• Часопісы
  • Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега  Людміла Рублеўская

    Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

    Людміла Рублеўская

    16+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 272с.
    Мінск 2018
    56.55 МБ
    — Пан загадвае ісці далей?
    Гэткім бяздушным, сухім, як чараціна, голасам, з належнай дозай ветласці... Пранціш ажно ўзвыў:
    — Ну добра! Добра! Я пагарачыўся! Я шкадую! Але ж у шляхціца ёсць святыя рэчы... Табе не зразумець... Што мне цяпер, прабачэння прасіць да вечара?
    Лёднік скептычна хмыкнуў:
    — Дзе ўжо мне, бязроднаму, зразумець шляхецкія тонкасці!
    Але ў Пранцыся палягчэла на душы, бо ён адчуў у доктаравым голасе знаёмыя з’едлівыя ноткі. Усеўся no634, загаварыў прымірэнча:
    — Бацька мяне вучыў, што радавая зброя — не проста шабля, яна аплочаная крывёй продкаў... Як і ўсе нашыя прывілеі. I мой бацька ваяваў, ішоў у паспалітае рушэнне, не за сябе — за радзіму, за Княства Літоўскае, за беларускую зямлю... На ім ведаеш, колькі шнараў ад варожай зброі? I мяне з дзяцінства прывучаў, што я павінен увесь час быць гатовы аддаць жыццё за Айчыну. Без развагі, па першым поклічы. Загартоўваў... Калі я быў малы, адпраўляў мяне, напрыклад, ноччу на поле прынесці некалькі каласкоў — а поле каля самых могілак... А колькі Вырвічаў галовы склалі ў бойках — з маскоўцамі, з татарамі, са шведамі!
    — Я шаную тых, хто аддае жыццё за радзіму, ваша мосць... — ціха сказаў Лёднік. — Я не хацеў абразіць вашых продкаў і вас. Mae продкі таксама, хоць і не былі шляхціцамі, гінулі за вольны Полацак. Прадзед з братамі стаяў на мурах, калі горад асаджвалі войскі Івана Жахлівага. Маскоўцы нагналі гарматаў вялікага нараду, закупленых у Ангельшчыне, што стралялі ядрамі па дваццаць пудоў... Сеча была страшэнная, на абарону сталі ўсе — жанчыны, дзеці, старыя. Хаця напачатку нават малебны служылі за праваслаўных братоў, спадзяваліся, што скончацца з іх дапамогай напады каталікоў ды ўніятаў, пакінуць у спакоі праваслаўныя храмы... Але з чужымі гарматамі воля не прыходзіць. Тады малады князь Ян Глябовіч, які кіраваў абаронай Запалоцця, прапанаваў даць зброю «чорным людзям», сялянам... I што ты думаеш? — доктар правёў рукой па твары. — Ваявода Давойна адмовіўся... I горад быў узяты. I больш паловы жыхароў выразана. А самых радавітых шляхціцаў пагналі ў маскоўскі палон, хоць многія з іх былі
    такімі ж праваслаўнымі, як маскоўскі цар. А ўсё з-за таго, што высакародны пан не прызнаў за чорнымі людзьмі права мець радзіму і бараніць яе. А сто гадоў таму пятнаццацітысячнае войска ваяводы Трубяцкога спыніў аддзел простых мужыкоў з Калеснікаўскага павета — іх было ўсяго тры тысячы, але ім абрыдлі рабаўнікі. Калі маскоўцы бралі Магілёў — ключы ім месцічы паднеслі, таксама радаваліся прыходу праваслаўных братоў, ды атрымалі рабункі ды гвалт. I простыя мешчукі знішчылі за ноч сем тысячаў чужацкіх жаўнераў — увесь гарнізон.
    Лёднік паглядзеў у вочы Пранцысю цёмнымі сумнымі вачыма.
    — Я не шляхціц, але ў мяне таксама ёсць радзіма. I мне балюча бачыць, як яна гіне з-за...
    Доктар змоўк, але Вырвіч зразумеў, што ён хацеў сказаць. I запярэчыць было цяжка, бо старэйшы Вырвіч гэтаксама наракаў на магнатаў, якія гатовыя хаўрусавацца з любым чужаземным ворагам, абы перамагчы адзін аднаго. Абодва нейкі час маўчалі, гледзячы, як сосны гайдаюць галінкамі, нібыта просяць паратунку ад немінучай сцюжы.
    — Доктар, а твой настаўнік Ян Рэніч мог ведаць рэцэпт філасофскага камня?
    Лёднік скептычна хмыкнуў.
    — He памятаю такога за спадаром Іванам... Ён і мяне адгаворваў у дурную справу лезці — шкада, я не паслухаўся ад гардыні сваёй.
    — Але ж Марцін Радзівіл кнігі ў яго замаўляў!
    — Вось я і думаю, якія... — прамовіў доктар. — Наўрад псалтыры. Марцін Радзівіл дужа паверыў у метэмпсіхоз... Перасяленне душаў. Увесь час сцвярджаў, што быў у мінулым жыцці птушкай, бо мае доўгі hoc. А ў наступным жыцці спадзяваўся быць сланом. Што не перашкаджала яму ў гэтым быць апошняй свіннёй. А ў настаўніка кнігі меліся рэдкія, нават з Кітаю, з Індыі. Эх, трэба Саламею спытаць... А калі яна зараз у сутарэннях Слуцкага замка...
    Лёднік аж зубамі скрыгатнуў.
    — Нічога! — Пранціш выхапіў ліст з рук слугі. — Знойдзем Аляксандра Сапегу, папросім дапамогі!
    Лекар спахмурнеў.
    — Сапега супраць Радзівіла, ды яшчэ ў ягонай вотчыне, нават з рашэннем Трыбунала і трыма сотнямі жаўнераў, — бяссілы. Добра, калі Геранім Шалёны не наважыцца яго гвалтам са сваёй зямлі вытурыць. I заступніцтва магнатаў — справа ненадзейная. Ён табе келіх падасць і тут жа тым келіхам зубы выб’е. Пляменнік Гераніма Пане Каханку так жартаваць любіць. Магнаты... — Лёднік уздыхнуў і адмахнуўся ад худога восеньскага камара, што так і цэліў да ягонага доўгага носа. — Няма чаго беднаму чалавеку ў іхнія гулі ўвязвацца. Мой знаёмы па Празе, доктар Бахстром, да Гераніма Радзівіла быў уладкаваўся... Золатам думаў засыпацца. А пан у кожнай лыжцы атруту падазраваў, гэтак жа, як у кожным позірку жонкі сваёй, Тэрэзы, здраду. Кабету пад замок пасадзіў, сачыў за кожным крокам... А яна ж не абы-хто — дачка падскарбія надворнага! Вось Бахстром і пашкадаваў прыгажуньку. Дапамог ёй збегчы... Паненка ўцякла, бацька за яе заступіўся, развод зладзіў. А Бахстром апынуўся кульгавым лісянём, якога пакінулі ў перадушаным куратніку. Збягаў ад радзівілаўскай хеўры на злом галавы, папрасіў прытулку ў Аскеркаў у Шацку... Дык Радзівілы туды цэлае войска прыгналі! I што, думаеш, сваякі пані Тэрэзы доктару дапамаглі? Хто ён такі? Пыл на шляхецкіх ботах. Вось табе і служэнне чароўнай даме.
    Лёднік злосна насунуў глыбей на галаву зняты з жаўнера капялюш, прыкрыўшы шнар ад шаблі суддзі.
    — Але ж ты сам пайшоў на службу да Марціна Радзівіла, дзе бяды спазнаў! — папікнуў Пранціш. — Чым ты тады думаў?
    — Чым думае апантаны чалавек? — цяжка ўздыхнуў Лёднік. — Я недалёка тады ад вар’ята Марціна адышоўся. Уяўляеш, калі брат ягоны замак штурмаваў, Марцін
    натхнёна граў на скрыпцы! Праўда, я гэтага не чуў, бо ў сутарэнні гукі не даходзілі. Але і я, калі судовыя выканаўцы дзверы ў мой дом ламалі, з адной колбы ў друтую вадкасць пераліваў і кроплі лічыў, як акорды найлепшай музыкі.
    Былы алхімік пакаяльна ўздыхнуў.
    — Цяпер бы не музыку слухаць, а паесці... — прабурчэў Пранціш, азіраючыся па баках. Урэшце, у ліцвінскім лесе тутэйшы чалавек з голаду памерці не можа: хоць грыб які ўхопіць... А вунь, здаецца, лісічкі наіўна-нахабна так жаўцеюць, знак падаюць — з’еш нас, бедны шкаляр!
    — Тсс... На зямлю... — трывожна шапнуў Лёднік і, ухапіўшы гаспадара цвёрдай рукою за каршэнь, паваліў тварам у цвілае лісце, відаць, канчаткова забыўшыся на сваю крыўду і дэкляраванне памятаць сваё рабскае месца. На дарозе чуўся стукат капытоў. Пранціш ляжаў, сціскаючы дзяржальна шаблі, і страху не было. Дзесяць вершнікаў, Юдыцкага не відаць... Ды яны з Лёднікам, калі што, удвух пасякуць гэтых выжлаў, як лапушыны!
    Вершнікі праехалі, стала ціха, толькі камары дзумкалі.
    — Рушым! — Лёднік штурхануў гаспадара. — I шаблю больш не выхоплівай без прычыны... Ваяка... Госпадзе Божа мой, усё ў мяне не па-людску, нібы жыццё маё выдумаў паэт з багатай, але бяздарнай фантазіяй! Адну панну вызваляць, ад другой ліст перадаваць...
    Сонца вырашыла, што на сённяшні дзень выдаткавала ўсё сваё жабрацкае золата, і з палёгкай схавалася за бліжэйшую хмару. Тая незадаволена сыпанула дажджом.
    — Подзвіг у імя чароўнай дамы — гэта не бяздарная фантазія! — аптымістычна азваўся Пранціш, уявіўшы гожыя вачаняты панны Багінскай, а ягоны слуга толькі ўздыхнуў. Да Слуцку заставалася тры дні шляху, не кароценькага і не лёгенькага.
    ...3 капытоў будуць кубачкі,
    3 капытоў будуць,
    Лігіцігі-лігірулі, вой ды з мазурамі, Кубачкі!
    Раздзел пяты.
    ЯК ПРАНЦІШ I ЯГОНЫ СЛУГА НЕМЦАМІ СТАЛІ
    Леанарда да Вінчы ў сваім «Бестыарыі» напісаў, што совы помсцяць тым, хто з іх насміхаецца, — выдзёўбваюць вочы. Леанарда лічыў, што вачастыя птушкі толькі гэтай ежаю і могуць пракарміцца.
    Праўда, сава, якую Пранціш пабачыў учора вечарам, дакладна харчавалася не чалавечымі вачыма, а мышамі. Падгледзеў трошкі ейнага палявання... Вось і яны з Лёднікам зараз як мышы. Таго й глядзі, кіпцюры ў бакі нехта запусціць. Хаця лес для ліцвіна — гэта ж ратунак, не так, як для іншых, што атаясамлялі яго з першабытным хаосам ці з лабірынтам, у якім жыве Мінатаўр... Дастаткова, праўда, і тутэйшага мядзведзя, каб да Абрама на піва выправіцца. Але пакуль нічога буйней за саву шкаляр ды доктар не сустрэлі. He знайшлі і святое дрэва Перыдэксіён, пладамі якога харчуюцца галубы, а змеі нават ад ценю ягонага ўцякаюць. He расло тут і дрэва Ігдрасіль, па якім памерлыя душы сыходзяць на той свет... Наверсе дрэва Ігдрасіль жыве арол, пад карэннямі — цмок, а па ствале бегае туды-сюды вавёрка Рататоск, увасабляючы свет мітуслівы чалавечы. Гэта ўсё Лёднік па дарозе засмечваў Пранцысеву кучаравую галаву непатрэбнымі цытатамі, відаць, вырашыўшы, што свяшчэнны ягоны доўг — давучыць свайго гаспадара замест езуітаў. Ха! Тыя абламаліся, і сыну полацкага гарбара нічога не свяціла на неўрадлівай ніве Пранцысевай адукаванасці. Затое свойскі лясун за апошні дзень не аднойчы падкідваў падарожнікам пад ногі паваленую елку альбо паліваў нечаканым, як прыступ кашлю ў старэчы, дажджом. Так, на грыбах ды арэхах жыць сумна, маючы ў кішэні залатыя дукаты...
    Лёднік дыбаў побач, мармычучы даўжэзныя фразы з «Досведаў» філосафа-французіка Мантэня, да якога
    Пранцысю не было ніякай справы, як і да дурной скандынаўскай вавёркі Рататоск. Раптам доктар схапіў Вырвіча за плячук і спыніўся. Пранціш прыслухаўся... У іхні бок нехта пёрся, ломячы кустоўе і енчачы. Лёднік адцягнуў Пранцыся пад разлапістую елку, хаця Вырвічу так і рупіла рвануцца наперад і выпрабаваць шаблю на невядомай небяспецы. Але ўспамін пра адно ўчарашняе даставанне шаблі з похваў быў такі непрыемны, што Вырвіч вырашыў перачакаць, як раіў Лёднік. А той, аднак, дастаў з-за пояса пісталет. Пранціш не стаў агучваць, што Вырвічстарэйшы, як і многія шанавальнікі сармацкіх звычаяў, лічыў ужыванне пісталетаў адзнакай заняпаду шляхецкага баявога мастацтва, хаця пагаджаўся, што шляхціц павінен умець з пісталета патрапіць вавёрцы ў вока. Урэшце, Лёднік — не шляхціц, а мяшчук, вось няхай і страляе.
    — Прасвятая Багародзіца, ратуй!
    3 боку дарогі бегла двое мужыкоў у звычайных упэцканых світах і магерках, відаць па ўсім, дужа пераляканыя. Адзін на бягу спрабаваў маліцца, другі выкрыкваў, быццам заікаўся: