Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Я так і думала, зноў гэтае чарцянё! У табе нічога няма, ніводнай добрай рысы, хлопча! Спыніся!
Ян дастаў ражок з рота і, зрабіўшы выгляд, нібы не чуў бабуліных слоў, зарагатаў:
— Гляньце, сабакі раз’юшыліся ад маёй музыкі!
— Калі б сабакі мелі розум, дык сказалі б табе, што такую музыку толькі казёл будзе слухаць, разумееш? Зараз жа пры-
бяры ўсё! Калі ты не выправішся, я паскарджуся святому Мікулашу, і ён табе нічога не прынясе, — пагражала бабуля, паказваючы ўнуку на дзверы ў святліцу.
— Ну, то будзе выключэнне! А ў горадзе казалі, што святы Мікулаш накупіў поўны воз падарункаў і будзе ў гэтым годзе надзвычай шчодрым для паслухмяных дзяцей, — расказвала Ворша, пачуўшы за дзвярыма бабуліны словы.
На наступны дзень, як толькі прыйшоў настаўнік, з’явілася Адэлька са сваёй дошкаю і заняла месца побач з іншымі. Дзяўчынка слухала вельмі ўважліва і праз гадзіну прыбегла да бабулі з радаснаю навіной, што ўжо ведае ўсе літары на першым радзе. Яна паўтарыла ўсе да адной нават з усімі прыгаворкамі, якія казаў настаўнік, каб азбука лепей запомнілася. Маці і бабуля былі ёю вельмі задаволены, асабліва, калі ўпэўніліся, што і на наступны дзень яна ўсё памятае. Вывучаныя літары Адэлька часта паказвала бабулі і ўвесь час прасіла праверыць, ці памятае яна іх. I сталася так, што бабуля сама вывучыла літары, якія ёй часта паказвала ўнучка.
— Бачыш, — казала сабе, — я і не думала, што калі-небудзь азбуцы навучуся, а вось на старасці і давялося. Праўду кажуць, хто хоча ладзіць з дзецьмі, сам павінен стаць дзіцем.
Аднойчы ўварваўся ў святліцу з крыкам Ян:
— Дзеці, дзеці, хадзіце паглядзець, бабуля калаўрот знесла з гарышча!
— Што за дзіва? — папікнула дзяцей маці, бачачы, як малыя і нават Барунка кінуліся бегчы з пакоя.
Безумоўна, дзіўнага тут нічога не было, але маці не ведала, колькі бабулін калаўрот прыносіў радасці ў жыццё дзяцей. 3 калаўротамі з’явіліся праллі, а з імі — цудоўныя казкі і вясёлыя песні.
Пані Прошкаву, да слова, не цешылі ні казкі, ні песні, яна ахвотней сядзела ў сваім пакоі і чытала кнігі з замкавай бібліятэкі, а калі бабуля прасіла яе расказаць што-небудзь з тых кніжак і маці пагаджалася, то гэтыя гісторыі, кніжныя, цікавілі дзяцей і іншых слухачоў менш, чым яе апісанні по-
быту ў Вене. Такія аповеды ўсім падабаліся. «Як, пэўна, прыгожа ў такім горадзе», — казалі праллі, а дзеці думалі: <-Некалі і мы будзем дарослымі і зможам усё гэта ўбачыць!»
Але найболыл падабалася ім (акрамя пані Тэрэзы, якая не любіла слухаць казкі), калі бабуля пачынала апавядаць пра прынцэс з залатымі зоркамі на лбе, пра рыцараў і прынцаў, ператвораных у львоў і сабак або нават у камяні, пра арэхі, у якіх знаходзіцца прыгожае ўбранне, пра залатыя замкі, пра моры, на дне якіх жывуць прыгожыя русалкі. Маці і ў галаву не прыходзіла, што Барунка, седзячы ля вакна з панчохай, глядзела на голыя ўзгоркі і заснежаныя даліны, а там бачыла чароўныя сады, палац з каштоўных камянёў, вогненных птушак, пані з распушчанымі залатымі валасамі, а замерзлая рака ператваралася ў яе ўяўленні ў блакітнае бурлівае мора, на хвалях якога гойдаюцца сірэны ў перлавых ракавінах. Султану, які, расцягнуўшыся, храпеў на падлозе, і ў cue не бачыў таго гонару, з якім хлопцы прымалі яго ў сваіх марах за зачараванага прынца.
А як утульна было ў святліцы, калі змяркалася! Ворша зачыняла аканіцы, у печы трашчалі смалістыя дровы, пасярод пакоя ставіўся высокі драўляны святлец з жалезнымі развілінамі, куды ўтыкалі запаленую лучыну. Вакол ставіліся лавы і зэдлікі папрадухам, ім бабуля прыносіла кошык сушаных яблыкаў і сліў: праллям трэба было нешта есці. 3 якім нецярпеннем чакалі дзеці той хвіліны, калі бразнуць дзверы ў сенцах і на парозе з’явяцца папрадухі! Таму што на вячорках бабуля не пачынала аповед раней, чым прыйдуць госці. Удзень яна спявала калядныя песні.
Пакуль яшчэ дзеці бабулю добра не ведалі, не разумелі, у добрым ці дрэнным яна настроі, яны тым ці іншым чынам імкнуліся выпрасіць у яе казачку. Бабуля была заўсёды да гэтага падрыхтаваная. I пачынала апавядаць пра пастуха, які меў трыста авечак: вось ён прывёў іх да маста, які быў настолькі вузкім, што па ім авечкі маглі перайсці толькі адна за другой. «Цяпер трэба пачакаць, пакуль пяройдуць», — ка-
зала яна і змаўкала, калі ж праз некаторы час дзеці пыталіся: «Бабуля, ці яны ўжо перайшлі?» — адказвала: «I чаму вы так вырашылі, трэба, здаецца, добрых дзве гадзіны, каб яны перайшлі на другі бок».
I дзеці ўжо разумелі, што гэта азначае. Або бабуля пачынала так:
— Ну, калі вы абавязкова хочаце паслухаць, буду апавядаць. Уявіце сабе, што ў мяне семдзесят сем кішэняў і ў кожнай кішэні па казцы, з якой пачынаць?
— 3 дзесятай! — прасілі дзеці.
— Добра, з дзесятай. У дзесятай кішэні ляжыць наступная казка: жыў-быў кароль, ён меў на печы вала, на тым вале ката. Слухайце, будзе доўгая.
I на гэтым казка завяршалася. Найгорш было, калі бабуля пачынала апавядаць пра Чырвоны капялюшык. Дзеці не маглі чуць гэтую казку і адразу ўцякалі. Яны ведалі, што калі і далей прасіць бабулю расказаць казку, з яе і слова не выцягнеш. Ведаючы бабулю, яны цярпліва чакалі, калі папрадухі збяруцца на вячоркі. Раней за ўсіх прыходзіла Крыстла, за ёю Міла, Цылька Кудрнова, Беткіны і Воршыны знаёмыя, часам заходзілі і пані мама з Манчынкаю, жонка лесніка, а раз на тыдзень Крыстла прыводзіла з сабою маладую жонку Томаша, за якою звычайна прыходзіў ён сам.
Сагрэўшыся, жанчыны садзіліся да калаўротаў і размаўлялі аб усім. Паведамлялі адна адной пра хатнія навіны і розныя вясковыя чуткі або пра якое рэлігійнае свята і народны звычай, з ім звязаны, і ці было гэта свята адзначана — усё з’яўлялася падставаю для размоў. Напрыклад, увечары перад святым Мікулашам Крыстла спытала Адэльку, ці павесіла яна сваю панчоху за акно, таму што Мікулаш ужо ходзіць па наваколлі.
— Бабуля дасць мне панчоху, калі я пайду спаць, — адказала дзяўчынка.
— To не вывешвайце маленькую панчоху, скажы бабулі, каб пазычыла вам вялікую, — параіла Крыстла.
— Так не пойдзе, — не пагадзіўся Ян. — Тады мы нічога не атрымаем.
— Усё роўна вам святы Мікулаш падорыць толькі розгу, — дражніла яго Крыстла.
— Святы Мікулаш ведае, што бабуля схавала мінулагоднюю розгу і нас ніколі не б’е, — сказаў Ян.
Бабуля тут жа заўважыла, што розгу Янік шмат калі заслугоўваў.
Дзень святой Люцыі дзеці не любілі. Існавала павер’е, што ходзіць у гэтую ноч Люцыя ў вобразе высокай, растрапанай кабеты і забірае з сабою непаслухмяных дзяцей.
— Баяцца заўсёды неразумна, — казала бабуля і не любіла, калі дзеці палохаліся нечага. Яна вучыла іх нічога не баяцца, толькі гневу Божага, але пераконваць іх у тым, што не трэба верыць у павер’і, як гэта рабіў бацька, слухаючы аповеды пра вадзяных, чарцей, блукаючыя агеньчыкі, лесуноў, што куляюцца перад людзьмі, нібы палаючы сноп саломы, ды яшчэ патрабуюць удзячнасці за яркае асвятленне, яна не магла, таму што сама глыбока верыла ў гэтыя цуды.
Уся прырода для яе была адухоўленая добрымі і злымі духамі, яна верыла і ў д’ябла, якога Бог дасылае на свет, каб выпрабоўваў людзей, яна ва ўсё верыла, але не баялася і была ўпэўненая, што без волі Божай (а Ён уладарыць над зямлёю, небам і пеклам) не спадзе і волас з галавы чалавека.
Гэтую веру яна хацела пасяліць у сэрцах дзяцей. Таму, калі ў дзень Люцыі Ворша пачала апавядаць пра белую кабету, бабуля спыніла яе і сказала, што Люцыя толькі ночы змяншае. Найлепш умеў узняць настрой дзецям Міла. На вячорках ён майстраваў ім з дрэва санкі, плугі, калёсы, вазкі або шчапаў лучыну, і хлопцы ад яго не адыходзілі. Калі пачыналі апавядаць пра нешта страшнае і Вілем да яго прыціскаўся, то Міла казаў:
— He бойся, Вілімек, на чорта ў нас ёсць крыж, а на зданяў — кол, адпаласуем іх.
Хлопчыкам гэта вельмі падабалася, з Мілам яны маглі пайсці куды заўгодна нават апоўначы. Бабуля, ківаючы яму галавой, казала:
— Што ж тут дзіўнага, мужчына ён і ёсць мужчына.
— Гэта праўда. Якуб не баіцца ні чарцей, ні аканома, а той куцы горшы за чорта, — заўважыла Крыстла.
— Да слова, калі ўжо размова зайшла, ці прымуць цябе да двара? — спыталася бабуля.
— Думаю, што з таго нічога не будзе. ёсць у мяне дзве бяды, а горш за ўсё — умяшаліся ў гэтую справу злыя жанчыны, і, відаць, апошняе слова застанецца за імі.
— He кажы так, можа, яшчэ абыдзецца, — сказала Крыстла засмучона.
— Я хацеў бы гэтага не менш за цябе. Толькі аканомава дачка вельмі ж на мяне гневаецца за тое, што зрабілі мы з італьянцам. Яна, кажуць, пра яго думала, а калі княгіня раптам адмовіла яму ад месца, зніклі ўсе яе надзеі. Толькі і ведае што спяваць бацьку, каб не браў мяне ў замак. Гэта адна бяда. Другая — старастава Люцыя. Тая ўбіла сабе ў галаву, што я павінен стаць яе каралём у «Доўгай ночы», а паколькі я не магу ім быць, будзе злавацца і стараста. Так што вясною вымушаны я буду заспяваць:
Гэй-гэй — гай зялёны, Мяне ў рэкр^ты ўзялі.
I Міла пачаў спяваць, дзяўчаты падхапілі, а Крыстла пачала плакаць.
— Ну, не трэба, дзяўчына, да вясны яшчэ далёка, хто ведае, што яшчэ будзе, — суцяшала бабуля. Крыстла выцерла слёзы, але засталася сумнай.
— He думай пра гэта, можа, бацька неяк выпрасіць, — сказаў Міла, сядаючы побач з ёю.
— А чаму б табе і не быць тым каралём без усялякіх абавязкаў? — спыталася бабуля.
— Яно то так, бабуля, некаторыя хлопцы заляцаюцца да адной дзяўчыны, а бяруць шлюб з іншай, так і дзяўчаты не-
каторыя робяць, — адказаў Міла. Я не першы і не апошні ў Люцыі, але ў нас на вёсцы яшчэ не было, каб адзін хлопец заляцаўся адразу да дзвюх. I калі пагаджаешся быць каралём, то рыхтуйся да вяселля.
— Ну тады ты добра зрабіў, што не пагадзіўся, — падтрымала хлопца бабуля.
— I што гэта на Люцку найшло, што яна толькі цябе хоча, нібы іншых хлопцаў у нас няма! — гневалася Крыстла.
— Пан бацька сказаў бы: у кожнага свой густ, — усміхнулася бабуля.
Перад Калядамі казкі і песні чаргаваліся з размовамі пра салодкія булкі, абмяркоўвалі, хто і колькі кладзе белай мукі, колькі масла. Дзяўчаты раіліся, як лепей ліць свінец, дзеці з асалодаю марылі пра смачнае печыва, свечкі, што плаваюць на вадзе, падарунках Ісуса-немаўляці і калядаванні.
XII