою і лежы ім трэба адвесці аўгіевыя канюшні, якія і без таго смярдзяць на ўвесь белы свет».— «Авой! — сказаў Юпітар.— Якое дзіва, калі я адкладу ўбок усю сваю дабрыню і паб’ю громам і маланкамі гэтых зласлівых паглумнікаў і боганенавісных блюзнераў? Што табе памроілася, мой добры і любасны Ганімэдзе? Няўжо гэтых пустабдэхаў караць вечнаю смагай, як Тантала? Альбо, можа, загадаць перавешаць іх усіх на гары Торас абапал наравістага балбатуна Дафіта? Альбо стаўчы іх
y ступе разам з Анаксархам? Альбо засунуць іх y распаленага быка Фаларыса ў Агрыгенце? Не і не, Ганімэдзе, гэтыя кары і пакуты ўсе разам занадта малыя. Я хачу нанава напоўніць скрынку Пандоры і высыпаць усё на бязбожныя галовы гэтых аблуднікаў; Нэмэзіда павінна разбудзіць і паслаць на іх Алекту, Мегеру і Тысіфону, a Геркулес хай пазычыць y Плутона Цэрбера і нацкуе яго на ліхіх мярзотнікаў, як ваўкоў. Вось калі я іх так удосыць памардую, тады загадаю прывязаць y пекле да слупа побач з Гесіодам і Гамерам, каб без усякага жалю турзалі іх там вечна эўменіды». I пакуль Юпітар так гразіўся і грымеў, ён пры мне і пры ўсім народзе без ценю сораму скінуў з сябе штаны і давай вытрасаць з іх блох, якія, калі меркаваць па яго расчасанай да крыві скуры, трыбулявалі (tribuliert!) яго страшэнна.
Я не мог нават наўздогадзь падумаць, што ж з гэтага будзе, пакуль ён не сказаў: «Ану, вымятайцеся, поскудзь дробная, бо клянуся Стыксам, што да сконвеку не ўтрымаеце таго, чаго так пільна дамагаецеся!» Я спытаўся ў яго, што ён хоча сказаць гэтымі словамі. Ён адказаў, што блышыны род, даведаўшыся, што ён сышоў на зямлю, паслаў да яго сваіх паслоў на камплімент. Яны зрабілі яму адпаведнае прадстаўленне, што хоць ён і вызначыў ім месца аселасці ў сабачай поўсці, аднак здараецца, што, часам з прычыны ўласцівасці жаночай скуры, часам з недагляду, ім удаецца заскочыць y шэрсць і бабам; і вось яны, бедныя, збітыя з тропу малюпаські, церпяць ад баб такія здзекі, іх ловяць і не толькі плюшчаць, але яшчэ і мнуць, труць паміж пальцамі— нават камень і той паспагадае. «Так,— сказаў пазней Юпітар,— блохі распісалі мне справу шчымліва і мілажальна, аж я расчуліўся і паспачуваў ім і паабяцаў дапамогу, але з умовай, што папярэдне выслухаю і баб.
Але блохі ўсяляк аднекваліся, кажучы, што калі бабам будзе дазволена выступіць і публічна станавіцца папярок, дык наперад можна сказаць, што яны сваімі зласлівымі языкамі альбо дарэшты загавораць маю дабрыню і рахманасць ды перакрычаць саміх блох, альбо спакусяць мяне лёстачкамі падлыжнымі, лагодкамі ды сваёй прывабнасцю і такім чынам падвядуць мяне да несправядлівага выраку, шкоднага блохам; потым прасілі, каб я ім дазволіў паслужыцца сваёй вернападданасцю, чаго яны заўсёды рачылі і спадзяюцца рачыць і далей, бо заўсёды былі да мяне блізюткія і лепш за ўсіх ведалі, што там такога было ў мяне з Каліста, Іо, Эўропай і многімі іншымі, але ніколі пра тое ні словам не прагаварыліся Юноне, хоць гасцявалі і на ёй, і таму, што так зацята маўчалі, дык і
да сённяга ніводзін чалавек,— хоць яны, блохі, заўсёды на ўсіх палюбоўніках жывыя сведкі,— нічога пра тое не даведаўся, як Апалон ад свайго гругана. A калі мне трэба будзе выдаць іх бабам, каб бабам было дазволена іх лавіць і караць горлам* паводле Вейдманскага права, дык яны пакорліва просяць устанавіць такі парадак, каб ім была смерць — хай ад сякеры, як быкам, хай каб іх стралялі, як дзічыну лясную, a не так ганебна расціралі пальцамі і калесавалі, тым самым прыпадабняючы свае чэлесы, якімі жанчыны часта адчуваюць нешта зусім іншае, да зброі ката, што сапраўднаму мужчыну ёсць вялікая і невыносная ганьба». Я сказаў: «Вы, дзеткі, павінны іх жахліва мучыць, бо і яны ж вас страшна тыраняць». Зразумела, яны адказалі, што зайздросцяць мне і, мусіць, y тым якраз іхняя бяда — што мы бачым, чуем і адчуваем занадта многа, як калі б y іх не было надзеі на наша маўчанне. I што ж выкукліваецца? Яны не даюць нам спасу нават на нашай тэрыторыі, бо многія з дапамогаю шчотак, грабянёў, мыла, лугу і іншых рэчаў так вычышчаюць сваіх пасцельных сабачак, што мы супраць волі сваёй мусім эміграваць з бацькаўшчыны і шукаць сабе новых кватэр, нягледзячы на тое, што гэтыя дамы маглі б заўжыць той самы час з большай карысцю, абіраючы вошай са сваіх байстручкоў.
Пасля гэтакага дэмаршу я дазволіў ім пасяліцца на мне, каб маё зямное цела магло адчуваць іх прысутнасць, звычаі і спанатры, і вось цяпер я магу ўсё гэта як след ацаніць і вынесці прысуд. A тут гэтая свалата пачала мяне так даймаць, што я мусіў іх выселіць, як вы гэта толькі што бачылі. Я загадаю начапіць ім на нос прывілей, згодна з якім бабы мецьмуць права іх ірваць, тузаць, душыць і расціраць пальцамі, колькі ім заўгодна; a калі і сам я прыхаплю каторага з гэтых удальцоў на ліцо**, дык зраблю тое самае.
РАЗДЗЕЛ СЁМЫ
Сімпліцы ў славе і з лупам багатым вяртаецца ў Зёст дадому-дахаты
Нельга было парагатаць да пупа, бо мы ж былі ў засадзе і след было сядзець ціха, і як што Фантасту гэта не падабалася, дык Гізуйчмут гатовы быў лопнуць і парвацца на ка-
Караць смерцю праз павешанне (стар. бел.). На месцы злачынства (.стар. бел.).
валкі. Тут якраз дазорцы, якія сядзелі на высокім дрэве, дансслі, што нешта там удалечыні як бы варушыцца. Я залез на дрэва, паглядзеў y сваю першпектыўную трубку і ўбачыў, што гэта быў рыхтык той самы абоз, якога мы так дажыдаліся; пешых не было, a канваявалі яго чалавек з трыццаць езных райтараў. Таму я лёгка прыкінуў, што яны пойдуць не лесам, дзе заселі мы, а, бадай што, голым полем, дзе ў нас не было б ніякай перавагі, хоць там была вельмі паганая дарога, крокаў за шэсцьдзесят ад нас і, можа, за трыста ад узлесся і гары, і ішла яна па раўніне. Мне дужа не хацелася марна адседжвацца альбо мець трафеем аднаго дурня Юпітара, таму я борздзенька накідаў іншы план, які мне бліскуча ўдаўся.
Ад нашай высочкі збягала прамыіна паміж пагоркамі, па ёй можна зручна праехаць на конях аж да самага поля. Выйсце з яе я абсадзіў дваццаццю хлопцамі, сам застаўся з імі, a Гізуйчмута пакінуў на тым самым месцы, дзе мы і былі, маючы такім чынам перавагу; a хлопцам сваім наказаў, каб, як толькі канвой наблізіцца, узялі кожны на сябе па адным канвойніку, і сказаў, каму страляць, a каму пакінуць стрэл y запасе. Некаторыя мае бывальцы пачалі бурчаць: што гэта такое я надумаў, ужо ці не лічу я часам, што адзін толькі спанатраны і спрытны Гізуйчмут з яго кемным глуздам; бо як толькі канвой, няблага ўмацаваны, хацеў ужо быў сунуцца міма нас, Гізуйчмут, як я яму і падказаў, пачаў рыкаць, як бык, ігігікаць па-конску, аж розгалас па ўсім лесе пайшоў, і кожны пабажыўся б, што тут цэлы статак кароў і табун коней. Як толькі канвойнікі гэта пачулі, тут ім і захацелася пажывіцца і прыхапіць, што ў рукі дасца, a мясцовасць тая была даволі пустэльная. Яны паскакалі ўсім гамузам проста ў нашу засаду ды такім спехам і без ніякага ладу, нібы кожны хацеў выперадзіць другога і першым дастаць па храпе, як яно і было ўчынена настолькі ўдала, што ўжо пасля першага прывітання, якое мы ім паслалі, апусцела трынаццаць сёдлаў і яшчэ некалькі чалавек было паранена.