Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Няўжо не можаш здагадацца, што гэта былі тры месяцы: снежань, студзень і люты, — адказаў яму стары. — У Расіі такія зімы, што людзі мусяць хаваць твары ў футра, каб у іх не адмерзлі насы. Французы да такой зімы не звыклыя, як прыйшлі туды, так адразу і памерзлі. А рускі добра ведаў, што такое будзе, вось француза і затрымаў. Ах, ну і хітры!
— А імператара Іосіфа вы асабіста ведалі? — спытаў бабулю адзін з завознікаў.
— Як тут не ведаць, калі з ім размаўляла і атрымала ад яго гэты талер, — адказала бабуля, беручыся за падвешаную на гранатавыя каралі манету.
— Калі ласка, раскажыце, як гэта адбылося? — пачулася з розных бакоў. Дзеці трошкі прыціхлі, а пачуўшы пытанне, злезлі з печы і прасілі бабулю, каб расказала, бо пра гэта яны яшчэ не ведалі.
— Але пані мама і пан бацька пра гэта ўжо чулі, — адмаўлялася бабуля.
— Добрую гісторыю чалавек можа і два разы і болып паслухаць — не абрыдне, толькі апавядайце, — супакоіла пані мама.
— Ну, тады я вам раскажу, толькі вы, дзеці, сядзіце ціха.
Дзеці хуценька ўселіся і прыціхлі, нібы зніклі.
— Калі будаваўся Новы Плес, была я падлеткам. Я з Алешніц. Ведаеце, дзе знаходзяцца Алешніцы?
— Я ведаю. Гэта за Добрушкай, у гарах, на сілезскай мяжы, ці не так? — азваўся стары.
— Так, адтуль. Каля нас жыла ўдава Новатна ў маленькай хатцы. Жыла яна тым, што ткала з воўны коўдры. Калі іх
збіралася некалькі, то несла іх да Ярамержа або ў Плсс на продаж. Было, нябожчыца маці гатуе ежу, а мы, дзеці, бяжым да суседкі. Наш бацька быў яе кумам. Калі я ўжо магла ўнікнуць у справу, клікала мяне Новатна, каб я да яе зайшла: «Пайдзі, сядзь за стан ды павучыся, прыйдзе час — як знойдзеш. Чаму чалавек у маладосці навучыцца — у сталым узросце нібы знойдзе».
Была я да працы ахвочая, прымушаць мяне не трэба было. I хутка так я гэтаму рамяству навучылася, што стала добра працаваць. Тым часам імператар Іосіф даволі часта бываў у Новым Плесе. Шмат пра яго расказвалі, а хто яго бачыў, дык хваліўся, як пра нешта надзвычайнае.
Аднойчы, калі Новатна збіралася з таварам у Плес, я папрасіла сваіх родных адпусціць мяне паглядзець горад. Маці ўбачыла, што ў кумы цяжкая ноша. і сказала: «Ідзі, дачка, дапамажы тавар несці».
На другі дзень па халадку пайшлі мы і ўжо апоўдні былі на лузе, што каля Плеса. Ляжалі там спілаваныя дрэвы. Селі мы на іх і пачалі абувацца. Кума і кажа: «Куды мне, гаротніцы, ісці з гэтымі коўдрамі?»
Бачым, а з горада да нас накіроўваецца нейкі пан. У руцэ трымае нешта падобнае на флейту і час ад часу прыкладае яе да вока, а сам паварочваецца ў розныя бакі.
— Паглядзі, кума, — кажу я, — нейкі музыкант, грае на флейце і сам круціцца,
— Дурнічка, гэта не флейта, ды і не музыкант ён, а пан, што назірае за будаўніцтвам. Я кожны раз яго бачу. Гэта такая трубка, а ў ёй шкло, праз яго ён і глядзіць. Кажуць, што праз такое шкло далёка бачна: і хто дзе знаходзіцца і што робіць.
— Выходзіць, кума, ён бачыў, як мы абуваліся? — кажу я.
— Ну і што з таго? Мы не рабілі нічога дрэннага, — засмяялася кума.
За размовай мы і не заўважылі, як пан падышоў да нас. На ім былі шэры камзол і маленькая трохвуголка, з-пад якой тырчэла каса з бантам. Быў ён малады і прыгожы, як карцінка.
— Куды ідзеце, што несяце? — спытаў і спыніўся каля нас. Кума адказала, што нясе на продаж у Плес сваю працу.
— Што гэта за праца? — распытваў пан далей.
— Коўдры з воўны, паночку, магчыма, некаторыя з іх вам спадабаліся б, — сказала Новатна, хутка развязала вузел і расклала адну на бярвенні. Кума была мілай жанчынай, але калі справа тычылася продажу, гаварыла без перапынку.
— Ці гэта робіць твой муж? — спытаўся ён зноў.
— Рабіў, рабіў, залаты паночку, але вось два гады назад на жніво скончыў працу, памёр. Я часам да станка прыглядалася, навучылася ткаць, а цяпер праца мяне корміць. Я і Мадле кажу: вучыся, Мадла, чаму навучышся, ніякі злодзей не адніме.
— Гэта твая дачка? — зноў спытаў пан.
— He мая, а кумы, але дапамагае мне часам. He глядзіце, што малая, работа ў яе руках так і гарыць. Гэтую коўдру яна рабіла сама.
Пан паляпаў мяне па плячы і ласкава на мяне паглядзеў: ніколі, колькі жыву, не бачыла я такіх прыгожых сініх, падобных на валошкі, вачэй.
— А ў цябе няма сваіх дзяцей? — звярнуўся пан да кумы.
— А як жа, сын ёсць, — адказала кума. — Я яго ў Рыхнаў на вучобу аддала. Бог не пакрыўдзіў яго розумам, вучыцца, як грае, прыгожа спявае ў касцёле. 3 радасцю аддам зароблены грош, толькі б выйшаў з яго святар.
— А калі не захоча ім быць? — спытаў пан.
— Будзе, паночку. Іржык — добры хлопец, — сказала Новатна.
А я тым часам паглядала на трубачку і думала пра тое, як гэта праз яе пан бачыць. А ён, пэўна, па вачах здагадаўся, бо раптам звярнуўся да мяне:
— Ці хацела б ты даведацца, як праз падзорную трубу далёка бачна?
Я зачырванелася, вачэй узняць не магла, але кума дапа-
магла:
— Яна, Мадла, думала, што гэта флейта, а вы — музыкант. Але я ёй расказала, хто вы.
— А ты хіба ведаеш? — засмяяўся пан.
— Ну, я не ведаю, як вас зваць, але вы адзін з тых, хто наглядае за людзьмі, праз гэтую трубачку за імі сочыце, ці не так?
Пан смяяўся так, аж за бокі браўся.
— Але, — сказаў, — тут ты пацэліла, матуля! Калі хочаш у гэтую трубачку паглядзець, то паглядзі, — звярнуўся ён да мяне, пасмяяўшыся ад душы, і прыклаў трубачку да майго вока.
Скажу я вам, людзі, што ўбачыла цуды: у Ярамержы я нібы зазірнула ў вокны да людзей і кожнага добра разгледзела, убачыла, чым займаецца, быццам стаяла побач. Далёка на палях працавалі людзі, а бачыла іх перад сабою, нібы на далоні. Я хацела перадаць трубку куме, каб і тая паглядзела, але яна мне сказала:
— Ты думаеш, што будзе да твару мне, старой жанчыне, забаўляцца.
— Гэта не для забавы, для справы патрэбна, маці, — сказаў ёй пан.
— Ну то глядзіце самі, а мне гэта не патрэбна, — адрэзала кума і глядзець не стала. Раптам мне прыйшло ў галаву, што добра было б праз шкло ўбачыць імператара Іосіфа, і стала паварочваць трубку ва ўсе бакі. А паколькі пан быў зычлівы, то і сказала яму, каго хацела б убачыць.
— А навошта табе Іосіф? Ці ты яго любіш? — спытаў мяне пан.
— Як жа яго не любіць, — кажу, — яго кожны чалавек хваліць за дабрыню і годнасць. За яго кожны дзень молімся, каб Бог даў яму і яго матулі доўгае жыццё.
Пан дзіўна ўсміхнуўся і пытаецца:
— Ці хацела б ты з ім таксама пагаварыць?
— Барані, Божа! Куды б я вочы схавала? — адказваю.
— Ты ж мяне не саромеешся, а імператар такі ж чалавек, як і я.
— Так ды не так, паночку, — азвалася кума, — імператар ён і ёсць імператар, што тут скажаш. Я чула, што калі чалавек паглядзіць імператару ў вочы, дык яго то ў холад, то і ў гарачыню кідае. Наш стараста двойчы з ім размаўляў і казаў пра тое.
— Пэўна, у вашага старасты сумленне нячыстае, вось ён і не глядзіць у вочы нікому, — сказаў пан і напісаў нешта на малой паперцы. Потым лісточак аддаў куме і наказаў, каб яна ў Плесе ішла да склада, паказала гэтую паперу, і там ёй за коўдры дадуць добрыя грошы. А мне даў гэты сярэбраны талер са словамі:
— Вазьмі манету на памяць і не забывайся на імператара Іосіфа і яго маці. Маліся за яго, таму што малітва ад чыстага сэрца Богу мілая. Калі вернецеся дахаты, можаце сказаць, што размаўлялі з імператарам Іосіфам.
Сказаў і хутка адышоў. Мы ўкленчылі і не ведалі, што рабіць: баяцца або радавацца. Кума пачала мяне вінаваціць, што я шмат гаварыла, а сама ж гутарыла яшчэ болып. Але хто мог падумаць, што пан — сам імператар. Супакоілі мы сябе тым, што, пэўна, не выклікалі ў яго непрыемных пачуццяў, раз ён даў талер. На складзе Новатне далі за коўдры ў тры разы больш, чым яна прасіла. Дахаты мы ляцелі, як на крылах, а калі вярнуліся, дык роспытам не было канца, і ўсе нам зайздросцілі. Маці дала пракруціць у талеры дзірачку, і я насіла яго на шыі. Шмат разоў мне было вельмі цяжка, але я яго не размяняла. Шкада, спрадвечны жаль, што ляжыць імператар у сырой зямлі! — скончыла бабуля свой аповед і ўздыхнула.
— Так, шкада, — пацвердзілі астатнія.
Дзеці, даведаўшыся пра гісторыю талера, пачалі яго разглядаць з усіх бакоў. Цяпер манета здавалася ім асабліва незвычайнай. А бабуля вельмі ўзвысілася ў іх вачах: як жа, яна размаўляла з самім імператарам Іосіфам!
3 нядзельнага вечара распачынаўся на млыне новы тыдзень. З’язджаліся сяляне з зернем, жорны пачыналі памалу
грукатаць у сваім звычайным рытме, стары работнік хадзіў па млыне, уважліва ўсё аглядаючы, каб паўсюль быў парадак. Малады, спяваючы, лётаў зверху ўніз, знізу — угару, ад каша да каша, а пан бацька стаяў перад млынам, вітаў вясёлай усмешкай людзей, якія прыходзілі да яго, і прапаноўваў тытунь.
Пані мама з Манчынкай летнім часам праводзілі бабулю да шынка. Калі там гучала музыка, то на некаторы час спыняліся ля плота, дзе звычайна да іх падыходзілі некалькі кумушак, якія хацелі паглядзець на тых, хто танцуе. Усярэдзіну трапіць і паглядзець было немагчыма, бо там было поўна народу, і Крыстла, якая насіла піва па зале, дзе сядзелі паны, вымушана была кубкі трымаць над галавой, каб не выбілі з рук.
— Гляньце на паноў, — сказала пані мама, паказваючы галавой у бок сада, дзе сядзелі паны з палаца, якія імкнуліся затрымаць Крыстлу, што падышла да іх. — Бачыце! Што і казаць, такую дзяўчыну цяжка знайсці! Толькі не для вас аберагае яе Бог, не для таго, каб вы папсавалі ёй жыццё!
— He бойцеся, пані мама, што Крыстлу нехта збаламуціць, — заўважыла бабуля. — Яна ім пакажа дарогу за дзверы.
Так і здарылася. Адзін з тых паноў, ад якога за дзесяць міль патыхала муксусам’, нешта прашаптаў дзяўчыне на вуха, але яна са смехам абсекла:
— Складайце, паночку, складайце свой тавар. Я не купляю!
3 вясёлай усмешкай выбегла ў сенцы і падала руку высокаму хлопцу, дазволіла сябе абняць і закружылася ў танцы, не звяртаючы ўвагі на заклікі:
— Крысцінка, ідзі наліваць піва!
— Гэты хлопец даражэйшы ёй за цэлы палац з усімі панамі і каштоўнасцямі, — усміхнулася бабуля, пажадала пані маме добрай ночы і выправілася з дзецьмі дахаты.
" Араматычны алей, якім націралі валасы.
V
Раз у два або тры тыдні, калі быў прыгожы дзень, бабуля казала: «Сёння пойдзем адведаць лесніка». Дзеці спадзяваліся на падарожжа і радаваліся з гэтай хвіліны аж да часу, калі бабуля, узяўшы верацяно, накіроўвалася ў дарогу.