Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Бажэна Немцава
Карціны вясковага жыцця
Лповесць
Мінск «Радыёла-плюс» 2007
УДК 821.162.3-31
ББК 84 (4Чеш)-44
Н50
Пераклад зроблены з выдання:
Nemcova Bozena: Babicka. Obrazy venkovskeho zivota.
Vydava nakladatelstvi Bystrov a synove v Praze v roce 1995 Пераклад з чэшскай, прадмова, каментарыі Ніны Рашэтнікавай
Немцава, Б.
Н50 Бабуля: Карціны вясковага жыцця : аповесць / Бажэна Немпава; пер. з чэш., прадм., камент. Н. Рашэтнікавай. — Мінск: Радыёла-плюс, 2007. — 256 с..
ISBN 978-985-448-072-5.
Аповесць Бажэны Немцавай «Бабуля» — эпахальнытвор класікачэшскай літаратуры.
Праз штодзённы побыт сялян у ім раскрываюцца глыбінныя працэсы ў лёсе чэшскага народа, погляды на навакольны свет, разуменне сэнсу быцця і прызначэння чалавека на зямлі.
УДК 821.162.3-31
ББК 84 (4Чеш)-44
ISBN 978-985-448-072-5
© Рашэтнікава Н. Б., пераклад на беларускую мову, 2007
© Афармленне. ПУП «Радыёла-плюс», 2007
Дух і слова
Бажэна Немцава — найярчэйшая зорка на небасхіле чэшскага прыгожага пісьменства. Яна была і застаецца духоўным сгмвалам нацыі. Творы пісьменніцы абуджалі нацыянальную свядомасць, дапамагалі народу зразумець гістарычную значнасць сваёй Айчыны. У самыя змрочныя часы чэхі знаходзілі ў іх маральную сілу, што дапамагла выстаяць і перамагчы.
У 1940 годзе ў акупаванай Празе выдатны паэт Францішак Галас стварыў нізку вершаў, прысвечаных Бажэне Немцавай. Там ёсць такія радкі:
Нават, калі б не ведаю якія сілы Разбілі нас ушчэнт,
Усё роўна ўваскрасіла б нас
дачка Музы
Наша пані Немцава.
У чэшскую літаратуру Бажэна Немцава прыйшла ў 40-я гады XIX стагоддзя і выступіла як пачынальніца рэалізму разам з Карэлам Гаўлічкам-Бароўскім і Ёзэфам Каятанам Тылам. Нягледзячы на тое што ў яе творах можна знайсці сентыментальна-рамантычную ідэалізацыю, менавіта Бажэна Немцава распрацавала на нацыянальным матэрыяле такія жанры, як нарыс, аповесць, раман.
У яе творах адлюстраваны шматлікія бакі народнага жыцця, створаны яркія вобразы сялян, рамеснікаў — тых, каго было прынята называць «простымі» людзьмі.
Этап развіцця чэшскай літаратуры, у якім жыла і тварыла Бажэна Немцава, распачаўся ў канцы XVIII стагоддзя і вызначаецца ў гісторыі чэшскай літаратуры як нацыянальнае адраджэнпе. Галоўнай мэтай яго творцаў было адрадзіць чэшскую мову, абудзіць у народзе гістарычную памяць, пачуццё самасвядомасці.
Перыяд паміж XVIII—XIX стагоддзямі вызначаўся на чэшскіх землях глыбокім крызісам феадалізму і нараджэннем капіталістычных адносін. Ішоў працэс фарміравання нацыі, а значыць — адной з найбольш значных задач было закласці падмурак чэшскай культуры. Дзеячы літаратуры і культуры гэтага перыяду сталі прамымі спадкаемцамі нацыянальных культурных традыцый продкаў. Час паскоранага развіцця ўзбагаціў чэшскую літараауру выдатнымі творамі Карэла Гінека Махі, Карэла Гаўлічка-Бароўскага, Бажэны Немцавай, Яна Неруды, Сватаплука Чэха.
Вядучай ідэяй культурнага жыцця перыяду нацыянальнага адраджэння была думка пра адзінства народа — этнічнае, гістарычнае, духоўнае. Менавіта гэтай ідэяй прасягнуты ўсе творы Бажэны Немцавай, у тым ліку і аповесць «Бабуля» — найвышэйшы ўзлёт творчага натхнення пісьменніцы.
Праца над аповесцю была распачата напрыканцы 1853 ro­fla, a ў 1855 годзе твор быў ужо надрукаваны. У жыцці Бажэны Немцавай былі цяжкія і змрочныя перыяды, але гэты час вызначаўся асаблівым трагізмам: памёр ад невылечнай хваробы старэйшы сын Гінек (Ігнацій Ёзэф). У адным з лістоў Немцава пісала: «Пачала я працаваць пасля смерці Гінека, у самы цяжкі перыяд майго жыцця, калі не хацелася жыць. Уцякла ў апусцелы дом у малой даліне, да ног маёй мілай бабулі, і калі чула яе разумныя словы, яе песні і казкі, то мне здавалася, што я яшчэ дзяўчынка... і забывалася на ўвесь астатні свет з яго турботамі». Але не толькі смерць сына падштурхнула пісьменніцу да напісання аповесці. Яшчэ перад трагічнымі падзеямі сябры прасілі Немцаву засяродзіцца на напісанні твора вялікай эпічнай формы. Пісьменніца доўга разважала над тэмай будучага твора і вырашыла звярнуцца да праблем вясковага жыцця, да таго, што лепш за ўсё веда-
ла, таму што на ўлонні цудоўнай прыроды роднага краю прайшло яе маленства.
Канцэпцыя твора вызначана аўтаркай у эпіграфе да аповесці, які быў узяты з рамана нямецкага пісьменніка і журналіста пачатку XIX стагоддзя, пра рай у душы простага чалавека, але вялікага ў сваёй чалавечай існасці.
Героі аповесці Бажэны Немцавай працуюць, мараць, радуюцца і сумуюць, у іх свае погляды на свет, сваё разуменне сэнсу жыцця, сваё бачанне прызначэння чалавека на зямлі. На першы погляд іх жыццё нічым асаблівым не вызначаецца, але звычайнае існаванне і паўсядзённы побыт патрабуюць ад чалавека столькі высілкаў, столькі мужнасці і адвагі, так часта яму прыходзіцца рызыкаваць, абараняць свае гонар і годнасць, што ўспрымаюцца як сапраўдны подзвіг.
Бажэна Немцава напісала эпахальны, вечны твор. «Бабуля» належыць да тых шэдэўраў сусветнай літаратуры, якія могуць расказаць пра самыя глыбінныя працэсы ў душы народа. Гераіня аповесці Бажэны Немцавай жыве ў гармоніі з навакольным светам, найперш з прыродай. Яна, як і героі паэмы Якуба Коласа «Новая зямля», адчувае сваю залежнасць ад яе таямніц. Гарманічнымі з’яўляюцца і яе ўзаемаадносіны з людзьмі, бо бабуля, як і коласаўскі Антось, заўсёды прыходзіць на дапамогу, востра адчувае справядлівасць і несправядлівасць, шчырасць і няшчырасць. Яе стаўленне да людзей можна назваць узорным, вартым пераймання, своеасаблівым эталонам. Мудрасць бабулі — гэта шматвяковая мудрасць народа, які на працягу доўгага часу змагаўся за права шчасліва і свабодна жыць на сваёй зямлі. Адсюль і цэнтральныя эпізоды твора, дзе бабуля прымае лёсавызначальнае рашэнне: яе дзеці будуць жыць на зямлі продкаў, размаўляць на роднай мове. I пры гэтым у лісце да дачкі Яганкі, якая сабралася браць шлюб з харватам, бабуля выказвае думку, што народы — браты, што сонца роўна свеціць усім, але заўсёды неабходна ведаць, хто ты ёсць на зямлі, і клапаціцца, каб варожыя коні не разнеслі на сваіх капытах тваю родную зямлю.
У бабулі ёсць удзячныя вучні: не толькі яе ўнукі, але і суседзі, знаёмыя, нават княгіня, якая бачыць, наколькі глыбока разумее старая кабета людзей. Яна называе бабулю «шчаслівай жанчынай», і гэта азначае, што па-сапраўднаму шчаслівы чалавек той, хто жыве ў гармоніі з сабою, людзьмі, прыродай. Вобраз бабулі надзвычай важны для аўтаркі, і нсвыпадкова ў творы не зменены імёны і прозвішчы бабулі, маці; на старонках кнігі чытач сустракае і Барунку — менавіта так у дзяцінстве клікалі Бажэну Немцаву. Старая бялільня выступае ў аповесці як вельмі прывабнае месца, куды спускаецца з гор ляснік Бейер са сваёй сям’ёй, прыходзіць яго калега, дзе шукае дапамогі Крысціна. Сюды многія людзі любяць зайсці, каб пагаварыць, атрымаць параду. За адным сталом у Старой бялільні сустракаюцца княгіня, млынар і ляснік — прадстаўнікі розных сацыяльных слаёў. А дупюй Старой бялільні, безумоўна, з’яўляецца бабуля, якая любіць людзей, імкнецца ім дапамагчы. Таму зразумела, што пад час паводкі, калі бабуля застаецца адна ў доме, столькі людзей спяшаецца да яе на дапамогу.
Кніга Бажэны Немцавай напоўнена святлом і цеплынёю. У ёй паэтызуецца кожная драбніца побыту, кожная праява дабрыні, узаемадапамогі. Усё важна, калі гутарка ідзе пра чалавека. Гісторыя Вікторкі толькі падкрэслівае, як лёгка параніць чалавека і нават скалечыць яго жыццё. А выратаваць могуць любоў і ўвага.
Павольна ідзе час у Старой бялільні, лета змяняе восень, восень — зіма, зіму — вясна, і зноў надыходзіць лета. Кожная пара года мае сваю адметнасць, адно свята змяняе другое, а людзі жывуць і працуюць, і гэтыя жыццё і праца напоўнены паэзіяй, рамантыкай, высокімі парывамі чалавечага духу.
«Бабуля» Бажэны Немцавай — тая вяршыня, з якой добра бачны здабыткі прыгожага пісьменства блізкага нам па светаўспрыманні славянскага народа. Спадзяюся, што беларускі чытач, дзякуючы гэтай кнізе, адкрые для сябе цудоўны край, пазнаёміцца з яго прыгожымі і працавітымі гаспадарамі.
Ніна Рашэтнікава
Daraus siehst du, daB die Armen nicht so ganz elend sind, wie wir uns denken; sie haben wirklich mehr Paradies, als wir uns einbilden und selbst besitzen!
Gutzkow, Ritter vom Geiste*
' 3 гэтага ты бачыш, што бедныя людзі не такія ўжо мізэрныя, як мы думаем. Яны сапраўды маюць болып раю, як мы сабе гэта ўяўляем і самі маем.
Гуцкоў. Рыцар духу.
Даўно. вельмі даўно гэта было, калі я ў апошні раз бачыла мілы спакойны твар, цалавала бледныя, усе ў зморшчынках шчокі. углядалася ў мудрыя вочы і бачыла ў іх столькі дабрыні і любові. Даўно гэта было, калі мяне бласлаўлялі яе старыя рукі. Няма ўжо добрай бабулі. Даўно яна спачывае ў сырой зямлі.
Але для мяне яна не памерла! Яе вобраз глыбока захаваўся ў маёй душы ва ўсіх адценнях, і пакуль буду жыць, ён будзе са мной. Калі б валодала пэндзлем мастака, намалявала б цябе. мілая бабуля, але магу толькі апісаць пяром — не ведаю, не ведаю, наколькі гэта каму спадабаецца.
Ты заўсёды казала: «Няма на свеце чалавека, які б падабаўся ўсім->. Досыць і таго. што знойдзецца некалькі чытачоў, якія пра цябе прачытаюць з такой жа любоўю, з якой я пішу.
I
Бабуля мела сына і дзвюх дачок. Старэйшая шмат гадоў жыла ў Вене ў сяброў, ад іх і пайшла замуж. Другая дачка паехала на яе месца. Сын, рамеснік, таксама быў самастойным і ажаніўся ў горадзе. Бабуля жыла ў горнай вёсачцы, на сілезскай мяжы ў маленькай хатцы разам са старой Беткай, сваёй аднагодкай, што служыла яшчэ ў яе бацькоў. Яна не сумавала ў сваёй хаце: усе жыхары вёскі былі братамі і сёстрамі, а яна была для іх маці і дарадцай, без чыіх парад не хрысцілі дзяцей, не спраўлялі вяселле, не ладзілі пахаванне.
Аднойчы бабуля атрымала з Вены ліст ад старэйшай дачкі, якая паведамляла, што яе муж перайшоў на службу да княгіні, якая мела вялікі маёнтак у Чэхіі, а гэта зусім недалёка ад горнай вёсачкі, дзе жыве бабуля. Дачка пісала, што сям’я ўжо збіраецца пераязджаць, муж таксама хутка будзе там разам з княгіней. Напрыканцы была просьба прыехаць да іх назаўсёды, жыць у сваёй дачкі і выхоўваць унукаў, якія яе любяць. Бабуля заплакала, бо не ведала, што рабіць. Сэрца ірвалася да дачкі з унукамі, якіх яшчэ не бачыла, але яна прывыкла да сваёй маленькай хаткі і добрых сяброў. Ды кроў не вада, туга перамагла даўнія звычкі, і бабуля вырашыла, што паедзе. Хатку з усёй гаспадаркай аддала старой Бетцы са словамі: «Не ведаю, ці спадабаецца мне там, калі ж не спадабаецца, то і тут, сярод вас, не памру».