Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
3 гэтымі словамі бабуля выцягнула з-за пазухі пацеркі, з якімі ніколі не расставалася, паглядзела на іх з любоўю, пацалавала і зноў схавала.
— Бацька мой, — працягвала аповед старая, — не асуджаў Іржы за тое, што заняўся рамяством, тлумачыў Новатне, каб не смуткавала, што яе надзеі не спраўдзіліся. «Хто ведае, можа, гэта да дабра, — казаў. — He перашкаджайце хлопцу, што хацеў, тое і атрымаў. Няхай хоць кароў пасвіць, толькі б сваю справу разумеў і заставаўся сумленным і годным чалавекам, тады і павага да яго будзе, не горшая, чым у іншага
пана». Іржы быў задаволены, што кум на яго не гневаецца, бо паважаў яго як роднага бацьку. I Новатна нарэшце здалася. Дык інакш і быць не магло, бо Іржык быў яе адзіным сынам, яна яго моцна любіла і не магла жадаць, каб адчуваў сябе няшчасным у сваёй справе.
Пабыў у нас Іржы некалькі дзён, а потым пайшоў па свеце і тры гады мы яго не бачылі, мала што пра яго чулі, і раптам ён перада мной. Можаш сабе ўявіць, як я ўзрадавалася. Я адразу ж яго пазнала, нягледзячы на тое, што ён вельмі змяніўся: стаў вельмі высокім, пры гэтым настолькі ладным, што цяжка было знайсці яму роўнага. Нахіліўся ён да мяне, узяў за руку і спытаў, чаму я так напалохалася.
— Як жа не напалохацца, — кажу, — ты нібы з неба зваліўся. Адкуль ты прыйшоў?
— Іду з Кладска, там набіраюць рэкрутаў; дзядзька баіцца, што і мяне завярбуюць. Як толькі я вярнуўся дахаты, ён паслаў мяне ў Чэхію ў надзеі, што тут лягчэй схавацца. Мне пашчасціла прайсці праз горы. і вось я тут.
— Ратуй Божа, каб цябе тут не схапілі! А што кажа твая маці?
— Я яшчэ не бачыў яе. Прыйшоў у дзве гадзіны ночы і не хацеў будзіць старую. Лягу, падумаў я, на траўку пад Мадленкіна акенца, яна ранняя птушачка, пабачуся з ёю і пайду дахаты. I лёг я на зялёную пярыну. Праўду пра цябе кажуць на вёсцы: яшчэ жаваранак не спявае, а Мадленка ўжо траву нясе. Толькі світаць пачало, а ты ўжо косіш. Я бачыў, як ты ля студні мылася, валасы расчэсвала, ледзьве ўтрымаўся, каб не падбегчы, ды ты пачала маліцца, а я не хацеў табе перашкаджаць. Ну, а цяпер кажы, ці кахаеш ты мяне?
Вось такія словы ён мне казаў. Як жа я магла прамаўчаць, што кахаю? Мы з малых гадоў кахалі адзін аднаго, і ніколі другога ў мяне і ў думках не было. Пагаварылі трошкі, і Іржы пабег дахаты, а я пайшла паведаміць бацьку пра яго прыход. Бацька быў мудрым чалавекам, яму не спадабалася, што Іржы вярнуўся ў такі небяспечны час.
— He ведаю, — сказаў ён, — ці пазбегне Іржы белага мундзіра’. Зробім усё магчымае, каб зберагчы хлопца. А вы маўчыце, што ён тут.
Новатна акрамя радасці адчувала страх, бо Іржы ўжо быў у рэкруцкіх спісах і выратаваўся толькі тым, што ніхто не ведаў, дзе ён знаходзіцца. Тры дні сядзеў схаваны на гарышчы на сене. Удзень сядзела з ім маці, а пад вечар праслізгвала да яго я, і мы размаўлялі пра рознае. Я так за яго баялася, што цэлы дзень хадзіла, як згубленая, а пра афіцэра і думаць забылася і не аднойчы траплялася яму на вочы. Ён і ўявіў, што я раздобрылася і пачаў спяваць старую песню; я яму казаць не перашкаджала і не гнала так груба, як перад гэтым, бо баялася за Іржыка. Mary сказаць, што мы яго так добра схавалі, што акрамя роднай маці, мяне і маіх бацькоў ніхто не ведаў пра яго. На трэці вечар іду ад Іржыка дахаты, трохі на гарышчы затрымалася, было ўжо ўсюды ціха і цёмна, і раптам мне насустрач выбег афіцэр. Ён высачыў, што я па вечарах хаджу да кумы, і затаіўся ля саду. Што рабіць? Я магла б закрычаць, але, ведаючы, што Іржыку на гарышчы чутно кожнае гучнае слова, баялася, што ён сябе раскрые. Паспадзявалася я на свае сілы. А як убачыла, што ад афіцэра дабром не адвяжашся, пусціла ў ход кулакі. He смейся, дзяўчына, не смейся, не глядзі на мяне, якая я сёння. Была я невялікай, але спорай, рукі мае, звыклыя да цяжкай працы, былі цвёрдымі. Я яго добра б адхвастала, калі б не пачаў ён, раз’юшыўшыся, крычаць і сварыцца. Ну і выдаў сябе. Раптам, як маланка, кінуўся да яго Іржык і схапіў за горла. Пачуўшы сварку, ён выглянуў з дахавага акенца, пазнаў мяне ў цемры і тут жа саскочыў уніз. I як толькі галаву не разбіў! Ды ці думаў ён пра гэта: яго не ўтрымаў бы і палаючы штабель дроў, калі б гарэў пад ім.
— Ці гэта спосаб, пан, нападаць на сумленную дзяўчыну ўночы? — крычаў Іржы.
* Такую форму насілі ў той час салдаты аўстрыйскай арміі.
Я яго супакойвала, прасіла, каб падумаў, што ён робіць, але ён трымаў пана, нібы ў клешчах, трасучы ад злосці. Нарэшце ён даў угаварыць сябе.
— У інпіы час і ў іншым месцы я з вамі інакш пагаварыў бы, цяпер не да таго. Слухайце і памятайце, што гэтая дзяўчына мая нявеста, і калі вы не пакінеце яе ў спакоі, то размаўляць мы будзем інакш. Цяпер ідзіце!
Потым ён перакінуў пана праз плот, як грушу-гнілушку, мяне абняў і кажа: «Памятай пра мяне, Мадленка, перадай прывітанне маці і будзьце здаровыя, а мне трэба хутка знікнуць, пакуль мяне не схапілі. За мяне не бойцеся, я ведаю кожную сцежку і напэўна дайду да Кладска, дзе знайду, як схавацца. Калі ласка, прыходзь на набажэнства ў Вамбержыцэ, там мы і ўбачымся».
He паспела я апамятацца, як ён знік. Я адразу пабегла да Новатны расказаць, што здарылася, а потым пайшла да нашых. Усе мы нібы галаву згубілі ад страху, кожнага шоргату палохаліся. Афіцэр паслаў салдатаў па ўсіх дарогах. Ён не ведаў Іржы і думаў, што ён з іншай вёскі і яго дзе-небудзь схопяць. Але той шчасліва ўцёк. Я зноў пачала пазбягаць афіцэра, а той нічога лепшага не прыдумаў, як пусціць пра мяне па вёсцы чуткі, што сапсаванай дзяўчынай была. Але мяне ўре ведалі, і з яго нагавораў нічога не атрымалася. На шчасце, прыйшоў загад, каб войска адышло назад: прусакі перайшлі мяжу. 3 гэтай вайны нічога не выйшла. і сяляне назвалі яе «калачовай», таму што салдаты, калі паелі на вёсцы ўсе булкі, вярнуліся дахаты.
— А што стала з Іржы? — спытала Крыстла, прагна ўслухоўваючыся ў кожнае бабуліна слова.
— Да самай вясны мы пра яго нічога не ведалі; у гэты небяспечны час усе сядзелі па хатах. Жылі мы як на іголках. Прыйшла вясна — усё няма звестак. Пайшла я на набажэнства, як мы і дамаўляліся з Іржы. Ішло туды шмат знаёмых, і мае бацькі ім мяне даручылі. Наш праваднік шмат разоў быў у Кладску, ведаў там кожны куток, вось бацька і прасіў, каб мяне туды прывёў.
— Зойдзем да Лідушкі, адпачнем троху, — сказаў ён, калі мы дайшлі да горада. Увайшлі мы да малога шынка на прадмесці. Да пані Лідушкі заходзілі ўсе, хто ішоў з Чэхіі: яна з нашых мясцін. У той час у Кладску яшчэ ўсюды гаварылі па-чэшску. Так заўсёды бывае, што людзі, якія нарадзіліся ў адной краіне, заўсёды рады сустрэцца з землякамі. Пані Лідушка нас з вялікай радасцю прывітала, павяла ў сваю святліцу.
— Калі ласка, сядайце, я вярнуся, толькі прынясу вам квасу з садавіны, — сказала гасцінная гаспадыня і выйшла.
Сэрца маё сціскалася, як у абцугах, ці то ад радасці, што хутка ўбачуся з Іржы, ці то ад страху, што нешта адбылося, пакуль мы пра яго нічога не чулі. Раптам пачулі знаёмы голас, які прывітаў Лідушку, і яе голас паклікаў:
— Ідзіце ў святліцу, пане Іржык, там багамольцы з Чэхіі.
Дзверы хутка адчыніліся, і ўвайшоў Іржык; глянула я і нібы гром грымнуў з яснага неба. Ён быў у салдацкім мундзіры. У вачах маіх пацямнела. Падаў мне Іржы руку, абняў і са слязьмі ў голасе сказаў:
— Бачыш, Мадленка, які я нешчаслівы чалавек. Ледзьве навучыўся рамяству і пазбавіўся таго, што мне не падабалася, а сёння маю новы хамут на шыі. Ад дажджу ўцёк, а трапіў пад вадасцёк. Калі б у Чэхіі быў, то служыў бы свайму імператару, а тут мушу служыць чужому.
— Богам заклікаю, скажы, як жа так здарылася, што цябе ўзялі? — пытаюся.
— Эх, мілая, неразумная маладосць. He паверыў я вопытнаму дзядзьку, калі ад вас уцёк, усюды мне было няўтульна, месца сабе не знаходзіў. Пайшоў я аднойчы разам з некалькімі таварышамі да шынка, не звяртаючы ўвагі на перасцярогі. Пілі мы, і, калі былі ўжо п’яныя, якраз вярбоўшчыкі паспелі.
— Нягоднікі, — перапыніла яго Лідушка, якая прынесла квас, — калі б Іржык быў у мяне, то нічога падобнага не здарылася б. Я гэтыя падманы не выношу. Вось твой дзядзь-
ка ходзіць толькі да Лідушкі. Ну, у чалавека ёсць розум, але гэтыя маладыя людзі... Што з імі рабіць, калі не маюць галавы. Але так не пакутуйце, Іржыку, вы такі малайчына, наш кароль любіць рослых салдатаў і не дасць вам доўга хадзіць без капральскага чыну.
— Ды ўжо як хочаш, — пачаў Іржы, — што здарылася, то здарылася. Мы сп’яна нічога не разумелі, вось і падманулі нас вярбоўшчыкі, а калі мы ачунялі, то і Лягоцкі, мой найлепшы сябар, і я аказаліся салдатамі. Я падумаў, што пазбаўлю сябе жыцця, але застаўся жыць. Дзядзька таксама напакутаваўся дастаткова, у рэшце рэшт ён вырашыў, што. калі нічога нельга змяніць, то трэба паспрабаваць палепшыць маё становішча. Пайшоў ён да генерала і ўпрасіў, каб я тут застаўся, бо тут хутчэй капралам буду, ну і яшчэ нешта. Толькі ты не прымай так блізка да сэрца, я шчаслівы, што цябе бачу.
Мві суцяшалі адзін аднаго як толькі маглі. Пазней адвёў мяне Іржы да дзядзькі, які нас велвмі добра прыняў. Увечары зайшоў яго сябар Лягоцкі, слаўны такі хлопец. Янві засталіся з Іржы вернымі аж да смерці. Цяпер яны абодва на тым свеце, а я яшчэ тут.
— Вві так і не вярнуліся дахаты, бабуля, таму што ўзялі шлюб з дзядуляю? — спвіталася Барунка, якая паспела ўжо даўно вярнуцца, але бабуля, задумаўшыся, цалкам перанеслася ў сваіх успамінах у шчаслівыя хвілінві свайго жыцця і ўнучку не заўважыла.
— Ну, так, ні пра што іншае ён і чуць не хацеў. Дзядзька дапамог яму атрымаць дазвол на шлюб. Чакалі толвкі, калі мы пойдзем на набажэнства. Іржы ўначві пайшоў, а я засталася начаваць у дзядзькі. Добры быў стары, царства яму нябеснае!
На другі дзенв раніцаю Іржы прыбег і доўга з дзядзькаю раіўся. Потым спытаў у мяне: «Мадленка, скажві мне шчыра, з чыстым сумленнем, ці кахаеш мяне так, каб зносіць разам са мной усе цяжкасці, пакінуць бацьку і маці?» Я кажу, што кахаю. «Калі так, то застанься тут і
будзь маёй жонкай», — прамовіў ён і, узяўшы маю галаву ў рукі, пачаў цалаваць.
Ніколі мяне не цалаваў, не было ў нас такой звычкі, а тут ад радасці, не ведаў, бедны, што рабіць.
— А што скажа мама, што скажуць нашыя? — пытаюся, а ў самой сэрца калоціцца ад радасці і тугі.