Бабуля Карціны вясковага жыцця Бажэна Немцава

Бабуля

Карціны вясковага жыцця
Бажэна Немцава
Выдавец: Радыёла-плюс
Памер: 256с.
Мінск 2007
62.43 МБ
Аднойчы прынесла нам Зузанка некалькі кніжак, каб мы пачыталі. Гэта, кажа, яе стары напісаў. Мой нябожчык Іржы быў вельмі пісьменны, ён нам кніжкі прачытаў, але мы нічога не зразумелі, вельмі ўжо па-вучонаму там бБіло наііісана. Зузанка мне кажа: «Ну, ці трэба над імі галаву ламаць!» Але людзі ў горадзе яго вельмі паважалі і казалі, што ён з вялікім розумам.
— Я таксама як Зузанка, — сказала Крыстла, — ніякага толку ў вучонасці не бачу, калі нельга зразумець. Для мяне добрыя песні і вашыя апавяданні, бабуля, мілей за ўсялякую вучоную працу. А ці чулі вы песню, што склала Барла з Чэрвеннай гары?
— Мілая дзяўчына, мне свецкія песні не ідуць у галаву, я іх і не памятаю. Мінуў той час, калі дзеля новай песні я магла бегчы на край свету, цяпер я спяваю толькі царкоўныя, — адказала бабуля.
— А што гэта за песня, Крыстла? — спыталі Манчынка і Барунка.
— Пачакайце, я вас навучу. Пачынаецца яна так: «Што тая птушка спявае, што сядзіць на дубе?»
— Ты мне, Крысцінка, сёння заспяваеш гэтую песню, калі прыедзем дахаты, — звярнуўся Міла, павярнуўшыся да вазка.
— Хоць два разы. Былі мы падчас касавіцы на панскім полі, прыйшла Барла, селі мы пад узгоркам адпачыць, а Анча Ціханковіц і кажа:
— Барла, складзі мне песню!
Барла хвілінку падумала, потым усміхнулася і запела вось гэту самую: «Што тая птушка спявае, што на дубе сядзіць? Калі ў дзяўчыны ёсць хлопец, то яна заўсёды бледная».
Анча раззлавалася, бо падумала, што гэта пра яе, бо ведаеце, што яна збіраецца замуж за Томаша. Але Барла, як толькі гэта заўважыла, склала другі куплет, каб яе задобрыць: «Змоўкні, птушка, змоўкні, ты ілжэш, не кажаш праўду, я таксама хлопца маю, але зусім не бледная».
Нам усім вельмі спадабалася гэтая песня, напеў Барла падабрала, такі мілы. Жэрнаўскія дзяўчаты прыйдуць да нас паслухаць, яны яшчэ не ведаюць, — дадала Крыстла.
Манчынка і Бар^тіка ўжо спявалі гэтую песню, калі ехалі паўз замак. Ля брамы стаяў малодшы камердынер у чорным фраку. Гэта быў хударлявы, невысокага росту чалавек, адной рукой ён круціў свой чорны вус, а другой трымаўся за залаты ланцужок, што вісеў на шыі, імкнучыся паказаць, як зіхацяць на яго пальцах пярсцёнкі.
Калі вазок ехаў каля лесу, вочы ў яго загарэліся, як у ката, які бачыць вераб’я, ён соладка ўсміхнуўся Крыстле і памахаў рукой. Дзяўчына ў адказ яму ледзьве кіўнула, а Міла неахвотна ўзняў сваю шапку з выдры.
— Я лепш бы з чортам сустрэлася, чым з гэтым італьянцам, — абуралася Крыстла, — зноў выглядае, ці не пройдуць каля яго некалькі дзяўчат, каб кінуцца на іх ястрабам.
— Ну, у нас яму далі па хрыбце, — пачаў Вацлаў, — прыйшоў на танец і адразу да самых прыгожых дзяўчат, нібы да яго іх прывялі, гаварыць па-чэшску не можа, а вось памятае «Я кахаю прыгожых дзяўчат».
— Гэта ён мне заўсёды гаворыць, калі прыходзіць на піва, — перабіла Вацлава Крыстла, — і хоць дзесяць разоў яму казала: «Ды я вас не кахаю!» — ён не адвяжацца, ну, як ліхаманка якая.
— Хлопцы яму добра далі, цяпер зведаў, што па чым у Пардубіцах.
— Хай паасцеражэцца, пакуль мы яму ў іншым месцы не растлумачылі, — сказаў Міла, патросшы галавой.
Вазок спыніўся ля карчмы.
— Ну, дзякуй, што давезлі, — падзякавала Крыстла, падаючы руку Міле, які дапамагаў ёй злезці з вазка.
— Яшчэ адно слоўца, — затрымала яе бабуля, — ці не ведаеш, калі пойдуць жэрнаўскія і чэрвенагародскія?
— Магчыма, як заўсёды: чэрвенагародскія або на Успенне або на Ражаство Багародзіцы, а жэрнаўскія ў першае свята Дзевы Марыі пасля дня святога Яна. Я іду з імі.
— Я таксама хацела б, — сказала бабуля.
— У гэтым годзе я пайду разам з табою, — смяялася Барунка.
— Я таксама, — засведчыла Манчынка.
Астатнія дзеці закрычалі, што таксама пойдуць, але Барунка пераканала іх, што трох міль хады яны не вытрымаюць.
Вацлаў сцебануў коней, і вазок паехаў у бок млына, дзе высадзілі Манчынку, а бабуля аддала ёй некалькі пасвянцоных вянкоў, падрыхтаваных для пані мамы. Калі пад’ехалі да дому, то насустрач выбеглі Султан і Тырл, скачучы па-вар’яцку ад радасці, што бабуля вярнулася дахаты. Бабуля дзякавала Богу, што шчасліва даехалі дадому, яна ў сто разоў ахвотней бы ішла пешкі, чым ехала на гэтым вазку, запрэжаным такімі магутнымі коньмі, што нядоўга і шыю зламаць.
Бетка і Ворша чакалі гаспадароў на ганку.
— Дзе ж ваш вяночак, Вацлаў? — спыталася Бетка фурмана, калі бабуля з дзецьмі ўвайшла ў святліцу.
— Я, дзяўчына, даўно забыўся, дзе яго кінуў, — адказаў Вацлаў, хітра ўсміхаючыся.
— He гавары ты з ім, — пацягнула Бетку Ворша, — няўжо не ведаеш, што ён і ў свята можа што заўгодна казаць!
Вацлаў зарагатаў, узмахнуў кнутом і знік з вачэй.
Бабуля развесіла свежыя вянкі, а мінулагоднія кінула ў
агонь.
IX
У бабулінай святліцы, як у садзе: куды ні глянь, усюды поўна руж, рэзеды, чаромхі і іншых кветак, а сярод іх — ахапкі дубовых лістоў. Барунка і Манчынка вяжуць букеты. А Цылька звівае вялікі вянок. На лаўцы ля каміна Адэлька з хлопцамі завучваюць віншаванне.
Надвячорак Святога Яна; заўтра імяніны бацькі — вялікае сямейнае свята. На яго запрасіў пан Прошак у госці сваіх найлепшых сяброў, такі звычай. Таму такая мітусня па ўсім доме. Ворша мые і скрабе, каб нідзе не засталося пылу, Бетка абварвае кіпенем птушак, гаспадыня пячэ пірагі. А бабуля прыглядвае за ўсім разам: за цестам, за дзецьмі, за птушкай. Барунка прасіла, каб бабуля выгнала з хаты Яна, бо не дае ім спакою, а калі хлопец быў на дварэ, то наракалі Бетка і Ворша, што боўтаецца ў іх пад нагамі. Вілем хацеў, каб бабуля яго выслухала, Адэлька хапае яе за спадніцу, просячы піражок, а на двары квохчуць куры, даючы зразумець, што ім ужо час садзіцца на седала.
— Бацюхна ты мой! He магу ж я ўсім дапамагчы! — скардзілася бедная бабуля. I тут Ворша крыкнула:
— Пан ідзе дахаты!
Тыя, хто плёў вянок, зачыніліся, пані прыбірае тое, што павінна заставацца таямніцай, а бабуля загадвае дзецям: «Нічога раней часу бацьку не кажыце!» Бацька заходзіць у дворык, дзеці выбягаюць яму насустрач, але калі, прывітаўшыся, бацька пытаецца пра маці, дзеці застаюцца стаяць у нерашучасці, не ведаючы, што адказваць, каб не прагаварыцца і не выдаць сакрэт. Адэлька, бацькава любіміца, працягвае яму рукі, ён садзіць яе на плячо, і дзяўчынка шэпча яму: «Маці пякуць з бабуляю пірагі, заўтра тваё свята».
— Ну пачакай, атрымаеш, калі прагаварылася, — закрычалі хлопцы і пабеглі скардзіцца маці.
Адэлька зачырванелася, седзячы на бацькавым плячы, і пачала плакаць.
— Ну, не плач, — супакойвае яе бацька, — я ўсё роўна ведаю, што заўтра маё свята і маці пячэ пірагі.
Адэлька выцірае рукавом слёзы, са страхам глядзіць на маці, якую вядуць хлопцы. Але ўсё абыходзіцца, і хлопцы даведваюцца, што Адэлька нічога не сказала. Усім траім цяжка захоўваць таямніцу; а бацька робіць выгляд, што нічога не заўважае. Падчас вячэры Барунка падміргвае братам і штурхае іх, каб яны не прагаварыліся. Бетка пазней доўга смяялася і дражніла іх «курыным балбатуном».
Нарэшце ўсё зроблена, падрыхтавана, і пах печыва разносіцца па хаце. Служанкі пайшлі спаць, толькі бабуля ціхенька ходзіць па пакоях. Зачыняе котак, залівае іскры ў каміне, і, прыгадаўшы, што печка палілася на ўзгорку і там магла б нейкая іскрачка застацца, ідзе яшчэ раз паглядзець і праверыць.
Султан і Тырл, седзячы на мастку, са здзіўленнем глядзяць на бабулю, звычайна яна не выходзіла з дому так позна. Але калі яна гладзіць іх па галовах, пачынаюць ласкава каля яе церціся. «Пэўна, на мышэй палюеце, абжоры? Гэта вам дазваляецца, толькі пра хлявок з птушкамі каб забыліся!» — кажа бабуля, ідучы ў бок узгорка. Сабакі за ёю па пятах. Адчыніўшы заслонку, старая асцярожна варушыць попел, не ўбачыўшы ніводнай іскрачкі, зачыняе печ і вяртаецца дахаты. Каля мастка расце высокі дуб, у разгалістых галінах якога летам сядзіць шмат птушак. Бабуля ўздымае галаву, пачуўшы ў лістоце ўздых, ціхенькія шэпат і тупат. «Нешта ім здаецца», — сказала сабе і пайшла далей. Але каля садка яе нешта спыніла. Заслухалася салаўёў у кустах за агароджаю? Або пачула сумную, бязладную песню Вікторкі, якая даносілася з боку гаці? А можа, бабуля загледзелася на ўзгорак, дзе, як жывыя зорачкі, зіхацелі агеньчыкамі тысячы светаянскіх светлячкоў? Па-над лутам, каля ўзгорка, уздымаўся лёгкі пар. Людзі кажуць (а бабуля, магчыма, таксама верыць), што гэта не туман, а лясныя дзяўчаты ў празрыстых, серабрыста-шэрых накідках танцуюць пры святле месяца. Ці не
на іх танец залюбавалася бабуля? Hi тое, ні іншае. Бабуля глядзіць на луг у бок млына. Там, ад шынка на масток праз ручай выбегла закутаная ў белую хустку жанчына. Застыла на месцы, прыслухоўваецца як сарна, што выскачыла з лесу на паляну паскубсці траву. Усё ціха. Чуюцца толькі песня салаўя, грукатанне млына і плёскат хваль пад цёмнымі вольхамі. Кабета абярнула белай хусткай правую руку і рве кветкі, ёй трэба набраць дзевяць розных кветак. Букет гатовы, яна нахіляецца, мыецца свежай расою і потым, не азіраючыся па баках, спяшаецца назад у шынок. «Гэта Крыстла! Будзе рабіць светаянскі вяночак, здаецца мне, што яна кахае гэтага хлопца», — шэпча бабуля, не адрываючы ад дзяўчыны позірка. Крыстла ўжо схавалася, а старая доўга стаяла ў задуменні. Прыгадалася ёй мінулае. Бачыла перад сабой горную вёсачку, луг, над сабою — месяц і зоркі ў зіхаценні. Гэта быў усё той жа месяц і тыя ж заўсёды цудоўныя зоркі, што ніколі не старацца. Але тады яна была зусім маладая дзяўчына, якая ў светаянскую ноч збірала дзевяць кветачак для запаветнага вяночка. I такімі яркімі былі ўспаміны, што бабуля адчула страх ад таго, што нехта з’явіцца на дарозе і горы знікнуць.
Вось і яе дзявочы пакойчык, ложак з падушкамі ў кветкі, пад іх яна кладзе свой вяночак. Прыгадвае, як маліла Бога паказаць ёй сон, дзе быў бы той, каго выбрала яе душа. Надзея, з якой клала той запаветны вяночак, спраўдзілася, бачыла ў сне высокага хлопца, з ясным прыветлівым поглядам, таго, роўнага якому не было ва ўсім свеце. Усміхаецца бабуля, прыгадваючы, з якой дзіцячай нецярплівасцю бегла яна ў сад, каб яшчэ да ўсходу сонца кінуць вяночак праз яблыню і даведацца, ці хутка ўбачыцца са сваім Іржы. Памятае, як світанак застаў яе ўжо ў слязах, плакала таму, што вяночак далёка заляцеў за яблыню, а значыць — доўга яшчэ чакаць сустрэчы з Іржы.