Бабуля
Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
— Што могуць сказаць, яны ж нас любяць і не захочуць, каб я памёр з гора.
— Ах, Божа мой, Іржык, нам жа павінны даць бацькоўскае блаславенне.
Іржы нічога не адказаў, але прыйшоў да нас дзядзька і, выслаўшы Іржы з пакоя, сказаў мне: «Мадленка, ты набожная дзяўчына, падабаешся мне, бачу, што Іржы будзе шчаслівы з табою, недарма ён так сумаваў па табе. Я яго адгаварыў бы, калі б ён быў іншым чалавекам, але ён мае галаву на плячах. Калі б не я, ён зусім бы, завербаваны, дтіаў духам. Мне ўдалося яго суцешыць абяцаннем атрымаць дазвол на шлюб. He магу табе маніць. У Чэхію яму нельга. А калі ты вернешся дадому адна, то, магчыма, цябе і твае пачнуць адгаворваць. А калі возьмеце шлюб, то паедзем разам да Алешніц, і бацькі твае не адмовяць табе ў блаславенні. Паслязаўтра будзеце браць шлюб у ваеннай капліцы, а я займу месца вашых бацькоў, няхай уся адказнасць будзе на маім сумленні. Мадленка, паглядзі на мяне, у мяне галава белая, як снег, няўжо ты думаеш, што я здольны на ўчынак, за які не буду несці адказнасць перад Богам?» Так мне казаў дзядзька, і слёзы цяклі па яго твары. Пагадзілася я на ўсё, Іржы ледзьве не звар’яцеў ад радасці. He мела я нічога з вопраткі, акрамя таго, што было на мне. Іржы набыў для мяне спадніцу, кофту і гранаты на шыю, астатняе справіў дзядзька. Ці бачылі вы мае гранаты, камлотавую карычневую спадніцу і блакітную кофту? Гэта тыя самыя. Багамольцы пайшлі, дзядзька даў ім з сабою ліст, дзе напісаў, што я застануся яшчэ на некалькі дзён, а пазней прыеду з ім. Больш не пісаў нічога. «Будзе лепей, калі самі скажам», — патлумачыў.
На трэці дзень раніцаю адбыўся наш шлюб, вайсковы ксёндз нас абвянчаў. Пані Лідушка была пасаджонай маці, Лягоцкі — шаферам, яго сястра — сяброўкай, дзядзька і яшчэ адзін знаёмы з горада — сведкамі. Больш там не было нікога. Пані Лідушка нам падрыхтавала сняданак, а паколькі мы гэты дзень правялі ў страху і радасці, то ўспаміналі родны дом. Лідушка за сталом кпіла з Іржыка, заўважыўшы: <-Вас, пане жаніх, не пазнаць, гэта ўжо не былы Іржы — твар так і зіхаціць, што не дзіўна!»
Размаўлялі пра адно, пра другое, як гэта заўсёды бывае. Іржы хацеў, каб я ў яго засталася, але дзядзька не пагадзіўся на гэта да таго часу, пакуль мы не вернемся з багамолля з Вамбержыц і не наведаем Чэхію. Праз некалькі дзён я і дзядзька паехалі ў Алешніцы. Здзіўленне, што я ўжо ўзяла шлюб, плач маці па Іржы-салдату былі такімі, што нельга апісаць. Мая маці заломвала рукі і так галасіла, што я яе пакідаю і еду з салдатам на чужыну, што мае валасы ўставалі дыбарам. Бацька, заўсёды мудры і разважлівы, вырашыў: <-Цяпер ужо скончана, — заявіў ён. — Як паслалі, так і будуць спаць. Калі кахаюць адзін аднаго, то разам усё вырашаюць; ты, маці, памятаеш, як праз мяне таксама пакінула бацькоў. Такая ўжо доля кожнай дзяўчыны. Хто ж вінаваты, што Іржыка напаткала такое гора. Затое ж служба там нядоўгая. Адбудзе тэрмін і вернецца дахаты. А вы, кума, супакойцеся, Іржык — разумны хлопец і на чужыне сумаваць не будзе, ён пра гэта паклапаціўся. Ты, Мадла, не плач. Бог даў табе шчасце, і каб з тым, з кім ты ішла да алтара, ты ішла і да труны». 3 гэтымі словамі бацька блаславіў мяне і заплакаў. Маці нашыя таксама плакалі.
Маці мая, такая старанная, мела поўную галаву клопату. «Дзе твой розум, — папракала яна мяне, — не маеш ні пярын, ні посуду, ні сукенак, а бярэш шлюб. За ўсё сваё жыццё я не бачыла такога непарадку». Атрымала я добры пасаг, і калі ў мяне было ўсё ў парадку, я вярнулася да Іржыка і засталася з ім аж да смерці. Тая няшчасная вайна, калі б яе не было,
то былі б мы з ім дагзтуль разам. Вось бачыш, мілая дзяўчына, я таксама ведаю радасць і гора, ведаю, што такое маладосць ды свавольства, — скончыла бабуля і, ціха ўсміхнуўшыся, паклала сваю сухую руку на круглае плячо Крыстлы.
— Шмат выпрабаванняў было ў вас, бабуля, але ўсё ж такі вы былі шчасліваю, атрымалі вы тое, чаго сэрца жадала. Калі б я ведала, што буду і я пасля ўсіх выпрабаванняў шчаслівая, то ўсё перацярпела б, няхай мне давялося б чакаць Мілу чатырнаццаць гадоў! — сказала Крыстла.
— Будучыня ў руках Божых. Што будзе, то будзе, гэтага, дзяўчына, не пазбегнеш. Самае лепшае, калі ты з поўным даверам прымеш волю Бога!
— Так то яно так, ды чалавек не заўсёды можа трымаць сябе ў руках. Калі майго Якуба забяруць, то буду наракаць. Разам з ім знікне радасць, з ім я страчу сваё адзінае апірышча.
— Што ты кажаш, Крыстла! Ты што, не маеш бацьку?
— У мяне ёсць бацька, добры, барані яго Божа, але стары, бурклівы. Ён яшчэ летась хацеў, каб я выйшла замуж, каб было каму яго замяніць. Што я буду рабіць, калі Якуба забяруць у салдаты? А я за іншага не пайду, нават калі б свет дагары нагамі перавярнуўся, працаваць буду да змогі, каб бацька не бурчэў, і калі гэта не дапаможа — браць шлюб не буду. Ах, бабуля, вы не паверыце, колькі я павінна зносіць у шынку. He думайце, што кажу пра працу, Божа барані, працы я не баюся, але тое, што даводзіцца ўвесь час чуць, выклікае ў мяне агіду.
— I ніхто табе не можа дапамагчы?
— Прабачце, але як? Шмат разоў казала я бацьку: «Бачыце, тата, як гэта ёсць, не пускайце такіх гасцей», — але ён нават заўвагу ім не робіць, а мне кажа: «Калі ласка, дзяўчына, кажы, што хочаш, толькі не будзь грубай, a то разгонім усіх наведвальнікаў, а гэта наш хлеб». Нельга мне быць грубай, няветлівай, а калі я буду ласкаваю, то кожная п’яная морда будзе лічыць мяне агрызкам. He, вясёлай спявачкай, як paHeft, я ўжо наўрад ці змагу быць. Што мне рабіць? Калі б гэта
былі нейкія марнатраўцы, то я хутка б іх супакоіла, a то ходзяць да нас аканом ды пісар з замка — з імі не пагаворыш. Я саромеюся вам казаць, як гэты стары казёл пераследуе мяне. Здаецца мне, што хоча ён Мілу выправадзіць абавязкова, бо ведае, што Міла мой абаронца, і баіцца, каб з ім не адбылося таго ж, што сталася з італьянцам. Прыкідваецца толькі, што хоча дагадзіць старасту, які помсціць Міле за дачку, а сам пры гэтым пра свой інтарэс дбае. Бацька мой баіцца, а маці, бедная, вы ж ведаеце, не жылец на гэтым свеце: больш ляжыць, чым ходзіць. He магу я яе турбаваць. Калі б у мяне быў муж, тады іншая справа. Калі мяне нехта пакрыўдзіць, толькі скажу Міле, так ён калі не выставіць яго за дзверы, дык так прыжучыць, што чалавек глядзець на мяне злосна не будзе. Ах, бабуля, каб вы толькі ведалі, як ён кахае мяне, а я — яго! — і, апусціўшы галаву на рукі, дзяўчына змоўкла.
У гэты самы момант у агародчык нікім не заўважаны ўвайшоў Міла. Яго прыгожы твар выглядаў хваравіта, ясныя вочы затуманіліся, цёмна-каштанавыя кучаравыя валасы былі астрыжаны, а замест шапкі з выдры на яго галаве бьгў высокі салдацкі шлем з хваёвай галінкай. Яго выгляд напалохаў Барунку, а бабуля, склаўшы рукі на каленях, з бледным тварам прашаптала: «Дапамажы табе Бог, хлопча!»
Калі Крыстла ўзняла галаву, Міла працягнуў ёй руку і ледзьве чутна сказаў: «Я салдат, праз тры дні мушу ісці ў Градзец!» Яна без памяці павалілася яму на грудзі.
XV
На другі дзень, калі бабуля як звычайна ішла сустрэць дзяцей, якія вярталіся са школы, яе першымі словамі былі:
— Адгадайце, дзеці, хто да нас прыйшоў?
Дзеці трошкі задумаліся, нічога не прыходзіла ім у галаву,
пакуль Барунка не ўсклікнула:
— Ці не пан Бейер, бабуля?
— Ты адгадала. Ды яшчэ не адзін, а прывёў з сабою свайго сынка.
— Ай, як я рады! Пабеглі да яго! — усклікнуў Ян і кінуўся наперад, Вілем — за ім, толькі сумкі ў іх на баках падскоквалі.
Бабуля крычала хлопцам, каб яны ішлі спакойна, а не ляцелі як звяркі, але хлопцы панесліся наперад. Засопшыся, яны ўбеглі ў святліцу, маці хацела насварыцца на іх, але пан Бейер працягнуў ім насустрач свае вялізныя рукі, узняў у паветра кожнага па чарзе і расцалаваў у абедзьве шчакі.
— Цэлы год вас не бачыў! Што вы тут рабілі, як вам было? — пытаўся ён густым басам, які гулка раздаваўся ў малой прасторы. Хлопцы не адразу адказалі, вочы іх уткнуліся ў хлопчыка, узросту Барункі, які стаяў побач з панам Бейерам. Быў гэта прыгожы хлопчык, падобны на бацьку, з адной толькі розніцай, што ў яго быў румянак на шчоках, не было бацькавай агрубеласці і вочы свяціліся дзіцячай радасцю.
— Ага, вы паглядаеце на майго хлопца; ну, як добра нагледзецеся, то падайце адзін аднаму рукі, каб былі добрымі сябрамі. Гэта мой Орэл! — сказаў Бейер, падштурхнуўшы сына наперад; той дастаткова смела падаў хлопцам руку. У гэтую хвіліну ўвайшлі Барунка з бабуляю і Адэлькай.
— А вось і Барунка, пра яе я вам дома гаварыў, што яна першая прыходзіць пажадаць мне добрай раніцы, калі я тут начую. У гэтым годзе я бачу, што ўсё інакш: ходзіце ўжо да школы, значыць, і мой Янік прачынаецца разам з Барункаю. А як вам падабаецца ў школе? Ці не хацеў бы ты, Ян, лепш хадзіць па лесе? Бачыш, мой Орлік ходзіць са мной на паляванне ў горы і хутка будзе страляць не горш за мяне! — пытаўся і адначасова апавядаў ляснік у атачэнні дзяцей.
— Ах, навошта ім тое кажаце, — затурбавалася бабуля, — Янік цяпер не дасць спакою, бо будзе імкнуцца ўбачыць стрэльбу Орліка.
— Ну і што ж, няхай сабе глядзіць, ідзі, Орлік, прынясі мне яе, яна ж яшчэ не зараджана.
— He, тата, апошнюю кулю, як памятаеш, я выпусціў у каню, — адказаў хлопчык.
— I застрэліў яе, можаш ганарыцца. Ідзі, пакажы птушку хлопчыкам.
Хлопцы радасна выбеглі за Орлікам з пакоя. Нягледзячы на тое што Бейер пераконваў бабулю, што баяцца няма чаго, піто Орлік асцярожны хлопец, бабуля пайшла следам за дзецьмі.
— А чаму цябе клічуць, як птушку? — спытала Орліка Адэлька, якая пайшла ўслед за бабуляй. Янік і Вілем тым часам разглядалі застрэленую каню.
— Мяне завуць Аўрэл, — усміхнуўся сын лесніка і паглядзеў на Адэльку. — Але бацька вырашыў клікаць мяне Орэлам, і мне так больш падабаецца. Арол — прыгожая птушка. Бацька аднойчы застрэліў арла.
— Я думаю! — усклікнуў Ян. — Я пакажу табе арла і шмат іншых звяроў у кніжцы. якую мне падаравалі ў мінулым годзе на імяніны. Хадзем са мною! — Янік пацягнуў Орліка ў святліцу, дзе паказаў кнігу. Орліку намаляваныя звяры і птушкі вельмі спадабаліся, нават пан Бейер з вялікім задавалызеннем гартаў адну за друтой старонкі.
— Здаецца, што раней у цябе такой кнігі не было? — заўважыў ён.