• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантурнік Сімпліцысімус  Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Авантурнік Сімпліцысімус

    Ганс Якаб Крыстофэль фон Грымэльсгаўзэн

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 415с.
    Мінск 1997
    128.03 МБ
    РАЗДЗЕЛ ДРУП Сімпліцы-Лавайчык, як быў y Зёсце, самазванца накрыў на кіслай капусце
    I вось, калі я так гаспадарыў і даўся ў клопат панавырабляць сабе розных чарцячых абліччаў, дзеля чаго трэба было мець страшныя вопраткі з конскімі і бычынымі капытамі, з дапамогаю якіх буду палохаць ворага, a пры нагодзе, неапазнаны, змагу прысабачыць сёе-тое і ў сваіх, на што мяне дужа спасобіла тая прыгода з крадзяжом сала, дайшлі да мяне пагалоскі, што адзін нейкі такі з Вэрле, якому няблага шанцавала ў наездах, узвалокшы на сябе зялёную апранаху, гойсае па тутэйшых мясцінах, асабліва там, дзе мы бралі кантрыбуцыю, і, выдаючы сябе за мяне, учыняе ўсялякія непатрэбствы, рабункі, гвалціць жанок, што спрычыніла шмат жахлівых закідаў супроць мяне, так што мне давялося б крута паплаціцца, калі б я не змог неаспрэчна даказаць, што менавіта тым часам і парою, калі ён броварыў, звальваючы на мяне ўсялякія свае exorbitan­tes*, я быў зусім y іншым месцы. Я не збіраўся прапускаць яму гэта так, a яшчэ менш цярпець, каб нейкае палохала, прыкрываючыся маім імем, пад выглядам мяне збірала здабычу ды яшчэ і падседжвала маю добрую рэпутацыю. 3 ведама каменданта ў Зёсце я запрасіў яго сысціся са мною ў чыстым полі на шпагах альбо пістолях; але пасля таго, як яму не хапіла духу з’явіцца, я абвясціў, што маю намер адлашчыцца яму, і будзе гэта ў Вэрле, y валоданнях таго каменданта, які не папусціўся яму. Так, я заявіў публічна, што, калі я прыхаплю яго ў наездзе, ён будзе трактаваны мною як вораг! Гэта прывяло да таго, што я адкінуў усе свае подумкі пра тыя чарцячыя маскі, з дапамогаю якіх збіраўся выславіцца на ўвесь свет, але яшчэ і ўсю маю зялёную вопратку падраў-пасек на дробныя шматкі і публічна спаліў y Зёсце перад сваім жытлом, махнуўшы рукою на тое, што адна толькі вопратка без плюмажу і конскай збруі каштавала больш за сотню дукатаў. I ў такім шале-запале пабажыўся, што першы, хто цяпер назаве мяне Лавайчыкам, хай альбо першы заб’е мяне, альбо сам тут жа і ляжа ад маёй рукі, нават калі гэта мне каштавацьме галавы; і, хоць рэжце, не прыму больш каманды над ніводным гуфам, што і не абавязаны быў рабіць, бо мяне яшчэ не ўзвялі ў афіцэры,— гэта таму, што я ўжо ўнюхаў свайго
    Штукі, пракудствы, непатрэбствы (лац.).
    праціўніка ў Вэрле. I я перастаў несці жаўнерскае паслушэнства, акрамя варты, a калі куды-небудзь пасылалі, дык ужо не рабіў усё як мокрае гарыць, як іншыя лежні. Чуткі пра гэта хутка разбегліся па наваколлі, і непрыяцельскія гурты так разнахабіліся і акрыялі, што ўжо ці не штодня пачалі ашывацца каля нашых шлагбаўмаў, чаго я далей стрываць не мог. Але што мне найбольш дападала, дык гэта, што той з Вэрле, каб яго развэрліла ўсяго наскрозь і ўпоперак, усё яшчэ выдаваў сябе за мяне і пад маім імем урываў немалыя кавалкі.
    A тым часам, як кожны думаў, што я залег y бярлог і, мабыць, няскора падымуся, я выведаў пра інтэрас і гандаль майго супраціўцы з Вэрле і што ён не толькі змалпаваў маё імя і вопратку, але яшчэ і завёў сабе звычку красці поначы, калі можна было шмат чым разжыцца; вось тут якраз я і прачнуўся, на чым і палягаў мой план. Двух сваіх слуг я ўжо выдрэсіраваў, як падстрэлчых выжлаў; яны ўжо былі аж так за мяне, што, калі б трэба было, кожны ў жар юлым задам сеў бы, бо ўжо ж пілі і елі ў мяне на круглую губу, ды яшчэ і без таго мелі, дай божа кожнаму другому. Аднаго з іх я паслаў y Вэрле да праціўніка; гэты вазьмі дый выкладзі таму, нібыта я, як яго былы гаспадар, зажыў цяпер як пусты шалапут і coujon* і крыжам зарокся век не хадзіць y наезды, і вось яму, слузе, ну аніякай рахубы няма далей y мяне заставацца, і ён таму прыйшоў паслужыцца іншаму пану, бо ён, новы пан, апрануўшыся ў зялёнае, паводзіцца, як яно і след бывальцу-жаўнеру. A ўжо ён, слуга, ведае тут усе норы і праноры і можа падказаць, дзе тут і чым можна раздабыцца, etc. Мой добры даверлівы цяльпук паверыў майму кнэхту і даўся на ўгаворы, што прыме яго і ў адну пэўную ноч пойдзе з сябрамі ў адну пэўную авечую кашару забрытаць там колькі тых укормленых бараноў — a я з Гізуйчмутам і хлопцамі загадзя нагледзеў і падкупіў пастуха, каб той навязаў сабак і дазволіў гасцям спакойненька падкапацца ў хлеў, дзе я ўжо гатовы буду пачаставаць іх баранінай. Калі ўжо яны зрабілі пралазіну ў хлеў, той з Вэрле пажадаў, каб мой кнэхт палез першы. A ён адказаў: «Не, a раптам там засада, дадуць па конаўцы і садухі; спярша абсачу, разведаю, што і як там да чаго». Я дастаў шпагу, насадзіў на яе капялюш, прасунуў y дзірку і сказаў: «Пабачым спярша, ці дома святы Улас, a ці не». Пасля гэтага егер з Вэрле палез першы. Тут яго і ўшчаміў Гізуйчмут і прыхапіў за руку, y якой той
    Баязлівец, нягоднік, смаркач (фр).
    трымаў шпагу, і спытаўся, ці не папросіць ён пардону. Гэта пачуў ягоны сябар і хацеў уцячы; a як я не ведаў добра, каторы з іх егер, і быў увішнейшы і лягчэйшы ў нагах, дык скокнуў раз-другі і дагнаў. Я спытаўся: «Хто такія?» Той адказаў: «Імперцы». Я спытаўся: «Якога палка? Я таксама імперскі; шалапут, які адцураўся свайго пана!» Той адказаў: «Мы драгуны з Зёста і прыйшлі ўзяць баранчыка — другога; браце, спадзяюся, калі і вы імперскія, дык пусціце нас». Я адказаў: «А хто вы такія будзеце ў Зёсце?» Той адказаў: «Мой таварыш y кашары — Лавайчык»,— «Вы мардахлысты! — сказаў я.— Чаго вы абіраеце свае ж кватэры? Лавайчык з Зёста не такі раззява, каб дацца застукаць сябе ў кашары».— «Ах не, з Вэрле, я хацеў сказаць»,— зноў адказаў мне той, і пакуль мы так дыспутавалі, тут і нахапіліся мой слуга і Гізуйчмут з маім праціўнікам. «Ну вось бачыш, сокал ты мой яснадзюбы, вось мы і судасіліся,— сказаў я яму.— A каб жа не шанаваў я імперскае зброі, якая табе дадзена змагацца з ворагам, я адразу пусціў бы табе кулю ў пустую булавешку тваю! Я — Лавайчык з Зёста, быў ім і раней, a ты — самахвал і кундалеў сын, пакуль не выбераш шпагі і не сыдзешся са мною паводле добрага жаўнерскага правіла!» Тым часам мой кнэхт, які, як і Гізуйчмут, нацягнуў на сябе агідную чарцячую маску з рагамі, паклаў да ног дзве цалкам аднолькавыя шпагі, якія я прыхапіў з Зёста, і даў егеру з Вэрле права выбару, бяры якую хочаш, і тут небарака-егер так спалохаўся, што сталася з ім тое самае, што колісь са мною ў Ханаў, калі я сапсаваў скокі. Ды ж і нахляпаў столькі, што стаяць з ім побач было нельга; ён і яго прыяцель дрыжалі, як мокрыя цуцыкі, яны бухнуліся на калені і прасілі літасці. Але Пзуйчмут, як з ланцуга сарваўся, наляцеў і закрычаў як не з поўнага горла: «Бяры шпагу, каб цябе пабрала, бо вязы скручу, круцель ты забрынданы!» — «Ах, высокашаноўны пане д’ябле,— адказваў той,— я прыйшоў сюды не на эспадронах мерацца. Пане д’ябле, аслабані мяне ад гэтага, і я зраблю, што ты хочаце». Пакуль тыя гаворкі, мой конюх даў яму адну шпагу, a мне другую; a той так калаціўся, што і ўтрымаць яе не мог. Месяц свяціў ясна, і пастух з падпаскам са свайго будана ўсё добра бачылі і чулі. Я паклікаў пастуха падысці, каб на гэты наш гандаль быў жывы сведка. A той, падышоўшы, напусціў на сябе, што зусім не бачыць тых двух y масках, і спытаўся, чаго гэта я тут y кашары завёўся з гэтымі двума хлопцамі; калі ў мяне да іх які інтэрас, дык выбірайцеся ў іншае месца і дайце кашары спасу з вашымі разборкамі, ён спраўна
    плаціць штомесяца «кантрабусю» і хоча жыць спакойна. A ў тых двух спытаўся, чаго гэта яны дазваляюць мне збыткі з іх строіць, чаму не прыкончаць на месцы? Я сказаў: «Ты віславух, яны хацелі пакрасці твае авечкі». Селянін адказаў: «Вой, такім разам няхай пацалуюць мне і маім авечкам y фэ»,— і выйшаў. Тут я зноў пачаў напіраць на фехтаванне, a той ані-ані; ён ледзь на нагах ад страху трымаўся; ён і ягоны прыяцель развялі такую жальбіну, што я, нарэшце, пашкадаваў іх і ўсё дараваў. Але Гізуйчмуту было гэтага мала, ён настойваў, каб егер тром авечкам — бо столькі яны хацелі ўкрасці — пацалаваў-такі ў фэ, ды яшчэ так яму падрапаў твар, што той, як на блізір, глядзеўся, нібы з адной міскі з катамі еў, і гэтая пацеха мне вельмі спадабалася. Егер неўзабаве знік з Вэрле, бо сам не ведаў, куды яму падзецца ад сораму. Ягоны ж прыяцель раззваніў па ўсім наваколлі і бажыўся, кляўся, што пры мне сапраўды было двох кадукоў, якія служыліся мне,— таму мяне тым больш пачалі баяцца і тым меней любіць.
    РАЗДЗЕЛ ТРЭЦІ
    Сімпліцы бярэ ў палон Юпітара і шмат цікавага ў яго выпытвае
    Гэта неўзабаве я заўважыў; таму я замкнуў сваё ранейшае богаадступнае жыццё з яго дзікімі шаламі і пабожна ступіў на сцежку ціхіх цнотаў. Праўда, як і раней, я хадзіў на вылазкі, але аказаў сябе да ворагаў, як і да сяброў, з такой ласкай і пачцівасцю, што ўсе, хто трапляў мне ў рукі, пачыналі думаць зусім інакш, чым раней, наслухаўшыся ўсякай агуды і няпраўды; акрамя таго, я ўстрымаўся ад непамысных шчадротаў, сабраў нсблагую калекцыю дукатаў і кляйнодаў, прыхаваў іх y патайных спратах і сховах y наваколлі Зёста, бо так мне параіла адна знаёмая варажбітка, якая запэўніла, што ворагаў y мяне больш y самім горадзе і ў маім палку, чым y варожым гарнізоне, і яны дужа квапяцца на мае грошы. I як што тым часам усюды разышліся чуткі, што егер знік і не аказваецца, я, пакуль там тыя гладзілі сябе добрай весткай, валіўся ім як снег на галаву, і, перш чым куды дойдзе вестка, дзе я, я ўжо быў там; я лётаў, як бура, то тут, то там, пра мяне загаварылі больш, чым раней, калі самазванец выдаваў сябе за мяне.
    Аднаго разу я засеў з дваццаццю пяццю хлопцамі непа-
    далёк ад Дорстэна, асабліва асцярожна падпільноўваючы канвой з некалькімі падводамі, што меўся тут прайсці ў Дорстэн. Па сваёй завядзёнцы я сам стаяў y дазоры, бо непрыяцель быў блізка. Аж бачу — ідзе чалавек, ладна апрануты; ідзе — і гаворыць сам з сабою ды неяк дзіўна пакручвае ў руцэ, як бы фехтуючы, доўгую марскую першпектыўную трубку; я нічога не разабраў, што ён там тарочыў сабе пад нос, пачуў толькі: «Я сам упакору свет, і няхай тады бэсцяць маё высокае імя», з чаго я заключыў, што гэта, мабыць, нейкі магутны князь, які ходзіць пераапрануты, даследуючы жыццё і норавы сваіх падданых, і цяпер вось пастанавіў сабе ўзорна пакараць іх за тое, што яны жывуць не паводле ягонай волі. Я падумаў: «Калі ён з ворагаў, дык будзе неблагі выкуп; калі не, дык абыдуся з ім ветліва і так улагоджу яму сэрца, што век памятацьме», выскачыў да яго, сунуў пад нос ручніцу і сказаў: «Ці не заўгодзіцца пану прайсці паперад мною ў кусты, калі пан не хоча быць патрактаваны як непрыяцель?» Ён адказаў вельмі сур’ёзна: «Такая трактацыя да гонару мне падобным». Але я ветліва патурыў яго ў кусты і сказаў: «Хай пан не супрацівіцца, хай пан падпарадкуецца». I калі ў кустах я падвёў яго да сваіх і назначыў новы дазор, спытаўся, хто ён такі будзе. Той адказаў даволі велікадушна, што, бач, мне гэта мала абыходзіць, калі я і без таго добра ведаю, што ён вялікае божышча. Я падумаў, што ён, відаць, мяне ведае, нейкі, відаць, шляхцючок з Зёста ці хто там яшчэ, і кажа так, каб паказытаць мяне, бо жыхары Зёста любяць марна спамянуць імя Госпада і яго залатыя шаты, але неўзабаве я пераканаўся, што замест князя захапіў y палон нейкага арцыбаламута, які, мусіць, лішне перавучыўся і ад высокай паэзіі крыху падупаў глуздамі, бо той ледзь толькі крь|ху адагрэўся, як абвясціў сябе Юпітарам.