Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Вячэра ўдалася; у многіх цяжкая ад пітва галава ківалася з боку ў бок, перад кожным ляжалі падарункі, калі хто сам не паклапаціўся іх падрыхтаваць, гэта зрабіла Анча. Нядобра без падарункаў вяртацца з вяселля. Усяго было дастаткова. Кармілі і паілі кожнага, хто праходзіў каля шынка. Дзеці, што прыбеглі паглядзець на вяселле, неслі дахаты поўныя кішэні
печыва. Пасля пачастункаў маладой неслі падарункі «на калыску»; яна напалохалася, калі ёй на калені пасыпаліся крыжовыя талеры’.
Калі хлопцы прынеслі ў місах ваду і белыя ручнікі і падалі дзяўчатам, каб памылі рукі, кожная кінула ў ваду манету, бо ніводная не хацела даць падставу зганіць сябе, таму так блішчэла ў вадзе срэбра. Гэтыя грошы на другі дзень хлопцы і дзяўчаты пратанцавалі і прапілі.
Пазней маладая пайшла яшчэ раз пераапрануцца, тое ж зрабіла і дружка, бо настаў час для танцаў. Бабуля скарыстала гэтую хвіліну і адвяла дадому дзяцей, якія святкавалі ў Крысцінінай святліцы; сама ж яна павінна была вярнуцца на вяселле, бо позна ўвечары быў абрад апранання каптура, без якога не абысціся.
Бабуля захапіла з дому каптур, які яна набывала разам з дачкой Тэрэзкай, — гэта ўваходзіла ў абавязкі свахі. Калі ўсе дастаткова натанчыліся і маладая з цяжкасцю пераводзіла дыханне (з ёю кожны павінен быў патанцаваць), бабуля падала знак жанчынам, што ўжо поўнач і цяпер маладая належыць ім. Пачаліся сваркі і звадкі; жаніх і сват не хацелі, каб з нявесты здымалі чырвоны вянок. Але жанчыны адваявалі яе і завялі ў яе пакой. Дзяўчаты за дзвярыма спявалі сумнымі галасамі пра зялёны вянок, бо калі нявеста дазволіць яго аднойчы зняць, то ўжо не надзене ніколі.
Але ўсё было дарэмна. Нявеста ўжо сядзела на зэдліку, Томшава расплятала ёй касу, а карона з кветак і зялёны вянок ляжалі на стале. Бабуля рыхтавала ёй каптур з аборкамі. Маладая плакала. Жанчыны спявалі песні, жартавалі, толькі бабуля заставалася сур’ёзнай; часам яна ласкава ўсміхалася, а вочы яе рабіліся вільготнымі, яна прыгадвала дачку Іаганку, якая таксама, магчыма, у гэты час брала шлюб.
’ Крыжовы талер — талер з выявай крыжа, самая вялікая сярэбраная манета, якую чаканілі на Чэшскім манетным двары ў друтой палове XVIII стагоддзя.
Нявеста была ўжо ў каптурыку, які ёй вельмі пасаваў; млынарыха запэўнівала, што Крыстла ў ім як «мейсенскі’ яблык».
— А цяпер хадзем да жаніха. Хто хоча яго падражніць? — спытала бабуля.
— Самая старэйшая, — вырашыла пані мама.
— Пачакайце, я яму адну прывяду, — хутка сказала Тамашова, выбегла і праз хвіліну увяла старуто праллю, якая мыла на кухні посуд. Накінулі на яе белы шаль, сваха ўзяла пад руку і павяла да жаніха, каб «яе купіў». Жаніх доўга хадзіў вакол яе, аглядаў, пакуль яму не пашчасціла сцягнуць шаль; ён убачыў стары, зморшчаны твар, увесь у попеле. Пачаўся рогат, і жаніх адмовіўся ад такой нявесты. Сваха схавалася з ёю за дзвярыма і хутка прывяла другую. Гэтую жаніх і сват ужо хацелі «купіць», але сват разважліва сказаў: «Хто ж купляе ката ў мяху!» — сцягнуў шаль, і паказаўся поўны твар млынарыхі, яе чорныя вочкі хітра ўсміхаліся свату.
— Купляйце, купляйце, танна прадам, — пажартаваў млынар, круцячы табакерку, але так марудна, нібы ў яго не гнуліся пальцы або табакерка была занадта цяжкая.
— Маўчыце, бацька, — засмяялася тоўстая млынарыха, — сёння прадасьце хутка, заўтра захочаце выкупіць. Хто каго кахае, той таго й чапае.
Пайшлі па трэцюю. З’явілася тонкая. высокая постаць нявесты. Сват даваў за яе стары ламаны грош, а жаніх адразу ж насыпаў серабра і купіў яе. Жанчыны прыбеглі ў святліцу і, абкружыўшы жаніха, заспявалі:
Ужо тое зроблена,
Ужо тое гатова, Нявеста ў каптуры, Каравай даедзены і г. д.
Цяпер маладая была ўжо залічана да замужніх жанчын. Грошы, якія за яе заплаціў Міла, жанчыны прынеслі на другі дзень перад абедам, калі збіраліся «засцілаць ложак»; на гэты
‘ Мейсенскі — саксонская парцэляна.
раз таксама шмат спявалі і жартавалі. Сват сказаў, што «добрае вяселле восем дзён павінна доўжыцца», ды так яно звычайна і было на кожным багатым вяселлі. Віццё вянкоў перад вяселлем, вяселле, «засціланне ложка», сяброўскі абед у нявесты, другі — у жаніха, прапіванне вяночка — вось так памалу і праходзіў цэлы тыдзень, пакуль маладыя не атрымлівалі адпачынак і маглі сказаць: «Цяпер мы самі».
Праз некалькі дзён пасля вяселля Крысціны атрымала пані Прошкава ліст з Італіі ад камерысткі, у якім тая пісала, што графіня Гартэнзія бярэ шлюб з маладым мастаком, які калісьці вучыў яе маляванню; што яна ў захапленні, што зноў квітнее, як ружа, і княгіня на яе не нарадуецца. Бабуля, пачуўшы гэтую радасную навіну, пахітала галавою, кажучы: «Дзякуй Богу, усё добра скончылася!»
* * *
He было мэтаю гэтага аповеду расказаць пра жыццё моладзі, якая побач з бабуляю жыла, і я не хачу стамляць чытача, водзячы яго ад леснічоўкі да млына, а потым зноў па маленькай даліне, дзе жыццё, як і раней, доўжылася без зменаў. Дзеці выраслі і сталі дарослымі; некаторыя з іх засталіся дома, узялі шлюб, і старэйшыя саступілі ім свае месцы: так з дуба ападае стары ліст, а малады расце. Некаторыя пакінулі ціхую даліну, шукаючы шчасця ў іншых месцах, як ветрам і вадою далёка заносіць насенне, і на далёкіх лугавінах і берагах яно дае парасткі.
Бабуля не пакінула малую даліну, дзе знайшла друті дом. Спакойна назірала яна, як вакол яе расце і квітнее маладое жыццё, радавалася шчасцю іншых, суцяшала пакрыўджаных, дапамагала, каму можна было дапамагчы; а калі яе ўнукі адзін за адным пакінулі родны дом, нібыта ластаўкі, што адлятаюць з гнязда, яна глядзела пры развітанні вільготнымі ад слёз вачыма і суцяшала сябе: «Дасць Бог, убачымся».
Так і сталася. Кожны год яны вярталіся дадому; і старая бабуля вачыма, што свяціліся шчасцем, глядзела на іх і слухала аповеды юнакоў пра тое, што пабачылі яны на свеце, і, спачуваючы іх палымяным марам, даравала памылкі маладосці, якіх перад ёю не ўтойвалі, і хоць не заўсёды карысталіся парадамі, але заўсёды ўважліва слухалі мудрую бабулю, паважаючы яе слова і мараль. Дзяўчаты давяралі ёй свае таямніцы, свае запаветныя мары і жаданні, цалкам упэўненыя, што знойдуць спачуванне і ласкавае слова. Так і Манчынцы, дачцэ млынара, давялося шукаць у бабулі падтрымкі, калі бацька забараніў ёй кахаць прыгожага, але беднага хлопца. Бабуля здолела паставіць пану бацьку «галаву на месца», як ён сам казаў, а калі, праз гады, яго дачка шчасліва жыла і гаспадарка расквітнела пад кіраўніцтвам працавітага зяця, які пана бацьку паважаў і любіў, то млынар заўсёды казаў: «Бабуля мела рацыю, за бедным ходзіць яго Бог і аберагае!» Дзяцей маладых маці старая любіла, як сваіх унукаў, ды яны і не звярталіся да яе іначай, як бабуля. Праз два гады пасля вяселля Крыстлы прыехала ў замак княгіня. Яна тут жа запрасіла да сябе бабулю і паказала ёй са слязьмі прыгожага хлопчыка, памяць пра графіню, якая праз год пасля шлюбу памерла, пакінуўшы дзіця няшчаснаму мужу і княгіні. Узяўшы немаўля на рукі, бабуля выраніла слязу на ядвабную коўдру; яна прыгадала яго маладую маці, добрую і прыгожую, і, вяртаючы дзіця княгіні, бабуля сказала сваім спакойным голасам:
— He плачце, яе возьме неба, яна была створана не для гэтага свету, вось Бог і ўзяў яе. А каго ён забірае ў момант поўнага шчасця — той ім абраны! Ваша міласць не засталася самотнай.
Людзі не заўважалі, як бабуля старэе і паступова сыходзіць, толькі яна гэта адчувала. Шмат разоў казала Адэльцы, якая зрабілся прыгожай дзяўчынай, паказваючы на старую яблыню, што год ад году сохла і губляла лістоту: «Мы з ёю аднагодкі, у адзін час пойдзем спаць». I вось надышла вясна,
усе дрэвы зазелянелі, толькі адна старая яблыня сумна стаяла без лісця. Прыйшлося яе выкапаць і спаліць. Той вясною бабуля моцна кашляла, ужо не магла дайсці да мястэчка, да божага касцёла, як казала. Рукі яе трэсліся, галава стала белай, як снег, а голас усё слабеў і слабеў.
Аднаго дня пані Тэрэза разаслала лісты ва ўсе бакі, каб дзеці з’ехаліся. Бабуля злегла, яна ўжо не магла трымаць у руках верацяно. Штодня з леснічоўкі, з млына, з шынка, з Жэрнава прыходзілі людзі спытаць, як бабуля. Але ёй не рабілася лепей. Адэлька малілася разам з ёю, кожную раніцу і кожны вечар яна павінна была расказваць старой, як там у садзе, у агародчыку, што робяць птушкі, як Стракатка, яна павінна была палічыць бабулі, праз колькі дзён прыйдзе пан Бейер. «Магчыма з ім прыйдзе Ян», — казала пры гэтым. Памяць пачала ёй здраджваць. Часта замест Адэлькі клікала Барунку, а калі Адэлька нагадвала ёй, што Барункі няма дома, старая ўздыхала і казала: «Няма Бажэ, пэўна, яе не ўбачу. А ці шчаслівая яна?» Але бабуля дачакалася ўсіх. Прыехаў пан Прошак, а з ім студэнт Вілем і дачка бабулі — Іаганка-, прыехаў сын Кашпар, а з Крканошскіх гор стары Бейер прывёў статнага юнака Яна; прыйшоў Орлік з лясной школы, куды аддала яго княгіня, даведаўшыся, што ён мае схільнасць да лясной справы. Бабуля і яго лічыла ўнукам, бачачы, як паступова расце каханне паміж ім і Адэлькаю і як паступова робіцца шляхетным яго нораў.
Усе сышліся каля бабулінага ложка, але першай прыехала Барунка — яна з'явілася разам з салаўём, які звіў гняздо пад бабуліным акном.
Зноў пасялілася Барунка ў бабуліным пакоі, дзе калісьці стаяў яе ложак, дзе яны разам слухалі салодкія спевы свайго суседа-салаўя і дзе бабуля ранкам і ўвечары бласлаўляла яе. Яны былі зноў разам і слухалі тыя ж песні дарагога ім спевака, ім свяцілі тыя ж зоркі, якімі яны калісьці захапляліся, тыя ж рукі спачывалі на галаве Барункі, была тая ж самая галава, але іншыя думкі раіліся ў ёй і іншыя пачуцці выклікалі
слёзы, якія бабуля бачыла на твары сваёй любімай унучкі. Гэта былі не тыя слёзы, якія бабуля з мілай усмешкай выцірала з ружовага тварыка, калі Барунка была яшчэ дзяўчынкай і спала побач у маленькім ложку. Тыя толькі давалі pacy, а не замутнялі вочы.
Бабуля адчувала, што жыць ёй засталося нядоўта, як добрая і мудрая гаспадыня, яна прывяла ўсё ў парадак.
Найперш яна прымірылася з Богам і з людзьмі, потым падзяліла сваю сціплую маёмасць. Кожны атрымаў нешта на памяць. Для кожнага, хто яе наведваў, у бабулі было ласкавае слова і кожнага яна праводзіла вачыма, і калі княгіня з сынам Гартэнзіі адыходзілі, доўга глядзела ім услед, бо ведала, што з імі на свеце ўжо не сустрэнецца. I бесславесных істот, такіх як коткі і сабакі, да сябе клікала, гладзіла іх, а Султану дазваляла лізаць руку. «Даглядайце іх, — казала Адэльцы і служанкам, — кожны звер, калі любіць чалавека, яму ўдзячны». Яна паклікала да сябе Воршу і загадала ёй: «Калі памру, Воршанька, а гэтага чакаць засталося нядоўга, я бачыла ў сне сёння, што да мяне прыйшоў Іржы. Калі памру, абавязкова раскажы пра маю смерць пчолкам, a то яны акалеюць. Астатнія, пэўна ж, забудуцца». Бабуля ведала, што Ворша гэта зробіць, бо верыла; не ўсе верылі ў тое, у што старая звыкла верыць, і таму, нават калі б і хацелі выканаць просьбу, то зрабілі б гэта не ў час.