Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
накіроўваліся ў мястэчка на вынас плашчаніцы, а па дарозе заходзілі па пані маму і Манчынку. Млынарыха заўсёды вяла бабулю ў камору і паказвала ёй поўны кошык фарбаваных яек, падрыхтаваных для валачобнікаў, доўгі шэраг кулічоў і тлустага барана. Дзецям яна давала па аладцы, а бабулі нават не прапаноўвала, ведаючы, што старая са сняданка Перадвелікоднага чацвярга аж да вячэры на Уваскрашэнне нічога ў рот не возьме. Млынарыха і сама пасцілася ў Перадвелікодную пятніцу, але такога строгага паста яна, па яе словах, ніколі не вытрымала б.
— Кожны, мая мілая пані мама, робіць усё ў адпаведнасці са сваім сумленнем. Я лічу, калі пост, то няхай будзе пост, — казала бабуля, хвалячы ўмельства млынарыхі. — А мы толькі заўтра пачынаем пячы, у нас ужо ўсё падрыхтаванае. А сёння молімся, — дадала яна.
Такой звычкі прытрымліваліся ў доме Прошкавых, дзе слова бабулі было важкім.
У Перадвелікодную суботу на Старой бялільні раніцаю было як на пражскім мосце: у святліцы, на кухні, у двары, ля печы — да ўсяго дайшлі працавітыя рукі. А калі да якойнебудзь жанчыны дзеці звярталіся са сваімі пытаннямі, то чулі ў адказ, што і без іх галава ідзе кругам. У Барункі было столькі працы, што яна забывалася то на адно, то на другое. Затое да вечара ў доме і на двары ўсё было прыведзена ў парадак, і Барунка з маці і бабуляю накіраваліся ў касцёл. Калі ў асветленым ярка касцёле некалькі соцень галасоў запелі разам «Хрыстос уваскрос!», «Алілуя!», Барунку ахапіла незвычайнае хваляванне. Грудзі яе ўздымаліся, яна хацела выбегчы на прастору, каб мець магчымасць на свабодзе даць выйсце невыказнаму пачуццю, якое перапаўняла яе душу. Цэлы вечар дзяўчынцы было надзвычай добра. Калі ж бабуля перад сном пажадала ёй добрай ночы, яна абхапіла яе за шыю і заплакала.
— Што з табою, чаму ты плачаш? — запыталася ў яе бабуля.
— Нічога, бабуля, мне так радасна, што слёзы самі ліюцца, — прашаптала Барунка.
Старая нахілілася, пацалавала ўнучку ў лоб і пагладзіла па шчацэ, не кажучы ні слова. Яна ведала сваю Барунку!
На Вялікдзень бабуля панесла свяціць у касцёл куліч, віно і яйкі, а вярнуўпіыся дахаты, разрэзала на кавалкі, і кожны атрымаў лусту куліча, яйка і троху віна. Куры і скаціна атрымалі, як і на Каляды, сваю долю. «Каб звыкліся з домам і прыносілі як мага больш карысці», — казала бабуля.
Панядзелак па святым тыдні быў цяжкім днём для жанчын, таму што ўсе мужчыны, што прыходзілі валачобнічаць, мелі права біць іх вярбою. Ледзьве Прошкавы паспелі ўстаць і апрануцца, як пад вакном пачулася:
— Пусціце маленькага валачобніка!
А тут раптам нехта стукнуў у дзверы. Бетка пайшла адчыняць, але адчыняла асцярожна, бо гэта маглі быць і хлопцы, а ўсім вядома, што кожны з іх быў бы рады адсцябаць яе вярбою. Гэта раней за ўсіх прыйшоў пан бацька. Прыкінуўшыся ціхоняю, ён пажадаў «шчаслівага і вясёлага свята», а пад каптанам трымаў прыхаваную вярбу і пачаў сцябаць усіх падрад. Дасталося ўсім: і гаспадыні, і Адэльцы, і бабулі. «Каб блохі не кусаліся!» — растлумачыў ён, гучна смеючыся. Атрымаўшы, як і трэба валачобніку, яйка і яблык, пан бацька спытаўся ў хлопчыкаў:
— Што, хлопцы, як вы валачобнічалі?
— Ды ўжо пастараліся! To не хочуць уставаць з ложка, а сёння яны ўжо былі ў святліцы, як толькі я прачнулася, толькі каб мянс сцёбнуць вярбою, — скардзілася Барунка, а пан бацька і хлопцы ўсміхаліся.
Прыйшоў і ляснік, спусціўшыся ў даліну правесці дзень па старым звычаі, прыйшлі Міла з Томашам. Карацей, нікому не было спакою, дзяўчаты ледзьве паспявалі прыкрываць фартухамі целы.
XIII
Вясна хутка ўступала ў свае правы; людзі працавалі на палях, наверсе на ўзгорку грэліся пад сонейкам яшчаркі і змеі, палохаючы дзяцей, што хадзілі да замка па фіялкі і ландышы. Бабуля казала, што не трэба баяцца, бо да святога Іржы яны няшкодныя, і гадаў можна нават у рукі браць. «Але калі сонца будзе высока стаяць, у іх з’явіцца атрута», — дадавала яна. На лузе за гаццю расквітнелі анемоны і казялыды, на ўзгорку з’явіліся пралескі і залаціўся першацвст. Дзеці збіралі шчаўе для супа, рвалі крапіву гусянятам, а бабуля, калі заходзіла ў хлеў, кожны раз абяцала Стракатцы, што тая xvtка ўжо пойдзе на пашу. Дрэвы апраналіся ў зялёную лістоту, у паветры вессла таўкліся камары, высока ў небе спяваў жаўрук, дзеці яго чулі, але маленькага спевака бачылі рэдка. Калі з лесу неслася куванне зязюлі, дзеці крычалі ў лес. «Зязюля, зязюля, колькі мне жыць?» Часам зязюля адказвала, а часам выклікала ў Адэлькі злосць, бо дзяўчынка лічыла, што птушка не хоча куваць. Хлопчыкі вучылі Адэльку выразаць з вярбы свістулькі, а калі тыя не свісцелі, вінавацілі яе ў тым, што яна дрэнна вывучыла прымаўку.
— Вы, дзяўчаткі, нават свістулькі не можаце зрабіць! — кпіў Ян.
— Гэта не наша справа! Затое вы не можаце зрабіць такую шапку’ — не пагаджалася Барунка, паказваючы братам упрыгожаную кветкамі дзікіх маргарытак шапку з лістоў вольхі, сколатых хваёвымі іголкамі.
— Ну, гэта не складана, — адмахнуўся хлопец, пакачаЎшы галавою.
— Для мяне не, а для цябе — так, — смяялася Барунка, пачынаючы ўслед за шапкай шыць сукенку і рабіць з бузіны тулава лялькі.
Паклаўшы пруток на калені, Ян сказаў Адэльцы:
— Глядзі на мяне ды вучыся! — і, ударыўшы па прутку ножыкам, пачаў прыгаворваць:
Рабіся, свістулька, Калі не будзеш рабіцца, To паскарджуся на цябе князю, А ён табе так дасць, Што адляціш да залатога збана. Гуш, гуш, гуш, Угыкаем у цябе нож, Выразаем у цябе душу, Утыкаем у цябе сцізорык, Будзеш спяваць, як птушка.
Свістулька была зроблена і сапраўды добра свісцела, праўда, Вілем пераконваў, што не так добра, як ражок Вацлава. Хутка Яну абрыдла рабіць свістулькі, і ён змайстраваў сабе з пруткоў калёсы, упрогся ў іх і паскакаў па лузе. Сабакі панесліся за ім.
Барунка, аддаючы сястры зробленую ляльку, сказала:
— На, і цяпер вучыся рабіць сама. Хто з табою будзе гуляць, калі мы пойдзем у школу? Ты застанешся адна.
— Тут будзе бабуля, — адказала дзяўчынка, і па твары было відаць, што хоць і самотна ёй будзе, але калі застанецца бабуля, то застанецца ўсё.
У гэты час каля іх праходзіў млынар. Ён падаў Барунцы ліст са словамі:
— Бяжыце з ім да маці, скажыце, што мой работнік быў у горадзе і што яму гэты ліст далі на пошце.
— Гэта ад бацькі! — крычалі дзеці па дарозе да дома.
Пані Прошкава чытала ліст з радасным тварам, а калі скончыла чытаць, абвясціла ўсім, што ў сярэдзіне траўня прыедзе бацька разам з княгіняй.
— А колькі яшчэ начэй нам без яго спаць? — спытала Адэлька.
— Амаль сорак, — адказала Барунка.
— Ой, як доўга, — засумавала дзяўчынка.
— Ведаеш што, — прапанаваў Вілем, — я намалюю на двярах сорак палачак, а калі раніцою буду прачынацца, то буду па адной змываць.
— Так, зрабі гэта, то і час хутчэй пройдзе, — смяялася маці.
Млынар, вяртаючыся з гаці, зазірнуў да Прошкавых. Твар яго быў заклапочаны, ён не жартаваў і не жмурыў вока, як звычайна, не круціў сваю табакерку, а толькі пастукваў па яе дне двума пальцамі.
— Ведаеце, што новага, людцы? — спытаў, уваходзячы ў святліцу.
— Што здарылася? — спыталіся бабуля і пані Тэрэза ў адзін голас, бачачы, што пан бацька не такі, як звычайна.
— Вада ідзе з гор.
— Няхай Бог нас беражэ, калі вада раптам моцна хлыне, наробіць бяды, — спалохана прашаптала бабуля.
— Я баюся таго ж, — сказаў млынар, — вось ужо некалькі дзён у гарах дзьмуць паўднёвыя вятры і ліюць дажджы; завознікі, што прыехалі з тых мясцін, кажуць, што снег сыходзіць на вачах, а ўсе ручаі выйшлі з берагоў. Будзе сёлета, думаецца, вялікая паводка. Я хутка вяртаюся дахаты, неабходна падрыхтаваць сустрэчу злому госцю. Раю вам быць абачлівымі, асцярожнасць нікому не пашкодзіць. Па абедзе прыйду паглядзець. Уважліва сачыце за тым, як прыбывае вада. А ты, маленькая берасцяначка, не хадзі да вады, — дадаў ён, ушчыпнуў Адэльку за шчаку і пайшоў.
Бабуля пайшла паглядзець на гаць. Абодва бакі гаці былі з дубовага бярвення, паміж якім разраслася папараць. Ужо па бярвеннях бабуля ўбачыла, што вады пабольшала: ніжнія галінкі папараці былі ў вадзе. Брудная плынь несла праз гаць кавалкі дрэў, дзёран, галінкі. Бабуля вярнулася дахаты заклапочаная. Калі па рацэ ішлі крыгі і было іх шмат, яны нагрувашчваліся каля гаці, узбіваліся адна на адну і такім чынам затрымлівалі ваду. Тады плынь залівала ручай каля млына і затапляла пабудовы. Таму, як толькі лёд пачаў кры-
шыцца, жыхары млына ўжо былі напагатове і імкнуліся, дзе можна было, прадухіліць заторы льду. Але супраць вады з гор ратунку ніколі не было. Нібы дзікі звер, імчалася яна, несучы з сабою ўсё, што траплялася на яе шляху; прарывала гаці, падмывала берагі, выварочвала з каранямі дрэвы, разбурала будынкі і ўсё гэта рабіла так імкліва, што людзі апамятацца не паспявалі. Менавіта таму бабуля, спазнаўшая сілу стыхіі на ўласным вопыце, адразу, як толькі вярнулася дахаты, параіла складваць рэчы і пераносіць іх з пакояў на гарышча. Усе ўзяліся за працу. Між тым прыйшоў ляснік, які, як заўсёды, праходзіў каля лесапільні і там даведаўся, што чакаюць вялікую паводку, ды і сам заўважыў, што льды ўтварылі на рацэ затор.
— Дзеці тут толькі перашкаджаць вам будуць, а калі здарыцца бяда, вы з імі напакутуецеся; давайце, я вазьму іх з сабою на гару, — прапанаваў ён.
Гаспадыні з радасцю пагадзіліся з яго прапановай.
Павыносілі і прыбралі ўсё, што можна. Птушак пераправілі на ўзгорак. Стракатку адвялі да лесніка.
— Вы таксама ідзіце да лесніка, a то пані з дзецьмі будзе мець клопату, — сказала бабуля дачцэ і Бетцы, калі ўсё было зроблена, — а я з Воршаю застануся. Калі вада залье дом, то мы залезем на гарышча. Спадзяюся, што Бог не дазволіць, каб нас вада знесла разам з домам, тут не так нізка, як каля млына. Вось ім, бедным, будзе цяжка.
Пані Прошкава доўга не пагаджалася з тым, каб маці засталася, але старая была настолькі настойлівая, што яе дачка была вымушана пагадзіцца.
— Глядзіце, каб сабакі не разбегліся, — папярэдзіла яна, выходзячы з дома.
— He бойся, сабакі добра ведаюць, у каго абароны шукаць, ні на крок не адыйдуць.
I сапраўды, Султан і Тырл хадзілі за бабуляю па пятах, а калі яна садзілася з верацяном да акна, то клаліся каля яе ног. Ворша, якая звыкла ўвесь час мыць, прыбіраць, каб не