• Газеты, часопісы і г.д.
  • Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега  Людміла Рублеўская

    Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

    Людміла Рублеўская

    16+
    Выдавец: Звязда
    Памер: 272с.
    Мінск 2018
    56.55 МБ
    Відаць, ляскат, які ўтварала чарапаха, пачулі звонку, таму што вароты ламаць перасталі.
    — Франц, страляй! — загадаў Пфальцман, і Пранціш запаліў фіціль мініяцюрнай гарматы, якая знаходзілася ў спецыяльным жолабе наверсе, так што яе аддача не рабіла шкоды.
    Ядро ўрэзалася ў створкі варот, і тыя разышліся, загайдаліся, як быццам таксама жадалі ўцячы...
    А потым пачаўся мясцовы Апакаліпсіс.
    Пра тую падзею сведкі доўгімі зімовымі вечарамі расказвалі сваім унукам і праўнукам, а тыя перадавалі далей. Расповед пра беларускага цмока-людажэра, з ноздраў якога ішоў чорны дым, набыў жаласлівы сюжэт, узбагаціў рэпертуар лірнікаў і дадаў адукаваным асобам скептыцызму наконт магчымасці выправіць міфалагічную свядомасць тутэйшага цёмнага люду з перажыткамі паганскага светапогляду.
    Вядома, калі б радзівілаўскія слугі не разгубіліся, каб дзейнічалі як належыць, шанцаў у маруднай машыны не было б. Але ўсе проста разбегліся са знаёмымі да зубнога болю крыкамі: «Цмок! Цмок!» Тым болып цяпер чарапаха магла страляць ва ўсе бакі, а вось ейныя бліскучыя шчыты ніякія кулі не бралі. Вакол машыны віўся дым, які выглядаў бы яшчэ больш застрашліва, каб яго не прыбіваў зараз жа дождж, як рупная гаспадыня — заляцеўшую муху. А тут яшчэ да бурлівай бяседы далучыліся нябёсныя сілы — позняя навальніца спаслала на Слуцак цэлы крылаты гусарскі атрад маланак, і прысутныя ў двары Ніжняга замка неадменна ўвязалі гэтую з’яву з жалезнай пачварай.
    Чарапаха з хуткасцю звычайнага мінака кіравалася ў бок брамы каля лазні, дзе быў апушчаны мост. He, яго пачалі падымаць тыя, хто не страціў зусім галаву... Але пару стрэлаў з гарматы — і імпэт старанных вартаўнікоў растаў, як соль у юшцы.
    Дзесьці стукаў малаток збройніка, абыякавага да мітусні чалавечай, — майстар высноўваў чарговую прыладу для абароны ад смерці, дарагі кальчужны пан-
    цыр, які высакародны шляхціц зможа апрануць пад сармацкую чугу, перш чым ісці на сойм, што неадменна ў гэтай няшчаснай дзяржаве скончыцца сечай. А побач, у кузні, завіхаўся малаток каваля, які каваў чарговую прыладу смерці — шастапёр, булаву з вострымі рабрынамі, якая не зважыць на тонкі панцыр і шчыра пераламае рэбры шляхціцу ў сармацкай чузе, які прагаласуе не за таго кандыдата альбо скарыстаецца са свайго liberum veto і сарве сойм, як вяселле, з якога збегла нявеста.
    Дождж ліў, жалезная пачвара, дыхаючы агнём, з рэвам паўзла па Слуцку, месцічы зачынялі шыбы і чыталі малітвы. Пра тое, што робіцца ў князевым замку, даўно хадзілі самыя жудасныя чуткі, і калі адтуль выпаўз цмок, гэта нікога не здзівіла. Мешчукі лёгка паверылі б і ў тое, што падобнае аблічча прыняў сам князь. Жаўнеры, павінныя выконваць свой доўг, цягнуліся за страшыдлам на бяспечнай адлегласці і час ад часу пастрэльвалі ў яго з-за будынкаў. Чарапаха плявалася ў адказ адзіночнымі стрэламі з пісталетаў.
    Машына набліжалася да рынку, зараз пустога — не таму, што гандляры збаяліся цмока і страляніны, не, слуцкіх гандляроў не напалохаў бы і дождж са смалы, калі б пры гэтым нехта, хоць рагаты, працягваў купляць агуркі і сала. Але ў такую залеву надзей на пакупнікоў не было, нават на русалачных. Хаця некалькі падводаў з бочкамі стаялі, ад іх за вярсту ішоў водар падгнілых селядцоў. Ватман унюхаў гэты пах здаля і крыкнуў Пфальцману:
    — Гер як там цябе, твая калымажка можа пракаціцца сама па сабе хоць колькі сажняў?
    — У прынцыпе, можа... Калі распаліць добра рухавік, і я замацую рычаг... — пракрычаў у адказ Пфальцман.
    — Тады ўвага, цывільныя! Зараз мы параўняемся з падводамі, на якіх стаяць бочкі. У бочках, міль пардон, не зусім свежыя селядцы. Па маім знаку прыадкрываецца шчыт з гэтага боку, усе выскокваюць, як пацукі з печкі... Хто можа незаўважна залезці ў бочку, лезе і ратуецца. Хто
    марудзіць, грэбуе ці баіцца — папярэджвайце адразу, але павінен сказаць, што вугаль усё роўна заканчваецца.
    Натуральна, ніхто не прамовіў ні слова.
    — Падмяні мяне трохі, зацыраваны, — папрасіў Ватман Лёдніка, прыпаў да адной са шчылін і свіснуў неяк асабліва.
    — Ну, калі, сучыя дзеці, не выканалі загад і разбегліся, прыб’ю...
    Свіснуў яшчэ раз... Нарэшце пачуўся свіст у адказ. 3-за рынкавых прылаўкаў высунуліся пераляканыя фізія номіі, недаверліва ўглядаючыся ў жалезнага цмока.
    — Вырвіч, стрэльні добранька ва ўсе бакі, акрамя гэтага!
    Густое воблака чорнага дыму на хвілю абкружыла чарапаху, пераследнікі пахаваліся. Нікога не здзівіла, калі падводы з бочкамі, што стаялі каля рынку, ашалелыя коні панеслі некуды на бакавую вулку. Чарапаха бадзёра прапаўзла яшчэ сажняў дзесяць і паволі спынілася, пагрозна выпускаючы клубы пары. Яе маленькія шматлікія колылапкі пагрозна застылі, нібыта рыхтуючыся да нястрымнага рыўка.
    Пагоня стаілася. Чаго чакаць? Новых стрэлаў? А можа, у цмока зараз вырастуць крылы, высунецца галава на доўгай шыі і пачне плявацца агнём? Адукаваныя афіцэры справядліва меркавалі, што ўцекачы рыхтуюць нейкі подлы план па выкарыстанні таемнай смертаноснай зброі. Асабліва палохала, што, калі па чарапасе зноў пачалі пастрэльваць, яна ў адказ маўчала.
    Нехта прапанаваў павесці перамовы. Праклятым немцам-чараўнікам раілі пакінуць металёвае чэрава машыны і здацца, іначай... У адказ — цішыня. Тым часам прыкацілі дзве гарматы — «Амальфею» і «Дамініку», адну нават знялі з галоўнай брамы. Яшчэ раз папярэдзілі бунтаўнікоў... Некаторыя нагадвалі, што князь нібыта загадаў не чапаць доктара-чарнакніжніка, але камендант Карлінг, раз’юшаны да ўскіпання мазгоў тым, што ягоны
    горад-крэпасць ледзь не здаўся ўласнаму постраху, хаця з жаўнераў любы пострах павінен быў быць даўно выбіты шпіцрутэнаміімуштрой,асабістааддаўзагад. I гарматныя ядры — сур’ёзныя, вялікія, не тое што ў чарапахі, — паляцелі ў страшыдла. Недалёт, пералёт... На месцы, дзе нядаўна стаялі падводы, і замест часткі рынку ўтварылася яміна. Па сцяне суседняга дома прайшла трэшчына, як па сакавіцкім лёдзе. 3 наступнага стрэлу ўдалося патрапіць дакладна. Выбух атрымаўся выбітны, бо ў чарапасе ўтрымліваўся яшчэ добры запас пораху, а ў катле была пад ціскам пара. Узляцелі ўверх дэталі, колы, колцы, рычагі... Рэшткі жалезнага дажджу случане яшчэ доўга збіралі на сваіх вуліцах, дахах і гародах. Знайсці такую цмокаву костку лічылася дрэннай прыкметай.
    За гэты час, нягледзячы на строгі загад каменданта нікога не выпускаць з горада, з Віленскай брамы выехалі тры паводы з бочкамі гнілых селядцоў, якія з княскае кухні былі адпраўленыя ў суседні маёнтак, на корм свінням. Магчыма, варта не ўбачыла нічога падазронага ў грузе, і не захацела, каб побач знаходзілася такое смярдзючае суседства, а магчыма, афіцэры былі падкупленыя... Але разбірацца пасля ніхто не стаў, таму што ўся гаворка ў горадзе ішла вакол гібелі жалезнай чарапахі і чарнакніжнікаў... I пра гнеў князя Гераніма на тых, хто гэта дапусціў.
    А дзесьці сярод ліцвінскага восеньскага лесу, на глухой палянцы, зарослай верасам, вельмі смярдзючыя людзі ахвотна падстаўлялі сябе халоднаму дажджу, а невысокі тоўсценькі немец бяссіла трос кулакамі, нібыта пагражаў самому небу, і лаяўся так адмыслова і велягурыста, што волат з белымі валасамі і шмат разоў Ken­exa склееным носам з павагай паківаў галавою, падышоў да аднаго з фурманаў, што вызвалялі ад бочак павозкі.
    — Мартын, засталося што ад корму свінням? Давай сюды...
    Дужы вусаты фурман паважна кіўнуў галавою, залез некуды пад калёсы, дастаў адтуль цяжкі скураны вацок, кінуў правадыру. Белагаловы ўзважыў вацок у руцэ:
    — Дукатаў сто, сто дваццаць засталося. Здаецца, яшчэ колькі каменьчыкаў там павінна блытацца.
    Перадаў немцу, чыя жонка ў перапэцканай сукенцы, з каптуром набакір тут жа кінулася прагна пералічваць манеты і разглядаць на святло дыяменты, якія сапраўды меліся ў мяшэчку.
    — Гэта няшмат, — прамовіў белагаловы. — Але калі даедзеце да палаца князя Багінскага, будзьце пэўныя, вас узнагародзяць напоўніцу. Галоўнае, нідзе не называйцеся сапраўднымі імёнамі, прыдумайце сабе іншую гісторыю... Памятайце, што Пфальцманаў на свеце больш няма. А ўвогуле, радуйцеся, што выбраліся жывымі. Параіў бы вам замест зброі перайсці на музычныя машыны.
    Да белагаловага падышоў высокі чорнавалосы чалавек з худым змрочным тварам, на фоне волата ён выглядаў нават вытанчана.
    — Пан Ватман, Пфальцманы ад’язджаюць?
    Найміт паціснуў плячыма.
    — А нашто яны нам? Замінішча... Вунь фурманы адвязуць іх. А ў нас з вамі яшчэ шмат важлівага, доктар.
    Блакітнавокі юнак з дзёрзкім тварам умяшаўся ў гаворку:
    — He забывайцеся, Ватман, што доктар — мой слуга! Без майго дазволу ён нічога рабіць не будзе!
    — Ну што вы, як жа без вас... — белагаловы па-блазенску схіліўся. — Пакуль што выбірайце сабе па кані — не глядзіце, што яны ў мужыцкія вазы запрэжаныя, мы адбіралі самых хуткіх. I рушым...
    — Куды? — пацікавіўся Лёднік.
    — Пакуль што непадалёк. Менш пытаецеся — дольш жывяце.
    На паляне, зарослай верасам, валяліся там-сям гнілыя селядцы, нібыта іх прынёс дождж. Ватман, не звяртаючы ўвагі на фрау Эльзу, распрануўся да пояса, расцёр вадзяныя струмені па спаласаваным баявымі шнарамі целе, засмяяўся ад асалоды. Пранціш скептычна агледзеў
    свайго слугу, той, змрочны і напружаны, стаяў усваім чорным камзоле, зашпіленым на ўсе гузікі да горла, тузануў яго за рукаў:
    — Там ручаіна ёсць, за алешынамі, я пабываў. Вось кашуля і світка — фурман даў узамен маёй кашулькі, хоць салёнай, але з каруначкамі. He строй з сябе стоіка Сянеку, ідзі нармальна вымыйся і пераапраніся. Як ты сядзеў у расоле са сваймі ранамі...
    Лёднік дзіўна паглядзеў на Вырвіча, яго вусны здрыгануліся, узяў адзенне:
    — Дзякую...
    Нават не бурчэў. Пранціш паціснуў плячыма і падставіў твар дажджу: як жа добра жыць! Moliter vivit! Нават у раздрайную шалёную эпоху — а хто сказаў, што на гэтай зямлі здараюцца лягчэйшыя? Як добра быць ліцвінам і шляхціцам, і мець прыўкрасную даму, і шаблю, хоць і чужую, і герб «Гіпацэнтаўр»! I невыносна буркатлівага, неверагодна абазнанага і неверагодна мужнага Лёдніка побач...
    Праз гадзіну тры вершнікі ўз’ехалі на невялікі ўзгорак, які, хутчэй за ўсё, меў гордае найменне Лысая гара — бо на беларускіх землях Лысых гор, падобна, не менш, чым лысых ліцвінаў. Тут была толькі закінутая паляўнічая хатка, больш падобная да будана. Затое з просекі відарысы адкрываліся на Случчыну выбітныя — дождж прыпыніўся, шэрае неба перастала нагадваць суцэльны сувой, цяпер у ім былі прасветы з пухнатых белых аблокаў, а кастрычнік шчодра раскідаў чырвань і золата па чорнай зямлі, хаця ведаў, што гэтую гожасць ніхто не ацэніць...