Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Ну вось Вікторка, напрыклад, ніколі не гаворыць, ходзіць у лахманах, жыве ў пячоры і летам, і зімою.
— А ноччу таксама? — спытаўся Вілем.
— А як жа, ці не чуеце, як да начы ля гаці спявае, а пазней ідзе ў пячору спаць.
— I не баіцца ні блукаючых агеньчыкаў, ні вадзяніка? — дзівіліся дзеці.
— Няма ніякіх вадзянікоў, — цвёрда прамовіла Барунка. — Тата пра гэта казаў.
Летам Вікторка зрэдку падыходзіла да хаты прасіць ежу, а зімою, як тая варона, стукала ў дзверы або ў акно: прасуне руку, атрымае кавалак хлеба і адразу ж моўчкі адыдзе. Дзеці, калі бачылі на снезе крывавыя Вікторчыны сляды, беглі і клікалі: «Вікторка, ідзі да нас, маці табе дасць чаравікі, можаш у нас жыць!» Але тая, не азіраючыся, уцякала ў лес.
У цудоўны летні вечар, калі неба было ясным і прыгожым, а зоркі ярка гарэлі, бабуля адпачывала разам з дзецьмі пад ліпай. Паколькі Адэлька была малой, то сядзела ў бабулі на каленях, а Барунка з хлопцамі каля ног. Іначай і быць не магло, бо калі бабуля пачынала апавядаць, ім трэба было глядзець ёй у твар, каб не прапусціць ніводнага слоўца.
Бабуля апавядала ім пра светлых анёлаў, якія жывуць высока і запальваюць для людзей зоркі, пра анёлаў-ахоўнікаў, што берагуць дзяцей на ўсіх шляхах жыцця, радуюцца, калі растуць годнымі, плачуць — калі непаслухмянымі. Дзеці ўздымалі вочы ў неба, дзе бачылі мірыяды зорак, маленькіх, што мігцелі, і вялікіх, якія зіхцелі ўсімі фарбамі вясёлкі.
— Якая з гэтых зорак мая? — аднойчы ўвечары спытаўся Ян.
— Гэта ведае толькі Бог. Але толькі падумай, ці можна знайсці яе сярод мільёнаў зорак? — адказала бабуля.
— А каму належаць гэтыя прыгожыя зоркі, што так блішчаць? — спытала Барунка.
— Тым людзям, якія дагадзілі Богу, выбраннікам Божым, што шмат добрага зрабілі і ніколі не гнявілі Бога, — растлумачыла старая.
— Бабуля, — пыталася зноў Барунка, калі загучалі жаласлівыя гукі бязладнай песні, — Вікторка таксама мае сваю зорку?
— Mae, але пацямнелую. А цяпер пойдзем, я вас пакладу спаць, ужо позні час, — дадавала старая, калі добра сцямнела.
Дома бабуля, разам з дзецьмі прачытаўшы малітву «Анёл Божы, абаронца мой...» і акрапіўшы ўнукаў святой вадой, паклала іх у ложкі. Малыя адразу ж паснулі, а Барунка шмат разоў клікала бабулю да ложка і прасіла: «Пасядзіце каля мяне, бабуля, я не магу заснуць». Тады старая, трымаючы руку ўнучкі, пачынала маліцца разам з дзяўчынкай, пакуль тая не засынала.
Спаць клалася бабуля а дзесятай, гэта быў яе час. Усе справы былі зроблены. Перад сном бабуля правярала, ці ўсе дзверы зачыненыя, клікала котак і зачыняла іх на гарышчы, каб тыя не прабраліся часам у пакой да дзяцей і не ўдушылі іх; залівала ў печцы кожную іскрынку, клала на стале крэмень, крэсіва і лучыну. Калі збіралася навальніца, то рыхтавала грамнічную свечку, загортвала ў белую хустку бохан хлеба і, кладучы на стол, наказвала служкам:
— Памятайце, калі пачнецца пажар, то першае, што чалавек павінен узяць, — гэта хлеб, тады не разгубіцца.
— Але, бабуля, маланка не абавязкова патрапіць, — казалі служкі. Але бабуля не адступалася:
— Толькі Бог гэта ведае. Што вы можаце ведаць? Абачлівасць заўсёды патрэбная. Памятайце пра гэта.
Калі ўсё было дагледжана, бабуля станавілася на калені перад распяццем, малілася, яшчэ раз акрапіўшы сябе і Барунку святою вадою, клала пад галаву свае фісташкавыя пацеркі і з малітвай засынала.
III
Калі б чалавек, звыклы да шумнага жыцця вялікага горада, трапіў у даліну, дзе стаіць адзінокі дом, у якім жыла сям’я Прошкавых, то падумаў бы: «I як тут гэтыя людзі могуць жыць цэлы год? Я тут жыць не хацеў бы. Хіба, толькі калі ружы квітнеюць... Божа! Якія ж тут радасці!» А між тым, тут было шмат радасці і зімою, і летам! Пад нізкай страхой панавалі мір і згода, якія толькі часам азмрочваліся з нагоды ад’езда пана Прошака ў сталіцу або чыёй-небудзь хваробай.
Дом быў невялікі, але ўтульны. Па сцяне, што глядзела на ўсход, вілася вінаградная лаза, пад вокнамі быў маленькі гародчык, дзе, акрамя ружаў, фіялак, рэзеды, раслі таксама салата, пятрушка і іншая зеляніна. На паўночна-ўсходнім баку размяшчаўся сад, а за ім цягнуўся луг аж да млына. Вялікая старая груша стаяла каля самага дома, паклаўшы ўсе свае галіны на крытую гонтай страху, пад якой гняздзілася шмат ластавак. У цэнтры двара расла ліпа, пад ёю была лавачка. На паўднёва-заходнім баку знаходзіўся невялікі гаспадарчы дамок, а за ім аж да гаці цягнуўся ўгару хмызняк. Каля дома праходзілі дзве дарогі. Адна, для вазоў, ішла ўверх уздоўж рэчкі да Рызенбургскага замка і далей на Чэрвену Гору, другая — уніз да млына і каля ракі — аж да найбліжэйшага мястэчка, да якога было каля гадзіны шляху. Бурлівая рака Упа бегла з Крканошскіх гор, падаючы з уцёсаў і скал, прабіраючыся вузкімі цяснінамі да логу, дзе без перашкод працягвала свой шлях аж да Лабы, адзін з берагоў якой быў узгорысты і зарослы лесам.
Перад домам, якраз каля садочка, вілася сцяжынка, што бегла ўздоўж канавы, праведзенай ад гаці да млына. Ад дома праз канаву перакінуты масток на той бок, дзе стаялі печ і сушыльня. Сюды восенню, калі сушыліся слівы, яблыкі і груші, праз масток часта забягалі Ян з Вілемам, уважліва аглядаючыся, каб бабуля не ўбачыла. Але бабуля, зайшоўшы ў сушыльню, адразу ж заўважала, колькі сліў не хапае і хто па іх прыходзіў.
— Янек, Вілем, хадзіце сюды! — клікала яна, спусціўшыся ўніз. — Мне здалося, што вы на бляху дадалі сліў?
— He, бабуля, — адгукаліся хлопцы, зачырванеўшыся.
— He падманвайце! — гразілася бабуля. — Ці вы не ведаеце, што Бог усё чуе?
Хлопцы маўчалі, але бабуля ведала ўсё. Дзеці здзіўляліся, адкуль бабуля даведваецца, як толькі яны нешта зробяць, і як гэта можа быць, што яна здагадваецца па іх вачах. Таму прыйшлі да высновы, што не трэба ад яе нічога хаваць.
Летам, у гарачыню, бабуля распранала дзяцей ажно да кашулькі і вяла да ручая купацца. Заводзіла ў ваду толькі да калена, бо баялася, каб дзеці не патапіліся. Яна садзіла іх на масткі, дзе паласкалі бялізну, і дазваляла дзецям боўтаць ножкамі ў вадзе і гуляць з рыбкамі, якія як стрэлы праносіліся міма. Над вадою схіляліся цемналістыя вольхі. Дзеці рвалі галінкі, кідалі іх у ваду і сачылі за тым, як плынь адносіць іх усё далей і далей.
— Неабходна кінуць галінку ў самую сярэдзінуля берага яна застанецца, таму што будзе чапляцца за кожную травінку, кожны карэньчык, і не хутка дасягне мэты, — вучыла бабуля.
— Але, бабуля, калі галінка прыплыве да гаці, ці зможа яна плыць далей? — спытаў Вілем.
— Зможа, — пацвердзіў Ян, — я нядаўна кінуў пруток у ваду перад самай гаццю, ён кружыўся, кружыўся на адным месцы і раптам апынуўся на другім баку, потым слізгануў па латаку на кола і, пакуль я абабег млын, быў ужо ў пратоцы і плыў па рацэ.
— А куды потым паплыве? — пыталася ў бабулі Адэлька.
— Ад млына паплыве да Жліцкага маста, ад маста — да віру пад абрывам, з віру праз шлюз уніз, каля Барвіржскага пагорка паверне да бровара, каля скалы праб’ецца праз вялікія камяні і прыплыве да школы, куды вы пойдзеце ў наступным годзе. Ад школы праз гаць да вялікага маста, паўз луг да Зволі, ад Зволі — да Ярамержа і да Лабы.
— А куды далей паплыве, бабуля? — спытала дзяўчынка.
— Далей паплыве па Лабе аж да мора.
— Ах, да мора! А якое яно — мора, і дзе яно?
— Мора шырокае, далёкае, да яго ў сто разоў далей, чым да горада, — адказала бабуля.
— А што там здарыцца з маёй галінкай? — пыталася дзяўчынка далей.
— Будзе гойдацца па хвалях, а тыя яс выкінуць на бераг, па беразе звычайна ходзіць шмат людзей і дзетак, і нейкі хлопчык падыме галінку і спытае: «Адкуль ты, галінка, прыплыла? Напэўна, недзе далёка сядзела каля вады дзяўчынка, якая адламала цябе і пусціла па вадзе!» I хлопчык прынясе галінку дахаты, пасадзіць у зямлю. 3 галінкі вырасце прыгожае дрэўца, птушкі будуць на ім спяваць, і дрэўца будзе радавацца.
Дзяўчынка глыбока ўздыхнула, апусціла прыўзнятую спаднічку ў ваду, і бабулі давялося яе выціскаць. Пан ляснік, які праходзіў недалёка, убачыўшы Адэльку, сказаў, што гэта малая русалачка. Адэлька пакруціла русай галоўкай і запярэчыла: «А вось і не! Русалак не бывае!»
Бабуля, калі бачыла пана лесніка, заўсёды казала: «Заходзьце, пане куме. Нашыя дома!» Хлопцы бралі таго за руку і вялі да дома. Часам пан ляснік бараніўся, тлумачачы, што павінен даглядаць маладых фазанаў, якія толькі вывеліся, альбо зрабіць нешта ў лесе. Аднак, калі яго ўбачылі пан Прошак або пані, дык хочаш — не хочаш, мусіш зайсці.
Пан Прошак любіў пачаставаць шклянкай добрага віна мілага госця, а пан ляснік якраз і адносіўся да такіх чаканых
гасцей. Бабуля хутка прыносіла хлеб і соль і што яшчэ было ў доме, а пан ляснік забываўся на маладых фазанаў. Потым, спахапіўшыся і дакараючы сваю дрэнную памяць, закідваў стрэльбу на плячо і ішоў. Але на двары не знаходзіў свайго сабакі. «Гектар! — клікаў ён, але таго не было. — I дзе яго чэрці носяць?!» Хлопцы з ахвотаю беглі на пошукі, упэўненыя, што знойдуць сабаку, які лётае недзе з Султанам і Тырлам, а пан ляснік садзіўся на лавачку пад ліпай. Адыходзячы, спыняўся, клікаў бабулю: «Хацелася б вас бачыць сёння на гары — мая старая для вас прыхавала яйкі тыролек пад квактуху». Пан ляснік ведаў слабыя бакі клапатлівых гаспадынь! Бабуля тут жа пацвярджала: «Мы абавязкова прыйдзем! Найлепшыя пажаданні дамашнім». Так па-сяброўску яны і развітваліся.
Пан ляснік праходзіў ля Старой бялільні амаль кожны дзень, і так працягвалася з года ў год.
Друтой асобай, якую можна было штодзень сустрэць a дзесятай гадзіне ля Старой бялільні, быў пан млынар. Менавіта ў гэты час ён хадзіў даглядаць гаць. Бабуля казала пра млынара, ці, лепей, пра «пана бацьку», як амаль усе яго называлі, што ён памяркоўны чалавек, але насмешнік.
Сапраўды, пану млынару падабалася кпіць, жартаваць, але ён мала смяяўся сам, толькі неяк «крывіўся». Вочы з-пад густых броваў весела глядзелі на свет. Быў ён сярэдняга росту, каржакаваты і на працягу года насіў белаватага колеру штаны, што вельмі здзіўляла хлопцаў, але пан бацька ім растлумачыў, што гэта колер млынароў. Зімою ён апранаўся ў доўгі кажух і цяжкія боты, а летам — у блакітную камізэльку, белыя з тонкай воўны шкарпэткі і чаравікі. Галаву заўсёды вянчала нізкая шапка з аўчыны. Незалежна ад таго, суха было на дварэ ці гразка, штаны пан млынар насіў заўсёды падкасаныя, і без табакеркі яго ніхто ніколі не бачыў. Дзеці, як толькі яго заўважалі, беглі насустрач, жадалі добрай раніцы і ішлі з ім аж да гаці. Па дарозе пан бацька заўсёды жартаваў з Вілема і Яна: у пер-