Бабуля
Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
Доўга стаіць бабуля ў задуменні, рукі яе мімаволі складваюцца для малітвы, з даверам глядзіць яна на зоркі, і на вус-
нах пытанне: «Калі ж мы ўбачымся, Іржы?» Прыветлівы ветрык дакрануўся да бледнага твару старой, нібы пацалаваў яго дух нябожчыка. Старая здрыганулася, перахрысцілася, і дзве слязы капнулі ёй на рукі. Пастаяўшы трошкі, яна ціха пайшла дадому.
Дзеці выглядалі з вакон, калі прыедуць бацькі: былі ў мястэчку ў касцёле. Бацька замовіў ў гэты дзень імшу, а бабуля паніхіду па ўсіх нябожчыках Янах, якія калі-небудзь былі ў яе родзе, пачынаючы з першага калена. Прыгожы вянок, віншаванні, падарункі — усё было падрыхтавана і ляжала на стале. Барунка слухала то аднаго, то другога брата, але яны ўвесь час забывалі тое ці іншае слова і прыходзілася пачынаць спачатку. У бабулі было шмат спраў, але яна хвілінкай адчыняла дзверы, заглядала ў пакой і прыгадвала дзецям,«Будзьце разумнымі, не дурэйце!»
Толькі бабуля выйшла ў садок па свежую пятрушку, як з узгорка збегла Крыстла, несучы нешта загорнутае ў хустку.
— Хай Бог дасць вам добрую раніцу, бабуля, — прывітала з вясёлым і такім шчаслівым тварам, што бабуля на яе залюбавалася.
— Ты выглядаеш так, дзяўчына, нібы выспалася ля руж, — сказала бабуля, усміхаючыся.
— Вы адгадалі, бабуля, на маіх падушках сапраўды вышытыя кветкі, — адказала Крыстла.
— Ой, хітруха! He хочаш разумець, пра што я кажу. Ну, твая справа, толькі б усё добра было. Ці не так?
— Так, бабуля, так, — пацвердзіла Крыстла, зразумеўшы сэнс бабуліных слоў, і крыху пачырванела.
— Што ты нясеш?
— Нясу Яніку падарунак, яму падабаюцца махнаногія галубы, вось і вырашыла я падараваць яму пару галубоў. Няхай іх даглядае!
— Ну навошта ты сябе крыўдзіла, так не трэба рабіць, — заўважыла бабуля.
— А мне зусім не шкада, бабуля, я люблю дзяцей, а дзецям ад гэтага радасць! Няхай сабе забаўляюцца! Мне здаецца, я вам не расказала, што адбылося ўчора ўначы?
— Учора было як на пражскім мосце, не было часу пагаварыць з табою, але ведаю, што мне ты хацела нешта расказаць пра італьянца. Ну кажы, але не расцягвай, бо чакаю нашых з касцёла, і госці будуць вось-вось, — прыспешвала бабуля Крыстлу.
— Толькі падумайце, гэты распуснік, італьянец, прыходзіў кожны дзень на піва, што само па сабе не дрэнна, шынок для ўсіх адчынены. Ды не сядзіцца яму, як нармальнаму чалавеку, за сталом, мітусіцца, як памяло, па двары, нават у кароўнік улез, карацей, куды я, туды ён. Бацька пачаў было злавацца, але ведаеце яго, гэта добры чалавек, нават кураня не пакрыўдзіць. Ды і не хацелася яму, акрамя ўсяго, наведвальнікаў адваджваць, асабліва з замка. Вось і паспадзяваўся на мяне. Я не аднойчы груба з ім гаварыла, але ён робіць выгляд, нібы я яму нешта прыемнае кажу, а ведаю, што разумее чэшскуіо мову, хоць сам і не гаворыць. Цвердзіць толькі адно: «Я лублю чэшскі дзяўчына», а тут яшчэ прыклаў руку да сэрца і стаў перада мной на калені.
— Вось скаціна! — сказала бабуля.
— I гэта так, бабуля, гэтыя паны такое вам скажуць, што вушы вянуць. Паспрабуй ім паверыць, дык прападзеш! Але ў мяне такія словы ў адно вуха залятаюць, а ў другое вылятаюць. Гэты італьянец мне абрыднуў. Пазаўчора мы на лузе грэблі сена, нечакана прыйшоў Міла (бабуля гэтай нечаканасці ўсміхнулася), пагаварылі мы пра рознае, сказала яму тады, якія пакуты ў мяне з італьянцам.
— He турбуйся, кажа, я ўжо пастараюся, каб да цябе больш не чапляўся.
— Толькі не ўгняві бацьку, — кажу. Я ведаю жэрнаўскіх хлопцаў, яны вельмі шалёныя!
— Увечары мой «мілы» італьянец з’явіўся зноў, а за ім прыйшлі хлопцы. Было іх чацвёра, сярод іх Міла і яго
сябар Томаш. Ці ведаеце Томаша? Добры хлопец, збіраецца ажаніцца з Анчай Ціханковіц, маёй сяброўкай. Узрадавалася я, калі іх убачыла, нібы мне новую сукенку падаравалі. Лячу ім наліваць і з кожным чокаюся. Італьянец раззлаваўся, бо з ім ніколі не піла, — чорт ведае, што можа падсыпаць. Хлопцы селі за стол і сталі іграць у карты, але толькі дзеля выгляду, а самі ўвесь час насміхаюцца з італьянца. Віткавец кажа: «Гляньце на яго, выглядае як надутая сава!» Томаш падхапіў: «I я гляджу, ці хутка ад злосці ён адкусіць сабе нос. Яму гэта зрабіць будзе няцяжка, таму што звісае аж да барады!» I далей, і далей. Італьянец ад злосці мяняўся ў твары, але не адказваў. Нарэшце ён не вытрымаў, кінуў грошы на стол, пакінуў недапіты кубак з півам і без развітання пайшоў. Я перахрысцілася, а хлопцы сказалі: «Калі б ён мог забіць нас поглядам, то нас бы ўжо не было». Калі італьянец пайшоў, я накіравалася па сваіх справах, мама, вы ведаеце, хварэе, а я ўсё адчыняю і зачыняю. Хлопцы таксама пайшлі. Ужо было, пэўна, пасля дзесяці, калі я пайшла ў свой пакойчык. Пачынаю распранацца, а тут у акенца: тук-тук-тук. Я падумала, што вярнуўся Міла, бо на нешта забыўся: ён заўсёды нешта забывае, я яму кажу, піто аднойчы галаву ў нас пакіне!
— Гэта ўжо здарылася, — паківала дасведчана бабуля.
— Накінула я хустку, — працягвала Крыстла з усмешкай, — і лячу адчыняць акно. I хто там быў? Адгадайце! Італьянец! Зачыніла я акно і плюнула ад страху! Ён пачаў мяне прасіць і маліць, а ведае, што я ні слова не разумею, то потым стаў мне падаваць з пальцаў залатыя пярсцёнкі. Я так раззлавалася, што схапіла збан з вадою, падыходжу да акна і кажу: «Ідзі адсюль, ты распуснік! Шукай сабе кралю ў вас, а не тут, a то вадою аблію!»
Ён троху адскочыў ад акна, а тут з кустоў выскачылі хлопцы, схапілі яго ў ахапку, рот заткнулі, каб не мог крычаць.
— Ну, пачакай, італьянец, італьянская малпа, я цябе правучу, — сказаў Міла. Я прасіла Мілу не біць яго і зачыніла
акно, праўда толькі прыкрыла, бо не магла ж я не бачыць, што будзе далей.
— Ну, Міла, кажы, што з ім будзеш рабіць? Што гэта за хлопец, калі сэрца мае, як у зайца, трасецца, як у ліхаманцы.
— Адлупцуем яго крапівою, — прапанаваў адзін.
— Намажам яго дзёгцем, — сказаў другі.
— He, гэта не падыходзіць, — вырашыў Міла. — Томаш, трымай яго, а вы, хлопцы, пайшлі за мной!
I яны некуды пабеглі. Але хутка вярнуліся, прынеслі палку і дзёгаць.
— Хлопцы, здыміце з яго боты і закасайце штаны, — загадаў Міла. Хлопцы паслухаліся, і калі італьянец паспрабаваў адбівацца, яны стрымлівалі яго як злога коніка: «Тпру, стой! He бойся, не падкуем! Мы толькі табе ножкі памажам, каб лягчэй было бегчы дахаты!»
— Ва ўсякім разе адчуеш здаровы пах, — смяяўся Томаш, — a то смярдзіш так, што дыхаць цяжка.
Ну, вымазалі яму дзёгцем ногі па калена, быццам новыя боцікі апранулі, паклалі яму палку на плечы і да яе прывязалі рукі. Італьянец хацеў крычаць, ды Томаш закрыў яму рот рукой і сціснуў яго, нібы абцугамі.
— Такім лайдакам, як ты, — кажа, — не шкодзіць трохі размяцца, a то хадзіць развучыліся.
— Ану, хлопцы, — загадаў Міла, — звяжыце цяпер яго боцікі, перакіньце цераз плячо і выведзіце яго на шлях. Няхай ідзе, адкуль прыйшоў.
— Пачакайце. Падорым яму кветку за гузік, каб усе бачылі, што ідзе ад дзяўчыны, — са смехам прапанаваў Вітковіц і, сарваўшы крапіву з дзядоўнікам, замацаваў іх на фраку.
— Так, цяпер усё маем, прыгажун хоць куды, можаш ісці з падарункамі, — смяяўся Міла.
Узялі яны з Томашам італьянца пад пахі і ціха вывелі з саду. Праз хвілінку Міла падышоў да акенца і расказаў, як злаваўся італьянец, уцякаючы з палкай.
— Але як вы яго высачылі? — пытаюся ў Мілы.
— Я, кажа, хацеў пажадаць табе добрай ночы, сказаў хлопцам, каб пачакалі мяне каля млына, а сам застаўся ў садзе. Бачу, з узгорка нехта крадзецца, нібы злодзей, да твайго акна. Як толькі я яго пазнаў, ціха выйшаў з саду і пайшоў па хлопцаў. Так нам пашчасціла. Здаецца мне, што шмат разоў падумае, перад тым, як сюды прыйдзе!
— Учора я цэлы дзень смяялася, але ўвечары быў у нас начны вартаўнік Кагоўтэк. Ён у нас кожны дзень, з радасцю заходзіць і ўсё, што ведае, расказвае. На гэты раз пачаў нам апавядаць, як прыйшоў італьянец дахаты і заявіў, што яго збілі нейкія шэльмы, і так стаў распісваць, што з камара зрабіў вярблюда. I сабакі на яго кідаліся, бо быў страшны, а жонка вартаўніка як быццам да самай раніцы мыла італьянца, каб дзёгаць змыць. Даў ім сярэбраны талер, каб трымалі язык за зубамі і нічога не казалі ў замку, і пакляўся адпомсціць хлопцам. Я цяпер баюся за Мілу, бо, кажуць, італьянцы злыя. А яшчэ расказаў Кагоўтэк бацьку, што гэты італьянец ходзіць да Мар’янкі, дачкі аканома, і старыя думаюць, што калі ён падабаецца княгіні і тая дала яму добрае месца ў замку, то гэта лепшая партыя для дачкі. Міла таксама хацеў наняцца на год, каб выратавацца ад рэкрутчыны, а цяпер, вы бачыце, як абярнулася: калі італьянец нагаворыць на Мілу, аканом яго ніколі не возьме на службу, бяда будзе. Як я пра ўсё гэта падумала, то мяне ўжо не радуе, што хлопцы яго правучылі. Сёння я бачыла добры сон, але што з таго! Што вы на гэта скажаце, бабуля?
— Хлопцы не вельмі разумна зрабілі, але дзе ж у іх розум, асабліва калі гутарка ідзе пра каханне. Мой Іржы таксама выкінуў такую штуку і паплаціўся за гэта.
— Як гэта, бабуля?
— Ну, я не хацела б сёння апавядаць, але пры выпадку раскажу. Мы і без таго загаварыліся, здаецца, што чуецца конскі тупат, гэта нашыя едуць. Пойдзем! Я павінна падумаць над тым, што ты расказала, магчыма, прыдумаю, як даць рады, — паабяцала бабуля, пераступаючы парог.
Дзеці, пачуўшы голас Крысцінкі, выбеглі ў сенцы. Ян, які атрымаў цудоўных галубоў, кінуўся дзяўчыне на шыю і так ад радасці моцна абхапіў, што на белай скуры засталіся чырвоныя палоскі. Ён хацеў тут жа аднесці іх у галубятню, але Барунка спыніла яго.
— Тата прыехаў! — закрычала яна.
Якраз у гэты час да Старой бялільні падышлі млынар і ляснік. Пан Прошак, апынуўшыся сярод мілых сяброў і сям’і, якую ён горача любіў і з якой так мала быў на працягу года, быў вельмі расчулены, і калі Барунка пачала яго віншаваць, то з вачэй яго паліліся слёзы. Дзеці, убачыўшы, што бацька плача, а за ім заплакалі маці з бабуляю, пачалі заікацца, блытаць словы і таксама зараўлі. Бетка і Ворша, якія слухалі віншаванні, стоячы ля дзвярэй, закрылі вочы сінімі фартухамі і плакалі адна болып за другую. Пан бацька круціў табакеркай, як колам у млыне, пан ляснік выціраў рукавом свой прыгожы нож для палявання (а ён быў у парадным адзенні), каб схаваць хваляванне.