Бабуля
Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
Аднойчы да хаткі пад’ехаў і спыніўся вазок, на які фурман Вацлаў паставіў бабулін маляваны куфар, неадменны калаўрот, кошык з чатырма чубатымі куранятамі, мех з двума чатырохколернымі кацянятамі. Нарэшце на вазок села і сама бабуля, якая праз слёзы нічога не бачыла. Выслухаўшы на развітанне найлепшыя пажаданні ад сяброў, яна паехала да свайго новага дома.
Як чакалі, як радаваліся яе прыезду ў Старой бялільні"! Так людзі называлі самотны будынак сярод маляўнічай даліны, які атрымала пад жыллё пані Прошкава, бабуліна дачка. Дзеці выбягалі штохвілінна на дарогу, каб паглядзець. ці не едзе Вацлаў, і кожнаму, хто праходзіў паўз іх, казалі: «Сёння прыедзе наша бабуля!» Самі ж разважалі: «А як бабуля выглядае?»
Яны ведалі розных бабуль, іх падабенства змяшалася ў дзіцячых галовах, і яны не ведалі, з кім параўнаць сваю. Нарэшце прыехаў стары вазок. «Бабуля едзе!» — разнеслася па доме. Пан Прошак, пані, Бетка, якая несла на руках немаўля, дзеці і два сабакі, Султан і Тырл, — усе выбеглі на ганак, каб прывітаць бабулю.
3 воза злезла вясковага выгляду кабета ў белай хустачцы. Дзеці стаялі адзін каля аднаго і не зводзілі з бабулі вачэй. Бацька паціскаў бабулі руку, маці, абдымаючы, плакала і цалавала яе ў абедзве шчакі. Бетка супакойвала немаўля, ружовашчокую Адэльку, а бабуля смяялася, называла дзяўчынку малым дзіцяткам і раз-пораз хрысціла. Потым абвяла позіркам астатніх дзяцей і ласкава звярнулася да іх: «Мае залатыя дзеткі, мае птушаняткі, як доўга я марыла пра тое, каб вас убачыць!» Але дзеці апусцілі вочы і засталіся стаяць, нібы прымерзлі, і толькі па загаду маці падставілі свае ружовенькія твары для пацалункаў бабулі. Яны не маглі апамятацца, бо іх бабуля была не падобная да тых, якіх яны бачылі раней. Такой бабулі яны не бачылі
‘ Бялільня — памяшканне, у якім што-небудзь беляць. У творы: Старая бялільня — мясцовасць, якая дала назву фальварку.
ніколі! Здзіўленню іх не было канца, яны хадзілі вакол яе і разглядалі ад галавы да ног.
Разглядалі цёмны кажушок з доўгімі фалдамі ззаду, зялёную спадніцу ў складачкі, абшытую ўнізе шырокай стужкай. Падабалася ім чырвоная ў кветкі хустка, якую бабуля завязвала паўзверх белай. Дзеці прыселі на зямлю, каб ўбачыць чырвоную палоску на белых панчохах і чорныя чаравічкі. Вілімек шкроб каляровыя лапікі на муфце з рагожкі, якую бабуля трымала ў руках, а Ян, старэйшы з двух хлопцаў, церабіў бабулін белы ў чырвоныя палоскі фартух, таму што намацаў пад ім нешта цвёрдае — там была вялікая кішэня. Яну вельмі хацелася даведацца, што ляжыць у ёй, але старэйшая Барунка стрымала яго, прашаптаўшы: «Пачакай, а то я скажу, што хочаш забрацца ў бабуліну кішэню!» Шэпт быў такі гучны, што яго было б чуваць і за дзевяццю сценамі. Бабуля ўсё зразумела, адпусціла рукі дачкі, залезла ў кішэню са словамі: <-Але, паглядзіце, што ў мене ёсць!» I паклала на калені пацеркі, сцізорык, некалькі скарынак хлеба, кавалак тканіны, два конікі з марцыпану і дзве лялькі. Гэтыя рэчы былі для дзяцей. Раздаўшы іх, бабуля дадала: «I я яшчэ нешта вам прывезла!» — і хуценька дастала з сумкі яблыкі і велікоднае яйка, з мяшка вызваліла кацянят, з кошыка — куранят. Колькі было радасці, колькі было скокаў! Бабуля — найлепшая з бабуль! «Кацяняты нарадзіліся ў траўні, чатырохколерныя, спрытна ловяць мышэй, іх варта трымаць у доме. Кураняты кемлівыя, і калі Барунка іх прывучыць, будуць бегаць за ёю, як сабакі!» — казала бабуля, і дзеці пыталіся ў яе пра адно і другое, нічога не баючыся, быццам былі з ёю добрымі сябрамі. Маці прыкрыкнула на малых, каб яны супакоіліся і адпусцілі бабулю адпачываць, але тая адразу запярэчыла: «Для мяне гэта радасць, Тэрэза, я вельмі задаволена ўсім», — і дзеці паслухаліся яе. Адзін сядзеў у бабулі на каленях, другі на лавачцы стаяў за ёй. Барунка ж стала проста перад ёю і глядзела ў твар. Адному было дзіўна, што ў бабулі белыя, як снег, валасы, друтому — што ў бабулі рукі ў
зморшчынках, трэці казаў: «Бабуля, у вас толькі чатыры зубікі!» Бабуля ўсміхалася, гладзіла цёмна-рудую галаву Барункі рукою: «Таму што я старая. Калі вы вырасцеце, дык будзеце таксама іншымі». А дзеці ніяк не маглі паверыць, што іх белыя, гладкія рукі могуць быць такімі непрыгожымі. як рукі старэнькай бабулі.
Бабуля назаўсёды заваявала сэрцы сваіх унукаў, аддаўшы ім сваё. Пан Прошак, зяць бабулі, якога яна да гэтага не ведала, спадабаўся ёй прыгожым тварам і мілай сардэчнасцю, дабрынёйі і ветлівасцю. Адно толькі ў ім не магло падабацца, менавіта тое, што ён не гаварыў па-чэшску. А яна, якая па-нямецку некалі разумела, ужо даўно на тую мову забылася. А ёй так хацелася паразмаўляць з Янам! Бабуля парадавася таму, што чэшскія словы Ян усё ж разумеў. Бабуля заўважыла, што размовы з хатнімі вядуцца наступным чынам: дзеці і служкі звярталіся да пана Прошака па-чэшску, а ён адказваў ім па-нямецку. Бабуля спадзявалася, што з часам і яна яго зразумее, і дапамагала яму, як магла.
Дачку сваю бабуля амаль не пазнавала: заўсёды памятала яе вясёлай вясковай дзяўчынай. а тут убачыла негаваркую, важную з выгляду кабету, у панскіх сукенках і з панскім норавам! Гэта была не яе Тэрэзка! Бабуля бачыла, што хатняя гаспадарка дачкі была не падобная да той, з якой яна звыклася. Першыя дні былі напоўнены радасцю і здзіўленнем, але паступова рэальнасць стала яе палохаць: яна пачувалася няўтульна ў новым доме, і калі б не ўнукі, то з радасцю вярнулася б у сваю хату.
У пані Тэрэзы былі свае прыхамаці, але пра іх ніхто не ўзгадваў, бо была пані добрай і абачлівай. I маці сваю пані ІІрошкаву вельмі любіла і не хацела ад сябе адпускаць, тым болып, што была б вымушана пакінуць службу касцялянкі ў замку, калі б не было каму займацца гаспадаркай і дзецьмі.
Аднойчы яна заўважыла, што маці сумуе, і пачала разважаць, чаго ёй не хапае. I тады Тэрэза звярнулася да яе:
— Я бачу, матуля, што вы прывыклі працаваць і вам складана цэлы дзень сядзець з дзецьмі. Можа, вам хочацца
прасці, то ў мяне на гарыпічы ёсць трохі лёну. Пасля новага ўраджаю будзем мець яго шмат. Я была б вельмі ўдзячная, калі б вы трошкі прыгледзелі за гаспадаркай. Увесь свой час я прысвячаю працы ў замку, шыццю і гатоўцы. Прашу вас, дапамажыце мне і рабіце ўсё так, як вам падабаецца.
— 3 радасцю, ты ж ведаеш, што я да такой працы звыклая, — адказала задаволеная бабуля. У той жа дзень яна палезла на гарышча за лёнам. Назаўтра дзеці ўпершыню ў жыцці бачылі, як прадуць на верацяне.
Галоўным бабуліным абавязкам па гаспадарцы стала выпечка хлеба. Яна не магла мірыцца з тым, што служка з гэтым божым дарам абыходзіцца без усялякай павагі і клопату, без душы, нібы трымае ў руцэ цэглу.
Перад замесам бабуля крыжыкам асвячала дзяжу, а потым хрысціла ўжо гатовае цеста — каб адставала ад рукі. Ніхто не меў права заходзіць на кухню, пакуль «Божы дар не паспеў». Нават Вілімек, калі заходзіў туды падчас выпечкі хлеба, памятаў, што трэба сказаць: «Памагай, Божа!»
Унукі чакалі, калі бабуля будзе пекчы хлеб, бо з кожнай выпечкі мелі па пляцёнцы і піражку са слівамі або яблыкамі. Яны павінны былі з павагай ставіцца да крошак. «Крошкі трэба адпраўляць у агонь», — казала бабуля, калі змятала са стала і кідала іх у печ. Калі бабуля бачыла, як нехта з дзяцей ссыпаў крошкі хлеба на зямлю, яна загадвала іх сабраць і казала пры гэтым: «Па крошках хадзіць нельга, бо душа ў апраметнай будзе плакаць». Яна не любіла, калі хлеб рэзалі няроўна: «Хто не ўмее добра абыходзіцца з хлебам, той не зможа гэтага рабіць і з людзьмі». Аднойчы Янік папрасіў адрэзаць яму скарынку — найбольш ім любімую, але бабуля адказала: «Ці ты не чуў, што калі так рэжаш хлеб, то адразаеш Богу пяты? Рабі як трэба і не круці носам», — і Янічак адмовіўся ад любімага кавалка.
Недаедзеныя дзецьмі скібачкі і скарынкі бабуля клала ў кішэні, а калі праходзіла каля вады, кідала рыбам, крышыла
мурашам, гуляючы з дзецьмі ў лесе, частавала і птупіак. У яе дарэмна не прапаў ні адзін кавалак, і яна заўсёды казала: «Паважайце Божы дар, без яго вельмі дрэнна, і хто на яго не зважае, таго Бог карае». Калі ў некага з дзяцей падаў кавалак хлеба, то яго трэба было падняць і пацалаваць, просячы прабачэння, і калі гарошынка ляжала дзе-небудзь, то бабуля падымала яе і з павагай цалавала. Усяму гэтаму бабуля вучыла дзяцей. Убачыўшы на дарозе гусінае пяро, бабуля на яго паказвала рукою: «Нагніся, Барунка!» Гультаяватая ўнучка казала: «Але, бабуля, навошта падымаць адно пяро?» А бабуля адказвала: «Дзяўчына павінна думаць так: адно да другога — і будзе шмат. Памятай прымаўку: добрая гаспадыня павінна па пяро цераз плот пераскочыць».
У пані Прошкавай стаяла ў пакоях сучасная мэбля, якая бабулі не падабалася. Ёй здавалася, што на гэтых надзвычай мяккіх фатэлях з разнымі спінкамі нязручна сядзець, і чалавек рызыкуе ўпасці, а калі захоча абаперціся — можа зламаць. Калі яна засталася ў доме адна і ўпершыню села на канапу, а спружыны пад ёй выгнуліся, то небарака так напалохалася, што ледзьве не закрычала. Дзеці ж смяяліся, прыгалі па канапе, гушкаліся, пераконваючы, што тая не зламаецца, і клікалі бабулю, каб ішла да іх, але яна адмаўлялася, кажучы: «Заб’еце мяне; гэтыя фатэлі толькі для вас».
На бліскучыя столікі і скрыні яна баялася што-небудзь пакласці, каб не сапсаваць бляску, а скрыні са шклянымі дзвярыма, за якімі размяшчалася ўсялякае дабро, стаялі, на думку старой, на грэх. Дзеці вельмі любілі круціцца ля бабулі і даведвацца пра нешта новае, але за гэта маці сварылася на іх. Гушкаючы малую Адэльку, бабуля любіла падысці да клавіра, таму што заплаканае дзіця змаўкала, як толькі старая пачынала лёгка брынкаць па клавішах. Барунка нават вучыла бабулю граць простую песню «Гэта коні, гэта коні», а бабуля ківала галавою пад музыку і казала: «I чаго толькі людзі ні прыдумляюць! Чалавек здагадаўся, як зачыніць тут птушак, адно галасы звіняць».
У пакоі без патрэбы бабуля не ішла. У вольны ад спраў па гаспадарцы час яна сядзела ў сваёй святліцы, што была no634 з кухняй і пакоем для слуг. Пакой абставілі ў адпаведнасці з густам бабулі. Каля печы — лаўка, далей уздоўж сцяны стаяў бабулін ложак, за ложкам — маляваны куфар, а каля друтой сцяны — ложак Барункі, якая спала ў адным пакоі з бабуляю. Пасярэдзіне стаяў ліпавы стол з перакладзінамі, а над ім са столі звісаў галубок' як сімвал Святога духа. У кутку ля вакна стаяў калаўрот, прасніца з кужалем, у кужалі — верацяно, на грэбні матавіла. На сцяне вісела некалькі абразоў, над ложкам бабулі — распяцце, упрыгожанае кветкамі. Паміж вокнамі зелянелі мушкет і бальзамін, а ў баваўняных мяшэчках былі схаваны разнастайныя зёлкі: ліпавы цвет, кветкі бэзу, рамонкі, — гэта была бабуліна аптэка. За дзвярыма вісела ацынкаваная палівачка. У шуфлядзе ляжалі бабуліна шыццё, нізка рэлігійных песень, кніга «Хаджэнні па пакугах», звязак шнуроў для калаўрота, асвечаная на свята «Трох каралёў» крэйда і грамнічная свечка, якую бабуля заўсёды трымала ў руцэ, калі была навальніца. На печцы стаяла металічная скрынка з крэменем, крэсівам і кнотам. Для асвятлення пакоя карысталіся напоўненай фосфарам бутэлечкай, але бабуле не падабалася гэтая прылада. Толькі аднойчы паспрабавала, і калі тая запрацавала і прапаліла фартух, які служыў ёй пятнаццаць год, і яна ледзь не задыхнулася, дык з таго моманту больш не брала бутэлечку ў рукі. Як толькі яна здымала скрыначку з крэсівам, дзеці прыносілі анучы на кнот і рабілі запалкі: макалі палачкі ў серу. I бабуля мела свае звыклыя прылады для асвятлення на печцы і задаволеная клалася спаць. Дзецям таксама падабалася гэтым займацца, і кожны дзень яны распытвалі бабулю, ці не патрэбна ёй сера, каб зрабіць запалкі.