Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
шага пытаўся, ці ведае, дзе з вала касцёл’, а ў другога — ці зможа падлічыць, колькі будзе каштаваць булка за крэйцэр, калі корац’* пшаніцы каштуе дзесяць рэйнскіх гульдэнаў. Калі хлопец, смеючыся, правільна адказваў, млынар гаварыў: <Ну, я бачу, што ты разумны. Цябе можна прызначыць старастам у Крамольне». Ён заўсёды даваў хлопцам панюхаць табакі, а калі тыя пачыналі чхаць, усміхаўся. Адэлька хавалася за бабуліну спадніцу, калі бачыла пана бацьку: яна яшчэ не ўмела добра гаварыць, а той дражніў яе, прымушаючы тройчы вельмі хутка паўтараць: «Наша ліштва з усіх ліштваў самая ліштвістая». Безумоўна, беднай дзяўчынцы гэта давалася з вялікай цяжкасцю, таму пана млынара яна баялася. Але атрымлівала ад яго кошык клубніц, міндальныя арэшкі або іншы пачастунак, і калі пан бацька хацеў яе прылашчыць, то называў малой шчабятушкай.
Кожны дзень каля Старой бялільні праходзіў і доўгі Мойжыш, панскі вартаўнік. Быў ён вельмі высокі, як жардзіна, пануры і насіў за плячыма мех. Прыслужніца Бетка гаварыла, што ў той мех ён збірае непаслухмяных дзяцей, і з таго часу малыя, калі бачылі доўгага Мойжыша, адразу станавіліся цішэй вады, ніжэй травы. I хаця бабуля такія аповеды Бетцы забараніла весці, але калі даведалася ад другой прыслужніцы Воршы, што Рабэрта Мойжыш нячысты на руку, нічога не сказала ёй. Напэўна, гэты Мойжыш, сапраўды, благі чалавек, калі ўнукі яго так баяцца і вераць, што ў мяху сядзяць дзеці.
Летам, калі прыязджала княгіня, дзеці шмат разоў бачылі прыгожую пані на кані ў суправаджэнні вялікай світы. Аднойчы пан млынар сказаў бабулі:
— Мне здаецца, нібы з’явілася камета, якая цягне за сабой хвост.
’ Гульня слоў: касцёл вёскі Звол.
** Корац — мера аб’ёму (93,6 літра).
— Ёсць розніца, пан бацька: камета прыносіць няшчасце, а калі з’яўляецца панства, то глядзі, людзям радасць будзе, — адказала бабуля.
Млынар перавярнуў у руцэ табакерку, нібы млынарскае кола (была ў яго такая звычка), усміхнуўся, але нічога не сказаў.
Увечары наведаць бабулю і дзяцей прыходзіла Крыстла, дачка гаспадара шынка каля млына. Дзяўчына-красачка была свежая, жвавая, як вавёрка, вясёлая, як птушачка. Бабуля заўсёды радавалася Крыстле і называла яе сакатушкаю, бо тая вельмі любіла смяяцца.
Крыстла залятала, пан ляснік заставаўся, пан млынар заходзіў толькі на хвілінку, пані млынарыха, калі часам выбіралася ў Старую бялільню, то брала з сабою верацяно. Леснікова жонка прыходзіла з малым дзіцем. А калі збіралася іх наведаць жонка аканома, то пані Тэрэза казала: «Сёння я чакаю візіту».
Бабуля з дзецьмі ў такі час сыходзіла з дому. He таму, што не любіла гэтую кабету, не было чалавека, якога б яна ненавідзела, але жонка аканома не карысталася яе сімпатыяй, бо трымала сябе надта ганарліва. Напачатку, калі бабуля толькі прыехала да дачкі, яшчэ не пазнаёмілася з гаспадаркай і людзьмі, прыйшлі аканомава жонка і дзве паненкі з візітам. Пані Прошкава была дзесьці ў іншым месцы. Бабуля, згодна з традыцыяй, ветліва запрасіла гасцей прысесці, прынесла хлеб і соль, каб пані пакаштавалі. Але пані з такой пыхай закруцілі насамі, заявіўшы, што не будуць есці, і з такімі ўсмешкамі паглядзелі адна на адну, нібыта казалі: «Няўжо ты, наіўная, сапраўды думаеш, што мы абы-хто». Калі прыйшла пані Прошкава, то адразу ўбачыла, што бабуля парушыла панскія звычкі, і пасля адыходу гасцей сказала маці, каб яна пані хлеб не падавала, бо цяпер іншыя парадкі.
— Ведаеш што, Тэрэзка, — сказала пакрыўджаная бабуля, — хто не прымае хлеб і соль, той не варты, каб яму і
29
крэсла прапаноўвалі. Але рабі так, як хочаш, я вашых новых звычак не разумею.
Адным з незвычайных людзей, што заходзілі на Старую бялільню, быў гандляр Влах. Прыязджаў ён заўсёды на адным кані; на вазу ляжала шмат прысмакаў: міндаль, разынкі, фінікі, апельсіны, лімоны, а таксама дарагое мыла, парфума і іншыя адмысловыя рэчы. Пані Прошкава з вясны па восень шмат чаго купляла, таму ён заўсёды дарыў дзецям пакет ласункаў. Задаволеная бабуля казала: «Уважлівы гэта чалавек, Влах, толькі тым ён мне не падабаецца, што забраў у ялавай каровы зад».
Бабуля з вялікай ахвотаю набывала неабходнае ў гандляра алеем, які прыходзіў два разы на год. Яна заўсёды брала бутэльку ерусалімскага бальзаму для ранаў, а да грошай за яго прыкладала кавалачак хлеба.
Драценіка* і габрэя бабуля вітала заўсёды з ветлівай усмешкай. Яны кожны раз прыходзілі паасобку, іх тут добра ведалі, яны нібыта парадніліся з сям’ёй Прошкавых. Толькі калі аднойчы ў садзе з’явіліся цыгане, бабуля напалохалася. Яна хутка вынесла ім ежу і сказала: «Людзі часам сілай іх выпраўляюць іх на скрыжаванне дарог».
Самым доўгачаканым госцем для дзяцей быў пан Бейер — ляснік з Крканошскіх гор. Ён спускаўся кожную вясну ўніз, каб назіраць за сплавам лесу, які накіроўвалі па Упе ў даліну.
Пан Бейер быў высокі і худы, адны скура ды косці. У яго былі доўгі сутлявы твар, вялікія светлыя вочы, нос з гарбінкай, каштанавыя валасы і велізарныя вусы, якія апускаліся ўніз.
Рызнбурскі ляснік — каржакаваты, мажны, чырванатвары, меў маленькія вусікі і заўсёды акуратную прычоску. У пана Бейера валасы былі падзелены на прабор і звісалі над каўняром. Дзеці яго адразу пазнавалі.
Рызнбургскі ляснік заўсёды хадзіў павольна, а пан Бейер — нібы праз калдобіны скакаў. Першы не апранаў высокія
’ Драценік — чалавек, які рамантуе гліняны посуд.
цяжкія боты аж пад калена, меў прыгажэйшыя стрэльбу, рэмень і сумку, насіў шапку з савіным пяром. У пана Бейера былі вылінялы плашч, вялікі рэмень, на якім вісела стрэльба, а на зялёным з лямцу капелюшы зіхацелі пёры ястраба, каршуна і арла.
Так выглядаў пан Бейер. Дзеці палюбілі яго з першай сустрэчы. А бабуля сцвярджала, што дзеці і сабакі імгненна распазнаюць чалавека, які іх любіць. Бабуля не памылілася. Пан Бейер вельмі любіў дзяцей, асабліва Яна, шкадлівага Яна, пра якога ўсе казалі, што ён чарцянё. Тым не менш пан Бейер сцвярджаў, што той вырасце добрым хлопцам, і калі яму даспадобы будзе праца лесніка, то дапаможа яму авалодаць гэтай прафесіяй. Пан Рызнбургскі, які таксама наведваў Старую бялільню, калі там быў яго калега з гор, казаў:
— Ну што ж, калі захоча стаць лесніком, вазьму яго да сябе, мой Францік таксама павінен лесніком быць.
— He, пане браце, добра, калі малады чалавек праходзіць праз выпрабаванні, а вы, леснікі, якія тут, унізе, нічога не ведаеце пра сапраўдныя цяжкасці.
I тут пачынаў ляснік пералічваць складанасці сваёй прафесіі, казаць пра віхуры і заносы, пра дрэнныя дарогі і бездані, моцныя завеі і маразы. Апавядаў пра тое, што шмат разоў быў паміж жыццём і смерцю, калі нага яго слізгала па страшнай дарозе, пра тое, як блукаў, як галадаў па два-тры дні, не ведаючы, калі зможа выбрацца з лабірынту.
— Але затое, — казаў, — не ведаеце, як бывае прыгожа ў гарах летам. Калі снег растане, зазелянеюць раўніны, закрасуюць кветкі, лес напоўніцца пахамі і спевамі, усё зачароўвае. Радасна тады хадзіць па лесе, хадзіць з ім на спатканне. Два разы на тыдзень заходжу на Снежку. Калі бачу, як устае сонца і пад маімі нагамі ляжыць божы свет, то думаю, што нікуды не хачу ісці, забываюся на ўсе цяжкасці.
Пан Бейер прыносіў дзецям горныя крышталі, апавядаў пра тое, як знайшоў іх, гаварьгў пра скалы і пячоры. Прыносіў духмяны, як фіялкі, мох, любіў успамінаць пра цудоўны сад
Рыбрцоўля, куды нібыта трапіў аднойчы, блукаючы ў страшэнную віхуру і снежную завіруху па гарах.
Хлопчыкі не адыходзілі ад лесніка цэлы дзень, хадзілі з ім усюды, глядзелі, як сплаўляюць лес, каталіся на плыце. Калі ж раніцай пан Бейер развітваўся з Прошкавымі, дзеці заліваліся слязьмі і разам з бабуляю праводзілі госця. Пані Тэрэза кожны раз давала яму на дарогу столькі ежы, што ён ледзьве нёс.
— Ну, дасць Божа, у наступным годзе ўбачымся. Бывайце здаровыя! — казаў пан Бейер, адмерваючы велізарныя крокі. Доўга яшчэ потым дзеці апавядалі адзін аднаму пра розныя цуды і жахі на Крканошскіх гарах, прыгадвалі пана Бейера і не маглі дачакацца, калі зноў прыйдзе вясна.
IV
Акрамя вялікіх святаў, нядзелю дзеці таксама чакалі з радасцю. У нядзелю бабуля іх не будзіла рана, таму што ўжо даўно была на ранняй службе ў местачковым касцёле: на імшу яна, старая гаспадыня, ужо звыклася хадзіць на світанні. Маці і бацька, калі ён быў дома, хадзілі на познюю службу, а ў добрае надвор’е ішлі разам з дзецьмі насустрач бабулі. Ужо здалёк тыя яе заўважалі, клікалі і беглі з радаснымі крыкамі да яе, нібы год не бачылі. У нядзелю бабуля здавалася ім маладзейшай: твар святлейшы, больш ласкавы, і вопратка прыгажэйшая: на нагах чорныя чаравікі, на галаве белы каптур з вялікім накрухмаленым бантам — здалёк здавалася, што на галаве яе сядзіць белакрылая галубка. Дзеці казалі, што бабуля ў нядзелю «страшэнна прыгожая».
Звычайна яны падбягалі да бабулі, і кожны з іх хацеў нешта несці. Аднаму яна давала пацеркі, другому — хустку. Барунка, як старэйшая, несла сумку. Адсюль і ўзнікалі спрэчкі: цікаўныя хлопцы хацелі зазірнуць у сумку, а Барунка не дазваляла. Даходзіла да таго, што Барунцы прыходзілася прасіць
бабулю насварыцца на хлопцаў. Але бабуля замест таго брала сумку і кожнаму з дзяцей давала яблык ці нешта іншае, пасля чаго ўсталёўваўся чаканы спакой.
Пані Прошкава кожную нядзелю казала: «Вельмі прашу вас, матуля, не насіце ім больш нічога!» Але бабуля кожную нядзелю ёй адказвала: «Як гэта так, каб з касцёла нічога не прынесці? I мы ў іх узросце былі такімі ж!» I ўсё заставалася па-ранейшаму.
Разам з бабуляй з касцёла вярталася «пані мама», жонка млынара, а часам яшчэ нейкая кума з Жэрнава, вёскі, што была бліжэй да млына. Пані мама насіла доўгую спадніцу, кофту і каптур з серабрыстых нітак. Гэта была невысокая, паўнаватая кабета з чорнымі вясёлымі вачыма, кароткім, крыху пляскатым носікам, двайным падбародкам; на яе вуснах заўсёды іграла прыветная ўсмешка. На шыю ў нядзелю яна вешала нітку дробнага жэмчугу, а штодня насіла гранаты. У руцэ трымала кошык, у якім ляжалі зёлкі, патрэбныя ў гаспадарцы.
За жанчынамі ішоў пан бацька, звычайна з нейкім кумам. Калі было горача, то свой светла-шэры каптан млынар нёс на палцы цераз плячо. У нядзелю ён апранаў наваксаваныя боты, у якія запраўляў вузкія штаны. На галаве ў яго была высокая чырвоная шапка з аўчыны, на якой з аднаго боку звісалі сінія стужачкі. Кум апранаўся падобна да пана бацькі, толькі на ім быў доўгі плашч з вялікімі алавянымі гузікамі і фалдамі ззаду; плашч — зялёнага колеру, а не шэрага, як у пана бацькі.