Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Пасля абеду пан Бейер развітаўся з гасціннымі гаспадарамі. Пані Прошкава. як звычайна, паклала бацьку і сыну поўныя сумкі рознай ежы. Кожны з хлопчыкаў падараваў Орліку што-небудзь на памяць. Барунка дала шнурок для капелюша. Калі Адэлька спытала бабулю, што ёй падарыць Орліку, тая параіла падараваць ружу, якую атрымала яна ад графіні.
— А вы ж, бабуля, казалі, што я буду насіць яе ля пояса, калі буду дарослай, — не пагадзілася дзяўчынка. — Яна такая прыгожая.
— Што табе падабаецца, тое і аддавай дарагому госцю, калі хочаш уганараваць яго. Падаруй ружу дзяўчынкі павінны дарыць кветкі.
Адэлька паслухалася і прышпіліла прыгожую ружу да капелюша Орліка.
— Ах, мілая Адла, не ведаю, як доўга твая ружа захавае сваю прыгажосць, — сказаў пан Бейер. — Арол — дзікая птушка: цэлы дзень, і ў дождж, і ў вецер, лётае яна над гарамі і скаламі.
Адэлька запытальна паглядзела на Орла.
— He турбуйся, бацька, — адказаў хлопчык, любуючыся падарункам, — у будзень, перш чым пайсці ў горы, я яе добра схаваю і толькі па святах буду насіць. Яна заўсёды застанецца такой прыгожай.
Адэлька была задаволеная. I нікому не прыйшло ў галаву, што яна сама і ёсць тая самая ружа, па якой стане з цягам часу ўздыхаць Орлік, якую аднясе ён у снежныя горы і лясныя нетры, будзе аберагаць і даглядаць, і яе каханне асвеціць святлом і шчасцем усё ягонае жыццё.
XVI
Мінула ўжо свята Сёмухі, якое бабуля называла «зялёным»: гаварыла так таму, што ўвесь дом усярэдзіне і звонку ўпрыгожваўся галінкамі бярозы. I сталы, і ложкі стаялі нібы ў зялёных альтанках. Прыйшлі і Свята Цела Хрыстова, і Янаў дзень. Ужо не спяваў у кустах салавей, ластаўкі выпускалі сваіх птушанят з-пад страхі, а на печы, пад бокам у котак, ляжалі травеньскія кацяняткі, з якімі любіла гуляць Адэлька. Яе Чарнушка вадзіла за сабою ўжо дарослых куранятак. Султан і Тырл кожную ноч скакалі ў ваду па мышэй, гэта давала падставу старым папрадухам казаць, што на мосціку ля Старой бялільні гуляе вадзянік.
Адэлька дапамагала Воршы адводзіць на пашу Стракатку, збірала разам з бабуляю зёлкі або, седзячы побач з ёю ў двары пад ліпай (старая ўжо пачала сушыць ліпавыя кветкі), чытала ўголас кнігу. А ўвечары, калі ішлі насустрач школьнікам, збочвалі ў поле. Бабуля любавалася льном. Падабалася ёй таксама глядзець на шырокія панскія палі, дзе ўжо жаўцелі спелыя каласы. Калі ветрык хваляваў ніву, старая вачэй не магла ад яе адвесці. Казала Кудрну, які звычайна спыняўся каля яе, калі абыходзіў палі:
— Радасна з божага благаслаўлення! Толькі б не было навальніцы.
— Так, пячэ добра, — адказваў вартаўнік, пазіраючы на неба.
Калі праходзілі паўз гарох, Кудрна заўсёды насыпаў Адэльцы поўны фартух маладых стручкоў, супакойваючы сваё сумленне тым, што княгіня не была б супраць, бо яна любіць бабулю і яе ўнукаў.
Барунка ўжо не прыносіла сястры саладковы корань і цянучкі з яго, якія яна купляла на крэйцэр або атрымлівала ад дзяўчат за падрыхтоўку ўрокаў нямецкай мовы. Як толькі ля школы з’явілася гандлярка чарэшнямі, дзеці сталі праядаць свае крэйцэры на чарэшнях. Вяртаючыся дахаты дубо-
вым гаем, яны шукалі суніцы. Барунка зрабіла сабе з бярозавай кары кошычак і не ленавалася назбіраць у яго спелыя ягады для сястры. Калі адышлі суніцы, яна збірала чарніцы і лясныя арэхі. Бабуля прыносіла з лесу грыбы і вучыла адрозніваць іх. Карацей, быў канец ліпеня, а на пачатку жніўня павінны былі вярнуцца княгіня і бацька; акрамя таго, дзеці з нецярплівасцю чакалі вакацый. Пані Прошкава зноў цэлымі днямі рабіла ў замку: трэба было сачыць, каб ні ў адным куточку не засталося смецця; а садоўнік зусім збіўся з ног, сочачы, як растуць кветкі, ці роўна падстрыжаная на газонах трава, прыглядаў за кожным кустом, а таксама за працаўніцамі — раптам пакінуць якое-небудзь пустазелле, а яго трэба было вырваць і выкінуць за плот. Усе рыхтаваліся да прыезду княгіні. Многія, для каго прыезд княгіні прыносіў выгаду, радаваліся з гэтай нагоды, некаторыя выглядалі незадаволенымі. У сям’і аканома з кожным днём расла трывога. Калі ж па замку пранеслася чутка: «Заўтра ўжо будуць тут», аканом нават пайшоў на тое, што адказаў прыказчыку на ліслівае прывітанне, чаго ніколі не рабіў зімою, калі быў першай асобай у замку. Бабуля жадала княгіні ўсяго найлепшага, малілася за яе кожны дзень. Шчыра кажучы, ёй не было ніякай справы да княгіні, калі б ад той не залежала вяртанне зяця. Але гэтым разам і з іншай прычыны старая нецярпліва чакала прыезду паноў. Яна нешта задумала, але нічога нікому не казала.
У першыя дні жніўня распачалі памалу жніво; княгіня са сваёй світай прыехала якраз да гэтага моманту. Аканомава дачка спадзявалася на сустрэчу з італьянцам, але ёй паведамілі, што пані пакінула яго ў сталіцы. Пані Прошкава ўся свяцілася ад радасці, а дзеці не адыходзілі ад свайго любага таты. Бабуля засумавала, даведаўшыся, што не прыехала з Янам яе дачка Іаганка. Ёй прынеслі ад яе ліст, у якім дачка дасылала тысячу прывітанняў ад цёткі Дароткі і яе мужа, тлумачыла, што з-за хваробы дзядзькі прыехаць не зможа, таму што нядобра было б пакідаць цётку адну даглядаць гаспадар-
ку і глядзець хворага дзядзьку. Пісала, што яе жаніх годны чалавек, і цётка раіць браць з ім шлюб, што ў Кацярынін дзень хочуць зладзіць вяселле і чакаюць толькі бабулінага благаславення. <-А як пабярэмся шлюбам і з’явіцца магчымасць, то прыедзем у Чэхію, каб ты дала нам благаславенне. Ён не чэх, а аднекулЕ> з турэцкай мяжы, але мы добра з ім разумеем адзін аднаго, і я навучыла яго чэшскай мове хутчэй, чым Тэрэзка Яна. Я хацела б узяць шлюб з чэхам і ведаю, што вам гэта таксама болып прыйшлося б да душы, матуля, ды нічога не зробіш: сэрцу не загадаеш. Я вельмі пакахала свайго Кробата». Так заканчваўся ліст.
Тэрэзка прачытала ліст уголас. Ян, які быў пры гэтым, заўважыў:
— Нібы пачуў саму Гану, добрая дзяўчына, вясёлая. I Юра прыстойны чалавек, ведаю яго, ён лепшы памочнік у дзядзькі. Часам зайду да кузні, заўсёды ім любуюся. Хлопец як гара і майстар добры.
— Там было адно слова, я нешта яго не зразумела, прачытай яшчэ раз, Тэрэзка, — і бабуля паказала на канец ліста.
— Кробат, ці не так?
— Так, а што гэта такое?
— Так у Вене клічуць харватаў.
— Вось яно што. Ну, дай ёй Бог шчасця. Але хто б мог падумаць, з якіх далёкіх мясцін сышліся людзі. I Іржы клічуць, як нябожчыка бацьку! — з гэтымі словамі бабуля склала ліст, выцерла слёзы і пайшла схаваць ліст у куфар.
Дзеці радаваліся, што іх любімы бацька дома. Глядзелі на яго і не маглі наглядзецца. Перапыняючы адзін аднаго, яны спяшаліся паведаміць яму ўсё, што адбылося на працягу года, хоць ён даўно пра ўсё ведаў з лістоў маці.
— Ты застанешся ў нас на ўсю зіму, тата? — пыталася Адэлька, лашчачыся да бацькі і гладзячы яму вусы, што было яе любімай забаўкай.
— А калі выпадзе снег, ты пакатаеш нас на тых прыгожых санках, ды яшчэ коням званочкі падвесіш?
— Аднойчы кум пасылаў такія сані з горада; мы з маці паехалі, а бабуля адмовілася. Коні беглі, званочкі звінелі, а ў горадзе ўсе выбеглі паглядзець, хто едзе, — апавядаў Вілем.
Бацька не паспеў адказаць, таму што хутка загаварыў Ян:
— А ведаеш, тата, я буду лесніком’ Вось скончу школу і пайду да пана Бейера ў горы, а Орлік пойдзе ў Рызнбург.
— Добра, толькі старанна вучыся ў школе, — усміхнуўся бацька, дазволіўніы хлопчыку выгаварыцца да канца.
Прыйшлі сябры — млынар з лесніком — прывітаць дарагога госця. У доме стала яшчэ весялей. Султан і Тырл з нейкай незвычайнай радасцю кінуліся насустрач Гектару, нібы спяшаліся паведаміць яму прыемную навіну. Гаспадар любіў іх і не біў з таго часу, як яны загрызлі качанятак. Ён нават гладзіў іх па галовах, калі яны выбягалі насустрач. Бачачы, як яны радуюцца Яну, бабуля казала, што жывёлы заўважаюць, хто іх любіць, і доўга памятаюць ласку.
— А што, графіня ўжо зусім здаровая? — пыталася жонка лесніка, якая прыйшла з дзецьмі праведаць кума.
— Кажуць, што так, але я лічу, што не. Нешта яе прыгнятае. Яна заўсёды была худзенькаю, а цяпер у чым толькі душа трымаецца, а вочы нібы з неба глядзяць. Плакаць хочацца, калі яе бачу, яна як анёл. Княгіня з ёю зусім напакутавалася, а калі графіня захварэла, у нашым доме знікла весялосць. Перад хваробаю збіраліся яе заручыць з адным графам. Ён з заможнага роду, княгіня сябравала з яго бацькамі і, кажуць, вельмі хоча гэтага шлюбу. Але не ведаю... — і пан Прошак недаверліва пакруціў галавою.
— А што цяпер кажа граф? — спытала жанчына.
— А што ён можа сказаць? Павінен быць спакойны і чакаць, пакуль дзяўчына ачуняе, а ў трагічным выпадку будзе насіць жалобу, калі сапраўды яе кахае. Кажуць, што ён хоча ехаць з імі ў Італію.
— А дзяўчына кахае графа? — спыталася бабуля.
— Хто ведае? Калі іншага ў яе сэрцы няма, дык ён мог бы ёй спадабацца, бо гэта прыгожы чалавек, — адказаў Ян.
— Вось у тым і справа, калі іншы не падабаецца, — сказаў пан млынар, падаючы пану Прошаку раскрытую табакерку. — Чужы густ ніхто не ў стане аспрэчыць, — гэта было яго любімае выслоўе. — Вось наша шынкарка даўно б справіла вяселле і не хадзіла б як хмара, калі б злыя людзі не забралі ў яе таго, каго яна пакахала. — дадаў млынар, частуючы ўсіх табакай, панюхаў сам, кіўнуўшы пры гэтым у бок Крыстлы, якая таксама была ў пакоі.
— Я шкадаваў вас абодвух, калі Тэрэзка мне напісала пра ваша становішча, — сказаў пан Прошак, зірнуўшы на бледны твар дзяўчыны. — Ці звыкся трохі Міла?
— Што ж яму, беднаму, застаецца рабіць? Мусіць, хоць яму дастаткова цяжка, — адказала Крыстла, адвярнуўшыся да акна, каб схаваць слёзы.
— Верым, — азваўся ляснік, — пасадзіце птушку хоць у залатую клетку, а лес усё адно мілейшы.
— Асабліва, калі птушачка па ім сумуе, — пасміхнуўся ў вусы млынар.
— I я таксама бьгў салдатам, — пачаў пан Прошак, і ўсмешка з’явілася на яго прыгожых вуснах, блакітныя вочы паглядзелі на пані Тэрэзку.
Яна ўсміхнулася таксама, сказаўшы:
— Ты быў героем!
— He смейся, Тэрэзка, калі вы хадзілі на вал з цёткай Даротай глядзець, як я маршырую, то плакалі абедзьве.
— I ты з намі разам, — прыгадала Тэрэза. — Але тады нам было не да смеху, смяяліся, пэўна, тыя, хто бачыў нас тады.
— Павінен табе прызнацца, — сказаў добрасардэчны гаспадар, — што мне было ўсё адно, назавуць мяне бабай або героем, не быў я славалюбны. Усе чатырнаццаць дзён салдатчыны я ўздыхаў і плакаў, амаль нічога не еў і не спаў; пакуль дачакаўся звальнення, я стаў зусім як цень.