Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
На другі дзень па прыездзе дзяцей, увечары, бабуля ціха памерла. Барунка чытала адыходную малітву; бабуля малілася разам з ёю, яе вусны змоўклі, толькі вочы глядзелі на распяцце, якое вісела над ложкам, твар застыў, дыханне спынілася. Жыццё яе згасла, як згасае лампадка, калі ў ёй выгарае паліва.
Барунка закрыла бабулі вочы, маладая жонка Мілы адчыніла акно, «каб душа магла лягчэй вылецець». Ворша адразу пабегла паўз заплаканых родных да вулля, які пан бацька некалькі гадоў перад тым паставіў для старой; пастукаўшы па крышцы, яна пракрычала: «Пчолкі, пчолкі, наша бабуля па-
мерла!»— пасля чаго села на лаўку пад бэзам і залілася слязьмі. Ляснік ішоў па дарозе да Жэрнава, каб абвясціць звонам пра памерлую. Акрамя таго, яму было цяжка заставацца дома. Ён сышоў, каб выплакацца. «Я сумаваў па Вікторцы, дык няўжо я забуду бабулю?» — казаў ён сам сабе дарогаю. А калі загучаў пахавальны звон, які паведаміў усім людзям, што бабулі не стала, заплакалі ўсе ў даліне.
На трэці дзень раніцай, калі жалобная працэсія, у якой ішло шмат людзей, бо кожны, хто ведаў бабулю, хацеў правесці яе ў апошні шлях, параўнялася з замкам, белая рука адсунула цяжкую парцьеру, і ля акна з’явілася княгіня. Сумным позіркам сачыла яна за працэсіяй, пакуль тая не знікла з вачэй, а пазней, апусціўшы парцьеру, яна глыбока ўздыхнула і сказала:
— Шчаслівая жанчына!
Бажэна Немнава
(1820—1862)
Бажэна Немцава (Барбара Панклава) нарадзілася 5 лютага 1820 года ў Вене. Спрэчным застаецца пытанне, чыёю дачкой была дзяўчына. Яе афіцыйныя бацькі, аўстрыйскі немец Йоган Панкл і чэшка Тэрэза Новатна, узялі шлюб 7 верасня 1820 года і адразу ж атрымалі ад гаспадароў, у якіх працавалі, дом у паўночна-ўсходняй Чэхіі. Там, у Раціборжыцах і Хвалковічах каля Чэшскай Скаліцы, прайшло дзяцінства і юнацтва будучай пісьменніцы.
Барбару лячылі, навучалі і апраналі ў панскім доме. Сям’я ў Панклавых была вялікая (трынаццаць дзяцей), і матэрыяльная дапамога была вельмі дарэчы. Лічыцца, што такім чынам прыёмныя бацькі Барбары дапамагалі захаванню таямніцы княгіні Кацярыны Заганьскай.
Барбару ў дзяцінстве даглядала бабуля, Магдалена Новатна, маці Тэрэзы. Менавіта ёй, блізкаму і дарагому чалавеку, прысвяціла Бажэна Немцава сваю аповесць «Бабуля».
Школу будучая пісьменніца скончыла на выдатна. Рамантычная Барбара Панклава пабралася шлюбам у 1837 годзе з чыноўнікам фінансавай інспекцыі Йозэфам Немцам, які быў старэйшы за яе на 15 гадоў.
Сямейнае жыццё выдатнай пісьменніцы не было шчаслівым. Йозэфа Немца пераводзілі з аднаго месца на другое, і разам з ім пераязджала сям’я. У 1842 годзе Бажэна Немцава прыехала ў Прагу, дзе пражыла тры гады, насычаныя ўражаннямі і творчай дзейнасцю. Надзвычай прыгожая, жывая, яна вылучылася глыбінёй ведаў і шырынёй інтарэсаў і адразу стала роўнай сярод роўных у асяроддзі перадавой інтэлігенцыі.
Першай яе публікацыяй быў верш «Чэшскім жанчынам», надрукаваны ў 1842 годзе ў часопісе «Kvety». Пад вершам стаяў подпіс «Бажэна Немцава», і надалей усе свае творы пісьменніца падпісвала менавіта так.
Бажэна Немцава таксама піша казкі, апавяданні і друкуе іх у розных часопісах. Яе творы прымаюць з захапленнем чытачы і калегі па пяру. Першая кніга «Народныя казкі і паданні» выходзіць у 1846 годзе.
У 1848 годзе на ўсіх землях Аўстра-Венгерскай імперыі выбухнула рэвалюцыя, якая была патоплена ў крыві. Дзесяцігоддзе, што надышло пасля падаўлення рэвалюцыі, з’явілася перыядам жорсткай рэакцыі.
Пісьменніца была сябрам «Чэшска-мараўскага братэрства», якое прапаведавала аб праве людзей на шчасце і роўнасць.
Паражэнне рэвалюцыі, арышты яе актыўных удзельнікаў, вобыск у доме Немцавых, звальненне з працы Ёзэфа Немца, а потым і арышт, смерць ад сухотаў старэйшага сына Гінека — усё трэба было перажыць пісьменніцы, і яна праяўляе цуд стойкасці і вытрымкі. У гэты трагічны час Бажэна Немцава піша свае лепшыя творы.
Сапраўдным мастацкім узлётам пісьменніцы былі аповесці і апавяданні, якія яна напісала ў апошняе дзесяцігоддзе жыцця: «Барунка», «Разарка», «Бабуля», «Карла», «Вёска ў гарах», «У замку і ў падзамчышчы», «Бедныя людзі», «Добры чалавек».
Нягледзячы на тое што творы пісьменніцы карысталіся вялікім попытам у чытачоў, грошай аўтару яны не прыносілі. У 1861 годзе Бажэна Немцава едзе ў Літамышль, дзе збіраецца займацца выданнем сваіх твораў. Час ішоў, а справа не краналася з месца. Душэўна і фізічна вычарпаная, пісьменніца вяртаецца да сям’і ў Прагу, дзе 21 студзеня 1862 года памірае. Перад адыходам Бажэна Немцава паспела пабачыць надрукаванымі першыя раздзелы «Бабулі».
Змест
Дух і слова Прадмова Н. Рашэтнікавай	3
БАБУЛЯ.
Карціны вясковага жыцця	7
I	9
II	17
III	23
IV	31
V	44
VI		57
VII	78
VIII		99
IX	116
X	128
XI 	139
XII	153
XIII 	167
XIV	182
XV	197
XVI 	212
XVII	224
XVIII 	234
Бажэна Немцава (біяграфічная даведка)	252
Літаратурна-.мастацкае выданне
Немцава Бажэна
БАБУЛЯ Карціны вясковага жыцця Аповесць
Тэкст пададзены ў рэдакцыі перакладчыка
Адказны за выпуск Р. I. Шастак Стыльрэдактар М. В. Шамякіна
Падпісана да друку 11.07.2007.
Фармат 60*84/16. Папера афсетная. Гарнітура Garamond. Друк афсетны. Ул-выд. арк. 10,9. Ум. друк. арк. 14,88. Наклад 200 асобнікаў. Заказ 69.
Выдавец прыватнае унітарнае прадпрыемства «Радыёла-плюс» ЛВ №02330/0133315 ад 9.06.04.
Рэспубліка Беларусь, 220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 72-12. Надрукавана ў друкарні ТАА “Дыксэнд", Ліц. №69 ад 29.03.2004 г.
Рэспубліка Беларусь, 220050, г. Мінск, вул. Камсамольская, 27.