Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
— Анчынка, раскажыце мне, чаму паставілі тут дзевяць крыжоў? — спытала Барунка дзяўчыну, падбіраючы ёй кветкі для вянка.
— Паслухайце, я вам раскажу. Непадалёк адсюль ёсць стары разбураны замак, які раней называўся Візмбурк. Жыў калісьці там адзін пан, якога звалі Гержман. Недалёка жыла яго каханая дзяўчына. Да яе сватаўся іншы, але той ёй не падабаўся, і яна дала слова Гержману. У дзень вяселля прыйшла да Гержмана раніцаю маці, прынесла яму чырвоных яблыкаў і спытала, чаму ён такі смутны, на што пачула адказ, што ён і сам не ведае. Маці стала прасіць яго нікуды не ездзіць у той дзень, бо ёй прысніўся нядобры сон, але Гержман не паслухаў, развітаўся з маці і ўскочыў на гнядога каня. Але конь не хацеў ісці за браму.
«Сын мой, гэта благая прыкмета, застанься дома, будзе бяда», — просіць зноў маці. Але Гержман не паслухаў, прышпорыў каня і паехаў праз мост. Устаў гняды на дыбы і закруціўся на месцы. Маці ў трэці раз стала прасіць сына застацца, але ён не звярнуў на гэта ўвагі і паехаў да нявесты. Вось паехалі яны вянчацца і даехалі якраз да гэтага ручая. А тут выскачыў непрызнаны жаніх са сваімі сябрамі. Пачала-
ся бойка, і Гержмана забілі. Убачыўшы гэта, нявеста ў адчаі ўсадзіла сабе ў сэрца нож, а госці маладых забілі суперніка Гержмана. Усяго ў бойцы загінула дзевяць чалавек. Усіх паклалі ў адну магілу і ў памяць аб іх паставілі дзевяць крыжоў. 3 таго часу кожны год хто-небудзь гэтыя крыжы рамантуе, а калі ўлетку мы ідзем паўз іх, то вешаем на іх вянкі і чытаем «Ойча наш» за супакой іх душы, — так скончыла аповед Анча, а старая Фаўскова, якая збірала побач грыбы і часткова чула размову, сказала:
— Гэта не так, Анча. Гержман быў збраяносцам з Літаборжскага, а не з Візмбуркскага замка, а нявеста — сватанёвіцкая. I забілі яго ў той час, калі ён ехаў да нявесты з дружкаю і сватам. Нявеста яго чакала, але не дачакалася. Селі да стала і раптам чуюць звон па нябожчыку. Нявеста тройчы спытала, па кім звоняць, маці заўсёды называла таго ці іншага, аж пакуль нявеста не ўвайшла ў пакой, дзе ляжаў забіты. Тут нявеста і ўсадзіла сабе нож у сэрца. Так, ва ўсякім разе, я чула, — дадала Фаўскова.
— Хто цяпер рассудзіць, каторая з нас кажа праўду, калі гэта было так даўно. Што здарылася, тое здарылася. Безумоўна, дрэнна тое, што здарылася. Лепш было б, каб яны пабраліся і шчасліва жылі.
— Тады пра іх ніхто не даведаўся б, не прыгадаў бы, і не ўпрыгожвалі б іх магілу кветкамі, — заўважыў Томаш, папраўляючы адзін з крыжоў, што пахіліўся.
— I што толку, я не хацела б быць на месцы няшчаснай нявесты, — уздыхнула Анча.
— Я таксама не хацела б, — пагадзілася Крыстла, выходзячы з-за дрэў з падрыхтаванымі вянкамі.
— Ды і ў мяне няма ахвоты быць зарэзаным падчас вяселля, — сказаў Міла. — Але Гержман больш шчаслівы за свайго суперніка. Вялікая гэта пакута — бачыць, што тую, якую кахаеш, нехта іншы да дому вядзе. Вось за яго і трэба больш маліцца; ён памёр са злом і нянавісцю ў сэрцы, а Гержман — са шчасліваю, лёгкай дуіпой.
Дзяўчаты павесілі вянкі на крыжы, а тыя кветкі, што засталіся, раскідалі па магільным узгорку, які парос травою. Памаліўшыся, яны вярнуліся да астатніх падарожных. Праваднік узяў посах, хлопчык падняў крыж, і з песняю падарожныя накіраваліся дадому. На перакрыжаванні, недалёка ад Жэрнава, іх чакалі родныя. Пачуўшы спевы і ўбачыўшы чырвоную стужку, што развівалася ў паветры, дзеці не вытрымалі і кінуліся насустрач сваім маці. He паспела працэсія дайсці да вёскі, як хлопцы ўжо ігралі на новых дудках, свісцелі ў свістулькі, насіліся з драўлянымі коньмі, дзяўчынкі неслі лялек, кошычкі, абразкі, сардэчкі з марцыпану. Пасля малітвы ў капліцы падарожныя падзякавалі свайму правадніку, хлопец паставіў крыж на месца, павесіў вянок з чырвонаю стужкай на алтар, а потым усе разышліся па хатах.
Калі Крыстла падавала Анчы руку на развітанне, сяброўка ўбачыла не той пярсцёнак, што купляла сабе Крыстла. Яна так і спытала.
— Гэта ж не той пярсцёнак, што купляла?
Крыстла троху зачырванелася, але за яе адказаў Міла:
— Яна аддала мне сэрца, а я ёй — абедзьве рукі.
— Добры абмен! Няхай Бог дасць вам шчасце!
Каля млына, ля статуі пад ліпамі, сядзелі сям’я Прошкавых і млынар. Чакаючы падарожных, яны час ад часу пазіралі на жэрнаўскі ўзгорак. Калі апошні прамень сонца пазалаціў вяршыні магутных дубоў і стромкіх ялін, на цяністым узгорку, ніжэй кустоў, забялелі сярод зямлі хусткі і замільгалі саламяныя капелюшы.
— Ідуць! — закрычалі дзеці, якія болып уважліва, чым іншыя, сачылі за ўзгоркам, і ўтраіх панесліся да мастка, што ляжаў праз раку. Муж і жонка Прошкавы і пан бацька, які, як звычайна, круціў у руках табакерку, пайшлі за дзецьмі насустрач бабулі і пані маме. Дзеці ўжо цалавалі бабулю і скакалі вакол яе, нібы цэлы год яе не бачылі. Барунка пераконвала бацькоў, што ёй зусім не балелі ногі. Бабуля распытвала дзя-
цей, ці прыгадвалі яны яе. Пані мама пыталася ў пана бацькі, што новага.
— Абстрыглі лысага, бяда надарылася, пані мама, — адказаў пан бацька з вельмі сур’ёзным тварам.
— Ад вас ніколі толку не даб’ешся, — засмяялася пані мама, стукнуўшы яго па руцэ.
— Калі вы дома — дражніцца, а ледзьве вас няма, ходзіць смутны і не знаходзіць сабе месца, — сказала пані Прошкава.
— Гэта заўсёды так, кума, мужы толькі тады пачынаюць цаніць жонак, калі тых няма дома.
Тут пачаліся бясконцыя аповеды. Сватанёвіцкае набажэнства не было нечым незвычайным для жыхароў малой раўніны: у Сватанёвіцы хадзілі штогод, але кожнае падарожжа было настолькі значным, што давала тэму для размоў на чатырнаццаць дзён. Калі ж нехта з суседзяў выбіраўся ў паломніцтва да Вамбержыцы, то пра гэта казалі месяцы тры да пачатку і месяцы тры пасля вяртання. Што тычыцца багамолля да Марыі Цэльскай, то пра яго апавядалі цэлы год.
XI
Княгіня пакінула замак разам з графіняй Гартэнзіяй, паехаў і бацька, адляцелі з-пад даху шчабятушкі-ластаўкі. На Старой бялільні было сумна, як пасля пахавання. Маці плакала, і дзеці, калі гэта бачылі, плакалі таксама.
— He плач, Тэрэзка, — суцяшала дачку бабуля, — Ты ж ведала, калі выходзіла замуж, што цябе чакае, вось і цярпі цяпер. А вы, дзеці, маліцеся; маліцеся за бацьку, каб ён быў здаровы, дасць Бог, вясною ён вернецца да нас.
— Калі прылятуць ластаўкі, ці не так? — пыталася Адэлька.
— Бачыш, і сама ведаеш, — пацвердзіла бабуля.
Дзяўчынка выцерла слёзы.
У ваколіцы Старой бялільні станавілася сумна і ціха. Лес рабіўся святлейшы, і калі Вікторка спускалася з вяршыні ўніз, яе можна было ўбачыць здалёк. Пажаўцеў узгорак, вецер і хвалі адносілі груды апалага лісця бог ведае куды, усе дарункі саду прыбралі ў камору. Каля дома квітнелі толькі астры, нагаткі і гартэнзіі, на лузе за гаццю ружавелі смолкі, па начах на іх дурэлі светлячкі. Калі бабуля ішла з дзецьмі на шпацыр, хлопчыкі бралі з сабою папяровых змеяў і пускалі іх з узгоркаў. Адэлька ганялася за імі, імкнучыся зачапіць прутком тонкія валокны павуціны, што лёталі ў паветры і нагадвалі пра бабіна лета.
Барунка збірала на схілах чырвоную каліну і цярновыя ягады для бабулі, ірвала шыпшыну для хатніх патрэб, рабіла Адэльцы з рабіны каралавыя бранзалеты і пацеркі.
Бабуля разам з дзецьмі любіла пасядзець на ўзгорку за замкам. Адтуль былі відаць лугі, дзе пасвіўся панскі статак, бачны мястэчка і замак на невысокім узгорку ў цэнтры даліны, вакол якога раскінуўся прыгожы парк. Зялёныя жалюзі на вокнах спушчаныя, не відаць на балконах кветак; ружы, што былі пасаджаныя ўздоўж белай каменнай агароджы, завялі; па садзе хадзілі не паны і лёкаі, а работнікі, якія прыкрывалі клумбы хваёвымі галінамі. Клумбы ўжо не зіхацелі шматлікімі фарбамі; толькі наступнай вясной з новага насення вырастуць прыгожыя кветкі, каб радаваць вочы княгіні, калі тая зноў вернецца. Рэдкія заморскія дрэвы, што скінулі сваю зялёную вопратку, укутаныя саломай; фантан, які зусім нядаўна пускаў угару серабрысты струмень, закрыты дошкамі і дзёранам; залатыя рыбкі схаваліся на дне сажалкі, люстраная паверхня якой была засыпана апалай лістотай і зацягнута раскай і цвіллю.
Дзеці, гледзячы ўніз, прыгадвалі, як яны з Гартэнзіяй гулялі па садзе, снедалі ў замку, як ім было весела, і думалі самі сабе: «Дзе ж яна цяпер?»
А бабуля глядзела ў супрацьлеглы бок. Там, за жліцкім узгоркам, за вёскамі, запаведнікамі, гаямі, сажалкамі і лясамі,
за Новым Горадам і Апочнай ляжыць Добрушка, дзе жыве яе сын; а за Добрушкай прытулілася ў гарах яе родная вёсачка, у якой засталося столькі мілых ёй душ! А калі яна перавяла свой погляд на ўсход, то перад ёю ляжала паўкружжа цудоўных Крканошскіх гор — ад доўгага хрыбта Гейшавіны да схаваўшай у аблоках вяршыню Снежкі, заўсёды пакрытай снегам.
Бабуля, паказаўшы пальцам на Гейшавінскі хрыбет, сказала:
— Там мне вядомая кожная сцяжынка, у тых гарах ляжыць Кладско, дзе нарадзілася ваша маці, побач з ім Вамбержыцы і Варта, у тых краях правяла я некалькі шчаслівых гадоў.
Задумалася, але Барунка вывела яе з задуменнасці пытаннем: — Гэта ж у Варце мармуровая Сібіла на кані, ці так, бабуля?
— Так, кажуць, што ў Варце на адным з узгоркаў сядзіць яна на мармуровым кані і сама высечана з мармуру, а руку трымае ўзнятай уверх. I калі яна цалкам паглынецца зямлёю, так што нават кончыкаў пальцаў не будзе відаць, тады споўніцца яе прароцтва. Мой бацька сам бачыў і казаў, што конь ужо па грудзі ў зямлі.
— А кім была гэтая Сібіла? — спыталася Адэлька.
— Сібіла — мудрая кабета, якая ўмела прадказваць будучыню.
— I што яна прадказала? — зацікавіліся хлопцы.
— He аднойчы я вам ужо пра тое казала, — сказала бабуля.
— Мы ўжо забыліся.
— Пра гэта неабходна памятаць.
— Я, бабуля, шмат з таго памятаю, — зазначыла Барунка, якая заўсёды ўважліва слухала аповеды старой жанчыны. — Сібіла прадказала, што на чэшскую зямлю прыйдзе шмат гора, што магчымы войны, голад, мор, а самае горшае пачнецца, калі бацька сына, сын бацьку, брат брата разумець не будуць. Вось тады адбудзецца страшнае, таму што чэшская зямля будзе разнесена на конскіх капытах.
— Добра, што ты памятаеш, але не дай Бог, каб гэта здарылася, — уздыхнула бабуля.
Барунка укленчыла каля бабуліных ног, паклала рукі на яе калені і, узняўшы ясныя даверлівыя вочы на сур’ёзны твар бабулі, пыталася далей: