Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Доўгі ліпавы стол, накрыты белым абрусам, а па ім раскіданы галінкі размарыну, белыя і чырвоныя стужкі; каля яго дружкі, быццам нехта насадзіў руж і гваздзікоў. Яны сышліся віць вянок Крыстле, маладой нявесце, якая сядзела на куце сярод іх, самая прыгожая з усіх дзяўчат. Яе вызвалілі ад усіх абавязкаў па гаспадарцы і аддалі пад нагляд свата і свацці. Гэтыя ганаровыя пасады выконвалі Марцінец, што вадзіў людзей на набажэнства, і бабуля. Яна не магла адмовіць Крыстле, хоць, па магчымасці, падобных мерапрыемстваў пазбягала. Пані мама заняла месца старой хворай гаспадыні, а жонка Кудрны і Цылька дапамагалі ёй. Бабуля сядзела каля дружак маладой, і хоць ад яе не патрабавалі віць вянкі або вязаць букеты, яе дапамога і парады былі вельмі важнымі. Нявеста прывязвала бант на прыгожую галінку размарыну для дружкі і свата; малодшая дружка павінна была звіць вянок для нявесты, старэйшая — для жаніха; астатнія дружкі вілі вянок кожная свайму хлопцу. Галінкі размарыну, якія засталіся, перавязвалі банцікамі, іх рыхтавалі для гасцей. Рыхтавалі букеты размарыну і банты для ўпрыгожвання грыў і збруі коней, што павінны былі везці нявесту.
Вочы нявесты загараліся каханнем і радасцю, калі яны спыняліся на ладнай постаці жаніха; ён прахаджваўся каля стала з іншымі хлопцамі. Кожны з іх мог больш свабодна размаўляць са сваёй каханай, чым жаніх з нявестай, таму Міла хвілінамі толькі глядзеў на яе. Побач з нявестаю сядзеў дружка, а жаніх павінен быў знаходзіцца каля старшай дружкі. Усе маглі весяліцца, жартаваць, спяваць, быць дасціпнымі, найперш гэта патрабавалася ад свата: толькі жаніх з нявестай не мелі права паказваць сваю радасць. Крыстла гаварыла мала, не ўзнімала вачэй ад стала, на якім ляжаў зялёны
размарын. Калі старэйшая і малодшая дружкі пачалі звіваць вясельныя вянкі, а ўсе заспявалі:
Дзе, галубка, лётала, ах, лётала, ты ж белае пёрышка запэцкала, ах, запэцкала, —
маладая прыкрыла твар белым фартухом і заплакала. Жаніх з трывогаю на яе паглядзеў і спытаў у свата:
— Чаму яна плача?
— To, ведаеш, жаніх, — адказаў той яму весела, — радасць і туга спяць у адным ложку, таму адно цягне за сабой другое. He бойся, сёння плача, а заўтра будзе радавацца.
Тут зноў пачалі спяваць, песня гучала за песняй, за вясёлымі ішлі сумныя; у іх славілі маладосць, прыгажосць і каханне, вольнае жыццё юнацкае; нарэшце хлопцы і дзяўчаты пачалі спяваць хвалу жыццю ў шлюбе, калі двое кахаюць адзін аднаго, як галубкі, і жывуць у згодзе, як зярняткі ў адным коласе. Іх велічальныя спевы ўвесь час перапыняў сваімі дасціпнымі жартамі сват. Калі пачалі песню пра згоду ў шлюбе, сват заявіў, што ведае навейшую песню.
— Сам на свет выпусціў, таму што зведаў на ўласным вопыце, — дадаў.
— Кукарэкайце! — крычалі хлопцы, — паслухаем, як спяваеце.
Сват выйшаў на сярэдзіну святліцы і голасам, у якім чуўся затоены смех, натуральны на вяселлі, як уздых на набажэнства, пачаў:
О, анёльская радасць не ў сямейнай згодзе!
Кажу: «Звары мне гароху», Яна зварыла пшонку, Ці кажу: «Мяса захацеў з’есці!»
Яна зробіць з мукі.
О, анёльская радасць не для сямейнай згоды.
— Такая песня разам са спеваком гарэлага шэлега не вартая! — засмяяліся дзяўчаты і адразу пачалі спяваць, каб не даць хлопцам радасці пачуць працяг. За спевамі і жартамі звязалі букеты, сплялі вянкі, дзяўчаты ўсталі з-за стала, узяліся за рукі і, утварыўшы кола, заспявалі:
Ужо гэта зроблена,
Ужо гэта гатова, Каравай выпечаны, Вяночкі звіты.
У гэты момант у дзвярах з’явілася пані мама, якая разам з жанчынамі несла розную ежу. Пан бацька і дружка неслі пітво. Зноў усе селі за стол, на якім месца размарыну занялі смажаніна і печыва. Хлопцы селі каля дружак, а жаніх — паміж старэйшай дружкаю і свахай, нявеста — паміж дружкам і малодшаю дружкаю, якая разразала і падносіла ёй ежу так, як старэйшая дружка жаніху.
Сват увесь час хадзіў каля стала, дазваляючы дзяўчатам то карміць сябе, то лаяць; затое ж ім прыходзілася выслухоўваць яго жарты, якія часам былі грубаватымі. Калі са стала прыбралі посуд, прынёс сват тры міскі на стол — яго падарунак нявесце. У адной была пшаніца, якую ён дарыў з пажаданнем, каб «урадлівая» была; у другой было троху попелу, змяшанага з просам, каб нявеста, выбіраючы зерне, вучылася цярпенню; трэцяя міска, «таямнічая», была зачынена. Нявеста не павінна быць цікаўная, трэба прыняць місу і не зазіраць у яе. Але як жа можна вытрымаць, і Крыстла не магла супакоіцца; калі ніхто не бачыў, яна трошкі прыўзняла кончык белай хусткі, якая закрывала міску, і — фр-р-р — накрыты там верабей узляцеў да столі.
— Вось бачыш, мілая нявеста, — сказала бабуля, дакранаючыся да нляча, — так бывае з той цікаўнасці. Чалавек хутчэй памрэ, чым адмовіцца даведацца, што ад яго схавана, а зазірне пад крышку — там нічога няма.
Моладзь не разыходзілася да позняй ночы, пасля пачастункаў пачаліся танцы. Жаніх з дружкаю праводзілі сваху дахаты, нагадваючы ёй на развітанне, што заўтра трэба прыйсці раней.
Раніцаю жыхары даліны і Жэрнава былі ўжо на нагах. Некаторыя ішлі да касцёла, некаторыя — да стала і танцаў, а каго не запрасілі, той не мог з цікаўнасці не паглядзець на вяселле, бо пра яго столькі тыдняў казалі, што будзе гучным, што паедзе нявеста ў панскай карэце з панскімі коньмі да касцёла, што ў яе на шыі будуць дарагія гранаты, вышываны белы фартух, ружовая ядвабная кофта, блакітная спадніца. Пра гэта ў Жэрнаве ведалі раней, чым сама нявеста. Яны ва ўсіх падрабязнасцях ведалі, ці шмат ежы будзе на вясельным стале, у якім парадку будуць за стол садзіцца, колькі кашуль, колькі пярын і які посуд атрымае нявеста ў пасаг. Усё ведалі, нібы нявеста сама ім усё распісала. He ўбачыць такога багатага вяселля, не пераканацца, ці да твару нявесце вянок, ці шмат слёз пралье, як будуць апранутыя госці, было б недаравальным грахом. Гэта кавалак гісторыі іх жыцця, крыніца для размоў не менш, чым на паутода, як жа можна было такое прапусціць?
Калі сем’і Прошкавых і лесніка, што начавалі на Старой бялільні, прыйшлі да шынка, то аказалася, што трэба прабірацца праз натоўп, які сабраўся ў двары. У шынку ўжо сядзелі госці з боку маладой. Пан бацька выглядаў, як франт, боты яго блішчэлі, як люстэрка, а ў руцэ трымаў табакерку з серабра. Ён быў сведкаю з боку нявесты. Пані мама апранулася ў шоўк. Шыю яе абвівала нітка дробных перлаў, на галаве быў залаты каптур. Бабуля надзела свой шлюбны касцюм, на галаве ў яе была святочная «галубка».
Дружак, хлопцаў, свата не было ў шынку, бо яны пайшлі да Жэрнава па жаніха, нявеста таксама адсутнічала ў святліцы, яе схавалі ў каморы.
Раптам пачуўся на двары крык: «Ідуць, ужо ідуць!» — і ад млына пачуліся гукі кларнетаў, флейт і скрыпак. Гэта вялі жаніха. Сярод гледачоў пачуўся шэпт: «Глядзіце, глядзіце! — штурхалі адзін аднаго. — Мілава Тора малодшай дружкаю, дачка Ціханковічаў — старэйшай». — «Ну, калі б Анча не ўзяла шлюб, быць ёй старэйшай дружкай». — «Томаш — сведка з боку жаніха!» — «А дзе Тамашова, нешта яе не бачна». — «Дапамагае прыбіраць нявесту. У касцёл Анча не паедзе, бо ўжо дзіцём ходзіць», — казалі кабеты паміж сабой. «Нявеста павінна ўжо нешта рыхтаваць на зубок, бо будзе хроснай, яны блізкія сяброўкі». — «Ну, зразумела». — <-Але глянь, стараста ідзе; во, дзіва, што Мілавы яго паклікалі, бо па ягонай віне хлопец трапіў у салдаты!» Усе зноў здзіўлена зашапталіся: <Што ж, стараста не такі ўжо і злы чалавек; гэта Люцка яго цкавала, аканом дадаваў, чаго ж здзіўляцца». Якуб добра робіць, што не помсціць за тое, што яго пакрыўдзілі, а ў Люцкі і так пячонка пячэцца». — <Яна ж таксама заручылася», — азваўся голас. <-Як жа так магло быць, каб я пра гэта не чула?» — спытала адна з жанчын. «Тры дні як з Ёзэфам Нывлтовічам». — «Дык ён даўно да яе заляцаўся». — «Вядома, раней яна яго не жадала, пакуль спадзявалася, што атрымае Якуба». — «Але ж і малайчына жаніх, прыемна на яго паглядзець». — «Прыгожы шалік яму падарыла нявеста, пэўна дзесятку за яго аддала», — казалі жанчыны.
Такія і падобныя галасы чуліся ў двары, калі жаніх падыходзіў да парога, дзе яго сустрэў гаспадар з поўнаю шклянкай віна. Адшукаўшы сваю нявесту ў каморы, дзе, па звычаі, яна павінна была сядзець і плакаць, жаніх падышоў з ёю да бацькоў, сват замест яго сказаў доўгую прамову, у якой дзякаваў за выхаванне і прасіў блаславлення. Усе заплакалі. Пасля блаславення дружка ўзяў пад руку нявесту і малодшую дружку, жаніх стаў побач са старэйшай дружкай, сведкі
акружылі сваху, астатнія дзяўчаты падышлі да сваіх хлопцаў і пара за парай, выключаючы свата, які ішоў паперадзе, выйшлі з дома. На вуліцы іх чакалі карэта і вазкі. Машучы хустачкамі, сяброўкі нявесты заспявалі, хлопцы падхапілі; нявеста ціха плакала, час ад часу азіраючыся назад, дзе ў іншай карэце ехаў жаніх са свахай і сведкамі. Гледачы разышліся, і шынок на некаторы час заставаўся пусты, толькі старая маці сядзела каля акна, глядзела на ад'язджаючых, малілася за сваё дзіця, якое ўжо столькі гадоў замяняла яе па гаспадарцы і з святым цярпеннем пераносіла яе капрызы, лічачы іх вынікам доўгай і пакутлівай хваробы. Мміж тым пачалі ссоўваць сталы, накрываць, і хто б толькі паглядзеў, колькі сабралася кухарак і гаспадынь. Першай асобай, якой усё было даверана, была маладая жонка Томаша. Яна ахвотна ўзяла на сябе абавязкі гаспадыні, якія напярэдадні, калі вілі вяночкі, выконвала пані мама. Калі маладыя вярнуліся з касцёла разам з гасцямі, іх зноў сустрэў гаспадар на парозе з поўным келіхам. Нявеста пераапранулася ў іншую сукенку, і ўсе селі за стол. На чале стала сядзеў жаніх каля нявесты, дружка клапаціўся пра дружак нявесты, а тыя бралі са сваіх талерак самыя смачныя кавалкі і кармілі яго. Сват жартаваў з дружкі, кажучы, што таму жывецца, як у раі. Бабуля таксама весялілася і дасціпным словам абсякала свата, які ўсюды сунуў свой нос і перашкаджаў іншым сваёй вялікай нязграбнай постаццю. Дома бабуля не дазволіла б, каб зярно гароху валялася на зямлі, але калі госці пачалі кідаць гарох і пшаніцу, яна сама кінула жменю гароху ў маладых і сказала: «Каб Бог быў да вас шчодрым». Але ні гарох, ні пшаніца не прапалі дарэмна: бабуля бачыла, як пад сталом іх клявалі ручныя галубы.